Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
Як толькі Алежка застаўся дома з дзедам, ён у той жа вечар папрасіў у яго грошай, а калі не атрымаў, з усяго размаху ўляпіў яму, дзевяностагадоваму дзеду, кулаком у твар. Стары аж не ўтрымаўся на нагах, упаў на падлогу.
Уставай, не прыдурняйся, ён спачатку пасадзіў старога, потым падняў на ногі, кінуў на канапу, што стаяла побач, і, убачыўшы, як у яго вакол вока праяўляецца цёмны крывавы сіняк, строга папярэдзіў: Глядзі мне, каб не княваў. Нікому ні гуку! Паняў?.. Скажаш, падаў сам галавой на табурэтку.
Дзед, які прайшоў тры вайны, не ведаючы страху, роднага ўнука спалохаўся.
А ўнук асмялеў. Назаўтра ён падагнаў машыну з грузчыкамі, і пайшоў за бясцэнак набор дарагой мэблі, фактычна адзіная каштоўнасць Ваньковічаў, нажытая за шмат гадоў працы.
У той жа дзень Алежка занёс заяву ў ЗАГС і перавёз да сябе сваю цяжарную нявесту Анжэлу.
Ганна, калі патэлефанавала ўвечары да бацькі ў горад і даведалася пра ўчынены гвалтоўны продаж мэблі, загаласіла як па нябожчыку. Пасля бяссоннае ночы вярнулася дадому разам з Іванам. Думалася, выправяць сынаву памылку, выкупяць сваю мэблю, вернуць яе ў сваю кватэру. Верылася, сынок раскаецца, у ім прачнецца штосьці чалавечае, не павінен жа ён за іхняе дабро плаціць злом.
Алег не каяўся. На пытанне, дзе мэбля, маўчаў, зыркаючы з-пад лоба, а калі яно паўтарылася, толькі ляснуў дзвярыма. Пайшоў з хаты і не вярнуўся нават начаваць. Давялося заявіць на сына ў міліцыю, бо і нявестка не ведала, куды сплавіў муж раскошную мэблю, дзе ён туляецца сам і які лёс выручаных грошай.
Іван патапляў свае пакуты ў гарэлцы, пацямнеў з твару, пад вачыма з’явіліся мяшкі. Ганна штодзень хадзіла ў царкву, ставіла свечкі, малілася. Яны спадзяваліся, што сын спалохаецца міліцыі, суда, чакалі, што папросіць прабачэння за дурныя ўчынкі. Тады яны даравалі б яму за ўсё. Ды ў яго паводзінах нічога не мянялася. Тым часам следства выявіла: Алег Ваньковіч ужо чатыры гады залежны ад наркаманаў, купляў і пазычаў наркотыкі. Мэблю загнаў, каб пагасіць даўгі і збавіцца ад расправы.
Алег трапіў у турму. Жыццё Івана і Ганны неяк увайшло ў больш-менш роўную каляіну. За шмат гадоў пакутаў і трывог прыйшла радасць: нявестка нарадзіла хлопчыка. Іван і Ганна далі ўнуку імя свайго першага сына. I стаў нованароджаны для іх адзінаю ўцехай, любоўю.
ПАШТОУКА
1
Аднапаверхавы двухкватэрны дамок, дзе жыла адзіная Алесева ўжо замужняя сястра, туліўся пры больш масіўных будынках у старым квартале, амаль побач з інстытутам, куды Алесь паступіў вучыцца, і непадалёк інтэрната, у якім пасяліўся. I штодня ў вольны ад працы сястры і швагра час ён наведваў іх. Толькі калі трапіў у магічны палон прозы Эрнэста Хемінгуэя (а юны кніжнік наважыўся за верасень прачытаць усіх нобелеўскіх лаўрэатаў), ён, як сп’янелы, не мог пасля чытання запоем адразу далічыцца, тры ці чатыры дні запар абмінаў сціплую будыніну, у якой жыла сястра. Затое калі ізноў завітаў да яе, тая ўзрадавалася, як ніколі дагэтуль.
О як добра, браціку, што ўспомніў нас! сакатала яна; да размовы адразу падключыўся швагер: Мы ўжо намерыліся цябе шукаць у тваім вобшчам жыціі (гэтак па-свойму ён называў інтэрнат).
Сястра з мужам збіралася да ягоных бацькоў у сяло на два тыдні капаць бульбу і, каб менш хвалявацца за кватэру, папрасіла брата, каб у ёй пажыў, дала запасны ключ.
Па-свойму ўнікальная кватэра з пячным абагрэвам, з агульнымі гэтак званым санвузлом, тытанам і ваннаю, страшна далёкая ад камфорту, спадабалася Алесю. He таму, што пасля вясковай хаты, дзе ён вырас, яна была ў чымсьці больш зручнаю, а таму, што ў гэтай кватэры з высокаю столлю лёгка, як і ў бацькоўскай хаце, дыхалася, і яна абяцала цішыню, як абяцаў яе і ўвесь гэты з тоўстымі цаглянымі сценамі дамок наводшыбе глухаватага двара дый спакойны рытм жыцця ў старым квартале горада. А даражыў юнак цішынёй па адной прычыне: самазабыўна захапляўся кнігамі. Яны даўно сталіся яго рэлігіяй, з імі ў руках ён шукаў цішыню ўсюды,
дзе б ні апынуўся і ў чыталках, і ў інстытуцкіх аўдыторыях, і ў гарадскім парку. Вось і цяпер ён не сумняваўся, што, заняўшы на пару тыдняў кватэру сястры, разам з асобным жыллём завалодае неацэнным скарбам цішыні, уяўляў, як вольнымі вечарамі, умасціўшыся на ложку, будзе пры утульным святле таршэра дапазна ўпівацца ўсё новымі раманамі.
2
Пасля інстытута, сталоўкі і гастранома Алесь першы раз вярнуўся не ў свой шумны інтэрнат, не ў кампанію аднакурснікаў ён шыбаваў, як да прыстані параход, да аднапаверхавага дамка, да кватэры, ключ ад якой ляжаў у кішэні пінжака. Стаяў цёплы верасень, і хлопец фарсіў у новым касцюме. У руках ён нёс тоўсты, набіты кнігамі партфель і сумачку з хлебам, лівернай каўбасою, камсой і кефірам чым не апетытная вячэра дый сняданак?
Алесь ведаў: па суседстве з яго сястрою жыве развядзёнка Галя, пухлая чорнавалосая жанчьша гадоў сарака пяці. Цяпер, калі ён адмыкаў знаёмыя дзверы, у суседнюю кватэру прашмыгнулі дзве бландзінкі, здалося, абедзве перафарбаваныя, адна даволі цыбатая, з амаль мужчынскім тварам, другая прыгожая. «Значыць, цётка Галя дома», падумаў хлопец, ужо зачыняючы за сабою дзверы.
3 парога, як і ў бацькоўскім доме, пачыналася кухня. Тут ён уладкаваў прадукты, пераапрануўся ў спартовы касцюм. Паліць грубку, паліваць вазоны яшчэ не было патрэбы, і ён з партфелем прайшоў у пакой, усеўся ў крэсле пры акне, пачаў чытаць. За любімым заняткам правёў гадзіны дзве. Раптам з двара данёсся дзявочы смех. Алесь зірнуў у акно і ўбачыў, як тыя самыя бландзінкі, якіх, адмыкаючы дзверы, заўважыў у агульным калідорчыку, цяпер вялі ў дамок двух афіцэраў; прыгожая ішла ўзяўшыся з кавалерам за руку, цыбатая абняўшы свайго рукой за талію...
Праз некалькі хвілінаў да слыху юнака пачалі далятаць гукі музыкі, пасля звонкія дзявочыя ды басавітыя мужчынскія галасы; затым раз-пораз рыпелі дзвсры суседняй
кватэры, шчоўкаў, нібы страляў, іх замок, ляпалі дзверы агулыіай прыбіральні. Суцэльная какафонія музыкі, стукаў, рыпу, галасоў парушала душэўны камфорт студэнта, не давала яму засяродзіцца.
Увечары, пры святле ліхтароў, вясёлая кампанія высыпала на вуліцу. Сп’янелыя, яны развязна гушкаліся ў двары на арэлях, гучна гаманілі, смяяліся. Пасля кудысьці сышлі, зноў з’явіліся, гулялі да позняе ночы.
Праз дзень карціна паўтарылася: бландзінкі вялі да Галі новых кавалераў. «Прытон» падумаў Алесь. Назаўтра ён даведаўся, што ў Галі жыве кватарантка, бялявая Люся, з якой сябруе другая бландзінка. Цыбатая такой мянушкаю ахрысціў яе Алесь. Яму адкрылася схема, па якой дзейнічалі жывыя лялькі. Модна апранутыя, аздобленыя памадаю, пудраю, яны хадзілі на чыгуначны вакзал у «разведку» і там бралі «языкоў», вядома, з ліку савецкіх афіцэраў, што вярталіся з-за мяжы ў Саюз на адпачынак. Далей спрацоўвала Галіна кухня. Схема, здавалася б, простая, нават прымітыўная, але яна міжволі ўразіла студэнта-кніжніка не менш чым якая-небудзь аповесць. Ён, праўда, не задумваўся над рухавіком і вынікамі дзеяння маленькай дамскай групоўкі; пра жаночы разлік, пра ўзаемныя інтарэсы бакоў...
Алесь яшчэ не сустракаў слова сэкс. Толькі сніліся яму па начах дзяўчаты. Яшчэ й калі ў школе вучыўся, сніліся. Для яго найвялікшай таямніцаю было тое, што адбываецца ў шлюбную ноч паміж жаніхом і нявестаю. У сястры запытацца, вядома ж, не мог, у каго чужога ~ тым больш: сорамна! Ведаў хлопец і пра пазашлюбныя сувязі. Калі вучыўся ў дзявятым класе, пачуў, што дзесяцікласніцу Галю Кананчук зубрападобны дырэктар школы зрабіў сваёй наложніцай, менавіта гэтак пра іх і казалі. Галя выглядала як пышная і здобная булачка. Праўда, яму здавалася губатаю, апроч таго, крыху картавіла. Але будзь яна й сапраўднай прыгажуняю, Алесь яе не мог бы пакахаць ужо таму, што стала дырэктаравай, ён жа хацеў кахання сапраўднага, чыстага, а без пачуцця святога палюбіцца, як казалі на сяле, не мог.
Алесю і цяпер, калі стаў студэнтам, нават не прыходзіла ў галаву, што ён можа запрасіць у госці нават самую прыгожую аднакурсніцу Марылю, дзяўчыну з тоўстай і доўгай касою. Хоць бы пацікавіўся, што скажа на запрашэнне, ды і на тое не ставала смеласці. Між тым прага дзявочага цела і пазнання таямніцы дасягала ў ім апагею.
Тое, што ён убачыў тут, у старым квартале горада і што ў яго свядомасці атаясамлівалася з прытонам, было для яго стыхіяй дзікаю і няўцямнаю.
3
Аднойчы сякі-такі афіцэрык перапаў і гаспадыні суседняй кватэры. Алесь пра тое не ведаў, але здагадаўся ўвечары, калі яна, цётка Галя, ззяючы, як вышараваная каструля, папрасіла яго, каб пусціў да сябе нанач чатырох чалавек, гасцей, як яна сказала. Алесь не хацеў адмовіць суседцы ў адзінай просьбе амаль за два тыдні суседства. Тым болей што і пакой і кухня сестрыной кватэры былі ўдвая болыпыя, чым у яе, прытым на кухні стаяла як бы лішняя для прыезджых канапа.
Начнымі гасцямі аказаліся Люся з капітанам і Цыбатая з маёрам. Паслалі сабе на падлозе, побач з Алесевым ложкам. Алесь перайшоў спаць на канапу, а ім аддаў увесь пакой. Перад сном госці доўга выпівалі і закусвалі. Запрасілі і яго. Ён выпіў адзін кілішак і пажадаў начной кампаніі добрай ночы. А ўначы да Алеся прыходзіла Цыбатая, і ці то з сімпатыі да яго, ці то з удзячнасці за начлег, а мо і з галадухі (мусіць, маёр перабраў спіртнога дый адразу «адключыўся») яна залезла пад халасцяцкую коўдрачку, прыціснулася пышнымі грудзьмі да хлопца, спрактыкавана-азартна рассунула каленам яго санлівыя ногі і паклала між імі сваё ўзбуджальнае сцягно, не паспеў ён і ўцяміць: гэта сон ці ява? Спакуса аказалася нечаканая, ап’яняльна моцная. Да радасці было так блізка, ды Алесь неверагодным намаганнем волі пабароў моцнае жаданне разрадкі, боязь магчымай заразы, а яшчэ памяць уражлівага і гідлівага юнака аб тым, што ў Цыбатай на твары прыкметныя сляды ад фурунку-
лаў (ён гэта ўвечары заўважыў пры святле), стрымалі яго: хоць і было цёмна, цалавацца з ёю не мог, а між тым меркаваў, што без пацалункаў вусны ў вусны немагчыма дасягнуць асалоды. Распусніца адчула яго антыпатыю, але не пакрыўдзілася. «Спі, лапушок», неяк нават ласкава сказала яна, пакідаючы канапу.
Праз дзень вярнулася з мужам Алесева сястра.
4
У вольны час па дарозе з інстытута Алесь працягваў наведваць сястру, і амаль кожны раз ён аказваўся сведкам вясёлых гулянак у суседняй кватэры. Тут яго здзівіла раз цікавая навіна: адзін афіцэр, затрымаўшыся ў Люсі не на адну ноч, як безліч папярэдніх залётных носьбітаў афіцэрскіх зорак, неўзабаве ўпісаў яе імя ў свай пашпарт, хутка і павёз нявесту з сабою ў Дамецк.