Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
там, дзе павінен быць алтар, цяпер дзейнічала прыбіральня, якая займала метраў трыццаць квадратных. Дагэтуль табе вядома было, што чынілася з многімі храмамі ў СССР пры антынародных крывавых рэжымах Леніна і Сталіна: цэрквы і касцёлы ператваралі дзе ў склады, а дзе і ў хлявы, святароў жа вывозілі ў ГУЛагі, многіх расстрэльвалі. Там, у Аленштайне, ты ўбачыў праяву гітлераўскага вераломства. I не здзівіўся: як дыктатары ўсе шмат у чым падобныя, так падобныя і іх каманды, дзеянні, парадкі...
У памяшканні былое царквы на падлозе ляжала салома, дзе-нідзе яна ператварылася амаль у пацяруху, пэўна, па той прычыне, што і да вас там пабывала нямала зняволеных.
Вы сяк-так размясціліся, хоць ніякага святла ў памяшканні не было. Час ад часу то там, то тут загараліся запалкі: хтосьці запальваў самакрутку, а нехта гэтак памагаў сабе кагосьці ў поцемках знайсці. Ты быў у сваёй хлапечай кампаніі, дзе знайшоў цябе стрыечны брат Рыгорык Баліевіч, каторы, як ты пішаш, ажаніўся пасля вайны з Анютаю Камар. Пра яе, дзядуля, я нават і не чуў. Цяпер вось падумаў: якія ў тваім сяле цікавыя не толькі мянушкі, а й прозвішчы! Я так мяркую, што паходжанне гэтага прозвішча ад мянушкі.
У асобныя купкі групаваліся дзяўчаты, гіішаш ты, там былі і зямлячкі: Ярына (якое цікавае імя!), тая, што, вярнуўшыся з Германіі, выйшла замуж за глухога Колю Гуцэвіча, і ажно тры дзяўчыны з суседняе вёскі Клепачы.
Ты ў сваёй кампаніі сядзеў мала любіў пагутарыць не толькі з хлопцамі, а й з дзяўчатамі, таму разам з Рыгорыкам Баліевічам і Сярожам Прыбылоўскім наведвалі сябровак і новых знаёмых, з якімі як бы зрадніла няволя, чужына. Амаль ніхто не спаў у тую ноч яна ўспрымалася бальшынёю з вас як доўгі развітальны вечар.
Што паробіш, суцяшалі адно аднаго маладыя людзі. Такая ўжо нашая доля зведаць нямецкі палон.
Але наступнага свайго дня, як і свайго далейіпага лёсу, вядома, ніхто не ведаў, не мог ведаць, што чакае ў жыцці далей. Як можна было спакойна заснуць, калі, па-першае, кожны, хто там апынуўся, перажываў ростань з Бацькаўшчынай;
на радзіме ў бальшыні з вас засталіся родныя маці, бацька, сёстры, браты, а ў некаторых яшчэ і маладая жонка альбо каханая! Па-другое, даймала трывога за дзень заўтрашні: што чакае кожнага з вас і што будзе там, на радзіме, на акупаванай захопнікамі тэрыторыі? Некаторых бянтэжыла і перацёртая салома пад нагамі: як на ёй улегчыся?..
А я, дзядуля, у мірны час і ў выдатных умовах ноччу не сплю ўжо не першы год пасля тых самых падзеяў на ПЛОШЧЫ, дзе мне нанеслі цяжкую фізічную і маральную траўму. Сон не бярэ ні ў цемнаце, ні пры электрычным святле. Каратаю ночы звычайна за шахматнай і мастацкай літаратураю, чытаю Біблію, уключаю класічную музыку: Агінскага, Моцарта, Брамса, Чайкоўскага; часта пішу лісты сябрам, іх у мяне багата, бо я такі ж камунікабельны, якім быў на зямлі ты. Часам размаўляю па тэлефоне з тымі, хто яшчэ не спіць ці ўжо не спіць. Раніцай стамляюся і пры дзённым святле засынаю. He ведаю, як будзе навучыцца начамі спаць, калі паступлю ў ВНУ. Неяк давядзецца, інакш буду засынаць на лекцыях.
Пасля ПЛОШЧЫ, ужо мною згаданае, я стаў больш ранімы і нервовы. Бянтэжыць мяне тое, што ў людзях ва ўсе стагоддзі і ў розныя часы, у рознае, так бы мовіць, надвор’е жывучыя ўсялякія цемрашалы... Пакутую ад цяжкіх людскіх характараў, дурных паводзінаў чужых людзей, a тым болып родных, і ад памылак сваіх уласных. Думаю, ніколі я не страчу вострага пачуцця сораму. Лічу гэтае пачуццё лакмусавай паперкаю сумлення.
Мне і за твой адзін прыкры ўчынак сорамна. Вось ты, блукаючы ў кампаніі хлопцаў па цёртай-перацёртай саломе ў былой царкве, заўважыў куфар, даволі аб’ёмны, як ты кажаш, «прыблізна такі, з якім у даўнія часы нявеста выходзіла замуж, загружаючы туды свой пасаг». Ты і твая кампанія пранюхалі, што куфар належыць нейкай даме з Белавежы, якая добраахвотна накіравалася ў Нямеччыну. Яшчэ вы заўважылі, што яна цалуецца з нейкім мужчынам. Ну і паколькі яна «такая-сякая», вы калектыўна вырашылі залезці ў яе куфар. Па-майстэрску сплецены з лазы, ён быў
зачынены на замочак, таму вы, як дапатопныя дзікуны, яго парэзалі нажом і там сярод жаночае вопраткі знайшлі «недурныя гасцінцы».
Пацягнуць вам было што. Кажаш, кіль дзесяць сала і масла хапанулі, хлеб хатняе выпечкі забралі ды цыгарэтаў пару дзясяткаў пачак. Каб дастаць масла, вы мыслілі на ўзроўні малпаў: разбілі збан, чарапкі выкінулі ў прыбіральню. Туды ж скінулі і скурку, зрэзаную з сала, бо яна падалася падазронаю: на ёй заўважылі нейкія бугаркі. Усю здабычу прынеслі ў сваё логава на тое месца, што занялі звечара. Там засталі Рыгорыка, ён драмаў, узяўшы пад галаву твой клунак, каб выпадкам не ўкралі. Ты найперш пакарміў яго, свайго згаладнелага сваяка, якога паліцаі забіралі не з дому, а з вуліцы і ў якога з сабою не было нічога, нават скарынкі хлеба. Ён з такою радасцю накінуўся на ежу і з натуральным здзіўленнем: адкуль такія дары?.. Пасля вы панеслі здабычу ваеннапалонным. Тыя найперш дзякавалі за цыгарэты, многа есці яны баяліся, бо былі занадта галодныя, змардаваныя, ды патрохі падсілкоўваліся, курылі і вас хвалілі...
Эх, дзядуля, дзядулька! Як жа ты награшыў! I не пакаяўся ні тады, ні пазней. Парадаваў мужыкоў, а пакрыўдзіў жанчыну, бязлітасна абабраўшы яе: у тым куфры не засталося ні грама хоць бы хлеба. Тое, што яна мяняла радзіму на чужыну, дык, відаць, не ад салодкага жыцця; магчыма, баялася нахабных і ўсюдыісных сталінцаў ці мясцовых хрыстапрадаўцаў. А тое, што яна там з некім цалавалася, хіба гэта злачынства? Мо жанчына развітвалася з каханым ці, можа, спаткала сваё каханне, сваю доўгачаканую жаночую долю? Тое, што яна табе і тваёй кампаніі не спадабалася толькі факт, ды ні ў якім разе не аргумент, які б мог апраўдаць твой амаральны ўчынак. Як жа моцна ты быў аслеплены нелюбоўю да бліжняга, калі з тваім удзелам рэзалі нажом той арыгінальны куфар! Ты ж мастак. Адно гэта павінна было стрымаць замах на прыгожае. А калі ты сапраўдны хрысціянін, то як мог свядома чыніць зло?! Хоць, я разумею, юнак мог пераблытаць, не адрозніць, дзе дабро, а дзе зло. Мабыць, маладосць адрозніваецца ад сталасці найперш
большай колькасцю памылак. Бяда, калі язык абганяе думку, і гора, калі цвярозую думку апярэджвае як бы сп’янелая рука. Тваю руку, узброеную нажом, на жаль, не стрымала яго вялікасць сумленне.
Як толькі развіднела, заявіліся з аўчаркаю пяць гестапаўцаў! Яны выстраілі вас паўкругам, і адзін з іх загаварыў па-руску:
Ноччу у вас тут здарылася пакража: скралі прадукты вось у гэтай дамы (яна стаяла праваруч ад іх, і ён паказаў на яе рукою); хто ўзяў, няхай прызнаецца, кары ніякай не будзе. Калі ж ніхто не прызнаецца, мы будзем вымушаныя зрабіць вобыск, і той, у каго знойдзем скрадзеныя прадукты, будзе расстраляны.
Ён даў каманду вінаватым ступіць тры крокі наперад.
Усе стаялі і маўчалі і тыя, натуральна, хто нічога не ведаў, і тыя, што ведалі, і тыя, што здзейснілі пакражу. 3 паўгадзіны працягваліся ўгаворы і грозьбы, запалохванні аўчаркаю, маўляў, яна навучаная знаходзіць віноўных і каго знойдзе, таго разарве на кускі. I тут, дзед Мікола, ты міжволі падумаў: «А што, калі сабака нападзе на мяне?!», хоць нічога крадзенага ў цябе не засталося, сёе-тое заставалася ў іншых. Нездарма кажуць: «На злодзеі шапка гарыць»...
Табе і тваёй кампаніі пашанцавала: раптам прагучала новая і ўжо апошняя каманда разысціся. Гестапаўцы сышлі, сабаку павялі з сабою. Ты пішаш: «Дама засталася з носам. Пэўна, немцы яе любілі гэтак жа, як і ўсіх нас». Справа не толькі ў гэтым. Я мяркую, выкрыццё вінаватага іх не надта хвалявала, бо шкоду вы нанеслі не ім.
Вас пачалі выводзіць з памяшкання ў той самы двор, абгароджаны высокім плотам. А потым чалавек па пяць-сем некуды забіралі праз кожныя паўгадзіны. Перад палуднем прыйшла і твая чарга. 3 табою разам выклікалі яшчэ сем чалавек, табе незнаёмых. Нейкі штацкі немец вас павёў па вуліцах горада ў лазню. Там далі вам і вашай апратцы добрага жару, каб змыць дарожны пыл і знішчыць мікробы, магчыма, схопленыя на этапах усяго шляху. У каго былі скураныя камізэлькі і рамяні, ад іх толькі сухарыкі засталіся.
Пасля лазні вы трапілі яшчэ ў адзін двор, гэтым разам ля нейкага вакзальчыка. У тым двары адбывалася штосьці падобнае на торг, там вас разбіралі ці, магчыма, куплялі, як рабоў.
Да цябе падыходзіў мажны немец, рыжы, з раздзьмутым абліччам, з лупатымі вачыма, з шырокім ротам і з доўгімі рыжымі вусамі. Ён цікавіўся, што ты ўмееш рабіць. Яго нямецкія словы ўперамешку з польскімі ты зразумеў і адказаў па-польску, што нічога не ўмееш. Ён, мабыць, не паверыў, бо палкія вочы ягоныя ніколькі не патухлі. Немец у касцюметройцы выглядаў элегантна нягледзячы на выпучаны жывот. У кішэні камізэлькі, відаць, быў гадзіннік, бо туды вёў прыгожы жоўты ланцужок, прымацаваны ў спецыяльнай пятлі. На галаве ў яго быў капялюш, які служыў надзейнаю страхой для яго рыжай чупрыны. Ён сказаў, што ты паедзеш з ім.
Ду біст фабрыкант? нечакана агучылася тваё пытанне.
Найн, адмоўна пакруціў галавою немец.
Ён падышоў да канторшчыкаў, якія валодалі інфармацыяй пра ўсіх дастаўленых чужакоў, штосьці ім сказаў і паказаў рукою на цябе. Яны яшчэ пра нешта перамовіліся з таўсцяком, і той палез у кашалёк ды заплаціў «зібэн унд цванцыг» марак. Так быў ты, дзядулька, падобна, прададзены і куплены. Хоць, мажліва, тую сціплую плату з рыжага ўзялі за дастаўку яму рабочае сілы. Падобны да фабрыканта немец быў насамрэч баўэр. Ён пасадзіў цябе ў брычку, дзе ўжо сядзела ягоная дачка, і пара коней панесла вас у вёску, за дваццаць пяць вёрстаў ад Аленштайна.
3
Праз некалькі гадзінаў вы былі ў фальварку. Як толькі гаспадар уехаў у двор, ля брычкі з’явіўся мужчына ў шортах, шэрай майцы і шэрай кепцы, ён так жыва падбег-падляцеў да коней і пачаў гэтак хуценька іх распрагаць, што табе зрабілася млосна ад маўклівага абурэння, першая ж убачаная сцэна выклікала агіду. Табе падумалася пра тое, што і
ад цябе тут будуць патрабаваць такога ж безадгаворачнага падпарадкавання, выконваць усё, што даручаць, усё, чаго пажадае і што загадае рыжы таўстун.
У памяць тваю прыходзілі бацька, маці, брат і сёстры і твае амаль бесклапотныя дні, тыдні, месяцы, гады, свяціліся ў вачах успамінаў люстраныя азёры і азерцы, копанкі і канавы роднага краю, дзе ты лавіў тоўстых іпчупакоў, залацістых карасікаў, юркіх і пісклятых насельнікаў ілістага дна уюноў. Узгадваў, як чароўна шумелі бары і дубровы, якія адорвалі вашую сям’ю грыбамі і ягадамі. «Як жа так павярнулася кола жыцця, што нядаўна быў незалежны, a сёння на мяжы з рабствам», разважаў ты.