Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
Ну, татачка, папраўляйся, я пайду ўжо, Надзя развітвалася з бацькам. Адно скажы мне, чаму ты прамаўчаў, што Шут у нас у сядзібе быў з марадзёрамі заадно, а пасля паклёпнічаў на цябе і загнаў у няволю.
Я пашкадаваў яго: слабы, такі хворы, усё стогне...
Калі дома Надзя расказала пра ўсё маці і брату, маці здзівілася, што муж яе такі міласэрны, а брат папракнуў сястру, чаму яна сама не сказала гаду ў вочы ўсё, што пра яго думае. Нейкае імгненне ён памаўчаў і дадаў:
Разумееш, кожнае падла, незалежна ад узросту і стану здароўя, павінна напоўніцу ўсведамляць, што яно і ёсць падла.
СМЕРЦЬ ЭКСТРАСЭНСА
Светлай памяці В.А. Аўсюковай
1
He сонца паўднёвае, нястомна-ласкавае і вясёлае, і не мора Чорнае, што зачароўвае душу сваім прасторам, багатым пералівам колераў у напружаных пад ветрам хвалях, бесклапотна-гарэзлівымі дэльфінамі і заклапочанымі ў палёце чайкамі, і што так супакойвае шумам прыбою, не жаданне адпачыць ад працоўных і сямейных будняў паклікалі Вераніку Навіцкую на самым пачатку вясны ў райскі куток матухны Зямлі. Цяпер было неадольнае жаданне і для гэтага з’явілася магчымасць сустрэцца з родзічамі. У Сімферопалі, апрача іншых, болып далёкіх сваякоў, жылі дзве родныя сястры, старэйшыя за яе, ужо аўдавелыя. Дужа хацелася пабачыцца з імі, як след абмяняцца навінамі, нагаманіцца. Карцела завітаць і ў Севастопаль да Веры Андрэеўны, экстрасэнса, вядомага ў Крыме і за яго межамі. Некалі Вераніка Навіцкая і яе менская радня штолета наведвалі сваіх крымчакоў, ездзячы на мора адпачываць, цешыцца паўднёвым сонцам, гаючымі паветрам і вадой, а яны, крымскія беларусы, прыязджалі ў свой лясны і азёрны край, часта якраз з тою самаю Верай Андрэеўнай, якая туг, як і там, на цудоўным паўвостраве, памагала многім людзям выбавіцца ад розных хваробаў ці проста падтрымаць здароўе. Але цягам трох апошніх гадоў іх сустрэчы перарваліся.
Рушыць у няблізкую і нятанную дарогу, на якую Вераніка паціху настройвалася і да якой спакваля рыхтавалася, ёй дазволіў ранні, паводле графіка, чарговы адпачынак; пазней, у разгары вясны, а тым болып улетку, не адпусціла б лецішча, бо з красавіка па кастрычнік там яна штогод усоўвала галаву ў хамут бясконцых і такіх учэпістых клопатаў, умуд-
раючыся іх чаргаваць з асноуным заняткам выхаваннем дзяцей у садку.
2
У плацкартным вагоне ёй не пашэнціла, бо насупраць сядзела мажная кабета, абцяжараная рэчамі: апроч дробных клункаў, якія сяк-так уладкавала яна пад сядзеннем, стаялі, займаючы праход і замінаючы нагам, буйнагабарытны чамадан на калёсіках і каляска з прымацаваным да яе палатняным мяшком, чымсьці напакаваным. На просьбу адвязаць мех ад каляскі кабета не пайшла, сказала, што пасля не зможа гэтак жа прывязаць; была паставіла на незанятую бакавую полку, ды правадніца прымусіла зняць.
Незадоўга да адпраўлення цягніка ў вагон ускочыў лысы мужычок з невялікім пакункам у руках, прасіў, каб напрамілы Бог хтосьці з пасажыраў узяў з сабою яго перадачу, па якую ў Запарожжы прыйдзе ягоная дачка.
Тут радыётэлефон і дзесяць даляраў, казаў ён, паказваючы правай рукою на пакунак, што ляжаў у левай руцэ. Калі ласка... Хто выручыць?
Запанавала маўчанне. Мужчыны з суседніх месцаў раскатвалі скручаныя матрацы на верхніх полках рыхтаваліся да сну.
Я ноччу буду спаць, сказала мажная кабета.
Толькі добрая душа Веранікі адгукнулася, узяла на сябе лішні клопат.
Быў позні вечар. Цягнік, згодна з графікам руху, у Запарожжа абяцаў прыбыць а другой гадзіне ночы. Баючыся праспаць не такую ўжо далёкую станцыю, Вераніка наважылася не спаць, пакуль не вызваліцца ад чужога пакунка. На сон яе пакуль і не хіліла, бо ўсё лапатала тая самая кабета, што абставілася такімі нязручнымі рэчамі, распавядала пра сябе ўжо лежачы:
Вязу трыкатаж, танна закупіла ў Мінску. Сяго-таго нашыю сабе, дачцэ, унучцы, астатняе прадам: у нас усё нашмат даражэй.
Вераніцы лапатуха не давала і слова ўставіць. Яна як бы адчула незададзенае пытанне спадарожніцы, таму працягвала:
Жыву ў Гурзуфе. Летам бяру кватарантаў, размяшчаю і ў доме, і ў прыбудоўцы, сама начую ля прыбудоўкі. 3 мужам развялася. Дачка у іншым горадзе. 3 зяцем не дружу. Зяць любіць толькі ўзяць...
Вераніка міжволі падумала пра свайго зяцька. Дзеля дачкі ўжо тры гады яго трывае і падае, і прыбірае, а ён будзе ляжаць калодай з адным матывам: «Я стаміўся...» Дурная, аддала маладым спальню, сама з гаспадаром туліцца ў маленькім пакойчыку. А трэ’ было мо выправіць іх на прыватную кватэру, як робяць мудрэйшыя людзі, на адлегласці была б мілейшая. Ды ёй стала няёмка ад такой думкі.
Тым часам гаварлівая спадарожніца працягвала распавядаць пра сябе:
Вы мо падумалі, чаго я так стараюся здабываць грошы? Пенсія ў мяне слабая: на прадукты й то бракуе, а ўжо й здароўе кульгае, а лякарствы сталі дарагушчыя...
Нашто вам лекі? У вас жа ў Крыме ёсць Вера Андрэеўна, экстрасэнс! Няўжо не ведаеце?
Ведаю, але чула, што яна пераехала з пасёлка ў Севастопаль, я ж адраса не маю.
Вераніка дала ёй патрэбны адрас і доўга распавядала пра цуды, якія экстрасэнс дэманструе дзякуючы свайму моцнаму біяполю.
Мажная цётухна, пэўна, супакоілася, калі займела патрэбны адрас, бо павярнулася на бок і праз хвіліну-другую пачала выводзіць смешныя мелодыі пана храпавіцкага. Яшчэ раней паснулі мужчыны на верхніх полках. А Вераніка працягвала перабіраць у памяці найболып яркія эпізоды, звязаныя з наездамі экстрасэнса ў Менск. Калі Вера Андрэеўна завітала да Навіцкіх першы раз, на сустрэчу і знаёмства з ёю Вераніка паклікала ў сваю кватэру сваякоў, сяброў і суседзяў. Уражанні былі ва ўсіх ашаламляльныя: лёгкім пакалыхваннем рук над ляжачымі пацыентамі цудоўная госця здымала і павышаную тэмпературу, і галаўны боль, і
рэгулявала артэрыяльны ціск. За тры сеансы загаіла язву страўніка маладому хлопцу, якому нечаканая хвароба была тармазнула вандроўку на Кубу. Пасля візіту да экстрасэнса юнак прайшоў рэнтген: нават следу ад язвы не засталося. Яшчэ Вераніка ўспомніла, як Вера Андрэеўна прадухіліла ад аперацыі на пячонцы чалавека, у якога ўжо і твар быў учарнелы, зямлісты. Праўда, з яго хваробаю яна змагалася тры дні запар. He раз ёй удавалася спраўляцца з анкалагічнымі захворваннямі. Нездарма аб ёй хутка па ўсёй сталіцы пайшла добрая слава. У дзень яе прыезду чарга да кватэры Навіцкіх на восьмым паверсе ішла ад самага першага паверха. Аднаго разу атрымалася анекдатычнае здарэнне: стомленыя доўгаю чаргою людзі не хацелі пусціць у кватэру яе гаспадара, які вяртаўся дадому з працы, пакуль не ўпэўніліся, што ён тут насамрэч пражывае. Да экстрасэнса ішлі і старыя, і малыя, і проста дарослыя, людзі ці не ўсіх прафесіяў. Чамусьці многа прыходзіла медыкаў. Словам, ішоў народ.
Аднойчы пабываў у Веры Андрэеўны народны пісьменнік Япка Брыль. Іван Антонавіч назваў яе Зорай, пад такім найменнем і апублікаваў свой невялікі твор у галоўным літаратурным часопісе краіны.
Вагон, у якім ехала Вераніка, аказаўся занадта цёплы, і яна прайшла ў тамбур, каб трохі падыхаць халаднсйпіым паветрам. Там, у тамбуры, лёгка дыхалася. Праз халоднае шкло дзвярэй яна паглядзела на неба, убачыла непадалёк ад маладзічка даволі яркую зорку. Цяпер ёй думалася пра тое, якое ўдалае найменне Брыль знайшоў для незвычайнае жанчыны! Вера-Зора экстрасэнсам была незвычайным: ніякага рэгламенту не прызнавала, магла за дзень прыняць каля ста чалавек без аніякага перапынку, забываючы і пра полудзень, і пра вячэру; адно не адмаўлялася ад пітва. Вячэрала, як правіла, познім вечарам, калі ўсе хворыя разыходзіліся. Ежу ўжывала простую, часам нічога не ела, апрача селядца з хлебам ці з бульбаю; любіла бульбу ў мундзірах. Грошай за свае сеансы не патрабавала, нічога ні з кога не вымагала; ад людское шчырае падзякі не адмаўлялася.
Вераніку Навіцкую не мог не ўражваць яшчэ адзін дар Веры-Зоры дар яснабачання. Праўда, яна прадказвала падзеі вельмі рэдка, але, як кажуць, метка. Гэта ж трэба прадказаць так дакладненька сямейную падзею: яна назвала не толькі год і месяц, а нават і дзень вяселля іхняе, Навіцкіх, дачкі!..
Пра самую сябе аднаго разу сказала, што пражыве 79 гаДоў.
У роздумах-успамінах Вераніка не заўважыла, як цягнік прыйшоў на станцыю Запарожжа. Выйшла з клуначкам спачатку ў тамбур, пасля на перон. Але ніхто ніадкуль не ішоў да вагона. Аж толькі за пару хвілінак да адпраўлення цягніка прыбегла маладзіца з дзіцем на руках па той самы клуначак, які не даваў спакою Вераніцы.
Нарэшце, і яна, Вераніка, уляглася і пад магутную мелодыю бойкіх колаў заснула. Чуйны дарожны сон зусім нечакана абарваўся імкліваю прабежкай брыдкага прусака па высунутай з-пад коўдры руцэ. Яна падхапілася, пайшла скардзіцца правадніцы, а тая пачала даводзіць, што ў вагоне прусакоў няма, што, маўляў, гэта пасажыры з дому прыносяць на сваім адзенні.
3
Зрэпіты, пылок дробных дарожных трывог яна стрэсла з сябе адразу, як толькі на пероне ўбачыла старэйшую сястру Надзю, яе дачку Люду і Людзінага мужа Барыса. Яны так цёпла ёй усміхаліся і кінуліся ў абдымкі!
Пакуль ішлі да Барысавай «Таёты», сястра сказала:
Цяжка Веры Андрэеўне: хварэе і амаль сляпая ўжо. Давай адразу яе праведаем, мо чымсьці й дапаможам.
Вераніцы спадабалася сестрына прапанова. Барыс, вопытны кіроўца, упэўнена вёў машыну горнаю дарогаю. Наведалі два манастыры ў скалах. У прыгожых мясцінах спыняліся, выходзілі на паляны, нарвалі цэлы букецік пралесак, а калі натрапілі на дрэва ў ружавата-бэзава-белым цвеце, адламалі
маленькую галінку, на якой не было яшчэ ніводнага лісціка, гадалі, ідучы да легкавіка, ці гэта маптолія, ці персік.
Дом, дзе жыла і шчыравала экстрасэнс Вера-Зора, Барыс добра ведаў, бо не раз падвозіў туды цешчу і жонку, таму хутка пад’ехаў да высокага і шчытнага плота, аздобленага зялёнаю фарбаю.
На званок у дзверы выйшаў у калідорчык гаспадар, Міхаіл Восіпавіч, даволі раздабрэлы чалавек сталага веку.
Калі расчыніліся дзверы, Вераніка першая азвалася:
Прывітанне з Менска!
Надзя дадала:
Гасцей прымаеце?
Будь ласка, будь ласка! Доброго дня! прывітаў гасцей гаспадар, абняў Надзю і дадаў, паказваючы на дзверы пакоя, размешчанага за кухняю: Вера там.
Яны ціха зайшлі ў прасторны пакой, павіталіся і селі на канапе. Вера Андрэеўна, седзячы на табурэтцы, лекавала жанчыну, што ляжала на ложку. Па галасах пазнала ўсіх, пацікавілася, калі прыехала Вераніка.