Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
У развітальным лісце-пасланні да Янковіча зямляк шмат пра што гаварыў з уласцівай яму годнасцю і пачуццём меры; нават рэзка крытыкуючы эстраднае мастацтва, шэраг кампазітараў і паэтаў, ён захоўваў гэтыя свае якасці. I ўсё ж у адным выпадку страціў пачуццё меры напісаў раптам прозвішча Князько ў зневажальнай форме множнага ліку: « У нас тут, як ты ведаеш, княжаць Князькі. На мяне даўно яны паглядаюць звысоку. Арлы!..»
Янковіч дужа паважаў Кастуся Князька і за яго прыстойную творчасць, і за чалавечнасць, і за арганізатарскі талент. Успомнілася, якія праніклівыя словы казаў Кастусь над труною земляка, як цёпла гаварыў пра яго, гаварыў пра таленавітага, мужнага і гордага чалавека, добрага старэйшага сябра. Успомнілася яшчэ і пра тое, як за адзін год дамогся ў вярхах вобласці, каб устанавілі бронзавы бюст на магіле Дзядкоўскага.
«Што ж ты чаўпеш, Максім?! як да жывога, звярнуўся да яго Янковіч. За што зневажаеш? I што рабіць, скажы, з тваім лістом?»
Яго належала перадаць у архіў мастацкага музея, бо ён датычыўся асобы творцы і змяшчаў у сабе думкі, пачуцці, перадсмяротныя выказванні дзеяча, які належаў краіне, гэта была часцінка яго эпісталярнай і ў пэўным сэнсе духоўнай спадчыны. Але беспадстаўная абраза на адрас Кастуся
Князька прымушала шукаць нейкі ішпы варыянт. Знішчыць пісьмо? Хоць бы таму што яно і пры дастаўцы з пошты магло прапасці, як прападала тры гады на папяровай звалцы ў секцыі. Прападала, але ж не прапала... Магло быць здадзена разам з газетамі як макулатура, аднак жа ацалела... Расказаць камусьці талковаму, параіцца? He, сведкаў тут не павінна быць! Іншая справа паказаць Кастусю: мо ён ведае паходжанне абразлівых слоў Дзядкоўскага? Але ці прынясе гэта палёгку і ці вырашыць пытанне? Проста перакіне цяжар на сэрца Князька, параніць яму душу. «А што, калі тыя словы затушаваць або сцерці лязом брытвачкі?» прыйшла, здавалася, свежая думка, ды ёй насуперак імгненна ўзнікла другая: «Хто мне даў права быць цэнзарам Дзядкоўскага?» «Але пры чым тут цэнзар, калі мой сябра змарозіў несусветнае глупства пакрыўдзіў нашага агульнага сябра, хутчэй за ўсё ўзяўшы з гора лішні глыток ?..» разважаў ён далей.
Дадому вярталіся Янковічавы сямейнікі, кожны з праблемамі сваімі і клопатамі. Вячэралі, гаманілі, рыхтаваліся да заўтрашніх заняткаў, глядзелі тэлепраграмы, клаліся спаць.
Янковіч не мог заснуць. Яго мучыла далікатнае пытанне: што рабіць з лістом Дзядкоўскага? Але цяпер чамусьці ён пачынаў перабіраць у памяці выпадкі непрыняцця адным творцам другога. Звычайна ад бяссоння Янковіча ратавалі кнігі, чытанне лежачы. У той жа секцыі ён узяў адзін з вялікіх і яскравых альбомаў, толькі адгарнуў вокладку убачыў: тут заляжалася яго незавершаная сюіта. Але Япковіч адчуў, што яна яму ў бліжэйшы час не спатрэбіцца: у ягонай душы браў пачатак новы твор паэма пра Дзядкоўскага, твор, у якім хацелася паказаць не толькі духоўную постаць і цяжкі лёс кампазітара, а і складаны, супярэчлівы характар. Рукі Янковіча памкнуліся да стала па нотны сшытак. Неўзабаве тут, як ластаўкі на правадах, размясціліся першыя ноты паэмы.
ПАДЛА
Ну, дзядзька Павел, кампанію табе вядуць такога ж дзеда, як ты сам, сказалі Паўлу Мікалаевічу Навіку Коля і Толя, маладыя хлопцы, калі ўвайшлі з калідора ў палату. Абмываць падзею будзем сёння ці заўтра?
I сёння і заўтра абмыем, на жарт адказаў жартам гаваркі Павел Навік. Сёння чаем, заўтра кампотам альбо кісялём.
А што ж кефір мы забылі? прадоўжыў нясумную гамонку Толя.
Дарэчы, у кефіры некалькі сотых ці то нават дзясятых працэнта алкаголю, падтрымала размову Надзея, дачка Паўла Мікалаевіча, што прыехала ажно з Каўказа, каб праведаць свайго бацьку, і сядзела зараз на табурэтцы пры ягоным ложку.
Гэта і я меў на ўвазе, усміхнуўся хлопец.
А тут ужо і новенькага прывяла медсястра з прыёмнага пакоя. Новы дзед аказаўся надта слабы. Ён, цяжка дыхаючы, прашкандыбаў да незанятага ложка ля шырокага і высокага бальнічнага акна і моўчкі ўлёгся на ім, побач з ложкам Паўла Навіка. Маўчанне доўжылася некалькі хвілінаў, яго парушыў дзядзька Павел.
Адкуль прыбыў? ён гучна запытаўся ў старога.
3 Ружанаў.
Я ў Ружанах усіх пажылых ведаю, а цябе нешта не пазнаю.
Тут я ў прымаках, сам са Шчытнага.
I хто ж ты будзеш? дапытваўся Павел Навік, які пры ўсёй прыроднай цікаўнасці ўжо слабавата бачыў.
Я Шут. Ці знаў такога?
Як толькі пачула гэтае прозвішча Надзя, яна ўзгадала ваенную часіну, калі ў іх двары марадзёрствавала купка партызанаў, якіх жыхары сяла баяліся больш чым чужынцаў. He толькі ў хаце, а й у сене, і ў саломе, і па ўсім двары яны
арудавалі, шукалі нажытае сям’ёю дабро, нават шампаламі прапорвалі зямлю і такім чынам знайшлі закапаную скрыню з адзеннем. Пагрузілі знаходку на фурманку. Дзесяцігадовая Надзечка прасіла-енчыла:
Дзядзечкі, аддайце хоць маю зялёную спаднічку і сінюю сукенку!
Прэч, смаркатае шчанё! выкрыкнуў тады Шутстарэйшы, які памагаў марадзёрам, бо сярод іх быў і ягоны сын.
Надзін бацька непараўнальна болып, чым дачка, сербануў гора ад дзеяў гэтага ліхога чалавека. Ды на яго пытанне адказаў надзіва стрымана.
Як жа не знаць! У Вараўнілаўцах пасля вайны ты быў начальнік.
Дзела прошлае, сказаў ён, крэкчучы.
Пэўна, што не цяперашняе, але людзі ўсё памятаюць...
Шут нечакана, усім надзіва, імгненна заснуў. Ува сне ён стагнаў.
Няўжо той самы гэта Шут? спытала Надзя ў бацькі.
Ты ж лепей за мяне бачыш. Хіба не пазнала?
Я ж думала, ён даўно памёр, бо і ў вайну ўжо быў не малады.
Як бачыш, жывы. Ну, за паўсотні гадоў змяніўся. Так што можаш наноў пазнаёміцца.
Цяпер у Надзі ў вачах імгненна з’явіўся новы эпізод, ужо з мірнага жыцця. 3 кампаніяй раённых агентаў, якія не давалі спакою сялянам за нявыплачаныя падаткі ды бралі людзей за горла, каб куплялі аблігацыі, заявіўся да Навікоў і ён, тадышні старшыня сельсавета, прытым з гарэлкаю.
Ну, Павел, шукай закусь, мы да цябе заскочылі во з літрухаю, як гаспадар сяла літаральна з парога ўпэўнена пачаў ён.
To праходзьце ў пакой, сядайце, толькі, як кажуць, чым хата багата... Бо гаспадыня панесла пеўня прадаваць, дачка масла біла, а я абганяў бульбу, толькі вярнуўся з тюля. Па кухні вецер гуляў...
Бацька дастаў з печы капусту і прынёс з чыгунком на стол, папрасіў дачку падаць хлеб, талеркі, лыжкі, шкляначкі.
Выбачайце, госці, за такую нішчымную закусь, сказаў ён, сядаючы з краю, накладвайце кожны сабе.
Шут кінуў вокам на Надзейку, што тулілася да бацькавага пляча, і, адкаркоўваючы пляшку, прамовіў:
А можа, маслічка свежага малая падасць?
Дзяўчынцы крыўдна было, бо і самой хацелася хлеба з маслам, аж выла ў жываце, ды яна чакала матулю. I ведала, што масла чакаюць і тры меншыя сястры, і, тым болып, хворы на сухоты старэйшы брат.
Яно ж яшчэ не дастатае з біянкі і не памытае, адказала Надзейка.
Пойдзе і непамытае, падміргнуў агентам старшыня, напаўняючы шкляначкі.
О то ж бо, падтрымалі Шута раённыя агенты. Пойдзе, пойдзе!
Дастань, дачушка, масла, сказаў бацька.
Надзейка адвіхнулася ізноў на кухню, накроіла там тоўстых лустаў хлеба, намазала іх маслам і паставіла ў цэнтры стала.
Вось гэта па-нашаму, пахваліў яе сельскі начальнік.
3 рынку вярнулася маціПрыйшла і не павіталася.
Што ты такая пячальная, Пічэўская, ці, можа, злосная? яхідна заўсміхаўся мясцовы начальнік.
А хіба загадаеш быць вясёлаю? Ці ж даўно ты з хеўраю абабраў нас?.. Нават дзіцяці ніц не пакінуў.
Я не ўзяў ніводнай шмоткі.
Браў ці не браў, мы не ведаем, але назаўшы ўквэцаўся ў брудную справу.
Раю табе прыкусіць язык, Антаніна, a то пашкадуеш, прыгразіў Шут, пры гэтым падняў шкляначку, спрабуючы ўсміхнуцца, і сказаў: Вып’ем за нас.
Ён першы прычасціўся горкаю «Маскоўскаю». Начальнікі дружна пілі і закусвалі. Гаспадар, чалавек памяркоўны, моўчкі іх падтрымліваў: уважылі, прыйшлі з гарэлкаю. А што
ніхто з іх не запрасіў ягоную жонку, то ён гэта апраўдваў чыста мужчынскаю кампаніяй.
Пакуль Надзя ўспамінала, Шут працягваў зрэдку стагнаць праз сон. Потым у палату ўвайшла медсястра і, раздаючы лекі, пабудзіла яго.
А хто такі ты? запытаўся ён у дзядзькі Паўла.
Я з Варанілаўцаў. Навік Павел.
He згадаю. А дзе твая хата, з якога канца?
Хата мая якраз насупраць Гармановае. Гармана ўсе ведаюць, ён у царскую вайну не выязджаў у бежанства, у сваім сяле з бацькамі застаўся.
А што за маладзіца каля цябе? спытаў Шут, абы не маўчаць.
Гэта мая дачка Надзя, аж з Каўказа прыехала, там яе сям’я.
Надзя хацела сказаць, што ў час вялікай вайны яна была малая і горка плакала, калі забіралі скрыню вопраткі з іх двара, прасіла пакінуць хоць бы спаднічку і сукенку, але ён, Шут, не пашкадаваў малую, нават вызверыўся. Сказаць то хацела, ды прыклад брала з бацькі, які ні ў чым Шута не дакараў. Тады яна адно асмелілася нагадаць, як частавала маслам яго і дзядзькоў, што з ім разам пілі гарэлку.
Памятаеце? запыталася Надзя.
He, не помню. Мо табе гэта прыснілася.
Надзін бацька не забыўся, як гэты самы Шут аддаў нізашто яго пад суд, напісаўшы данос, быццам ён, Навік Павел Мікалаевіч, сарваў заданне па вывазе лесу. Гэта ў той час як задання ніякага не было, бо конь у Паўла быў кульгавы. Калі Антаніна ў Шута пыталася, за што мужа ўпёк у турму, той адказаў: «За твой востры язык». Ён і пазней помсціў сумленнай жанчыне: калі мусіў уручыць ёй медаль за пецярых выгадаваных дзяцей, то грашовую прэмію ўсё ж не даў, таму што, маўляў, адну дачку нарадзіла ў вайну. Антаніна не сказала яму, што, калі б у ваенны час не нараджаліся дзеці, то пасля вайны адкуль узяліся б у школах вучні, пасля ~ у інстытутах студэнты, а ў войску прызыўнікі. Яна ўвогуле нічога не сказала ад крыўды. Адно заплакала, палічыла
сябе вінаватаю: мусіць, начальства лепш разбіраецца за яе, грэшную?..
Цяпер Паўлу Навіку цяжка было зразумець, ці то насамрэч ТТТут не можа пазнаць яго ды ўспомніць мінулае, быццам у яго памяці замыканне стрэслася, суцэльныя там правалы, дый годзе, ці ён гэтак толькі лоўка прыкідваецца.
А што ты ўвогуле памятаеш? амаль з абурэннем звярнуўся да яго Павел. Як забілі Урбановіча, хоць гэта ведаеш? Маўчыш. Дык слухай.
Ён распавядаў пра тое, як камандзір партызанскай брыгады Іосіф Урбановіч 20 ліпеня 1944 года прыпыніўся з партызанамі на лужку паміж Каплямі і Варанілаўцамі, дзе рэзка папярэдзіў марадзёраў: «Адкажаце ўсе па законе!» У гэты час адзін з віноўных стрэліў яму ў спіну... Слаўны быў камандзір. Пра яго мне чытала найменшая дачка. Павел не паспеў сказаць: «у нараджэнні каторай ты абвінаваціў маю Антаніну». He, не памёр Шут, а проста ізноў заснуў. Ізноў ува сне стары стагнаў.