Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
Мацвей перавёў з яго позірк на стол, заўважыў, што перад панам няма аніякай паперыны, і скеміў: абвінавачання на яго адрас няма.
Ой, паночку, сусед нажаліўся. Яго куры лезлі ў мой гарод.
Говорн по суіцеству! прыгразілі яму.
To ж я й кажу, мой сабачка саседску курыцу пашкумутаў. Я ж прабачаўся, ужо й сабачку збыў...
Вон отсюда! зароў самы мардаты начальнік.
He паспеў чалавек і крок ступіць, як усхапіўся той самы мардаты і з усяе сілы ўрэзаў яму ботам пад хрыбетніцу. Знясілены селянін паляцеў на пару метраў уперад і ўпаў ніцма на падлогу. Яго вывалаклі з турмы. Побач стаяла царква. Мацвей дапоўз да царквы. Пабыў поруч з жабракамі. Потым цэлы тыдзень асільваў 60 вёрстаў дарогі дадому. Прыйшоў у сям’ю жывы труп. Русы чуб цалкам пасівеў, карыя вочы запалі, у іх прапаў бліск, шчокі ўваліліся, дужыя рукі высахлі, як галіны памерлага дрэва.
Цяжкая крыўда запала ў Мацвеева збалелае сэрца, крыўда за вераломства, знявагу і здзекі гаспадароў улады ў дачыненні да людзей працы. Яму выпадкова пашанцавала вярнуцца. А колькі люду згнаілі!
Дажыўшы да першага пакалення беларускіх тэлевізараў, Мацвей кожны раз, калі экран паказваў якое-небудзь бальшавіцкае свята, прасіў дзяцей выключыць тэлевізар.
АЛЕСЯ
Дачнік, калі прыехаў пагодлівым травеньскім днём на лецішча, не паверыў сваім вачам: яблынька, якая гадоў сем не абсыпалася цветам і не прыносіла ўраджаю, за што і празвалася пустышкай, цяпер, гэтай вясною, нагадвала нявесту ў пышным святочна-белым убранні, так хораша, так весела яна цвіла, цвіла яна гэтак буяна, што не відзён быў ніводзін ліст, галіны таксама ўсе чыста хаваліся ў снежнабелым першацвеце. Адно што ствол добра віднеўся, ён быў -як стройная дзявочая ножка, загарэлая пад промнямі мясцовага сонца.
Пазней, улетку, яблынька нагадвала цяжарную маладзіцу, ёй станавілася ўсё цяжэй, але яна свяцілася ўся ад завязі шматадзінага плоду, на рост якога не шкадавала сваіх нерастрачаных сілаў.
Яна ўрадзіла як нарадзіла. Ураджай яе прыгожы, здаровы, як дзіця, якое прыходзіць, каб радаваць.
Душа гаспадара цешылася кожны раз, калі набліжаўся ён да сваёй шчодрай папяровачкі. Дачнік прыемна ўсміхаўся, здаволены, што мінулаю вясною думкі ягоныя ўзялі верх над пачуццямі і ён не выкарчаваў, не выставіў за вароты зацятую ў сваім бясплоддзі пустышку! Стрываў. He пашкадаваў ён пятака зямлі і даў права і надалей кідаць прыгожаю кронаю цень на парэчкі і суніцы.
I вось аднойчы, калі дачнік любаваўся ёю, прыйшло на памяць даўняе прызнанне яго роднай сястры. Хацела яна, маці дзвюх дачок, скінуць зачацце, калі ўведала, што зацяжарала: яшчэ аднаго дзіцяці яна не хацела. I муж не хацеў. Дочкі іхнія ўжо ўвабраліся ў дзявочую красу і сілу. А тут на табе! усё спачатку... Але пайшла яна ў царкву на споведзь, і зняў святар з яе цяжар нізкіх думак і сумненняў, растлумачыў, што і ў зародку пазбаўляць дзіцятка жыцця вялікі грэх, роўны забойству; ён блаславіў цяжарную на новы подзвіг.
Што было далей, брат ведаў: сястра нарадзіла трэцюю дачку, якую назвалі Алесяю. I, нібы ў чарадзейнай казцы, яна, трэцяя дачушка, вырасла самая ласкавая, паслухмяная, старанная, бацькам на радасць, на ўцеху. Аніколі слова грубае ад яе не пачулі.
Старэйшыя замуж павыходзілі, у гарадах аселі. Наязджалі ў родную вёску толькі тады, калі што хацелі ўзяць. Алеся заставалася адзінай падмогаю. I колькі б ні было клопатаў, яна будзе шчабятаць ластаўкай: «Матулечка, татачка, адпачніце, я ўпраўлюся адна». I дроў, і вады наносіць, жывёлу і птушку накорміць. Пойдзе палоць буракі ні адной зялінкі не пакіне. Ягады збірала ніхто спрытней не ўмеў.
Дзяўчына паспявала добра вучыцца. Вывучылася на медсястру. У раённай больніцы працавала. I так умела рабіць уколы, што й не пачуеш, калі ўкалола.
Калі і замуж выйшла Алеся і нарадзіла дзіця, бацькоў праведвала. А як здарылася гора нечакана памёр, учадзеўшы, бацька і параліч ударыў па маці, усе клопаты пра хворую маці і яе гаспадарку ўзяла на свае кволыя рукі і плечы, папрасіўшы свякруху, каб даглядала дзіця.
На Алесіных руках, як на анёльскіх крылах, і памірала маці ў слязах невымоўнай апошняй радасці ўсведамлення таго, што зямное жыццё застаецца ўпрыгожваць яе Алеся.
Так у дзядзькі на лецішчы нечакана знайшлося імя маладой яблыньцы, над жыццём якой ён некалі быў замахнуўся, назваў яе чалавечым імём Алеся.
ЖАНОЧАЯ ПОМСТА
Гэтая гісторыя родам з дваццатага стагоддзя, з яго другой паловы, калі на змену крываваму дыктатару імперыю зла ўзначаліў паяц гарохавы, а больш дакладна кукурузны. Калі пры першым шукалі «ворагаў народа» і многіх не марудзячы расстрэльвалі сярод іх былі і святары, то пры новым правадыры і там і сям ператваралі храмы ў склады і нават у свінарнікі, бо нельга ж было з верай у Бога крочыць у камунізьм (так новы лідар змякчаў моднае тады слова). Амаральнасць, што ішла ад уладаў тых часоў, мела ўсе прыкметы д’ябальшчыны, яна хутка шырылася, змятаючы розныя бар’еры і пераходзячы ўсякія межы.
Заходнебеларускае сяло прытулілася з аднаго боку блізка да лесу, з другога да бальшака, які тут спрадвек называлі не па-беларуску і не па-украінску, а чыста па-тутэйшаму: гостэныць, гэта значыць гасцінец, а за ім пачыналіся палі ды сенажаці. Селішча звычайнае, ды ў ім дзейнічала надзвычай прыгожая царква, сама сіняга колеру, а купал залацістага. Гэтыя колеры надта цешылі вочы пяцігадовай Ніначцы, што жыла з мамай і татам у хаце, якая стаяла якраз недалёка ад царквы. Мама не раз брала дачушку з сабою ў храм, дзе абуджалася дзіцячая фантазія распяццем Ісуса Хрыста, абразамі Багародзіцы ды іншых святых.
Сёння Ніначка з матуляю стаяла ля царквы, дзе бацюшка асвяціў у іхнім кошыку ўсё тое скаромнае, што матуля спякла і зварыла да Вялікадня і ўжо заўтра, пасля посту, можна будзе ўплятаць! А зараз Ніначка сядзіць на сваім любімым месцы на печы і паглядае на незвычайнае відовішча: да іх у хату завітаў сам бацюшка. Ен у той самай pace стаіць і нягучна гамоніць з ейнымі татам і мамай. А неўзабаве і дае каманду: «Ну, Георгнй, ндн запрягай лошадку, уж время ехать по сёлам к прнхожанам, онн там заждалнсь». Тата выходзіць з хаты, а бацюшка адразу абнімае яе мамачку. Ніначка думае, што так, мусіць, трэба. Але ж яна ўжо бачыць і тое, як
бацюшка сваімі вялізнымі даланямі абшчапервае маміну попу і як мама зараз жа вырываецца з яго рук, кідаецца да дзвярэй і як ён удагонку паспявае даць ёй плескача, ад якога аж нацягнулася ейная лёгкая сукенка і прыстала да цела. Мама абярнулася і сказала: «Бога побойцеся!..» I вось абое хуценька выходзяць з хаты. Ніначка пакуль не ведае, што існуе біблійны запавет «Не пралюбадзейнічай», як, зрэшты, не ведае, што такое распускаць рукі, яна толькі ўспамінае, як сельскі каваль Ян казаў пра бацюшку: non. Ніначцы падумалася, што напэўна дзед Ян ведае, як бацюшку падабаецца жаночая попа, таму бацюшка яшчэ і non. I яшчэ адна думка прыходзіць дзяўчынцы ў галаву: мусіць, бацюшка перад святам гэтак радуецца, забаўляецца; мусіць, яму ўсёўсё дазволена: да яго ж у царкву ўсе людзі ідуць, з ім разам моляцца... Супакоеная сваёй думкаю, яна заснула на печы, якая яшчэ з ночы трымала цёплы дух.
Ніначка не ведае, колькі часу прамінула з таго перадвелікоднага дня, але пасля яго найбольш запамятаўся ёй дзядзька Іван, мамін брат, тое, як ён, пераступіўшы парог іхняе хаты, зняў з галавы шапку і сказаў: «Палюбуйся», пры гэтым правёў даланёю па сваёй галаве. Малая здзівілася з яго белых валасоў, бо яны заўсёды былі чорныя. Яна зразумела, што і мама здзівілася і нават, здалося, спалохалася. «Ой, Божа! Што з табою, браточку?» усклікнула Нінчына мама і паклікала яго, свайго брата, у другую палову хаты. Там яны пра нешта гаманілі пры зачыненых дзвярах. Калі дзядзька Іван развітаўся, Ніначка ў матулі запыталася, як так у дзядзькі Івана стала такая беленькая галава.
Маці патлумачыла, што часам такое здараецца і з маладымі, а дзядзька Іван не малады ўжо.
Наступнае сур’ёзнае пытанне маме Ніначка задала праз некалькі тыдняў, у дзень шлюбу бацюшкі з Любаю, яе дваюраднаю сястрою. Яна пыталася, чаму прыгожая Люба выходзіць за старога бацюшку. I маці тлумачыла малой, што Любе не трапіўся ніхто з маладых, а дзявочы век кароткі, як макаў цвет, таму ідзе замуж за таго, хто бярэ.
Неўзабаве пасля вяселля бацюшку перавялі на службу ў іншы храм у мястэчка. 3 тае пары Ніначка не бачыла сямейнае пары, якую звёў такі няроўны і недарэчны шлюб: ёй 17, а яму 57! Ніначка вырасла і паступіла ў педінстытут.
Аднаго разу, едучы з горада ў сваё сяло аўтобусам, Ніна пачула размову дзвюх кабет, што сядзелі за яе спінаю, пра маладзіцу-пападдзю, якая на вачах старога нямоглага мужа прымае ў пасцелі каго пажадае. Дзяўчыне аж горача стала, калі зразумела, пра каго тут гамонка.
Дома, за вячэраю, гледзячы маме ў вочы, яна запыталася: Людзі кажуць, наша Люба скурвілася. Гэта праўда, мама?
Праўда, доню, праўда. Але ж ты паслухай...
I маці распавяла дачцэ пра сваю пляменніцу, пра яе горкі лёс, пра тое, як той, каго звалі свяшчэннікам, згвалціў яе ў царкве, у алтары. Спачатку, нейкі час вечарамі, пасля набажэнстваў, калі разыходзіліся прыхажане, затрымліваў Любу, каб дапамагала яму рыхтавацца да службы наступнага дня. Выходзіць, што злачынства спланаваў спакойна, а дамогшыся свайго, пачаў, як вопытны наезнік аб’язджае кабыліцу, затрымліваць дзяўчыну ўсё даўжэй, каб уволю нацешыцца ёю, ператвараючы святыню ў ціхі і зручны куток для распусты. Яе адразу папярэдзіў, каб нікому-нікому не сказала пра «святы грэх» (гэтак ахрысціў ён свой блуд). Але нядобрае западозрыў Любін бацька. Сон не браў яго ў тую ноч, калі доўга не вярталася дадому дачка. Калі ж дачакаўся яе, то як можна стражэй прыціснуў і яна прызналася ва ўсім.
Бацька згвалтаванае дачкі меў ад нараджэння 54 гады, на тры меней, чым так званы айцец. Тое, што здарылася з адзінаю дачушкай, не мог ён сасніць і ў кашмарным сне. За адну тую ноч галава ў яго стала белаю як снег. Раніцаю парушыў ён супакой уцаркаўлёнага бязбожніка, даў яму зразумець, што можа ўчыніць самасуд. Той, хто не пабаяўся Бога, злякаўся звычайнага чалавека. Наспяваў вялікі скандал, і, каб хоць як згладзіць сваю віну і абяліць нечуваны ўчынак, Любін крыўдзіцель паспяшаўся ажаніцца з ёю.