Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
7
Мілы мой дзядуля Мікола! Mae прыгоды, вядома ж, не параўнаць з тваімі. Цябе на кожным кроку падпільноўвала небяспека, пагражала начная прахалода, бо лета хілілася да свайго фінішу, і мусіў ты дзеля свабоды цярпець паўгалоднае існаванне. I не гарантаваны быў ты ад любых нечаканасцяў. Вось прачнуўся ў лазняку, а раніца сустрэла цябе не сонцам ясным і ласкавым густым сіняватым туманом, які схаваў твой намечаны ўчора накірунак на новы дзень. Куды ісці, Бог ведае. Давялося чакаць, пакуль туман рассеецца. Дарэмна траціўся ў тваім бездарожным падарожжы час, што стварала лішняе напружанне, як нервовае, так і чыста фізічнае. Узнікала дадатковая праблема з ежаю, бо той сціплы харчовы запас раставаў, як растае ў цёплых руках камяк снегу. Нарэшце на небе з’явілася жыццядайнае свяціла, якое на шматкі разарвала туман, і ледзь прыкметны вецер канчаткова разагнаў і развеяў яго.
Ды ў той дзень не абышлося без новае, куды больш сур’ёзнае перашкоды: твае ўцёкі з палону, твой далейшы паход на паўднёвы ўсход тармазнула нечаканае, бы той ранішні туман, возера. Нешырокае, метраў трыста, месцамі чатырыста, але такое даўжэзнае, што канца не відно было ні ў адзін, ні ў другі бок. Перасекчы яго было мусова, а ты, як на гора, плысці не мог, бо ні ў дзяцінстве, ні ў маладосці не навучыўся плаваць. Пачаў правяраць глыбіню зразумеў: возера глыбокае. Заставалася адзіная магчымасць, самая непажаданая, абысці яго, таму давялося даваць кругаля. Але чым далей ты ішоў, тым шырэйшае рабілася яно, і ў галаву лезла думка: трэба вяртацца ды ісці ў супрацьлеглым накірунку. Амаль суткі страціліся на блуканне ўздоўж і вакол возера. Калі яно скончылася, давялося яшчэ з цяжкасцю адольваць топкае, пакрытае асакою балота. Калі выйшаў на поле, давялося зрабіць вымушаны прыпынак. Выкручваў і падсушваў мокрыя нагавіцы і шкарпэткі.
Познім вечарам табе ўдалося недалёка ад пейкага паселішча паласавацца свежым малаком: на лаўцы ля дарогі
стаялі поўныя бітоны. Паколькі каровы ў немцаў усё лета ўтрымліваюцца і ўдзень і ўначы на пашы, то іх там і дояць. Кожны гаспадар патрэбную колькасць малака вязе дадому, астатняе здае на продаж дзяржаве, пакідае яго на лаўцы, дзе побач з бітонамі ляжыць дакумент для ўліку колькасці і якасці прадукцыі. Раніцаю адпаведная служба пад’язджае на машыне і забірае малако. Ты гэтую завядзёнку ведаў, таму, пакуль ішоў па землях Усходняе Прусіі, не раз то вечарам, то раннім ранкам сам сябе частаваў каштоўным дармавым прадуктам.
Далося ў знакі табе чарговае балота. Ты спрабаваў яго перайсці, падкасаў вышэй каленяў нагавіцы, зняў і ўзяў у рукі чаравікі ды рушыў у невядомае. Метраў трыста ішоў з надзеяй на ўдачу. Босыя ногі не надта патаналі ў мяккім і вільготным імху. Але чым далей ішоў, тым больш рабілася трывожна, таму што наперадзе ўся балотная расліннасць аказалася ў вадзе. Вада займала ногі дзе па калені, а дзе і вышэй, і калі рызыкнуць, не знаючы, наколькі топкае балота там, далей, то можна было праваліцца па вушы.
Калі вярнуўся на сухое, вырашыў даць кругаля, спадзеючыся, што тое клятае балота дзе-небудзь скончыцца. Яно і насамрэч скончылася, ды не так хутка, як табе хацелася, мой дзядулечка, ты адмахаў вёрстаў пятнаццаць.
Ужо звечарэла, і на тваім шляху з’явілася новая перашкода рэчка. Яна табе нагадала родную рачулку Лясную, тую, што выцякае з прыпушчанскіх крыніцаў і ўпадае ў Буг. Адно што Лясная больш рахманая. Натуральна, ты захваляваўся: рэчка хоць і нешырокая, ды глыбокая. Умеў бы плаваць пераплыў бы, тады не мучыла б пакутлівае пытанне, што рабіць далей. Раку не абыдзеш, як абыходзіў балота, а яіпчэ раней возера. I раптам ты ўбачыў, як да рачнога берага набліжаюцца тры чалавекі. Яны пра нешта гаманілі, было падобна на тое, што спрачаліся. Калі падышлі блізка і спыніліся, адзін з іх, той, што быў у караткаватым пінжачку, запытаўся паказваючы на процілеглы бераг:
Вам туды?
Калі ты кіўнуў галавою, ён сказаў, што хутка прыйдзе лодка. Астатнія двое пачалі разважаць: маўляў лодка тут адзіны паратунак, без яе было б як без рук.
Неўзабаве, налягаючы на вёслы ды бліскаючы шырокаю загарэлаю лысінаю, лодачнік падганяў самы ціхі транспарт.
Дзякуючы добрым людзям і ўдалым абставінам ты апынуўся на тым беразе, так неабходным для новых крокаў да роднае старонкі.
8
Мой родны! Будучы выключна пільным і асцярожлівым у часе сваіх уцёкаў з няволі дамоў, ты змушаны быў нярэдка і рызыкаваць. Па дзвюх прычынах: усё больш даймаў голад і ўсё халаднейшаю рабілася зямля. Часцей і часцей даводзілася стукацца ў дзверы да чужых, незнаёмых людзей. He раз ты распавядаеш, як выходзіў з небяспечных становішчаў. Як жа блізка ад бяды апынуўся ты, калі вечар заспеў цябе ля адной польскае вёсачкі і ты зайшоў у крайнюю хату папрасіць якой-небудзь ежы. Гаспадар той сядзібы сустрэў цябе як бы прыязна.
Прошэ бардзо! запрасіў да стала, даў крупніку з лустаю хлеба, сеў насупраць цябе. Але яго маленькія, як у пацука, вочы жыва забегалі, калі запытаўся ў цябе:
Сконд пан бэндзе?
На твой кароткі расповед зрэагаваў па-свойму, спакойна, бы яго аніколькі не цікавіла гэта, а запытаўся так сабе, абы не маўчаць:
Вемы, вемы.
Некалькі секундаў памаўчаў і дадаў:
Можэ пан пшэноцуе?
Тут паспрабаваў ён усміхнуцца, і ты ўбачыў яго вялікія, як у каня, жоўтыя зубы. Уяўляю таго выкапня: маленечкія вочы і вялізазныя зубы!
На тваю згоду паспяшаўся, жвава падхапіўшыся, даць каманду:
Пуйдземы до стодолы.
Вось ён адчыняе вялізную будыніну, вядзе да драбіны: Hex пан лезе на сяно.
Ты залазіш па драбіне на сена, удыхаеш яго прыемны водар ды чуеш: дзверы зачыняюцца на замок.
«Увага!» кажу я сам сабе. Гэты момант для мяне вельмі важны. Ты, дзядуля, мог падумаць, што так і трэба. Я на тваім месцы дакладна не западозрыў бы нічога небяспечнага ў тым, што гаспадар нанач зачыніў сваю клуню. А ты малайчына, бо зразумеў, што азначаў той паварот ключа ў замку. Страха аказалася, на шчасце, саламяная, і ты, рассунуўшы рукамі кулі, між крокваў і латаў выбраўся на страху, а там пералез на адзін з высокіх кроністых вязаў, што стаялі пры самай страсе, зліваючыся густымі кронамі. He паспеў засумнявацца, ці не залішне засцерагла інтуіцыя, як прадажнік прывёў да дзвярэй некалькі чалавек, пэўна, з паліцыі. Бойка так адамкнуў і расчыніў дзверы.
Тутай, сказаў ён, відаць, павярнуўшы да драбіны.
Пасля не разабраць было, што, лезучы на сена, ён мармытаў тым, каторыя следам за ім узнімаліся яму на падмогу. Было ціха, пакуль «паляўнічыя на людзей», пэўна, мясілі нагамі сена ў пошуку «здабычы», а пасля цішыню ўзарвалі рэзкія словы расчаравання і абурэння:
Уцек, псякрэв! Уцек, курва его маць!
«Сам ты курва прадажная!падумаў ты. Ну, пачакай жа!..»
Ты, дзядуля, сядзеў у кроне вяза, нібы птах. Няўжо не баяўся? Яны ж маглі і вакол клуні шукаць, ліхтарыкамі свяціць. I няўжо не было ў іх сабакі?.. Быў бы я тады на тваім месцы, мігам спусціўся б з дрэва і пабег бы куды вочы глядзяць, абы далей ад бяды, каб, крый Божа, не трапіць ізноў у няволю. Ты ж пасядзеў на вязе, пачакаў, пакуль з клуні ўсе пойдуць і зноўку запануе ціша, а тады, пару хвілінаў пазмагаўшыся з сабою, усё-такі дастаў з кішэні запалкі. Сухая салома знізу страхі занялася адразу, і агонь, які пакуль затуляўся ад чыіх-небудзь зоркіх вачэй пышнымі кронамі вязаў, поўз і ўгору, і ўшыркі. Цяпер з уласцівым юнаку спрытам ты ўжо бег безупынку вярсты дзве, калі не
больш, зрэдку азіраючыся на зыркае полымя, якое ахапіла ўвесь будынак. Перасякаючы неглыбокі роў, разуўся, узяў у рукі чаравікі, пахадзіў па вадзе і пайшоў па сенажаці басанож, каб ніякі сабака не ўзяў след: асцерагаўся пагоні. Ты не каяўся, што падняў руку помсты, бо той, каму ты адпомсціў, таго заслужыў. «Шкурнік! думаў ты пра яго. Хацеў выслужыцца на чужой бядзе. Атрымай жа ад мяне «падарунак» на памяць!.. Будзе табе і стподола, і сяно, гад паўзучы!»
Кажаш, дарагі дзядуля, табе на памяць прыйшла тады прыказка палякаў: «Komu wojna, komu krowa dojna...» Менавіта так атрымлівалася не толькі на гэтай акупаванай зямлі. У сваіх думках ты залятаў у Беларусь. Табе не хацелася, каб на радзіме былі здраднікі, але без іх не абышлося. Вайна паскорана выяўляла, хто ёсць хто. У той час, як адны ішлі ў партызаны, другія падаваліся ў паліцыю; хтосьці, рызыкуючы сваім жыццём і цэлай сям’і, ратаваў ад смерці параненага вайскоўца ці партызана, даваў прытулак-схоў асірацелым габрэйскім дзецям, а хтосьці вербаваўся ў даносчыкі.
I заўваж, дзядуля, прадажнікі, пасеяўшы зло, рана ці позна пажыналі кару. Вось і ты адпомсціў таму, хто хацеў прадаць цябе захопнікам. На Боскі суд ты не разлічваў, бо сведкам кары Усявышняга, калі б яна адбылася, наўрад бы стаўся. Ты пакараў злосніка неадкладна, хоць ад ягоных рук сам не пацярпеў, а толькі мог пацярпець. Але ж намер учыніць зло ёсць таксама зло, а значыць і грэх, і Бог табе, мабыць, дараваў за той рашучы самасуд. А я, дзядуля, таму амбалу, што выбіў мне два зубы, не адіюмсціў, хоць, здаецца, мог. Ужо тады, у шаснаццаць гадоў, я моцны быў. Нават голымі пальцамі выкалаў бы паганцу вочы. Ведаю, што ўпяклі б сем, a то і дзесяць гадоў, бо звычайна суды на баку тых, у каго ўлада і гропіы, па прынцыпе новых рускіх і многіх беларусаў: тот прав, у кого больше прав. На судзе абвінавацілі б не яго, а мяне, быццам я напаў на ахоўніка правапарадку. Затое падобныя «ахоўнікі», перш чым учыніць злачынства, успаміналі б сляпога былога амапаўца... Шкада, калі яго ніхто нідзе і ніколі не правучыць.
Чытаючы твае лісты-ўспаміны, дарагі дзядуля, я не магу не звярнуць увагі на тое, што табе, дзякуй Богу, шанцавала. Хутчэй за ўсё таму, што, як ты пішаш, дома за цябе штодня малілася маці. Падобна, матчына малітва, а праз яе вышэйшая сіла памагала, як у той клуні... Пазней пашчасціла табе на сваім шляху заўважыць у вяночку раскошнага саду хутар. Ягоны гаспадар, малады чалавек, сам два тыдні таму вярнуўся з няволі. Ён перад самаю вайною ў Вільні канчаў інстытут. Немцы ўсіх студэнтаў таго інстытута, дзе ён вучыўся, вывезлі на працу на завод. Там, у Нямеччыне, гэты хлопец захварэў на сухоты, і, як я зразумеў, хвароба дапамагла яму вырвацца на волю. Ты ў яго, дзядуля, заначаваў. У цябе стала цёпла на душы ад гамонкі з такім чалавекам. Раніцаю ён нечакана для цябе разгарнуў геаграфічную мапу і паказаў, што мясціна, дзе ты апынуўся, знаходзіцца паміж Беластокам і Бельскам, да таго ж даступна патлумачыў, як найлепш кіравацца табе далей, каб не збіцца з патрэбнага курсу. А на развітанне прапанаваў узяць на плячо ягоныя граблі. Натуральна, цябе ўразілі яго шчырасць і шчодрасць, жаданне па-братэрску выручыць, падказаць, як лепш дэзарыентаваць магчымых даносчыкаў: чалавек з граблямі выглядаў як мясцовы селянін і не выклікаў сур’ёзнага падазрэння.