Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
-	Дзе ж ты яго ўзяла? цікавілася маці.
Падаравалі на працы.
Падарунак атрымала ў гонар дня нараджэння, што супадаў з Калядамі.
Дачка працавала ў танцавальным гурце, дзе была завядзёнка купляць у складчыну падарункі імяніннікам.
Бацька звярнуў увагу на тое, што на руцэ дачкі гадзіннік сядзіць даволі высока. «Трэба падагнаць да рукі бранзалет, падумалася яму, бо нядоўга і згубіць».
Пасля вячэры змарыў яго сон і, гледзячы тэлевізар, ён заснуў.
Дачка пастаралася не парупіыць бацькаў адпачынак, ціха пашчабятала з матуляю і развіталася.
Назаўтра, у нядзелю пад вечар, яна спяшалася на рэпетыцыю перад канцэртам. Літаральна ля пад’езда праходзіла ярка-жоўтае таксі, і яна скарыстала момант пад’ехала да філармоніі.
Ёй прыемна было пазіраць на свой шыкоўны гадзіннік, густоўна аздоблены, як, дарэчы, і бранзалет, каштоўнымі камянямі. Яна глядзела на яго ў машыне, калі села, а калі ўзышла на высокі філарманічны ганак, дарагога падарунка на руцэ ўжо не аказалася. Туды, дзе толькі што прыпынялася таксі, дзяўчына кінулася, думаючы, што гадзіннік з’ехаў з рукі, калі выйшла з машыны і зачыняла дзверцы. Але там яго не было, як не было і на тратуары, па якім лічаныя крокі прайшла ад таксі і які цяпер абшарыла вачыма.
Разгубленым голасам пра згубу сказала па тэлефоне бацькам, а неўзабаве і прыехала да іх. Калі яна звязалася з дыспечарскай, дакладна назвала час паездкі, месца пасадкі і высадкі і нават прозвішча таксіста, бо, едучы, выпадкова кінула позірк на яго фотку і на подпіс пад ёй. Гэтага было дастаткова пры яе фенаменальнай памяці. Дыспечар знайшла па рацыі таксіста, ды ён прыведзены факт чамусьці адмаўляў: маўляў, дзяўчыну да філармоніі ўвогуле не вёз...
Пасля даччыной страты бацька ўспомніў сваю знаходку і пашкадаваў, што пра яе нідзе не даў абвестку.
гэля
Коля доўга не вяртаўся з палявання. Замужняя сястра Гэля, што завітала ў яго сям’ю ў госці, зачакалася брата. Добра, што, калі ішла з суседняе вёскі, абшарыла прыдарожныя грыбныя бярэзнікі: цяпер мела добры занятак з братаваю, седзячы ля хаты, перабірала грыбы. Раз-пораз пазірала на гравійку, што ішла недалёка ад іхняга хутара ў той самы лес, куды Коля ходзіць на паляванне. I вось, нарэшце, сястра ўгледзела яго постаць, узрадавалася, калі ўбачыла, як ён шыбуе гравійкаю і спускаецца да сцяжынкі,
што, бялеючы ў траве, віецца да сядзібы. Гэля нахілілася да кошыка, узяла падасінавік.
Глянь, які таўсцячок! усміхнулася яна братавай, любуючыся яскравым дарункам лесу.
Тым часам брат ускінуў стрэльбу. «Што за праява?» здзівілася Гэля. Калі ж узняла галаву, то ўбачыла: у небе кружыў шуляк. Выскачыла за веснічкі і пранікліва-гучна загалёкала:
Коля, Коля!
Ён павярнуў галаву на крык сястры, не апускаючы стрэльбы.
He страляй! ужо цішэй крычала Гэля, ідучы насустрач брату і падаючы знак рукою.
Ён апусціў стрэльбу.
Ма-лай-чы-на!
Вяртаючыся з Колем у сядзібу, сястра расказала, як гаспадар аднаго хутара застрэліў шуляка і як пасля шулячыха адпомсціла перабіла ўсіх курэй, што выходзілі з двара за вароты.
Дзівачка! казаў Гэлі брат. He дазволіла няўдачніку на паляванні праліць кроў хоць бы крылатага хіжака!
РЭЙЗА
У Дзягілях, суседніх з Міхалавымі Мохавічамі, жыў татарын па прозвішчы Смолка. Ён лічыўся чарнакніжнікам; казалі, нават мог у каровы адабраць малако. Аднаго разу ён папрасіў у Міхала, знанага пчаляра, памагчы яму завесці пчол.
Міхал зрабіў татарыну новы вулей, пасадзіў рой. За гэта атрымаў жывы падарунак сучку Рэйзу, якая разумела ўсё, што ёй ні загадай. Бывала, скажуць ёй: «Рэйза, не пускай кароў у шкоду» мігам заверне жывёліну да статка. За кароткі час кароў усёй вёскі прывучыла да парадку. Спраўлялася яна і з болып «далікатнымі» заданнямі. ...Пажыла Рэйза крыху ў Міхала пасля таго як яе перадаў яму татарын. Гаспадар і кажа: «Прагані, Рэйза, чужых курэй з гарода». I што ж яна
робіць? Сваіх акуратна пааддзяляе, а чужых лапай, лапай і пайшлі прэч...
Але самае галоўнае тое, што была яна смелая і не давала волі ваўкам. А гэта было так дарэчы, бо вёска Мохавічы стаяла побач з вялікім лесам, адкуль нярэдка набягалі ваўкі, не даючы спакою пастухам. Цяпер спакойна стала не толькі сям’і Міхала, а й сем’ям сваякоў і суседзяў, калі тыя адбывалі калейку. Варта было толькі ўзяць Рэйзу на пашу ніякі воўк не ўкрадзе ні цяля, ні авечку, ні ягня, бо яна ўчуе драпежніка здалёку і не падпусціць да жывёлы.
Аднак у гэтай гісторыі драматычны фінал. Аднойчы зімовай ноччу ў Мохавічах нечакана з’явіліся тры ваўкі. Суседпаляўнічы ўбачыў іх ля Міхалавай сядзібы, але пакуль апрануўся, узяў стрэльбу і выскачыў з хаты, было позна. Рэйза кінулася на ваўкоў, яны яе і задушылі ды павалаклі ў лес.
Міхал, калі ўведаў ад суседа пра тое, што здарылася, заплакаў як дзіця.
АД КАГО ПАДЗЯКА?..
Жэня сустрэла на тралейбусным прыпынку актрысу, з якою была занятая ў адным спектаклі і з таго часу засталася з ёю ў самых прыязных па сутнасці сяброўскіх адносінах. Па стомленым твары старэйшае прыяцелькі і ейным у мокрых брудных плямах паліто Жэня зразумела: здарылася нешта непрыемнае.
Аказалася, што знаёмы акцёр вядомай актрысы не проста адмовіўся ад удзелу ў яе рэжысёрскім праекце, а неяк занадта ўжо катэгарычна, амаль зневажальна заявіў: «Я ў такіх праектах не ўдзельнічаю!» Яна ж разлічвала толькі на яго, таму, натуральна, расстроілася. Да таго ж, калі ішла па тратуары з тэатра да прыпынку, нейкі ліхач, што гнаў легкавушку па асфальце, не аб’ехаў лужыну, у выніку чаго шчодра абдаў бедную актрысу бруднай вадой.
Жэня, будучы пад свежым уражаннем, зараз жа, едучы дамоў, паслала старэйшай прыяцельцы эсэмэску: «Не засму-
чайцеся. У вашым жыцці столькі цудоўнага\» Але, адпраўляючы, пераблытала адну лічбу нумара ейнага тэлефона. Сваю памылку заўважыла, калі выправіць яе было позна. Адрасат, атрымаўшы нечаканае пасланне, набраў нумар, які высвеціўся на экранчыку яго мабільніка. Жэня на званок не зрэагавала, хоць ён доўга не змаўкаў, ёй карцела хутчэй падтрымаць маральна актрысу-прыяцельку.
Тады ж яна атрымала эсэмэску ад новага адрасата: «Дзякуй за падтрымку!».
Для ўражлівай Жэні засталася загадка: ад каго прыйшла падзяка? Яна радасна ўсміхнулася, бо адчула: ёсць недзе блізкая чуйная душа.
ЁСЦЬ ТАКАЯ ПРЫКМЕТА
Сцяпану Карэтнікаву, галоўнаму рэдактару газеты, ставала тлуму на працы і бракавала цішыні дома. Хоць і жыў ён у раскошнай трохпакаёвай кватэры, адчуваў сябе ў ёй усё менш утульна. Яго, стомленага бясконцымі творчымі і вытворчымі клопатамі, дома пачыналі раздражняць нават родныя дочкі, не кажучы пра цешчу. Ён стаў бурклівы. Пакутаваў ад хворага страўніка і бяссонніцы. Калі яго трыванне, здавалася, лопнула, нечакана пайшлі радасныя перамены: адна за адной павыходзілі замуж дочкі і маладзенькая Ліля, і перастарка Сцеша; следам за дочкамі займела мужа і цешча, даўно аўдавелая, яна распісалася з адзінокім ветэранам і перайшла жыць да яго.
Сцяпан Карэтнікаў зноў, як некалі ў маладосці, спакойна зажыў з жонкай Алай. Пасля цяжкіх рабочых дзён цешыўся хаттіяй утульнасцю, цішынёю.
Ала была менш занятая на працы: мела палову стаўкі ў школе. Дома штодня да вяртання мужа паспявала нацешыцца фільмамі ды музыкай. Пасля звычайна наведвала кагосьці з родных. Сцяпан гэта вітаў, бо занадта любіў паваляцца на канапе, падумаць, пачытаць, калі піхто не замінае.
Аднаго разу яму ўдалося раней, чым звычайна, падпісаць да друку чарговы нумар газеты і ён вярнуўся дадому
а шаснаццатан гадзіне з намерам нашсаць дома неадкладны артыкул. Падняўся ў ліфце на пяты паверх, адчыніў усе чатыры замкі падвойных дзвярэй сваёй пяцьсот першае кватэры. Калі разуўся ў вітальні і ступіў крок да залы, яму ў вочы кінуліся адчыненыя дзверы ваннай і нявыключанае ў ёй святло.
-	Прывітанне, жонка! сказаў ён жартаўлівым голасам, націскаючы на выключальнік.
Жонкі тут не аказалася.
Тады ён прайшоў у спальню, спадзеючыся знайсці яе там. Жонкі дома не было. А на падлозе ў спальні, каля шафы, і ў зале, каля секцыі, валялася параскіданае адзенне, бялізна, ляжалі чамаданы і сумкі.
Карэтнікаў патэлефанаваў у міліцыю, напісаў заяву. Пасля набраў цешчын тэлефон. Ала была там, у маці. Ен паклікаў яе дадому, сам здзівіўся: не папракнуў, што яна не пільнуецца свайго кутка.
У іх было што красці. У куфэрку ў шафе ляжалі сем тысячаў даляраў, сабраныя на машыну, а пад бялізнаю на паліцы яшчэ тысяча, іх тут захоўвала Аліна маці на пахаванне. У бары захоўваліся залатыя рэчы пярсцёнкі, ланцужкі, бранзалеты, завушніцы тое, што набылі Карэтнікавы за ўсё сваё сямейнае жыццё, а яшчэ кулоны і пярсцёнкі падарункі Алінага айчыма, для Лілі і Сцешы.
Міліцыя завяла крымінальную справу. Злодзеі дзейнічалі сярод белага дня. Колькі іх было і якія яны, ніхто не бачыў. Адчыніць і зачыніць любыя замкі сучасным прафесійным крадзёжнікам не праблема. Следчы рабіў выгляд вельмі заклапочанага пошукамі злачынцаў, што ўчынілі пакражу ў кватэры Карэтнікавых.
Яшчэ больш маўклівы і пануры стаў гаспадар, счарнелы з твару. Засумавалі яго дочкі, што не спяшаліся насіць залатыя рэчы. Несуцешна плакала ягоная цешча, якая толькі што пахавала другога мужа і сама ў горы наблізілася да сваёй апошняй мяжы. Плакала і Ала, але старалася суцешыць матулю.
-	He плачце, мамачка, казала яна. Следчы сказаў, што цяпер доўга жыць будзеце, раз пахавальныя грошы прапалі. Есць такая прыкмета.
УНАЧЫ
Драматург, абраны ў падліковую камісію на пісьменніцкім з’ездзе, толькі пасля апавяшчэння вынікаў галасавання, якому папярэднічалі працяглыя гарачыя спрэчкі, нарэшце вяртаўся дадому. Пакуль выходзіў з Дома літаратара, прыкідваў, дзе ён хутчэй можа сесці на таксі, бо тралейбусы і трамваі ўжо несліся ў дэпо, аўтобусы у аўтапаркі. Шпаркім крокам ён махануў на шырокую ды бойкую вуліцу. Таксі рухалася па ёй процьма, ды ля яго не спыняліся, занятыя, відаць, пасажырамі з начных цягнікоў, што прыбывалі на вакзал.
Мікрараён, дзе ў высокім панельным доме яго чакалі жонка і дзеці, знаходзіўся за сем вёрстаў ад цэнтра, але творца не любіў стаяць, таму рушыў у сваім накірунку. Яго лёгкай хадзе спрыяла добрае травеньскае надвор’е, пасвяжэлае звечара паветра, ціхае святло поўні. Крочыў ён не тратуарам, а краем асфальту, азіраючыся на шум кожнай чарговай машыны. Набліжаючыся да гарадскога рынка, нечакана заўважыў: ад аркі высознага дома шыбуе наперарэз яму малады каранасты мацак.