Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
Магчыма, дзядуля, пра новыя выпрабаванні на чужыне і пра тое, як трапіў ты на фронт і як там ваявалася, распавядаць было табе занадта балюча, таму пад сваімі лістаміўспамінамі паставіў кропку. He выключана, што і працяг тваіх суровых жыццёвых прыгодаў быў, ды трапіў у печку да майго прыезду ў сяло да тваёй удавіцы.
Мой дзядулька! Я ў свой час пачуў ад свайго таты, што ты, трапіўшы ў войска, быў адважным пехацінцам, пасля ранення і кантузіі, падлечаны, ізноў ваяваў, дайшоў да Берліна і атрымаў медалі «За адвагу», «За ўзяцце Берліна» і «За перамогу над Германіяй».
He ведаю, ці, ідучы ў атаку, хоць калі крычаў ты следам за камандзірам: «За Сталіна!» Магчыма, і крычаў. Але што такое Сталін і яго тыранія, ты, спадзяюся, зразумеў, калі нізашто быў асуджаны ў 1948 годзе і адбухаў тры гады няволі ў Хабараўскім краі, а таксама калі стаўся сведкам развянчанага культу асобы «правадыра ўсіх часоў і народаў» і калі пазней уведаў праўду пра Курапаты. Я, дзядуля Мікола, цяпер жыву якраз паблізу Курапатаў, часта запавольваю там свае крокі ля мноства крыжоў і ля валуноў, на якіх унікаль-
ны мастак Анатоль Кузняцоў убачыў і выявіў лікі святых, на зямлі, дзе ў 19371941 гадах закатаваныя, расстраляныя мноства тысячаў так званых ворагаў народа, і дзівуюся, што ў сучаснай Беларусі, як бы незалежнай краіне, падобна, рэанімуецца імя таго, на чыім рахунку цяжкія злачынствы. У рангу ледзь не нацыянальных святыняў фігуруе, як мне здаецца, міфічная «Лінія Сталіна». Мне, мінчаніну, сорам, што туды, міма гістарычнага Заслаўя, возяць гасцей на экскурсіі. Там устаноўлены бюст крывавага тырана. Вядомы і такі парадокс: у нашых краях выцягнутае з таго свету імя яшчэ аднаго чужога генералісімуса, які расейскаю зброяй патапляў у крыві нашых патрыётаў. Як тут не зразумець, чаму дагэтуль няма ў беларускай сталіцы помніка нацыянальнаму герою Каліноўскаму, што аддаў маладое жыццё за свабоду і незалежнасць беларускага люду. Юрыст па прафесіі, якая тады была ў асаблівай пашане, ён раскашаваў бы, качаўся б як сыр у масле. 3 каханаю Марыськай стварыў бы шчаслівую сям’ю. Усё меў бы для ўласнага працвітання, далейшага духоўнага росту-росквіту, калі б любіў сябе болып за Бацысаўшчыну і за жаданне бачыць яе вольнаю. Разам з непараўнальнаю стратаю Кастуся наш край так надоўга заняпаў. Тая ж пятля, што абвіла горла Каліноўскага, залегла і на шыі нашага людства, вядома ж, не без пагрозы зацягнуцца, і, падобна, яно ў абсалютнай бальшыні сваёй ніколі напоўніцу не ўсвядоміла гэтай страшнай трагедыі... Што да вайны з Гітлерам, тут у мяне, як бачыш, асобная гамонка, так баліць душа за неймаверныя страты. Але асаблівая ў мяне радасць: тая вялікая і бязлітасная вайна цябе, выпрабоўваючы на трываласць, не знішчыла, у выніку я даведаўся, які ты чалавек, бо ніхто-ніхто не змог бы гэтак жыва і цікава распавесці пра цябе, як гэта зрабіў ты сам.
* * *
У нас, мой родны, заўтра Радаўніца. Мы з мамай збіраемся на тваю і майго таты радзіму. Будзем багамольна памінаць вашую памяць, традыцыйна заказваць паніхіду ў царкве. Я сабе не раз задаю пытанне, што т а м адчуваеш ты, калі мы тут молімся за цябе, ставім у храме свечкі, заказваем малебны. Ці дае табе гэта нейкую палёгку, радасць? Прашу цябе: падай мне нейкі знак, хутчэй за ўсё праз мае сны. Тата мне чамусьці ніколі не сніцца, а цябе часам бачу ў сваіх каляровых снах.
Яшчэ хачу запытацца-параіцца, што мне, дзядуля, рабіць з маім веравызнаннем. У звязку з такім пытаннем хачу сказаць: ты малайчына, арыгінальна мысліў: калі нарадзіўся сын, дзіцё маленькае не ахрысцілі, як гэта павальна робіцца ў беларускіх сем’ях, ты не пабаяўся парушыць адвечную традыцыю, бо хацеў даць сыну свабоду выбару, каб ён сам, ужо дарослы, абраў сабе веравызнанне. Ён вырас, завёў сям’ю, жыў сабе, пажываў, ні разу не склаўшы трохперсце... Ды надакучыла жыць нехрысцем. А што далей? Перад выбарам стаяў нядоўга. Аглянуўся наўкола сябе, а там і маці з бацькам, і жонка, і цешча з цесцем усе праваслаўныя. Падзяліўся з адным родзічам думкаю пра тое, што хацеў бы стацца чыста беларускім вернікам, а той кажа: «Не выпендрывайся, не будзь белаю варонаю... Будзь і ты з намі!» Словам, атрымаўся наш беларускі стандарт выбар без выбару... Баліць душа, баліць: спакваля выношваю думку, ці не парваць з праваслаўнай рэлігіяй. Схільны здзейсніць рашучы крок таму, што іншыя канфесіі (уніяцкая, каталіцкая, грэка-каталіцкая) па-сапраўднаму хінуцца да нашае беларускае мовы, менавіта па-беларуску там вядуцца набажэнствы. I яшчэ: іхнія святары з паразуменнем і нават па-братэрску ставяцца да праваслаўных, чаго не скажаш пра саміх праваслаўных, яны, як правіла, непрыязна глядзяць на іншаверцаў. А ўсё, відаць, таму, што царква на Беларусі, як ні дзіўна, не беларуская. Што ёй скажуць, тое і здзяйсняе. А шмат каму зручна, каб тут як мага хутчэй адбылася
асіміляцыя і Беларусь, як некалі, зноўку і ўжо назаўсёды стала Паўночна-Заходнім краем. I вось нашыя праваслаўныя вернікі, як сляпыя, не бачаць сваёй найпершае нацыянальнае святыні роднае мовы. А я сляпым быць не хачу. Мне даспадобы біблійны запавет: «Не давайце святыні псам!» He спаўняецца ў нас святы запавет, не шануецца! Стагоддзямі тут гаспадарылі агрэсіўныя сілы. Я, дзядуля, упэўнены: усё ў нас было б інакш (і мова квітнела б, і царква была б не чужая), калі б не на словах, а на справе Беларусь сталася незалежнаю краінаю, калі б нашыя адраджэнцы будавалі новы беларускі дом на камені моцным, а не на пяску...
Вядома ж, я разумею: маё шчырае меркаварне хто-ніхто палічыць грэшным і шкодным, здрадніцкім. Што ж рабіць, калі ў мяне пераважае не розум, а сэрца? Думаю, гэта няблага. Хіба не там плодзяцца прыстасаванцы і нават здраднікі, дзе сэрца чалавека падаўляецца ягоным розумам?
Калі я закрануў, дзядуля, такую тонкую субстанцыю, як рэлігія, то скажу вось яшчэ пра што. Мяне не можа не здзіўляць тое, як руская праваслаўная царква, прапаведуючы любоў да бліжняга і нават да ворага, часам сее варажнечу сярод бліжніх. He ў часы старадаўнія, а на пачатку дваццатага стагоддзя ў гісторыю праваслаўя ўвайшоў ганебны факт: геніяльнаму пісьменніку і мысляру, сусветна вядомаму Льву Талстому абвясцілі анафему. Крывадушна і кашчунна атрымалася ў адносінах да бліжняга да шчырага чалавекалюба, праўдалюба і слыннага творцы. Але ці паверыш: мяне суцяшае тое, што, да гонару беларускае літаратуры, знайшоўся ў нашай сталіцы адзін знаны паэт і публіцыст, які таленавіта абурыўся тым гучным учынкам з боку тадышняга сінода. Гэта Анатоль Вярцінскі. «Адлучэнне Талстога ад царквы (24 лютага 1901 года) так называецца яго верш, у якім вуснамі генія, якога пракліналі фарысеі, творца гаворыць:
«Ёсць Бог, я вам кажу.
I гэты Бог не фіміям, не моіпчы,
не іконы, і ўжо, канечне, не праклёны у адрас тых, хто праўду ўбачыць змог».
У адным святым пісанні я прачытаў: «Блажэнны выгнаныя за праўду. Так гналі і прарокаў». Ты, дзядуля, гэтаксама праўду любіў. Праўду і добрыя, а не варожыя стасункі з людзьмі. Ворагаў асуджаў і помсціў ім. А як жа інакш, калі яны пагражаюць дадзенаму Богам жыццю. Будзь, мой самы любімы родзіч! Прысніся, калі ласка, мне на Радаўніцу, калі пачуў мяне.
Р. S.
Ніяк не магу развітацца з табою, дзядуля, бо не падзяліўся яшчэ адным нечаканым уражаннем. Калі я на Каляды апынуўся ў тваёй удавіцы і там за абедам зайшла гаворка пра цябе, яна сказала, што ты ў маім узросце (не, нават маладзейшы за мяне) быў хлопец зухаваты. Быццам дачка баўэра цябе ўпадабала настолькі, што сама прылашчылапрыгалубіла цябе, і ты не разгубіўся, не адмовіўся ад магчымасці атрымаць ад яе і даць ёй асалоду. Вядома ж, прыдумала, каб хоць неяк апраўдаць сваю разбэшчанасць. Яе фантазія была б хоць на ёту бліжэй да рэальнасці, калі б яна прыпісала табе інтымныя адносіны з Марыськаю. Па-першае, Марыся, можна сказаць, твайго поля ягада, а па-другое, з ёю ты хоць сустракаўся, яна часам заходзіла «порозмавяць». А вось ад дочак баўэра ты быў далёкі, па сутнасці, ад іх быў так далёка, як Месяц ад Зямлі. Зрэшты, я нічога не ведаю пра твой паўторны палон... Як бы там ні было, але тая гамонка тваёй удавіцы мяне навяла на думку пра тое, што неяк я павінен перамагчы ў сабе комплекс і стаць паўнацэнным мужчынам. Справа ў тым, што ўжо не адзін год сняцца мне дзяўчаты, быццам я з імі цалуюся, абдымаюся. I ў снах маіх справа даходзіць да кульмінацыі адносінаў з якой-небудзь прыемнаю прыгажуняю. А ў жыцці нічога падобнага я не меў. Адчуваю, ёсць такія, што не супраць бы са мною займець блізкія стасункі, але яны не падабаюцца мне.
Затое ля дзяўчыны, якая падабаецца, я паводжу сябе, нібы манах. Разумею: быць трэба смялейшым, ды перамагчы сваю нерашучасць не магу. Думаю, ці стане прыгажуня цалавацца са мною шчарбатым? I згараю ад пакутлівай думкі, што ёю завалодае нехта рашучы. I, як назло, душу запаланяюць думкі, што той нехта акажацца не вартым яе, ды яна, маўляў, дурнічка, як сляпая, хінецца-горнецца да яго, а не да мяне. Вось які ў цябе складаны ўнук, даражэнькі дзядуля Мікола. Хвалююся, ці я не дэградую ў параўнанні з табою. Думаецца і пра тое, як выглядае цяперашняе пакаленне юнакоў і дзяўчатаў у параўнанні з папярэднімі. Перапрашаю, родны мой, што сваімі развагамі мог ужо надакучыць табе. To і развітваюся. Твой унук Андрэй.
ЗМЕСТ
Апавяданні
Дамініся	5
Арабінавая ноч, альбо
ГІравінцыйны сюжэт з эпілогам	23
Цаліна	32
«Жывы!»	38
Сыны	45
Паштоўка	49
Пакуты шчырай душы	54
Далікатнае пытанне	61
Падла	66
Смерць экстрасэнса	71
Шыпшына	79
Адно імгненне	81
Падзенне	84
Кемлівы селянін	88
Алеся	91
Жаночая помста	93
Дарчыны галубы	97
Беркут і Кволы	101
Абразкі
Пацалунак	123
«...Быў бы нецікавы дзяўчатам»	124
Малы рост выручыў	125
«Жыў-быў цягнік...»	126
Страта	127
Гэля	128
Рэйза	129
Ад каго падзяка?	130
Ёсць такая лрыкмета	131
Уначы	133
Алена-Лёня	134
Форма рэкету	136
Аповесць
Пасланне ў іншасвет, альбо
Развагі максімаліста	138
Жуковіч, В.
Ж85 Арабінавая ноч : апавяданні, абразкі, аповесць / Васіль Жуковіч. Мінск : Кнііазбор, 2015. 192 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» ; вып. 66).
ISBN 978-985-7119-82-0.
Гэтая кніга пра чалавечнае і звярынае ў людзях, a значыць пра дабро і зло. Дзе б ні дзейнічалі станоўчыя героі твораў Васіля Жуковіча у бязмежжы беларускае рэчаіснасці ці на чужыне, яны і ў экстрэмальных умовах захоўваюць сваю самасць, супрацьстаяць разбуральным сілам і, праяўляючы моц духу, трывала перажываюць жыццёвыя нягоды.