Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
9
Даражэнькі мой дзядуля! Неверагоднаю здаецца мне гісторыя тваёй сустрэчы з даволі загадкавым беларусам на тэрыторыі паміж Белавежаю і Гайнаўкаю. He за гарамі была Камянеччына. Ад адной думкі, што блізка радзіма, маці і ўсе родныя, прыбывала сілы, а заадно і веры, што рызыкаваў нездарма і што азон волі, яе непараўнальны смак хутка зведаеш напоўніцу. Аднак апошнія дзясяткі вёрстаў дамоў таілі сур’ёзную небяспеку.
Вось ты з ранку крочыш сцішанаю польнаю дарогаю. Невысока над зямлёю на бясхмарным небе ззяе сонца. Страшнаю недарэчнасцю называеш ты моўчкі вялікую і жорсткую вайну, дзе калечацца і знішчаюцца людзі, пера-
важна маладыя, і той факт, што юныя сілы твае трацяцца марна. Уцёкі з чужыны стамілі цябе не толькі маральна, a й фізічна: амаль месяц не ведаеш нармальнага сну, свежае, згатаванае на пліце альбо ў печы ежы, не ўмываўся ля калодзежа ці ля крыніцы на лузе чыстаю вадою і не выціраўся тканым мамінымі рукамі гаючым ільняным ручніком. Але тваё памкненне да свабоды няўхільнае. Упершыню за некалькі дзён выйшаў на дарогу, хай сабе толькі на польную. To злева, то справа віднеецца свежая пожня. Раптам за бліжнім лазнячком заўважаеш светленысую ячменную ніўку, на якой з касою завіхаецца невысокенькі мужычок. Поруч жанчына, мабыць, ягоная жонка, скручвае перавяслы і вяжа снапы. Ты набліжаешся да мужчыны, прыпыняешся крокаў за пяць ад яго, кажаш:
Памагай Бог!
Спасібог, працягваючы касьбу і нават не паварочваючы галавы ў твой бок прамаўляе слова гэтак жа, як звычайна вымаўляюць яго ў тваім сяле. Ты прыемна ўсміхнуўся пры думцы пра свой дыялект: ні расейцы, ні палякі за шмат гадоў панавання не змаглі забіць тутэйшую гаворку.
На мяжы з суседняй ярыною, бачыш ты, ляжыць пад магутным ядлаўцом нейкая вопратка і стаіць чайнік. Ты падумаў, натуральна, што ў чайніку вада, папрасіў трошкі вады.
Касец адказвае непрыязна, што няма ў яго ніякай вады. Чамусьці гаворыць на такім жа дыялекце, які бытуе ў тваім сяле. Ён працягвае касіць, а ты працягваеш на захаванай адлегласці прыблізна пяці крокаў падцягвацца за ім.
Адкуль і куды ідзеш? пытаецца.
Табе не даспадобы, што ён вады не даў дый не прыпыняе касьбу, нават і не гляне на цябе.
Ты адчуваеш сябе ў тупіку і сумняваешся, ці выйдзеш з гэтага непрыемнага тупіка. Мозг пачынае свідраваць думка, ці не развітацца табе з ім. Ах, дзядуля! Міжволі і тут параўноўваю сябе з табою маладым. У тваёй сітуацыі я плюнуў бы на такое знаёмства, рэзка павярнуўся б і пайшоў бы сваёй дарогаю. А ў цябе хапіла цярпення, ты стрываў халодныя да цябе адносіны, якія цябе пачыналі ўжо раздражняць.
Стрываў, бо, як ты пішаш, інтуіцыя падказала табе наступны крок. Тваё складанае становішча прымусіла сказаць чужому, здавалася, непрыязнаму чалавеку праўду:
Уцякаю з Германіі дадому.
Ен працягваў касіць, часам паплёўваючы ў кулакі.
— Адкуль жа ты родам? нарэшце пачулася новае пытанне.
— 3 Камянца.
3 самога Камянца?
He, не з Камянца. Але ж вы тамашніх сёлаў не ведаеце, таму я назваў кропку больш вядомую, нават знакамітую.
Ты мне скажы канкрэтна, адкуль ты.
3 Дзмітравічаў.
Ён як бы чакаў такога адказу.
Ага, з Дзмітравічаў, кажаш. Першы раз за ўсю гамонку ён перастаў касіць, перавёў дыханне, зняў з галавы кепку і задаў новае, ужо болып разгорнутае, зусім нечаканае пытанне:
Тады скажы, хлопча, хто з Дзмітравічаў у 1939 годзе (пасля аб’яднання Беларусі) вучыўся ў Менску за трактарыста?
Так цікава, дзядуля, пішаш: ты на нейкі момант як аслупянеў, бо такое пыташіе цябе ашаламіла; па памяць, як назло, не прыходзіў той чалавек, твой зямляк, якога, вядома, ты ведаў. У памяці здарылася, мабыць, ад хвалявання пакутлівае замыканне, а так хацелася беспамылкова адказаць касцу, бо адчулася, што ён нейкі дужа дасведчаны і можа табе памагчы. Ты з хвіліну пастаяў моўчкі, і тут, як кажуць, Бог навёў на розум.
У трыццаць дзевятым годзе на вучобу ў Менск ад’язджаў Іван Мардас, поўным сказам, нібы школьнік настаўніку, ты адказаў на цяжкае пытанне.
Касца раптам як бы хто падмяніў. Ен кінуў касу.
Цяпер я табе веру, ціха сказаў ён, і павінен табе адкрыць жорсткую праўду: ты шчаслівы, калі знайшоў мяне, іначай цябе сцапалі б фашысты. Тут аніяк не прайсці табе на другі бок чыгункі, яна недалёка адсюль, вось у гэтым бары
(ён кіўнуў галавой у бок бліжняга лесу); дзіва, што дагэтуль не папаўся: тут, брат, адпачывае нейкае падраздзяленне жандараў ці гестапаўцаў.
Ты адказаў касцу, што бачыў грузавік з немцамі на дарозе, скрыжаванай з палявою, якая прывяла цябе да яго, і што яна цябе насцярожыла, бо надта ўкатаная машынамі. Яшчэ прызнаўся, што не маеш ніякіх дакументаў, таму калі б затрымалі немцы, то прынялі б за партызана і хутчэй за ўсё кокнулі б, як сабаку.
Павязло табе, што я вучыўся разам з Іванам, працягваў ён. Ну, бліжэй да справы. Ты не піць хочаш, а есці. Ідзі за мной.
Пад ядлаўцовым кустом ён адкінуў убок адзежу, пад якой ляжаў палудзень. Амаль усё хлеб, сала, агуркі, памідоры аддаў табе.
Еж, сказаў ён, і пайшлі, я цябе правяду, я тутэйшы і добра ведаю, дзе можна прайсці.
Ты хугка наталіў голад, падзякаваў за гасціннасць, пакінуў на памяць граблі, развітаўся з кабетаю і пайшоў за высакародным чалавекам, які адводзіў ад цябе немінучую бяду.
Вы ішлі палямі і лугамі, пазбягаючы дарог.
Цяпер тут людзі ходзяць розныя, а законы ў немцаў суровыя, скардзіўся селянін, нават калі пакажаш дарогу чужаку, а тым болый калі пакорміш ці іншую акажаш дапамогу за такія справы пагражае расстрэл.
Мясцовы чалавек, ён выдатна арыентаваўся ў навакольных мясцінах.
Мы павінны вёрстаў на сем адхіліцца ад твайго курсу, казаў табе твой выратоўца, затое так будзе надзейна. Калі вы прамінулі працяглую лясную зону (лес, які вы абышлі, застаўся з правага боку), ён сказаў:
Вось тут мы і пяройдзем, тут немцаў няма.
Вы перасеклі чыгунку, ён яшчэ прайшоў з табою метраў семсот, а тады супыніўся, распавёў табе пра маршрут, які ты павінен быў адольваць далей. Да твайго сяла заставалася напрасткі вёрстаў трыццаць.
Чалавек, які на сваёй ячменнай ніўцы падаўся табе страшна нелюдзімым, панурым, цяпер, развітваючыся, моцна цябе абняў, пажадаў хутчэйшага вяртання дадому. Прасіў перадаць прывітанне Івану Мардасу. Імя сваё не назваў, сказаў, што пра яго распавядзе Іван.
Ты пайшоў упэўнена і смела праз палі, лугі і парослыя лазнякамі балоты і без усякіх прыгодаў увечары дасягнуў межаў мілае Камянеччыны. Праз Асіннікі трапіў у Ражкоўку, дзе сустрэў знаёмага чалавека па прозвішчы Пахлоўскі. Ад яго даведаўся, што тры дні таму тут ледзь не здарылася трагедыя. Усіх жыхароў, апроч дзяцей, выгналі за вёску і загадалі капаць адну на ўсіх магілу. Нібыта за сувязь з партызанамі збіраліся ўсіх расстраляць. Дзяцей загадзя вывезлі ў Дзмітравіцкую гміну. Карнікі прыспешвалі людзей хутчэй капаць яму, яны спяшаліся правесці прызначаную аперацыю. Ужо былі расстаўлены кулямёты, і кулямётчыкі чакалі каманды. Ды раптам над няшчаснымі людзьмі закружыў, a неўзабаве і прызямліўся побач на чыстым полі самалёт. 3 яго выйшаў афіцэр. Ён падышоў да камандзіра карнікаў і даў каманду нікога не расстрэльваць, а чакаць далейшага распараджэшія. На сваім самалёце зноў некуды паляцеў у бок пушчы. Праз гадзіны дзве зноўку вярнуўся на самалёце, ужо з паперынай у руках. Размахваючы ёю, падышоў да камандзіра карнікаў. Той прачытаў уручаны яму дакумент і звярнуўся да людзей: усім вам, асуджаным на кару, абвяшчаецца памілаванне, дзеці да вас вернуцца, маёмасць будзе захаваная. Кабеты кінуліся цалаваць афіцэру ногі, а ён ухіліўся і, паказваючы рукою на недабудаваную царкву, сказаў:
-	Дабудуеце храм я сюды яшчэ раз прылячу.
Дарагі дзед Мікола! Ты пішаш, гэта быў Sturmbannfiihrer (штурмбанфюрар), што ўзначальваў гестапа ў Белавежы. Адкуль ты гэта ведаў? Пра тое, што было ў вайну ў Ражкоўцы, цяпер многа пішуць журналісты. Вядома ўжо і прозвішча таго афіцэра. Гэта быў прадстаўнік Герынга ў рэгіёне Белавежскае пушчы маёр Хэрбст. Ён, аказваецца, кіраваў атрадам люфтвафэ.
Па даносах раўнівых кар’ерыстаў пра памяркоўныя паводзіны маёра Хэрбста на акупаванай тэрыторыі яго замянілі жорсткім служакам, а вызваленага з высокае пасады афіцэра выправілі на ўсходні фронт. На вайне ён ацалеў і жыццё сваё дажываў на нямецкай зямлі.
Мне, дзядуля, цікава ў гісторыі з Ражкоўкаю тое, што, як пішуць у нашых газетах, маёр Хэрбст, калі пралятаў над Белавежскаю пушчаю, убачыў у нябёсах Божую маці, яна адною рукою трымала немаўля, а другою паказвала ўніз на Ражкоўку, дзе ўзброеныя яго суайчыннікі рыхтавалі расправу з мірнымі і безабароннымі беларускімі сялянамі. Толькі дзякуючы святому знаку ён прызямліўся і адмяніў масавы расстрэл. Пра з’яўленне выявы Багародзіцы ў небе перад самалётам ён сам распавёў, калі прылятаў сюды другі раз у дзень асвячэння новае цэркаўкі ў студзені 1943 года. Двум святарам, якія асвячалі яе, ён падараваў выразаны на дрэве вобраз святой заступніцы. «Гэта вашая выратоўніца», казаў ён, уручаючы тваім, дзядуля, землякам рукатворную святыню. У мяне захоўваецца перадрукаваная з нямецкага часопіса газета з фатаграфіяй, на якой у часе абеду маёр Хэрбст сядзіць поруч з двума святарамі, якія асвячалі дабудаваны храм. Так што згадка твайго знаёмага пра пагрозу свінцовае навальніцы ў Ражкоўцы ўзрушыла і маю грэшную дупіу.
Ад гэтае цудам ацалелае вёскі дадому заставалася табе адмераць усяго толькі восем вёрстаў з сотняў тых, што аддзялялі твае Дзмітравічы ад сядзібы баўэра. Як ты кажаш сам пра сябе, мамін сынок, які да вайны нідзе не бываў, апроч Камянца і Берасця, набраўся рашучасці і рушыў у сваё небяспечнае бездарожжа.
Ах, мой сыночак! узрадаваная маці плакала, абнімаючы і цалуючы цябе. Вярнуўся, родненькі, дзякаваць Богу!
I ўжо ўглядаючыся ў твар, працягвала, выціраючы слёзы радасці:
-	А так зблажэў!
-	Нічога, мама, папраўлюся.
А ў нас неспакойна, сынок, шныпараць паліцаі, дый не толькі...
Твая воля, дзядуля, аказалася адносная, даводзілася на кожным кроку асцерагацца: хаваўся ў хляве на сенавале тыдзень. Пасля мусіў падацца да знаёмага гаспадара апынуўся ў яго глухой вёсачцы Плянта. Амаль цэлы год пражыў там, данамагаючы яму ў хаце, на сядзібе і на полі, зрэдку, пераважна ў святочныя дні, праведваючы матулю. Надакучыла такое жыццё вярнуўся дадому. А праз некалькі месяцаў адбылася чарговая лоўля моладзі для вывазу ў Германію, і ты, мой родны, зноўку трапіў у няволю. На гэтым ужо сухім паведамленні твае запісы спыніліся. Праўда (відаць пазней), ты ўспомніў пра Івана Мардаса і зрабіў допіс: прывітанне ад высакароднага касца Івану, пакуль ён быў жывы, не змог перадаць. Казаў пра таго сардэчнага чалавека Іванаваму брату Сярожу, прасіў даведацца, хто ён, адкуль і як яго завуць. Брат абяцаў, ды некуды з’ехаў.