Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
за пазухай цягаеш?» пажартаваў тады Беркут. «Не сунь носа не ў сваё проса», адбіўся Кволы. «Пакаж, пакаж», дамагаўся Беркут. «Усім разляпаеш», не давяраў Кволы. «Ты што, мяне не знаеш? Магіла! Гад буду!» абяцаў маўчаць Беркут. I тады са сподняе кішэні ватоўкі Кволы дастаў чорны бліскучы парабелум. I не толькі дастаў, а загадаў Беркуту павесіць на сучок пачак з-пад запалак. Адышоўся крокаў на дваццаць. Грымнуў стрэл і пачак як ветрам змяло. Знайшлі, паднялі і ўбачылі: ён прабіты пасярэдзіне.
«Ну ты і гад! па-свойму з захапленнем гаварыў Беркут.Хто навучыў страляць?» «Не ведаеш хто? Кволага здзівіла дзіцячае пытанне. Вайна навучыла!..» «Ану дай я», Беркуту карцела не адстаць.
Стралялі па чарзе. Усе патроны выпусцілі з абоймы. A потым што ёсць духу махнулі ад той мясціны, каб не натрапіць на людское вока. На тым і разышліся.
Беркут пасля вельмі хацеў выцыганіць у Кволага пісталет, абяцаў грошы, потым абяцаў шмат грошай. Ды ўсе яго намаганні былі марныя...
Беркут не раз клікаў Кволага пагойсаць ноччу, прыгледзецца, дзе што не так ляжыць, аднак нічым пад’юдзіць не ўдавалася.
Кволы недалюбліваў Беркута. He падабалася яго піжонства. Раздражняла ўсё, што было на ім, кепка, якую насіў набок, скураная куртка, новыя галіфэ, боты, наваксаваныя да глянцу. I не таму што сам ён, Кволы, не меў нічога падобнага на ім былі кужэльныя нагавіцы, з якіх пачыналі прасвечвацца калені, на нагах неданошаныя бацькавы чаравікі (бацька не вярнуўся з вайны), абурала не па часе модніцтва Беркута. Але было ў ім нешта і такое, што Кволага як бы гіпнатызавала. Беркут быў на тры гады старэйшы, меў болыпы вопыт. У ім, каржакаватым, плячыстым, жыла і дыхала на поўныя грудзі сіла. I ён выхваляўся ёю не менш, чым сваімі ботамі і вопраткай. Цяпер, на гэтай гранічцы, глядзеў ён на Кволага так, як спекулянт глядзіць на тавар: рэч не танная, але ў абароце дасць прыбытак, а таму ён гэ-
тую рэч купіць, чаго б ні каштадала яму. I вось тут Беркут адчуў, што Кволага ў рэшце рэшт можна купіць.
Кволы стаяў з выгляду спакойны, але ў ім віравалі самыя супярэчлівыя пачуцці і думкі. Барацьба ішла паміж «няможна» і «трэба», жорсткая, бескампрамісная. «Гэта страшэнная ганьба!» гаварыў адзін голас. «Але ніхто не даведаецца... 3 Беркутам не прападзеш», спрачаўся голас другі. У галаву Кволаму лезла ўсякая драбяза. Згадалася, напрыклад, як аднаго разу Беркут памог яму ў горадзе па добрай цане прадаць баравікі...
Кажаш, няма пастуха? раптам спытаўся Кволы.
Беркут у гэтым пытанні ўлавіў нотку зацікаўленасці.
Гадбуду!..грукнуў ён сябе кулаком у грудзі Гайда за мпою!
Кволы ў тую хвіліну чамусьці падумаў пра малых сваіх сёстраў, іх было ў яго дзве, убачыліся іх бледныя худзюшчыя твары, босыя на халоднай падлозе ногі.
Ён моўчкі падаўся за Беркутам.
II
Ішлі лесам.
Беркут разумеў, што Кволы ўсё яшчэ вагаецца, што цалкам схіліць яго на свой бок можна толькі цяпер, не даўшы апомніцца.
Тут такая штука, загаварыў ён разважліва, правёўшы далоняю па плячы Кволага, немцы не паспелі пусціць пад нож усіх кароў, нарабаваных недзе на акупаванай тэрыторыі. Цяпер іх здаля пераганяюць паганятыя. А тут, бач, утульны куточак... Ну, захацелі адпачыць, дый жывёле трэба даць аддыхацца...
Кволы слухаў Беркута, а сам успамінаў свайго каня Беляка, якога ўзялі ў абоз (узамен далі кульгавага, што маці назвала Нэндзаю), успомніў карову Мальву, якую немцы забралі ўжо ўцякаючы.
Кволы і Беркут выйшлі з лесу на выган. Беркут не маніў. Каровы насамрэч былі не мясцовыя.
Во, палюбуйся! падмаргнуў Беркут.Якую хочаш бяры.
А паганятыя?.. насцярожыўся Кволы.
Я ўсё ўжо разнюхаў, будзь пэўны...
Па дарозе назад Беркут і Кволы дамовіліся прыйсці сюды вечарам.
Ну то будзь, сказаў Беркут.
Ага, да вечара.
Толькі «скараходы» не забудзь.
Што? недачуў Кволы.
Лапці, кажу, вазьмі.
Ладна.
Кволы пайшоў дадому і ў думках апраўдваў сваю такую рызыкоўную згоду. Ён думаў пра тое, што гэты статак вырваны з варожых рук. Значыць, не такі і вялікі грэх узяць часцінку таго, што забрана ў ворага, які не пытаўся ў нас дазволу рабаваць людзей...
III
Яшчэ Падлессе не схавалася ў вечаровым змроку, як Кволы быў ужо ў вызначаным месцы. У ядлаўцовых кустах, на мяккім радне зялёнага моху чакаў яго Беркут.
З’явіўся... здаволена выскаліўся ён.
З’яўляецца чорт у сне, задзірыста адказаў Кволы.
Пачакаем, пакуль сцямнее, ураз пасур’ёзнеў Беркут.
Яны селі, дасталі самасад, запыхкалі самакруткамі. Пакурыўшы, доўга ляжалі моўчкі. Прыслухаліся. 3 Падлесся не даляталі ні кукарэканне пеўняў, ні брэх сабак. Вёска супакоілася. Працяжна шумелі ў лесе вершаліны цёмных соснаў. Кволаму здавалася, што дрэвы адно аднаму перашэптваюць нейкую навіну. Пра што яны шэпчуцца?..
Беркут думаў пра іншае. Ён ведаў, што неўзабаве ўзыдзе месяц. Ён ўсхапіўся на ногі.
Давай вяроўку.
Трымай, кінуў Кволы.
Хадзем.
А паганятыя?..
Самагонку смаляць. Хадзем.
Але Кволы стаяў на месцы.
«Здрэйфіў, смаркач! Гад буду, здрэйфіў!» пранеслася ў думках у Беркута.
Чаго ты дрыжыіп?!
Мне холадна... Ногі не ідуць...
На табе ж куфайка. Хадзем, не бойся.
I яны моўчкі накіраваліся да статка. Большасць кароў палегла ўжо нанач, астатнія яшчэ жавалі жуйку стоячы.
Падкраліся да каровы, што стаяла збоку адна. Яна аказалася рахманаю, не саступіла з месца, а толькі павярнула галаву. Беркут, не марудзячы, накінуў ёй на рогі вяроўку, заарканіў.
Лапці, гарачым шэптам выдыхнуў ён, азіраючыся і мацаючы позіркам змрок.
Наўкола было спакойна. Цьмянавата жаўцелі ад газовак вокны падлескіх хатаў.
Кволы прысеў ля пярэдніх ног жывёлы, паклаў на зямлю лапці. Абедзве пары нямала паслужылі яму самому. Сам жа іх зрабіў з разбітага нямецкага матацыклета. Абуць карову, думаў ён, мала цяжэй, чым спутаць на лузе каня.
Адзін толькі момант Кволы стаяў на каленях, востра чуючы каленьмі восеньскі холад зямлі. Тады ён сеў, падабраўшы пад сябе ногі, і, нагнёны, праваю рукою падсунуў адзін лапаць да самага капыта, а леваю ўзяўся за масол. Карова стаяла як укопаная. Кволы пачаў тузаць за нагу, паляпваць па ёй далоняю, аднак і гэта не памагала. Тады ён стаў гладзіць. Калі нарэшце карова паставіла нагу ў лапаць, Кволы паспешліва ўзяўся за аборы.
Кволага толькі напачатку здзівіла выдумка Беркута з гэтымі лапцямі. А тут, на выгане, ён паспеў упэўніцца, што звычайны лапаць зусім няблага сядзіць і на капыце, адно даўгаваты, свабодным застаецца заднік. Кволы не прыціскаў яго абораю наўмысна, каб след быў падобны на чалавечы. Ля капыта масол таўсцейшы, значыць, думаў Кволы, абвітая вакол абора не павінна спаўзаць.
Кволы стараўся. Гулка тахкала ў грудзях сэрца. Здавалася, вось-вось павінен хтосьці нечакана з’явіцца. «Ну, і няхай сабе!» разважаў ён сам з сабою, калі правал, дык лепш адразу». Але ніхто пакуль не ішоў, і Кволы спяшаўся. Тым часам над чорнаю сцяною лесу ўзышла поўня, вялізная, круглая, нібы надзьмутая, і навокал трохі пасвятлела.
Калі нарэшце ўсе чатыры нагі былі абутыя, ён праверыў рукамі, як сядзяць лапці і як трымаюцца аборы над кожным капытом жывёлы. «Парадак», падумаў ён не без мімалётнага здавальнення і гонару за свае ўмелыя рукі, нават усміхнуўся: «Ну, Пярэстая, цяпер табе не страшныя ні пень, ні калода».
Пярэстая спачатку неахвотна, а пасля, быццам дадому, паслухмяна пайшла за Беркутам.
Паміж выганам і лесам ляжаў папар. Адным канцом ён упіраўся ледзь не ў Падлессе, а другім цягнуўся да Прылукаў, суседняга люднага сяла. Набліжацца да жытла было рызыкоўна. А прайсці полем, каб не засталося на ім слядоў жывёлы, было немагчыма: толькі пачала падсыхаць зямля пасля доўгіх дажджоў, таму так дарэчы прыйшліся лапці.
Над лесам, падымаючыся вышэй, ярчэла поўня.
Чорт, гэты месяц!.. буркнуў Кволы.
Маўчы! абрэзаў яго Беркут.
Кволы тэпаў ззаду. Калі пайшлі па раллі, ён прыгледзеўся і заўважыў, як на голай глебе цягнуцца гумовыя ромбікі гіадэшвы лапцяў. Але нядоўга ён стаяў над гэтым узорам. Нечакана з адной нагі Пярэстай лапаць сарваўся: яна задняю нагою наступіла на свабодную частку лапця пярэдняй нагі. Абора парвалася, і карова некалькі крокаў ступіла голым капытом.
Стой! Стой! крыкнуў Кволы, падняўшы лапаць.
Беркут прыпыніўся. Кволы дастаў з кішэні запасную абору, каб замяніць ёю парваную, прысеў пад чэравам у каровы. Пярэстая, як і першы раз, паслухала не адразу. Кволы адной рукой трымаў напагатове лапаць, а другой гладзіў масол ён ужо меў вопыт. Калі карова стала ў лапаць капытом, Кволы
пачаў прымацоўваць лапаць абораю так, каб не адстабурчваўся і не матляўся заднік. Затым ён гэтаксама падправіў абору і на другой пярэдняй назе. Цяпер жывёліна шлэпала як мае быць. Замінка была нядоўгая. Калі кончылася поле, кволы дастаў з глыбокай кішэні нагавіцаў пацёртага ў парашок самасаду, пачаў ашчадна пасыпаць амаль непрыкметныя сляды ад ботаў Беркута, сваіх чаравікаў і даволі яшчэ выразныя ромбікі гумовай падэшвы лапцяў. «Не на тых нарваўся, не возьмеш!» думаў Кволы, злуючыся на ўяўнага сабаку, з якім, магчыма, нават пагранічнік з заставы выйдзе на след...
Так яны дацягнуліся да лесу. Як толькі ўвайшлі ў высокія шаты, за воблакамі схаваўся месяц. У лесе стала зусім цёмна.
Пакурым? сказаў Кволы.
Ага, давай, пагадзіўся Беркут.
Скруцілі самакруткі. Кволы чыркнуў запалкай, і яны абодва зацягнуліся.
Кволы прытуліўся да шурпатага камля хвоі, прыслухаўся. Як і тады, надвячоркам, шумелі вершаліны, толькі цяпер у гэтым пошуме было болей і тугі, і трывогі. Кволы слухаў гамонку дрэваў. Ці то ад голаду, ці то ад едкага дыму кружылася галава.
Пра што шумяць дрэвы, Беркут?
Ды памаўчы ты! прабурчэў той, шкадуючы, што не папярэдзіў Кволага адразу, каб маўчаў.
Беркут і Кволы патушылі аб кару сасновага камля свае недакуркі. Цудам знайшлі патрэбную сцежку, тую, па якой ніхто не ходзіць, апроч грыбнікоў. Сустрэча з якім хутаранцам або вяскоўцам цяпер магла б нарабіць бяды. Сцежка была роўная, гладкая, нідзе не вытыркала карэнне, і яны прыспешылі крок. Але Кволы не забываў пра свой тытунь раз-пораз даставаў з кішэні і высяваў на сцежку.
IV
Мінуўшы лес, пакіравалі напрасткі па прылясной цаліне да гранічкі. А калі дасягнулі яе, то пайшлі не сярэдзінаю дарогі, а ўзбоч, каб не пакідаць слядоў на пяску. Далёка ўнізе ляжалі хутаранскія сядзібы. Першая ад лесу Малевіча, далей Кандрацюка, яшчэ далей Грыцука, пасля Грыцуковае Груцэвічыхі, а там, перад лагчынаю, Гарэлікавых, за лагчынаюТарасевічыхі. Далей голая, як калена, горка і адразу за горкаю хутар Каранчуковых яго, Кволага, хутар.