Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
Вераніка падышла да яе, пацалавала, павіншавала з вясною, тулячы да яе цудадзейных рук пралескі, потым аднесла краскі Міхаілу Восіпавічу, каб паставіў у вазачку.
«Божа мой, што з ёю? думала, несучы букецік. Так схуднела, зморшчылася! I такая сагнёная!»
Вера Андрэеўна, калі адправіла дамоў пацыентку, падсела на канапу да прыезджых гасцей. Вераніку не здзівіла тое, што, у адрозненне ад папярэдніх сустрэч, яна больш распавядала пра сябе: якая хворая была, з гарачкай сорак градусаў... Здзівіла іншае тое, што і ў такім цяжкім стане працягвае прымаць хворых.
Перапынак у яе атрымаўся зусім кароткі, бо неўзабаве гаспадар паведаміў, што зноў людзі чакаюць. I тут жа ўсе пачулі яе звычнае «заходнте».
Сваіх пацыентаў яна цяпер лекавала ў асноўным моўчкі. I следу не заставалася ад колішняй натхнёнасці, з якой ратавала людзей, распавядаючы ім увесь час гісторыі з жыцця, пераважна вясёлыя і смешныя, а часам драматычныя, і
адорваючы кожнага шчодраю дозаю аптымізму. Цяпер, калі людская чарга да яе на прыём канчалася, яна бралася за галаву рукамі і, відаць, глыбока задумвалася. Пэўна, балюча перажывала стан, у якім апынулася, бо перад ёю паўставалі пытанні, на якія не знаходзіла адказаў. Яна вагалася, дзе ёй рабіць аперацыю на вачах у Крыме ці ў Адэсе, радзілася з блізкімі. Хутчэй за ўсё і сумнявалася, ці рэалыіа гэта вярнуць сабе зрок, калі няма канца чэргам да яе на прыём. He выключана, што і ўпадала ў дэпрэсію, прадчуваючы крах.
Пакуль Вера-Зора прымала яшчэ некалькі новенькіх хворых, Вераніка звярнула ўвагу на запыленыя ў пакоі рэчы, на павуцінне, якое аплятала куткі пакоя зверху данізу, на дыван, сям-там пасечаны моллю, і на карніз, заляпаны ад даўняе пабелкі, і шапнула Надзі на вушка: «Давай папросімся нанач, каб раніцай прыбраць у кватэры».
Колькі хочаце жывіце, адказала гаспадыня на іх пытанне пра начоўку. Тады Барыс і Люда развіталіся і адчалілі дадому.
За вячэраю Вера Андрэеўна жалілася на нявестку, бо тая спыталася ўжо, дзе яе пахаваць у Севастопалі ці на радзіме, на пасялковых могілках, заўчасным пытаннем параніўшы сэрца. «Мы ўсё жыццё з ёю ладзілі. I раптам такое!» недаўмявала кроўна пакрыўджаная свякроўка.
4
Яшчэ адну ноч Вераніка недаспала: не давала супакоіцца ўбачанае. «Божа мой! думала яна. Што сталася з жыццярадаснай і ўнікальнаю асобаю! Няўжо гэта канец?..»
Раніцай яна з сястрою прыбірала ў кватэры. Сёстры шчыравалі, як маладыя. Выціралі пыл, мылі сервант, секцыю, падлогу, выбівалі і замывалі ў двары вялізныя дываны.
Прыязджаў на «Джыпе» з Чырвонага Маку сын Веры Андрэеўны з жонкай, старэйшаю дачкою і ўнукам. Наводзіць парадак ніхто з іх не памог. I ніхто не чырванеў ад сораму, што родны ім чалавек не адзін месяц жыве ў запушчанай кватэры. Пасядзелі, пагаманілі з гадзінку, загрузілі сумкі
тушонкаю, салам, каўбасамі тым, што напрывозілі людзі, удзячныя за лячэнне, і дунулі ў свой Чырвоны Мак.
3 цяжкім сэрцам вярталася Вераніка ў Сімферопаль, a пасля і ў Менск. Яна думала пра тое, колькі людзей экстрасэнс аберагла, уратавала, вярнула да жыцця. He злічыць! Ніхто нават прыблізна не можа назваць колькасць. Так шчыра адгукалася на людскія беды: хуценька збіралася ў дарогу, ляцела часта самалётамі, каб як хутчэй дабрацца туды, дзе яе чакалі, на яе адну спадзяваліся, а вярнуўшыся, прымала дома людзей, што прыязджалі зблізку і здаля да яе белаватаблакітнага дамка напрыканцы пасялковае вуліцы.
А як нястомна адорвала родных, блізкіх! Сыну купіла дзве машыны, адной унучцы пабудавала двухпаверхавы катэдж, другой купіла кватэру ў Севастопалі, яшчэ іх мужанькам па мікрааўтобусу. Была ўсемагутная, а цяпер бездапаможная... Цяжка любому чалавеку змірыцца з уласнаю катастрофай. He выключана, што яе найболып гняце пачуццё самоты-адзіноты. Раней, як была здаровая, сама сюд-туд праведвала сына з нявесткаю, а таксама сем’і абедзвюх унучак. Цяпер, калі хварэе, дапамогі, пэўна, чакае, але не просіць...
Вераніка ведала дзень і год нараджэння Веры Андрэеўны. Яна прыкінула, колькі ёй неўзабаве, у сакавіку, споўніцца. Атрымалася 79. «Няўжо гэта ўсё?»з трывогай думала яна. Роўна праз тры месяцы, напачатку лета, Навіцкія атрымалі тэлеграму, што яе не стала.
Яшчэ праз некалькі месяцаў паўміралі адзін за адным яе адзіны сын і праўнук, якіх яна ўвесь час падтрымлівалападсілкоўвала сваім магутным біяполем.
ШЫПШЫНА
«Забяры мяне, Генка, адсюль, пакуль я цябе не забраў», зноў ён чуў бацькавы словы, хрыплаваты голас, бачыў яго бледны твар. Трэці раз на працягу лета паўтараўся незвычайны сон. Генадзь Жак даўно стаў дзядулем, але ўва сне бацька назваў яго так ласкава, як усё сваё жыццё называў, і якраз да яго, старэйшага сына, зноўку звяртаўся з таго свету з адзінаю просьбай... Сон і гэтым разам быў эпізадычны. Ізноў не паспеў нічога адказаць бацьку сын, як прачнуўся: яго абудзіў неадпаведны начному супакою-адпачынку паскораны рытм сэрца.
Адкладваць складаную і адказную паездку чалавек болын не мог. 3 Цюмені, дзе ён, нафтавік, кінуў жыццёвы якар, патэлефанаваў на радзіму у Ружаны, прасіў брата зрабіць неадкладна тэлефонную разведку ў Крым, знайсці там надзейных землякоў, увесці ім у вушы сваю праблему. Браты павінны былі разам паехаць на поўдзень, там знайсці машыну, заявіцца ў вёску, дзе пахаваны бацька, выйсці на мясцовае начальства, пакланіцца яму з гарэлкаю і каўбасою, называючы мэту свайго прыезду. Так на вясковых могілках яны змогуць знайсці куточак, дзе пахаваны іх бацька, дастаць і перавезці на радзіму парэшткі.
Дабраславенне на перазахаванне Генадзь Жак узяў у архімандрыта ў манастыры. У Сімферопалі знайшлася і ласкава ім адазвалася дачка ягоных землякоў Ліля Пракапеня, па мужу Прахарэнка. Муж і жонка Прахарэнкі забяспечылі прыезджых не толькі начлегам і машынаю, але і пабралі на працы адпачынкі, каб усюды іх суправаджаць. Генадзь Жак распавёў ім пра цяжкую бацькаву долю. У трыццатыя гады аказаўся без віны вінаватым і без суда засуджаным. Пасля дваццацігадовай сталінскай сібірскай катаргі паехаў у заробкі ў Крым, заадно, як ён казаў, і пагрэцца. Працаваў ён за рулём грузавіка ў калгасе. Але рэзкая змена клімату нашкодзіла здароўю і прывяла да нечаканай смерці.
Прайшло 52 гады. Цяпер, у канцы жніўня, стаяла спёка, амаль такая, як і тады, у тым журботным ліпені, у дзень пахавання бацькі.
Ва ўсёй гісторыі з перазахаваннем яго праху непрадбачаным аказалася адно поўнае запусценне старых могілак, дзе на ўтравелых грудочках зямлі струхлелі драўляныя крыжы. Браты разам з Прахарэнкамі ішлі павольна, пільна ўглядаючыся ў кожны грудок. Даймала гарачыня. Генадзь ішоў у спартовых штанах і тэнісцы, без майкі. Недалёка ад мяжы, дзе канчаліся старыя могілкі і пачыналіся новыя, на яго руцэ пакінулі след калючкі шыпшыны, за галінку якой ён быў зачапіўся. Такі аказаўся вынік доўгіх і няўдалых пошукаў. Стомленыя, браты мусілі паўтарыць пошукі. Гэтым разам Генадзь Жак зачапіўся за той самы куст шыпшыны тэніскай. Галіна сваімі калючкамі моцна трымалася за яго лёгкую кашульку, цяпер пакінуўшы свой след на грудзях. «Гэта знак! сказаў малодшы брат. Яны пачалі ўпарта расхінаць сплеценую траву і раптам убачылі на зямлі металёвую зорачку. Калі паднялі, прачыталі на другім яе баку гравіроўку: ЖАК A. I. прозвішча з ініцыяламі іхняга бацькі.
Браты абняліся і заплакалі, як дзеці.
АДНО ІМГНЕННЕ
1
Яе чалавек яшчэ з ранку паехаў з Мінска на сваіх зялёных «Жыгулях» на лецішча. Яна была пэўная ў тым, што ён там яе заменіць і за цэлы дзень паціху ўсё паробіць: паліе ўсё, што перасыхае, і збярэ каларадскіх жукоў, што, як мухі да мёду, падкія да бульбы, а нават і праполе грады, калі іх запаланілі жывучыя дзьмухаўцы, паўзучыя і ўчэпістыя макрыца і бярозка.
Вярнуцца абяцаў ён увечары, каля дзевяці, каб заспець вячэрнія тэленавіны. Таму згатаваць вячэру наважылася яна пазней, а зараз, пасля працы, дазволіла сабе расслабіцца. Папіла з мёдам гарбаты і прылегла на канапе. Амаль увесь яе выходны суботні дзень стаўся рабочым, іншага выйсця не было, як толькі надтачыць суботай учорашнюю тлумную пятніцу: у яе, бухгалтаркі, набралася мора неадкладных спраў, бо якраз скончыўся квартал. I цяпер ад стомы мітусіліся ў вачах лічбы, нагадваючы заклапочана мітуслівых мурашак.
Ен ледзь паспеў паліць грады, як дачныя суседзі дзве жынчыны з мужыкамі пачалі ўгаворваць, каб звазіў у бліжэйшае мястэчка, дзе былі свежыя і таннейшыя, чым у сталіцы, прадукты, каб накупляць там мяса, масла, тварагу... Муляўся ён нядоўга, бо характар меў пакладзісты, мяккі яго ўгаварылі. I яны паехалі...
2
Яна, лежачы, убачыла на столі, насупраць яе канапы, рыжага брыдкага прусака. Падняцца б ды ляснуць чымнебудзь па ім. Але быў ён нейкі вялы, запаволены, быццам недзе схапіў атруты, а ёй так хацелася хоць падрамаць, аж
вейкі зліпаліся. «Хай сабе поўзае,» падумалася ёй, і хутка змарыў яе сон.
Прахапілася яна імгненна, не цямячы, што здарылася: шумела і трашчала ў галаве. « О, мой Божа! здагадалася яна. У вуха залез той самы прусак! Як жа я не ўчула?!» Пабегла ў блізкую краму, да сябровак. Тыя паспрабавалі дастаць насякомае пінцэтам не атрымалася. Выклікалі хуткую... Ёй зрабілі ўкол. Яна страціла прытомнасць.
3
Ён спяшаўся, як ніколі дагэтуль, быццам на невядомай хвалі яго мозг-прыёмнік прыняў сігналы трывогі, якія пайшлі ў космас ад яе, гнаў машыну як на пажар.
Ён набліжаўся да транспартнай развязкі, ад якой да лецішчаў заставалася ўсяго тры вярсты. Збавіў хуткасць. Заставалася толькі вытрымаць правілы дарожнага руху. Але калі ён строга трымаўся тых правілаў! Усё жыццё іх парушаў, неяк шанцавала. I ў свае шэсць дзясяткаў гадоў чалавек заставаўся падобны на дзіця-неслуха. Ездзіў па правілах у адным выпадку: калі ў машыне побач сядзела яна, бо тады не трэ было спяшацца да яе.
4
Яна цяпер была дастаўлена ў шпіталь. Там яе цудам уратавалі. Хірургі ёй сказалі, што нарадзілася ў кашулі. Яны дасталі прусака, які ўжо дабіраўся да мозгу. Адно імгненне і было б позна.
5
Ён не адчуў, што яна выйшла з небяспекі і наважыўся перасекчы паласу сустрэчнага руху. «Хут-чэй! Хут-чэй! грукала ў грудзях сэрца.
Нехта з пасажыраў, што сядзелі ззаду, папярэдзіў:
Глядзі іншамарка!..
Ён зірнуў на дарогу, убачыў чырвоны «Мерседэс» і мармытнуў: