Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
Хаваліся, хаваліся яны ад тваіх вачэй і ад вачэй сяльчан, аж ты ім волю даў: яна і дзевяць дзён не чакала, калі навек развіталася з табою, адкрыта разбэсцілася. Кожны раз перад пасцелькаю, каб смачней было абнімацца і цалавацца, падбадзёрвала суседа-хахаля чаркаю і скваркаю. Разам яны націху прапілі-прагулялі ўсе тыя марачкі, якімі новае пакаленне немцаў разлічылася з табою, як і з тысячамі іншых людзей, за тое, што гітлераўцы ў вайну вывозілі на прымусовую працу. 3 табою разлік атрымаўся завочны. Паколькі ты атрымаць тыя грошы не паспеў, іх за цябе ўжо займела яна. Уяўляеш, крутленькаю сумаю, што, лічы, з неба звалілася, ні з сынам, ні з дачкою не падзялілася, а праматала яе з Крывалапым.
I, скажу табе яшчэ пра больш сумнае (хутчэй за ўсё ты не ведаеш): твой сын і мой тата занадта расстройваўся, што маці такая распутная, і, каб хоць на нейкі час забывацца на грубую чарнату жыцця, бязбожна піў. А гэта прывяло да заўчаснае смерці. Быў жа ён дужы, як вол. Ніхто яго не мог паваліць. А гарэліца лёгка падкасіла, біла, біла і дабіла на-
шага асілка. Спярша ўдарыла па пячонцы, а пасля ўзяла за сэрца. Памёр ён у дарозе, за рулём свайго легкавіка. Перш чым спынілася сэрца, паспеў з’ехаць на бок дарогі, супыніць машыну і нават заглушыць матор.
А твая ўдавіца жывая і, уяві сабе, знюхалася яшчэ з адным мужыком, бо Крывалапы стаў ужо нямоглы. Нездарма ж кажуць (я гэта пачуў у адным застоллі): «Мужык датуль мужык, пакуль можа, а баба пакуль рукі зложа». Ёй жа споўнілася ўжо восемдзясят пяць! А што, калі ў яе тое шаленства?.. Нядаўна на юрфаку я выпадкова пачуў: жопка аднаго пажылога маскоўскага пракурора, выкладчыца, часта запрашала дамоў сваіх студэнтаў, вельмі шчодра частавала іх, а пасля дзяліла з імі ложак у спальні. Аказалася, у яе шаленства маткі. To я вось і кажу: мо ў тваёй Соні такая ж бяда?
Хоць да мяне яна і ласкава звяртаецца, запрашае ў госці, я да яе стаўлюся абыякава. Нават калі я з матуляю і з тваёй дачкою, а маёй цётачкай (мы з ёю заўсёды ў прыязных стасунках) прыязджаем на Радаўніцу ў сяло, каб прыбраць пасля зімы магілы родзічаў (твая ўдавіца ніколі гэтым не займалася), я звычайна не заходжу да яе ў хату, а да зваротнага аўтобуса блукаю па палях, лугах ці па лясных мясцінах тваёй і майго таты радзімы, якую палюбіў я ўсім сэрцам. Мне і дарогі тамашнія даспадобы: палявыя і лясныя, а найперш тая, што перасякаецца з бойкім, пракладзеным да пушчы, гасцінцам, праходзячы праз сяло як вуліца і злучаючы яго з бліжнімі і болып аддаленымі вёскамі. Мне падабаецца, як яна пралягае праз палі і лугавіны, праз лясы і пералескі і вядзе да сцяжынак твайго дзяцінства і твайго сына майго таты, да тых сцяжыначак, што (я гэта добра сабе ўяўляю) стужкамі віліся некалі вакол крыніцаў і сажалак, між купінаў і лазнякоў і раствараліся ў травах і красках палёў і лугоў, у барах і дубровах.
Можа, гэта і дзіўна, але мая душа пратэстуе супраць даволі пашыранага ў эфіры і ў друку вычварна-штучнага спалучэння: малая радзіма (маецца на ўвазе месца нараджэння чалавека). Асабліва абураюся, апынаючыся ў прыродзе, калі я паланёны яе хараством і натхнёная душа набывае неабме-
жаваную прастору ад блізкага куточка зямлі аж да зор. Я лічу, што чалавек, які здольны мысліць, ніколі не скажа: малая радзіма, як не скажа: малая святыня, малы шэдэўр. Як бачыш, ува мне сядзіць максімаліст...
Аднак прыйшоў час, дзядуля, сказаць, з якога дня ты стаў для мяне асабліва блізкі, дарагі. Аднаго разу ў сяло завітаў я не на Радаўніцу, як заўсёды, а гіа Каляды, і было гэта не так даўно, ужо сёлета. Загадзя стэлефанаваўся з цётачкай (тваёй дачкою), што ў раённым цэнтры гандлярыць, а тая перадала матухне, каб чакала нас і забяспечыла начлегам. Павінен табе сказаць, тады нейкім цудам даволі лёгка перамог я свой максімалізм, нейкая незямная сіла кіравала мною.
Я падумаў, што трэба не толькі пабываць, а й паначаваць у той хаце, дзе ты жыў, прыдбаў дзяцей і ў якой яны з табою развіталіся. Словам, тут я стаўся сваім чалавекам. Таму, калі спатрэбілася распаліць у печы, за справу ўзяўся я. Якое ж было маё здзіўленне, калі побач з савецкімі і нават гюльскімі газетамі ды часопісамі, што раптам, у выніку чысткі гарышча, спусціліся да печы на распал, убачыў я на падлозе твае лісты, не вядома каму адрасаваныя, а яшчэ запіс мноства шахматных партыяў, згуляных табою з нейкім Іванам (прозвішча нідзе не пазначана). На ўсё я з ходу звярнуў увагу, найперш на тэксты лістоў. Мяне захапілі пажоўклыя за дзесяцігоддзі аркушы паперы, на якіх захаваўся твой сціслы почырк, а галоўнае ~ твае думкі і пачуцці, іх я адчуў з першых радкоў. Узрадаваны, шыбую да ложка, дзе ўляглася пасля вячэры мая цётачка.
Паглядзі, кажу, які скарб! Няўжо ты ніколі не чытала? Ці хоць бачыла?
Я спаць хачу, млявым голасам адказвае.
Я схапіў гэтае пасланне, а з ім і запісы шахматных партыяў і мігам перанёс у свой дыпламат. Пачынаючы з каляднага вечара і дарогі ў Менск, я чытаю і перачытваю лісты, як незвычайны мастацкі твор, атрымліваючы асалоду. Я ніколі не забўду той амаль бяссоннае каляднае начы, калі за вокнамі і над дахам хаты вылі-завывалі вятры, бушавала завіруха, а я ўсёю душою дакрануўся ўпершыню да тваёй
душы ў радках і між радкоў тваіх лістоў-успамінаў. Такое адчуванне, нібыта прачнуўся ад працяглага летаргічнага сну. Шчодры займеў душэўны падмацунак. Нават не дапускаю думкі, што яны маглі быць спаленыя ці выкінутыя разам з смеццем. Калі ў мяне будуць свае дзеці, я пастараюся данесці ім, тваім праўнукам, гэтую рэліквію. Шкада, што ўжо не было і не будзе ў каго даведацца, каму адрасавалася твая незвычайная пошта і хто з ёю знаёміўся (бабулю Соню падобныя пытанні не цікавяць і не хвалююць). У тваёй дачкі пытаўся, яна нічога не бачыла і не чула. Падобна на тое, што і сын не чытаў тваіх лістоў, пэўна, і не бачыў. Прынамсі, мне ён ніколі нічога не казаў пра тое, што быў ты забраны ў Германію і ўцякаў з няволі. Увогуле казаў, што жыццё пражыў ты складанае, цяжкае, быў паранены і кантужаны пад Берлінам. Пасля вайны, пры Сталіне, сядзеў у турме за тое, што не пагадзіўся пакінуць хворую маці і паехаць на Поўнач, на лесапавал, куды нрымусова накіроўвалі ўлады. Тры гады кары адбываў ты ў суровым Хабараўскім краі. Тым зняволеннем сталіністы дабілі тваю матулю, яе ты ўжо не застаў. Казаў мне бацька і пра тое, што ўсё пасляваеннае жыццё ты цяжка працаваў фізічна. Нават у апошнія гады, нягледзячы на слабое сэрца, быў жывёлаводам на ферме (у калгаснай канторы, ва ўсіх паперах называўся няйнакш як скотнікам; што тут возьмеш з двоечнікаў!)... Яшчэ ён казаў, што некалькі гадоў ты быў у заробках у Сургуце, прысылаў адтуль грошы і жонцы, і дачцэ, а найчасцей яму, сыну, калі ён вучыўся ва ўніверсітэце.
Мне, родны мой, не зразумела, як трапілі твае лісты на гарышча. He магу таксама зразумець, калі і адкуль ты іх пасылаў і паступова ці залпам, канверт ці канверты не захаваліся; мо гэта, зрэшты, і не лісты і ўсё занатаванае ты нікому не пасылаў. Магчыма, збіраўся паслаць, скажам, з Сургута ў Амерыку роднаму брату, пакуль ён не загінуў у аўтакатастрофе. Эміграваў пры паляках, не прыязджаў на радзіму, дык мог цябе папрасіць, каб напісаў як можна болып падрабязна пра сваё жыццё, хоць бы пра асобныя яго старонкі. Калі ж не стала каму пасылаць, прывёз дамоў ды закінуў на
гарышча. Ну як табе, дзядуля, мая версія?.. Чакай, чакай! А ці не падумваў ты пра стварэнне рамана? Што паспеў з перажытага выкласці на паперу, тое і захаваў, а каб прадоўжыць, дома ўжо не знайшлося часу... Як бы ні было, я так рад, што напісанае тваёй рукою ўрэшце трапіла не ў выпадковыя рукі і не паглынулася агнём у печы. Балюча нават падумаць, якая здарылася б несправядлівасць, калі б энергія твайго моцнага духу, а разам з тым аповесць значнай часткі твайго неспакойнага жыцця, і не толькі твайго, захаваныя на аркушах паперы, былі зніклі бясследна.
А якія цікавыя згуляныя табою шахматныя партыі! Яны нават карысныя мне, хоць я даўно ўжо не аматар, а прафесіянал, гуляю ў Беларусі і за межамі сваёй краіны ў розных турнірах, не раз перамагаю даволі вядомых майстроў, у тым ліку міжнародных, а ў цябе, магчыма, не было нават разраду. Але дзіва дзіўнае: разбіраючы твае партыі, я пераконваюся, што ты добра валодаў тэорыяй, бо прымяняў на практыцы амаль усе дэбюты (у тым ліку і вельмі рызыкоўны каралеўскі ды не надта перспектыўны дэбют Сакольскага, а за чорных цяжкія абароны: кара-кан і скандынаўскую), хоць калі было табе займацца тэорыяй! Асабліва ж мне імпануе тое, як ты смела атакуеш саперніка, ахвяруючы і пешкі і фігуры, дэманструючы камбінацыйна багатую і таму прыгожую гульню. Дзякуй табе, дзядуля, што шахматамі «заразіў» сына, бо ён у сваю чаргу падобным чынам заразіў мяне... Я ўжо шкаляром быў перакананы: шахматы дадзены чалавеку не для лёгкае забавы, а дзеля выхавання цвёрдае волі, развіцця і загартоўкі творчага духу, дзеля паглыблення працэсу мыслення, пошуку перамогі і яе дасягнення. Твая любоў да шахматаў як да мастацтва і паэзіі, як да неўміруча-прывабнага хараства перадалася і будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне. Захапленне прыгожым гэтаксама, я лічу, талент.
Увогуле дзівуюся, які ты таленавіты. На шафе знайшоў я некалькі тваіх карцінаў, пакрытых не адным слоем пылу. Калі толькі знаходзіў ты час, каб маляваць?! Я ўпершыню прынізіў сябе перад бабуляю Соняй прасіў, каб аддала карціны мне, бо яны мяне зачаравалі. Іх усяго чатыры:
«Залатая ніва», «Буслы перад выраем», «Золак», «Стары і мора». Такая натуральная паказана прыгажосць пшанічнага іюля, жнівеньскіх сенажацяў з шаломамі стажкоў ды з мудрымі птахамі! А якія задумёныя бярозы на барве золаку! I, нарэшце, такі падобны да Эрнэста Хемінгуэя самавіты рыбак у неспакойным бяскрайнім моры! Прыходжу да высновы, што некалі ўзрушыў цябе ўнікальны твор «Стары і мора» неверагодна моцным духам чалавека, бывалага рыбака, які трапіў у экстрэмальныя ўмовы і, будучы ў пастаяннай смяротнай небяспецы, не панікаваў, а збіраў у кулак свае, можна сказаць, апошнія сілы і ўрэшце дасягнуў перамогі. He выпадкова ўсе твас карціны, па-майстэрску выкананыя алейнымі фарбамі, прасякнуты не толькі пачуццём любові да прыроды, яе чыстае красы, а й пачуццём свабоды.