Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
Ніна цяпер успомніла і тую раніцу, калі дзядзька Іван сказаў яе маме: «Палюбуйся», паказаўшы ёй сваю пабялелую галаву, і нечаканае Любіна замужжа, і нечаканы яе з бацюшкам пераезд у мястэчка. Яшчэ ў памяць ёй прыйшло тое, што казаў нядаўна адзін прафесар пра паходжанне слова шлюб. Яно ўтварылася ад дзеяслова злюбіцца. У яго аснове любоў. Значыць, шлюб не можа быць заснаваны на гвалце. Любін шлюб з бацюшкам заключаны не на небе, бо ён змушаны. Гвалтаўнік у царкоўнай pace калісьці жорстка параніў добрае дзявочае сэрца, і рана аказалася незагойная, таму помста жаночая не ведае тэрміну даўнасці.
Магчыма, усё было б інакш, калі б маладзіца нарадзіла хоць бы адно дзіцё. Але яна не нарадзіла дзіцяці, не стала матуляю. Адны кажуць, што гэтак угнявіў Бога вераломны бацюшка, а другія што вінаватая яна, бо не змірылася з лёсам...
ДАРЧЫНЫ ГАЛУБЫ
На дварэ лютаваў апошні месяц зімы. Знянацку наляталі завеі. Трымаліся маразы. Пёк востры парывісты вецер.
Была нядзеля. 3 цёплае кватэры, дзе мне, студэнту-завочніку, знайшоўся заплатны прытулак, я выйшаў ранкам на ганак. Ад жытла цягнуўся па снезе ланцужок чалавечых слядоў. Насустрач мне валюхалася, нязграбна перастаўляючы ногі, абутыя ў буркі, пажылая кабета, невысокая, хударлявая, з белаю міскаю ў руках. Чорная апранаха на ёй вісела як на слупку, затое хустка, лінялая, няйначай, ад летняга сонца, была цесна завязана на галаве. Побач, пасярод вялікага двара, на пятачку ўтаптанага снегу з ганка той пятачок быў добра відаць наперабой нешта дзюбалі галубы.
Раптам немаведама адкуль прыляцелі дзве вароны, каб паласавацца хатнім едзівам. Яны каркнулі на ўсё горла. Тады кабета рэзка павярнулася і жвава, хоць і няўклюдна, пайшла на варон.
Акыш! яна ўзмахвала вольнаю ад міскі рукою, каб прагнаць няпрошаных гасцей, але, калі тыя не пакінулі двара, а толькі ўзляцелі на разгалістую яблыню, кабета нагнулася і голымі пальцамі ўхапіла белага настылага снегу.
Яна прагнала чорных птушак. I як вярталася к дому, вусны яе ўсё варушьгліся пра нешта яна думала ўголас.
Стаяць мне было халаднавата, але хацелася зачапіць яе словам, і, калі яна, асцярожліва ўзыходзячы па ўледзянелых прыступках, глянула на мяне позірк яе блукаў, я павітаўся. На маё «Добры дзень!» яна адказала: «Здрастуйце!» Яна прыпынілася на ганку і ўсё яшчэ пазірала туды, дзе снедалі яе птушкі.
Згаладалі, бедненькія, сказала яна трохі ахрыплым голасам.
Я паглядзеў на яе рукі, пасінелыя ад холаду, на алюмініевую пагнутую міску, якую яна цяпер трымала чамусьці
аберуч, прыціскаючы да грудзей, паглядзеў на яе не па сезону лёгкую адзежу і не вытрымаў:
Холадна ж вам. Ці няма цёплага паліто?
Ёсць, сказала кабета, паварушыла выцвілымі губамі, нібыта спрабуючы на язык тыя словы, што наважылася вымавіць, і дадала: Гэта каб рабіў... А я не працую. У двары і ў гэтым добра...
Неўзабаве залапацелі крыламі сытыя птушкі, і яна пайшла дамоў.
У гаспадароў я запытаў пра яе.
Гэта Дарка, яна таго...крануўшы сваімі тоўстымі пальцамі паголеную скронь, усміхнуўся зубамі-пратэзамі дзед Кузьма.
-	Гаротніца, дый годзе, сказала баба Лена, дзедава жонка. У вайну ў яе пастралялі ўсіх, дык нешта во стрэслася...
Ішоў час. Сяды-тады, бачачы Дарку ў двары ля чародкі галубоў, я падыходзіў да яе. Калі нёс яблыкі з магазіна, стараўся пачаставаць, але яна наадрэз адмаўлялася: «Дзякуй, я не маленькая». А на словы штораз адгукалася шчодра. Аднаго разу расказвала:
Іду ў суботу ў царкву, а суседка кажа: «Вунь твой галубок сядзіць, лётаць не можа». Гляджу, і праўда, крылы склаў. Мо хто выцяў. Узяла яго дахаты, накрышыла хлеба пад табурэткаю. На другі дзень выпусціла па-ляцеў... A разумны такі. Быў ступіў на хлеб. «Куды ты залез!» кажу. Адышоўся ў куток...
Звычайна, як толькі сыходзіла Дарка з прыступак, да яе жывой мяцеліцай зляталіся галубы, мітусіліся над самай галавою, пад рукамі, асядалі да ног, і яна, шчаслівая, гаманіла:
-	Дайце прайсці... дам я вам хлебачка, дам.
Бачыў я неяк Дарку і па-дзіцячы разгубленую, калі адзін толькі голуб, стомлены ад сытасці, збіраў дзюбаю крошкі хлеба на зямлі.
-	Гулі-гулі-гулі-гулі, усё яшчэ настойліва клікала яна сваю крылатую сямейку, а пасля пачынала ці то скардзіцца мне, ці то апраўдвацца: На куросенне селі...
Дарка любіла птушак, і, калі я тое ж зімы прыладкаваў ля акна кармушку і прычакаў сінічак, яна, радая, пажадала мне:
Дай вам божанька здароўечка!
Я ведаў, што яна набожная. Ведаў, што ў яе ёсць, акрамя птушак, яшчэ адзін занятак хадзіць да царквы. Занятак святочны. Кармленне галубоў было будзённым клопатам, да якога, аднак, яна ставілася як да свята. Гэты клопат ёй мог замяніць нават малітву. Уранні і пад вечар паяўлялася яна ў двары з пагнутаю алюмініеваю міскаю ў руках, і да яе адусюль зляталіся галубы. Яна бавіла з імі свой час, гасіла птушыны голад, звярталася да іх як да разумных істот:
Ешце, галубкі, ешце на здароўечка.
I святлела з твару. Святлела, калі першыя травінкі-промні прабіваліся з зямлі. I калі ад сонца і дажджу пад вокнамі буялі вяргіні. I калі ападала з дрэў лісце. I калі зямлю скоўвалі маразы, ахіналі снягі. Душой святлела.
Была яна шчодрая, на той свет нічым не запасалася. Харчам, які ела сама, дзялілася з галубамі.
Доўгі час была мне, аднак, загадка, чаму яна гэтак не церпіць чорных птушак, якія зрэдку заляталі на наш двор. Знячэўку назіраючы, як яна зноў апантана праганяе варон, не дае ім зачапіцца хаця б за яблыню-дзічку, я ледзь не пажартаваў з яе, што, маўляў, усе птушачкі божыя стварэнні. Але, на шчасце, да мяне дайшло: чорныя птушкі нагадваюць ёй штосьці з ваеннага ліхалецця.
Часам ёй хто-небудзь у двары даводзіў, што галубы толькі ядуць і ніякай ад іх няма карысці. Ды гэта не бянтэжыла Дарку, бо яна была бескарыслівая. Ёй хапала радасці бачыць галубоў, шэрых, белых, стракатых, глядзець, як яны злятаюцца да яе рук, як дзюбаюць хлеб, кашу, зерне, а пасля слухаць пругкія ўзмахі крылаў.
У двары, зялёным і прасторным, звычайна гулялі дзеці. Адны памагалі Дарцы карміць птушак, другія дражніліся, зладзейкавата выглядваючы з-за кустоў або лазячы па дрэвах, абзывалі Дарку дурною, трэція з рагатак цэліліся па птушках. Першых яна любіла і ў дзень сваёй пенсіі купляла ім цукеркі, другіх ушчувала, па-свойму, наіўна: «I не
сорамна табе?», «Гэта ў школе так навучылі?», пагражала: «Я тваёй мамцы скажу!..», але ўжо недзе на паўдарозе да ганка забывалася на іхнія здзекі. I толькі на трэціх (тыя ж былі як-ніяк узброеныя) яна крыўдавала даўжэй, скардзілася на іх суседзям.
3 тымі, хто яе не крыўдзіў, яна была гаваркая. Расказвала пра сваё маленства, пра маладосць, пра тое, як калісьці працавала на пошце, як хварэла на жаўтуху пасля вайны, як лячылася.
Пакуль я кватараваў у дзеда Кузьмы і бабы Лены, мне чамусьці здавалася, што ўсё будзе так, як ёсць. Заўсёды з ранку і пад вечар з ганка будзе сыходзіць Дарка з алюмініеваю міскаю ў руках, і, пазнаючы яе здаля, будуць злятацца галубы. Але калі надышоў час майго перасялення, я падумаў, што аднойчы Даркі не стане на зямлі. I нават уявіў, як вынесуць людзі яе на руках і як птушкі, што яе пазнавалі па белай місцы, пазнаюць ужо і без той пагнутай алюмініевай міскі і спалохана ўзнімуцца над дваром, нікім не накормленыя, і лёгкія іх цені-крыжыкі праляцяць па труне.
Людзей за труною будзе ісці няшмат. Можа, нават меней, чым у двары галубоў...
БЕРКУТ I КВОЛЫ
I
Прайшла цэлая чарада восеньскіх дажджоў, марудлівых, сумных. Пасвятлела. Зрэдку воблакі прабівала сонца, невысокае і нязыркае. 3 дрэў ападала лісце. Ноччу цягнула сіверам, і вохкая зямля пачынала шэрхнуць.
Насуперак дыханню халадоў пяшчотна ўсё яшчэ зелянела рунь. Ды і паплавы пабурэлі мала. Усё жывое апынулася на нябачнай мяжы паміж нядаўнім цяплом і непазбежным блізкім холадам.
Ранкам з лесу вяртаўся Кволы, шаснаццацігадовы падлетак, даўгалыгі, худы. Для мацеры ён заставаўся Андрэйкам, хоць і добра такі выцыбаўся. I меў ён законнае бацькава прозвішча Каранчук. Але ж нехта даў яму трапную мянушку, I ўсе вакол яе падхапілі, ды і Андрэй сам звыкся з мянушкаю.
Ішоў ён гранічкаю дарогаю, што падзяляла палі дзвюх суседніх вёсак, у руках нёс кошык з зялёнкамі. Грыбоў у лесе было ўжо мала лес выдыхаўся, ды Кволы ўсё яшчэ верыў у сваё сіроцкае шчасце. Ён лепш за каго з хутаран ведаў грыбныя мясціны. Беднасць, голад вымушалі яго, адзінага ў сям’і мужчыну, шукаць няхай сабе і познія лясныя ласункі, каб хоць як папоўніць нішчымнае хатняе едзіва.
Кволы! Андрэй ледзь не ўздрыгнуў ад глухаватага знаёмага голасу, спыніўся і толькі тады ўбачыў Беркута ў прыдарожных кустах ядлоўцу. Беркут выскачыў на гранічку: Здароў буў! ледзь прыкметна пракартавіў і падаў Кволаму руку. Што вылупіў вочы? He ждаў?
Прывет, вяла адказаў Кволы і лёгка паціснуў пухлую далонь.
Бачу, брат, на падножным корме сядзіш. Беркут глянуў на кошык з грыбамі і ціхенька ўсміхнуўся. Так доўга ногі не пацягнеш!
Ты мне зубы не загаворвай...
Я да цябе якраз ішоў, сказаў Беркут, і яго вочы з-пад брыля кепкі востранька бліснулі карым агнём. Аглянуўся, бачу тэпае не хто іншы, як ты.
Кажы, што трэба? Кволы напружана ўглядаўся ў Беркутаў твар, які то імгненна весялеў, то з тою ж імгненнасцю сур’ёзнеў. Доўгі прыгнуты нос быў падобны на дзюбу драпежнае птушкі, правае брыво, прыўзнятае і заломанае на сярэдзіне, нагадвала лінію птушынага крыла; палеская вёска, якая ўзрасціла Беркута, ведала, што, аздабляючы сваё жыццё мянушкамі сваіх жыхароў, яна і гэты раз не дала маху з лёгкай рукі перакрэсліла яшчэ адну метрыку, перахрысціўшы гэтак на свой манер Кратовіча Лявона...
Што трэба, што трэба... Строгі ты нейкі стаў, чыста вайсковец. Справа наклёўваецца, нарэшце адказаў Беркут.
Выкладвай.
Каля Падлесся пасвіцца незвычайны статак кароў. Чаму незвычайны?
Бо не нашанскі, чу-жы, зыркнуў вачыма Беркут.А пастух, ведаеш хто?
Ну хто?
Аніхто! сказаў і неяк па-бабску хіхікнуў Беркут. Цяміш?..
Кволы здагадаўся, куды Беркут хіліць гамонку, гэты ад няма чаго рабіць не шукаў бы яго, не біў бы ногі праз той кавалак дарогі, што ляжаў паміж яго Падлессем і Зялёным Гаем, хутарам, дзе жыў Кволы. Беркут даўно прыгледзеўся да Кволага. «Хуліган, адчайная галава, цяплела ў Беркута на душы кожны раз, калі прыглядаўся да Кволага. такі ў бядзе не пакіне, а калі падваліць удача прыкусіць язык...» Беркут прыгадваў пісталет, які дастаўся Кволаму ад забітага немца, з радасцю думаў пра тое, што ні адна жывая душа не бачыла таго пісталета ў Кволага. Беркут, можа, і сам не ўбачыў бы, каб не простая выпадковасць. Было гэта ў грыбах. Неяк Беркуту закарцела падужацца. I калі ён абшчаперыў Кволага сваімі чэпкімі кароткімі рукамі, нечакана адчуў штосьці мулкае пад яго ватоўкаю. «Ты што, камень