Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
VII
У адным з куткоў рынка, у кругу цэлага натоўпу разявак і сваіх сяброў, стаяў на адной назе з мыліцаю пад пахай інвалід. Узятыя з новай калоды бубновая дзясятка і парачка тузоў красаваліся на невялічкай фанерцы, якую моцна трымаў худымі жылістымі рукамі чалавек у новым паліто і каракулевай шапцы.
Амернканское лото! Амернканское лото! He пронгрывает ннктоі... Амернканское лото! Вьшгрывает шубу н пальто!.. гучна вымаўляў ён кожнае слова і бясконца паўтараў каламбуры, запрашаючы прахожых. У яго быў схуднелы твар, густа зарослы чорнаю шчэццю. Калі ён гаварыў, яго запалыя вочы ззялі халодным святлом, і тым, хто толькі
прыйшоў на рынак, здавалася, што гэтыя словы нараджаюцца ў яго галаве з ходу, экспромтам.
Натоўп вакол «лато» рос. Выслоўі шулераў, апрабаваныя на публіцы, спрыт, якім валодалі іхнія рукі, усё прыцягвала наіўных людзей, падкіх на лёгкія грошы.
Эту подннмешь пронграешь, тлумачыў чалавек у каракулевай шапцы, паднімаючы піковага туза і кладучы яго на правы край фанеркі. А вот эту возьмёшь денежку найдёшь, ён паказваў бубновую дзясятку і клаў яе на левы край. Возьмёшь эту ннчего нету,худая жылістая рука падымала яшчэ аднаго туза і, закрываючы яго, клала пасярэдзіне.
Дзядзька ў каракулевай шапцы верыў у поспех. Усё, чым адарыла яго прырода, і выразнае слова, і праніклівы позірк, і кожны рух ачмуральна дзейнічала на тых, каму карцела рызыкнуць... Натоўп не меншаў. Многія стараліся прабіцца бліжэй. Хто не мог праціснуцца, станавіліся на дыбачкі. А ён, карцёжны майстар, як бы ўдасканальваў сваё майстэрства, усё стараўся гаварыць складна.
Граждане, торопнсь! He скупнсь, ядрёна вошь: рубль положншь два возьмёшь.
Увесь гэты час за картамі пільна сачыў Беркут. Цяпер яго рука азартна накрыла карту з левага краю.
На гэту карту кладзі сотку, папярэдзіў інвалід.
Беркут, не знімаючы рукі з карты, машынальна дастаў сотню і кінуў на фанерку, як патрабавалі правілы гульні.
Карта каштуе дзвесце, нечакана заявіў інвалід.
Беркут дастаў яшчэ адну сторублёўку і кінуў на фанерку. Інвалід зразумеў, што ў Беркута ёсць грошы, і рэзка павысіў стаўку.
Пяцьсот!
Як пяцьсот?! абурыўся Беркут.
Але той настойліва паўтарыў лічбу і дадаў:
Калі выдыхся, то забяры свае грашы і дуй каўбаскай па Малай Спаскай, не шкодзь каму, ён шпурнуў Беркуту ягоныя дзве сотні.
Аднак Беркут карту не адпускаў.
Ладна, стаўлю пяць, сказаў ён і, не адводзячы вачэй ад картаў, пачаў рукамі ў кішэнях шукаць грошы.
Але толькі на імгненне перакінуў позірк на кішэню, з якой пагражалі выслізнуць некалькі чырванаватых трыццатак, і гэтага было даволі, каб фанерка ў руках шулера павярнулася на сто восемдзесят градусаў. Бубновая дзясятка ляжала ўжо справа. Беркут гэтага заўважыць не паспеў. Ён выкінуў названую суму і рашуча падняў карту.
Цьфу ты! He тая!.. фанабэрыста ўсміхнуўся карцёжны камбінатар, кладучы ў кішэню лёгка здабытую суму.
Як жа так?! не мог уцяміць Беркут. Тут жа была дзясятка...
Ахха-ха-ха-ха! здзекаваўся той. Была, ды сплыла. Лопух! кінуў хтосьці з натоўпу. Жаўтароцік!
Тым часам шулер, што ў каракулевай шапцы, па-ранейшаму заклікаў, з эфектам вымаўляючы новы набор загадзя прадуманых словаў:
Амернканское бобе: рубль мне, два тебе!
Беркут, толькі што апёкшыся, не адразу клюнуў другі раз. Але камбінатар дзейнічаў хітра. Ен, каб падагрэць азарт, даў выйграць аднаму з сваёй кампаніі, такому ж, як і сам, махляру. I тады Беркут не ўтрымаўся. Але ж і гэты раз яму не пашанцавала: зноў ён падняў не тую карту.
Беркут махнуў рукой і плюнуў.
Як пабіты сабака, ішоў ён прэч.
VIII
«Хаця б не трапіўся хто знаёмы!» думаў Кволы, узважваючы і падаючы кавалкі мяса людзям каму ў сумку, каму ў газету, каму ў сетачку-авоську. Многія дзякавалі яму за свежую ялавічыну, за танную цану.
Між тым кардонная каробка, якую Кволы знайшоў побач з возам і якую паставіў у скрыню побач з вагою, паціху напаўнялася грашыма.
Раптам, нібы зваліўшыся з неба, перад Кволым вырас Беркут.
Ну, многа ўтаргаваў? Падзелім, ці шо?
Кволы ўсё яшчэ спадзяваўся на Беркута, што той падменіць яго, адпусціць хаця б глянуць на свет божы. Здавалася, усё аддаў бы, каб выпіць морсу, у горле было суха і горка. А тут заміж падмогі адкрытая нахабнасць...
He спяшайся, не паказваючы гневу, сказаў Кволы, патраціць паспееш. Скончым, тады і падзелім.
Мне трэба грошы! настойліва патрабаваў Беркут.
Усім яны трэба! цвёрдым голасам сказаў Кволы.
Тады Беркут у адзін момант, нібы кот у шпакоўню, запусціў лапу ў каробку з грашыма, заціснуў хрусткія паперыны ў далоні, засунуў іх у кішэню курткі, павярнуўся і шпарка пакрочыў ад воза.
Гэта падштурхнула Кволага. Ён старанна выбраў самыя вялікія купюры, запіхнуў сабе за пазуху, рубашку і ватоўку зашпіліў на ўсе гузікі.
IX
Калі быў прададзены апошні кавалак мяса, аб’явіўся Беркут. Падбілі бабкі. Выручку падзялілі пароўну. Атрымалася больш як па тысячы рублёў. Прэтэнзій адзін да аднаго не мелі. Беркут не сумняваўся, што ён хаўрусніка абхітрыў, а Кволы, які ніколі ў жыцці не толькі не меў, але і не бачыў гэтулькі грошай, адно пасміхнуўся, калі далучыў гэтую суму грошай да тых, непалічаных, атрымалася поўная пазуха. Беркут палажыў свой прыбытак у спецыяльную споднюю кішэню скуранкі. Палуднаваць у горадзе не сталі, купілі сёе-тое з харчу і пакіравалі дадому.
Кволы быў за фурмана. Беркут ляжаў на саломе. За горадам пацягнула сівсрам. Кволы на ватоўку накінуў плашчпалатку, якая няблага затуляла ад ветру. Шапкі на галаве не было ён меў звычку да першага снегу хадзіць без шапкі. У дарозе, вядома, яна не пашкодзіла б. Як і на рынку, назойліва лезлі яму ў вочы валасы. Адной рукой ён раз-пораз адграбаў свае непаслухмяныя пасмы, у другой руцэ трымаў лейцы, якімі час ад часу падганяў каня.
Ехалі па бруку. Шалёна грукаталі колы. Беркуту прыемна было слухаць гэтае суцэльнае тарахценне, і ён задрамаў. Але неўзабаве скончыўся брук, і ад гасцінца пачыналася больш кружная дарога тая прасёлачна-лясная, па якой яны ехалі ў горад. Кволы прыпыніў каня і гучна запытаўся:
Дзе едзем?
Беркут лыпнуў вачыма, і правае брыво яго, рэзка узляцеўшы, заламалася.
Ты нешта казаў?
Куды, пытаюся, ехаць: прама ці направа?
Кіруй направа.
Яны з’ехалі з гасцінца, і воз па глыбокіх каляінах паплетухаўся да лесу.
Беркут соладка пацягнуўся і выдыхнуў:
А што ні кажы, здорава ў нас атрымалася!..
У памяці Кволага чамусьці мільгнуў хлеўчык, залыганая карова, загучалі, быццам толькі што сказаныя, рэзкія словы Беркута: «Ладна, не цягні ката за хвост!» Кволы ў думках зноў падышоў да жывое каровы, наноў прылашчыў яе і намацаў між рог маленькую цёплую ямачку, аж пацяплелі пальцы левай рукі. 3 прасторы наплылі тыя вочы, у якія заглянуў ён тады, перш чым ускінуў дзюбаты халодны малаток над галавой жывёліны. Ці то прадчуванне пагібелі ці проста нейкае пакутлівае пытанне застыла тады ў вялікіх і сумных каровіных вачах...
Як ужо ні атрымалася, толькі на мяне болып не разлічвай, рэзка азірнуўся Кволы.
А што так? зляпіў усмешку Беркут.
А тое, што я не злодзей.
О-хі-хі-хі-хі! здаволена-кпліва затросся Беркут. А хто ж ты, саколік?.. Зрэшты, праўда твая: ты не проста злодзей, а буйнакаліберны, хі-хі-хі-хі-хі-хі!
Ты ж ведаеш, што мяне прымусіла...
Ладна, Кволы, ад цябе пацягнула замагільнай скрухай, давай чарвяка заморым, сказаў Беркут, дастаючы з кішэні галіфэ бутэльку гарэлкі, калі дарога прывяла ў лес.
Кволы рэзка пацягнуў за лейцы. Конь стаў як укопаны. Дасталі закуску.
Трымай! Беркут падаў Кволаму бутэльку.
Дарога дамоў стала весялейшаю, асабліва для Беркута. Як і раней, каня паганяў Кволы. Беркут ляжаў, акрыўшыся брызентам. Яго думкі вярталіся ў горад, на рынак, дзе ён больш як палову дня правёў няблага, калі не лічыць карцёжных няўдач. Сяды-тады прыходзіў там да яго і страх ад таго, што Кволага магла застукаць міліцыя, але той страх глупства, бо калі што Беркут мог бы змыцца...
Кволага нейкі час грэлі градусы, а яшчэ грошы за пазухай. У вачах, нібы кадры, выхапленыя з кінафільма, запаволена праходзілі эпізоды: выган, лес, хлеўчык, дарога ў горад, рынак. Потым думкі яго ўсё часцей пачалі круціцца вакол хутара і хлеўчыка, спакваля вярталася, набіраючы новую сілу, трывога. Кволага шмат што пачало бянтэжыць. Была месячная ноч: ці ніхто не заўважыў, што з іхняга, Каранчуковага, двара выехала фурманка? Маглі, канечне, не заўважыць, і хутчэй за усё не заўважылі, бо хто мог? Тэкля? Але ж, калі выязджалі, была поўнач, і Тэкля, напэўна, спала... Сляды па раллі ў бок лесу?.. Чаму было не заблытаць іх пайсці спачатку ў процілеглы бок? Чаму было адразу не пасыпаць махоркай? Гэта ж паказалі, дурні, напрамак! Што, калі пройдуць па дварах і зазірнуць у хлявы?! Тады капцы. Адно хіба што без аўчаркі...
Кволы быў супакоіўся, што ў хлеўчыку не дакапаюцца. Аднак новая думка цюкнула ў скроні. Міліцыянер як піць даць ужо мог даведацца пра яго, Кволага, адсутнасць. Яго як яго, а вось яшчэ і каня з возам. Спытаецца ў мацеры, дзе яе сын, і што яна скажа? Можа, маці нават сама, напалоханая прапажай каня і воза, падняла вэрхал. Але ж яго запіска на шматку шпалерыны... Ці не скеміла па ёй маці, што трэба схітрыць, калі зойдзе і папытаецца надта ж цікаўная суседка Тэкля. А калі ўчастковы дык гэтаксама нешта ж можна прыдумаць... Але ці ўмее яго маці хітрыць?..
Воз валюхнуўся ў глыбокіх калдобінах. Кволага моцна шамятнула ў скрыні, ён ледзьве ўтрымаўся, каб не кульнуц-
ца на салому. Азірнуўся: Беркут спаў, нацягнуўшы на бок брызент і кепку на вочы. Сумненні не пакінулі Кволага. Ён падумаў нарэшце, што калі нават усё будзе ціха, што тады рабіць з грашыма? Купіш нешта на ногі ці на плечы заўважаць людзі: адкуль грошы? Значыць, яшчэ жыць і жыць пад страхам!..
Ды і як хавацца з грашыма ад мацеры? Было б нашмат лягчэй, каб можна было ёй пра усё расказаць?! Але як расказаць?! Кволы цяпер баяўся не матчынага плачу, а мацярынскага суда: яна ж ніколі не вучыла яго красці. Ах, каб можна было ўраз абярнуцца ў птаха, а ці хоць у зайца, а ці нават у паўзучую яшчарку, у чарвяка! 3 якою радасцю ён выгарнуў бы з-за пазухі грошы і аддаў бы усё, да рубля! за такі цуд! Але цуду не збыцца. Як адкупіцца ад злачынства? Што рабіць з грашыма?! Купюры за пазухай Кволага, якія нейкі час грэлі, а пасля пачалі прыпякаць, зараз падступілі сваім пякучым агнём да сэрца і горла...