Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
-	Дай закурнть! пачуўся рашуча-патрабавальны тон пісклявага голасу, які так не адпавядаў моцнай постаці яго гаспадара, аматара начных, як хутка высветлілася, прыгодаў.
-	He куру, сказаў драматург, развёўшы рукі.
-	Как, я же вндел: ты только что курнл! пісклявы голас стаў больш напорысты, як і хада незнаёмца, падобнага на раз’юпіанага звера.
Драматург адпаведна паскорыў хаду. У яго, натуральна, нічога не было для самаабароны. Тым часам з-за шэрага гмаха выскачыла, галёкаючы, шайка брытагаловых, каму «разведчык» падаў знак рукой, і цяпер разам з ім за незгаворлівым прахожым рынулі хаўруснікі.
Творцу пашанцавала: у той момант, калі, здавалася, адзіным выйсцем заставаліся ўцёкі, ён толькі падбег да блізкага скрыжавання вуліц і там адразу ўдалося спыніць таксі. Між кронаў маладых каштанаў, адчыняючы дзверцы машыны, ён заўважыў за метраў пятнаццаць тую самую групу брытагаловых, яўна расчараваных няўдалай начной вылазкай.
Седзячы ў машыне, думаў драматург пра два здарэнні, пра якія пачуў ад знаёмых людзей. Падобнай ноччу ў Мінску трапіў у шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай юнак, які вяртаўся ад дзяўчыны і якога сустрэлі чацвёра з пытаннем: «Куда ты этак топаешь?» А недалёка ад аўтобуснага прыпынку ў Слуцку сярод белага дня быў забіты хлопец, які прайшоў пекла афганскай вайны. Там, вядома, справу меў з варагуючымі чужымі вайскоўцамі, а тут быццам бы свае сустрэлі, здавалася б, банальна-бяскрыўднымі словамі: «Дай закурнть».
Але засмучаны начны пешаход у машыне адразу павесялеў, калі ўспомніў трохгадовага ўнука, які ласкава пытаўся ў яго пра заўтрашні дзень:
Дзядуля, прыедзеш?
Як можна было не прыехаць пасля абяцання: Чакай мяне, родненькі! Абавязкова прыеду.
АЛЕНА-ЛЁНЯ
Светлай памяцг А.Д. Моніч
Цётку Алену ў яе роднай Антонаўцы, што пад Наваградкам, усе звалі Лёняй, бо так змалку дачку называла маці. Цяпер усе ведаюць: жыццё не песціла Алену-Лёню. У тры гады асірацела (бацька загінуў на вайне), а ў дваццаць дзевяць аўдавела: раптоўна памёр муж. На яе руках засталіся малыя дачка і сын.
Выгадавала і вывучыла дзяцей.
Такіх матуль называюць мадоннамі. Была яна прыстойная, акуратная і не па-вясковаму стрыманая. Хараство душы знаходзілася ў суладдзі з красою вонкавай. Выхаванасць па-
магала цётцы Лёні паўсюль, служыла як бы цудадзейным пропускам і візітоўкаю. Калі Ганулька, дачка, паступіла ў сталіцу вучыцца, яна, маці, за адзін дзень знайшла ёй кватэру. Ажаніўся ў Берасці Дзіма, сын, яна, лічы, пабудавала яму катэдж. Купіла блокі і лес, а калі старшыня даў машыну, даставіла ўсё куды трэба.
Яе прыродная дабрыня і заклапочанасць найлепшым чынам спалучаліся з мудрасцю і валявым характарам. Прыехала Ганулька аднойчы ў вёску з жаніхом, маці ёй сказала, каб іншых кавалераў яна не мела. Сказала, як звязала. Так Васільукраінец стаў ейным зяцем. Неўзабаве справіла яна вяселле і сыну. Маці, цешчы і свякрусе пасавала яшчэ адно высокае званне бабуля: у дачкі нарадзілася двойня хлопчыкі, пасля і дзяўчынка. I ў нявесткі два сыны і дачушка. Як жа яна любіла ўнукаў! I як яны любілі праводзіць летнія канікулы ў яе на радзіме! Разам хадзілі ў лес па ягады і па грыбы, на рэчку вудзіць рыбу.
Усюды паспявала. Парадак любіла ва ўсім, таму і быў ён паўсюль: і ў хаце, і ў двары, і на гародзе. Hi ў якай справе не трывала халтуры. Усе вясковыя дзеці, што хадзілі ў калгасны дзіцячы садок, дзе яна кухарыла, ведалі, якія смачныя стравы гатуе цёця Лёня. А якія смачныя пякла яна пірагі, булачкі, наліснікі, пра тое ведала ўся вёска!
Яе чалавекалюбству не было мяжы. Калі ехала ў горад, вязла гасцінцы сала, каўбасы, яйкі, тваражок, сыр, ягады, яблыкі, грыбы не толькі сем’ям сына і дачкі, а і суседзям іхнім ды сябрам.
Добрае сэрца Алены-Лёні адчувалі не толькі людзі і дарослыя, і дзеці, а й хатнія жывёлы. Адно яна магла падаіць карову Ластаўку. У іншых, хто толькі падступаўся да вымя, карова выбівала з рук даёнку. Котка ўсюды днём ішла за гаспадыняй следам, а ўначы спала побач з ёй.
Старонняму воку сялянка здавалася няўтомнаю. Між тым была яна вельмі хваравітая.
На вечны спачын ад несканчонае чорнай работы і пышнага букета хвароб Алену-Лёню праводзілі, апрача родзічаў, усе вяскоўцы. 3 цэркаўкі да бартавой машыны дамавіну неслі на
руках. Сялянку ўпершыню так высока паднялі моцныя мужчынскія рукі. Нябожчыцу машына ціхенька везла паўз новы спартовы комплекс, іпадром і вялікі луг. На лузе пасвіліся сорак коней-прыгажуноў. Як толькі ўбачылі пахавальную працэсію, гучна заіржалі і рынулі на край агароджы, а ля дарогі сталі як укапаныя, задралі, а потым паапускалі галовы. Людзі гэты незвычайны факт аднеслі да разраду цудаў.
Сын, дачка, зяць і нявестка нябожчыцы з пограба апусцелае, але такой роднае хаты доўга даставалі марынаваныя і салёныя грыбы, агуркі, кабачкі, квашаную капусту, з любоўю назапашаныя добрымі матчынымі рукамі. За памінальным сталом нібыта прысутнічала яна, сялянка-працаўніца, вясковая мадонна. Відаць, тут кружыла яе светлая і чыстая, далікатная душа.
ФОРМА РЭКЕТУ
У новенькім цёмна-зялёным плашчы і з новым дыпламатам у руцэ ён выйшаў з ашчаднае касы, дзе плаціў за камунальныя паслугі. У свае пяцьдзясят быў рухавы, а гэтай раніцай асабліва, бо спяшаўся на працу. Бойка збег па бетонных сходках на тратуар, перайшоў асфальтаваную дарогу і апынуўся ў скверы.
Асенняя раніца выдалася ветраная. Шумелі кроны дрэваў і кусты. Таму не пачуў, а толькі ўбачыў, як, абганяючы яго, прабег нехта адкормлены і рослы. У той жа час аднекуль збоку пачулася нейкае прыглушана-невыразнае гуканне. I тут жа з-за кустоў да яго наблізіўся плюгавы замухрышка ў куртачцы і з далярамі ў левай руцэ.
Вот, нашёл, паказаў ён правай рукою на левую і топам Яфіма Шыфрына прытварыўся: Так неловко как-то, поделнться бы наполам...
Гэта не да мяне...
Ну, не хотнте, как хотнте, развёў расчараваны замухрышка рукамі.
Мужчына пасля сквера перасек перапоўненую машынамі вуліцу, супыніўся на трамвайным прыпынку.
Здзіўлены тым, што адбылося ў скверы, расказаў пра ўсё на працы. Маладыя хлопцы патлумачылі:
Ёсць такая форма рэкету. Група рэкеціраў выбірае зручны куток для дзеяння, прываблівае кагосьці «зялёнымі» і калі той хтосьці клюне на прынаду прыме дар, банда збягаецца адусюль і патрабуе вярнуць грошы. Спакушаны іх вяртае, а яму прад’яўляюць прэтэнзію: маўляў, не ўсе, аддавай рэшту! Без віны вінаваты апраўдваецца, тады пачынаюць яго мясіць...
Век жыві, як кажуць, век вучыся.
А яшчэ кажуць: «Беражонага Бог беражэ».
АПОВЕСЦЬ
ПАСЛАННЕ Ў ІНШАСВЕТ, альбо
РАЗВАГІ МАКСІМАЛІСТА
1
Дзядуля Мікола! Да цябе звяртаюся я, твой унук Андрэй. Я верую, што ты пачуеш мяне а д т у л ь, хоць і не ўяўляю, наколькі чуйная і відушчая т а м душа твая. Ды што я кажу! Цяпер жа ты ўвесь толькі душа. I, мабыць, да цябе ўжо звяртацца трэ было б так: ДУША дзядулі Міколы альбо: дзядуля Мікола-ДУШАДы з аднаго помнага святочнага дня ты стаўся мне вельмі блізкі і дарагі, я пачаў глядзець на цябе як на самага неардынарнага родзіча, таму ты як бы поруч са мною знаходзішся ўвесь час. Мне ўсё мроіцца, што ты нейкім цудам бачыш мяне, асабліва ў тыя моманты, калі мне цяжка і я засмучаны ці, наадварот, калі мне занадта весела: празмерная .весялосць, як правіла, тоіць у сабе небяспеку... Калі ж ты ніколі не бачыш мяне і нічога не распавядалі табе нашыя сваякі, што перайшлі ўжо адсюль т у д ы, то ўведай ад мяне: я ўжо дарослы, сёння споўнілася мне дваццаць. Можаш парадавацца за мяне: нават у такі адметны дзень цвяроза разважаю. Я даволі рослы: метр восемдзясят тры. Мяркую, фізічны рост мой супыніўся, разлічваю на інтэлектуальны. За плячыма музычная школа па класе скрыпкі, ліцэй і амаль два ўніверсітэцкія курсы. Да таго ж я кандыдат
у манстры па шахматах, так што мяркую расці, развівацца. Як кажуць, база ёсць.
Мы з табою павінны былі спаткацца напрыканцы мінулага стагоддзя, ды не спаткаліся. Mae бацька і маці ўсё абяцалі з’ездзіць да цябе ў вёску разам са мною, калі мне споўнілася чатыры гады. Усё цешылі мяне: «Дзядуля чакае ў госці...» Але праляцеў яшчэ год, і цябе не стала. Рана пакінуў ты белы свет, бо жыццё не песціла цябе. Мяне і на развітанне з табою не ўзялі: баяліся траўмаваць дзіцячую псіхіку, пры тым што зачаць мяне ў п’яным стане, як аднойчы прагаварылася маці, яны ніколькі не баяліся.
Цяпер сустрэцца з табой я, мабыць, саромеўся б: не маю двух пярэдніх зубоў, іх выбіў мне амапавец-амбал на ПЛОІІІЧЫ ў дзень прэзідэнцкіх выбараў, выбіў толькі за тое, што я падхапіў з зямлі маленькі бел-чырвона-белы сцяжок, магчыма, выбіты з чыіхсьці рук такою ж, як ён, пачвараю. Тады я, шаснаццацігадовы юнак, мог застацца і без вока. Ад удару яно цалкам было зацягнута фіялетава-чорнаю пухлінаю. На шчасце, вока ацалела. А вось зубы новыя не вырастуць. Каб жа «замасціць» правал у зубных шэрагах, не стае пакуль грошай. Хутка зараблю: хаджу на шабашкі, ува мне, пасля таго як перастаў быць студэнтам-завочнікам юрфака (сышоў з трэцяга курса: не сцярпеў схаластыкі ў сістэме адукацыі, а яшчэ й не вытрымаў платнай формы навучання), усё больш выяўляецца талент будаўніка: бетаную, тынкую, шпаклюю, падлогу сцялю.
Калі я гартаю сямейны фотаальбом, то кожны раз позірк затрымліваю на тваім каляровым фота. I шкадую, як малое дзіцё: мне не дасталіся твае сінія вочы, як не перадаліся ні бацькавы блакітныя, ні матчыны зеленаватыя у мяне вочы карыя, як у тваёй удавы, маёй бабулі Соні. Адкуль яна такая ўзялася? Прабач, пытанне недакладнае. Я добра ведаю, галіна якога дрэва яна. Але з якога кораня пайшло тое дрэва? Хутчэй за ўсё ў яе род умяшаўся нейкі татарын (татараў, як ты, пэўна, ведаеш, да нас наязджала з даўніны нямала і ў ліку заваёўнікаў, і ў ліку абаронцаў з часоў князя Вітаўта) ці, магчыма, выпадковы турак альбо азіят.
Справа, вядома, не ў колеры вачэй чалавека, а ў тым, якую душу адлюстроўваюць ягоныя вочы. Ці не вераломства там? Ці не пусташ, не мана, не здрада?
Мне, дарагі дзядуля, цікава, як ты з ёю пражыў сваё жыццё. Ці кахаў ты яе? Пытанне складанае. Бо хіба сям’я можа стварацца не на падмурку кахання? Але якое каханне можа ўзнікнуць да распусніцы? Ведаю, ты дараваў ёй усё: і тое, што зграшыла з заатэхнікам перад замужжам, а з кінамеханікам тады, як, будучы яе законным мужам, ты трапіў у шпіталь. Але вось думаю, ці ажаніўся б ты з ёю, калі б ведаў, што, калі давядзецца паехаць у Расею ў заробкі, яна знюхаецца з тваім адзіным вясковым ворагам з суседам па мянушцы Крывалапы. Звыклася з гэтым настолькі, што і пасля таго як ты вярнуўся дамоў, яна, не баючыся, што скажуць людзі, путалася з ім сярод белага дня, праўда, усё ж хаваючыся ад лішняга вока. Як ні стараліся таемна сустракацца, пра іх любошчы ў сяле ўсе ведаюць, бо ад вясковага люду нічога не ўтаіш.