Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
Да позняга вечара ўсе выказвалі радасць ад сустрэчы, весяліліся, жартавалі, падымалі кілішкі за Дамінісю, за яе вялікуіо сям’ю, за ўз’яднанне Беларусі, за мір. А назаўтра, у нядзелю, прыбеглі дзеці з двара і сказалі, што самалёты з чорнымі крыжамі ляцяць. Дарослыя не хацелі верыць малым. Але калі тыя самалёты ўбачыў Восіп, ён вызначыў сітуацыю дакладна:
-	Значыць, немец напаў.
Дамініся у плач.
Ціха ты! нахмурыў бровы бацька. Заўтра запрагу каня і адпраўлю ў Івацэвічы.
Але назаўтра ў Івацэвічах былі ўжо немцы і, значыць, новыя парадкі. I насталі для Дамінісі дні пакутлівай трывогі за сям’ю. Перад вачыма праходзілі дзеці. «А мае ж вы дзеткі, а мае ж вы родныя, як вы там адны? (Дамініся не сумнявалася, што Хведара прызвалі ў армію)» у заімглёных вачах яе расплываліся постаці меншых Колі, Васіля, Каці і Веры. За Вольку і Алёшу было спакайней: яны паканчалі чыгуначны тэхнікум і зараблялі ўжо, як і Маня, свой кавалак хлеба: Волька на станцыі Вузлавая, за Масквой, Алёша у Карагандзе; здавалася, што гэта далёка ад вайны. 3 галавы не выходзіла гняздзечка, дзе сям’я засталася. Ёй параілі пайсці ў суседнюю вёску да варажбіткі. Тая раскінула карты і пачала хітаць галавою ды цмакаць языком. I нібы нажом паласнула па сэрцы.
Гаварыце, што паказвае карта, сказала Дамініся, ледзь стрымліваючы ўзрушэнне.
Варажбітка зноў захітала галавою і зацмакала языком:
Сям’і вашае няма. Двое дзяцей у аддалёнасці, іх вы сустрэнеце. А тых няма.
Сэрца Дамінісі зайшлося болем. Яна не ўзяла б у галаву словы варажбіткі, калі б тая не ўгадала, што «двое дзяцей у аддалёнасці». Вяртаючыся да бацькі, па дарозе зайшла да брата Васіля. Ён з сям’ёю снедаў, збіраючыся ў поле.
-	Дамініська, ідзі да нас, паеж свежанькага, устаючы з-за стала, манатонна, нараспеў сказаў брат.
Яна падзякавала і хутчэй выйшла з хаты, пайшла, ледзь не пабегла да бацькі, каб не на вачах людзей уволю наплакацца.
Праз колькі дзён пачула яна, што немцы даюць пропуск да Менска, і кінулася да жандармерыі. Чарга да яе не дайшла. Сітуацыя паўтарылася і назаўтра і напаслязаўтра. Нехта падказаў ёй, што ў мястэчку пражывае цыганка, якая добра варожыць. Дамініся лёгка знайшла ейную хату, што стаяла не ў радок з іншымі, а глыбока ў гародзе. Дзверы адчыніў здаравенны цыган, зарослы па самыя вочы, у чырвонай,
расхрыстанай да гюяса кашулі. Ля печы гойдалася дзіцячая калыска, а на печы спала жанчына. Цыган пабудзіў яе. 3-за перагародкі выйшаў яшчэ адзін цыган, і яны абодва пайшлі з хаты. Дамінісі стала страшна, аж халадком пацягнула па спіне. Тым часам цыганка ссунулася з печы, са смакам пазяхнула, узяла карты і за сталом пачала варажыць.
Вы хлапочаце пра дакументы. Атрымаеце. Потым будуць болыпыя клопаты і дарога...
Дамініся падзякавала і разлічылася з варажбіткаю.
Вы, мусіць, не тутэйшая? запыталася тая.
Так, не тутэйшая, але адкуль вы ведаеце?
Давайце я вам на сям’ю паваражу.
У мяне больш няма грошай.
Нічога, не хвалюйцеся.
Уся вашая сям’я жывая, усе на месцы, апроч старэйшых сына і дачкі.
У словах цыганкі, у яе чорных вачах было столькі моцы, што ў Дамінісі як рукой зняло з сэрца балючы цяжар, які наваліўся разам з ваеннаю навалай. Праз тыдзень яна дастукалася да нямецкіх уладаў, каб дастаць пропуск. 3 ранку начальніка не было, быў пісар, мясцовы чалавек.
Грамадзянка, што ў вас? пракартавіў ён.
Яна сказала пра сябе.
Аказалася, ён ведаў Дамінісінага бацьку.
Пропуск выдаецца толькі да Менска, сказаў ён дабрадушна, але я вам выпішу да Краснага. Толькі слухайце мяне ўважліва. Як прыйдзе начальнік, то не падавайце паперу на подпіс адразу. Ён падпісвае з дванаццаці да гадзіны. Як будзе канчацца гадзіна, тады падасце. Вы мяне разумееце?
Дай Божа вам здароўечка! падзякавала чалавеку, на якога ў першы дзень глядзела з агідаю: прыгрэўся, маўляў, ля немчуры.
З’явіўся немец, белабрысы, з мутнаватымі, амаль бясколернымі вачыма і рыжымі брывамі. Ён спярша ўсе паперкі праглядаў уважліва, пячаткі ставіў марудна. Тут яго кудысь паклікалі. I калі ён вярнуўся, то пачаў ставіць гіячаткі на ўсіх паперах, не чытаючы іх, праўду казаў пісар.
Пропуск Дамініся атрымала. Ён даваў права на выезд, але дарога ляжала амаль праз усю Беларусь, захопленую чужынцамі. Марудзіць не выпадала: у шляху дазволена было знаходзіцца толькі да шасці вечара. Як на зло, бацькава кабыла кульгала: у рове ўзяў параненую, а ягонага каня, як і ўсіх лешных коней у сяле, забралі немцы.
Бярэце майго каня, выручыў старэйшы Дамінісін брат Васіль, і не шкадуйце паганяйце.
Так і зрабіў Павел запрог сынавага каня, фурманка ўжо напагатове стаяла на вуліцы ля веснічак. 3 куфра дастаў новы андарак, а на плечы дачцэ накінуў кажушок. Адваліў нажом добры кавалак сала, каб завезла дадому, даў слоічак мёду, што купіў у святара, мо дзе прыйдзецца падмазаць немцу лапу, і што ёсць моцы пагнаў каня. Да Слоніма, бліжэйшай чыгуначнай станцыі, было сорак пяць вёрстаў.
Л нешта ў той час цягнікі ад Слоніма не хадзілі. На пераездзе бязлюднае станцыі стаяў немец. Дамініся, калі з бацькам падышла да яго, дастала акуратна загорнуты ў насовачку пропуск, падала яму ў рукі. Чужак амаль не зірнуў на такі важны для вандроўніцы дакумент і, вяртаючы яго, сказаў чамусьці па-польску.
В хугкім часе бэндзе самохуд до Барановіч.
Бардзо дзенькуе! падзякаваў яму Павел Шпак.
To вы ўжо, тату, едзьце дадому, хвалявалася дачка.
He, не паеду, пакуль не дачакаемся машыны, спакойна адказаў бацька.
Машына і папраўдзе прыйшла «ў хуткім часе». Дамініся пацалавала бацьку і ўжо з машыны бачыла, як ён заплакаў, размазваючы слёзы па твары, зморшчаным і нежывым, нібы падсушаны ліст.
У Баранавічах Дамініся заначавала ў стрыечнае сястры. Ёй гіашанцавала: трапілася машына, якая ішла на Віцебск. За слоічак мёду яна даехала да Оршы. Начавала на станцыі ў знаёмых людзей. Паспаць амаль не давялося: часта наляталі самалёты, якія бамбілі горад. Усяго сорак вёрстаў аддзялялі Дамінісю ад станцыі Краснае, і, каб толькі дазва-
лялася ўначы хадзіць, яна б дадому пашыбавала пехатою. На золку яна была ўжо на станцыі. Там на пераездзе стаяў мясцовы чалавек.
Скажы мне, родненькі, ласкавае слова само вырвалася з грудзей, калі будзе цягнік на Смаленск?
Толькі што пайшоў, абыякава вымавіў той.
Ах, мой Божа! Дамініся роспачна ўзмахнула рукамі.
Во там, глядзі, стаяць тры саставы, спакойна працягваў чыгуначнік, паказваючы рукою ўперад. Адзін з іх пойдзе на Смаленск.
Дамініся ішла няспешна ўздоўж першага таварняка, пакуль не ўбачыла ў прачыненым вагоне кабету з двума дзеткамі. Зайшла ў вагон, узрадавалася, што з той кабетаю ехаць ёй у адзін бок. Сядзелі поруч. Спадарожніца раз-пораз церла кулакамі вочы, адно вока было зусім чырвонае і слязілася.
На вуголі ехала, задзьмухоло, забіло пылом, расказвала яна, моцна, ажно ненатуральна окаючы. Немцы зоўважылі, прыбеглі, одзін з іх махае пальцам: «Злазь!» А я злазіць боюся, думою, зоб’юць ужо. Тоды оны зобралі дзяцей, і мне ўжо нічого не зосталося... Але, дзяковаць Богу, посодзілі ў вагон, як бачыш. Нават хлеба дзецям долі, яна паказала на вузельчык, з якога вытыркаў хлеб.
Выпадковыя спадарожніцы пачалі знаёміцца, ды пачулі: хтосьці ўвайшоў у вагон і набліжаецца да іх.
Куды вам ехаць?! злосна выгукнуў невысокі, але тоўсты тып.
Осіноўка, ціха назвала сваю станцыю незнаёмка, калі Таўстун стаў над душой.
Вылазь! Я тут хадзяін, ён націснуў на слове «я».
Напалоханыя дзеці, хлопчык і дзяўчынка, прыціснуліся да матулі, трымаючыся за яе спадніцу, меншы з іх, хлопчык, заплакаў. Жанчына дастала з клуначка некалькі марак, падала дрыготкімі рукамі.
Таўстун узяў, моўчкі ўсунуў у кішэню, а тады і кажа:
Што ты мне даеш бумажкі? Паесці дай!
Выбочай, дзядзечко, у мяне толькі ўсяго, што вось гэты хлеб.
Таўстун выхапіў хлеб з дрыготкіх жаночых рук.
Дзядзечко, одрэж мне скібку для дзяцей,папрасіла жанчына.
Таўстун нездаволена палез у кішэню, дастаў складанчык, адрэзаў лусту хлеба, кінуў жанчыне на прыпол і да Дамінісі:
-	А ты што сядзіш?
Ён насупіўся і яго рыжыя бровы збегліся на пераноссі.
У мяне сала няма чым адрэзаць, сказала Дамініся.
Таўстун падаў нож, і яна адваліла палову свайго кавалка. «Такую дарогу правезла, а тут на табе!.. падумала яна, адразаючы сала. Лічы, ужо дома адабраў у маіх дзяцей, гад!»
Ішоў немец, убачыў, што Таўстун кладзе нешта ў сумку, зазірнуў у вагон.
Вас іст дас? строга спытаў.
A то мая матка дала мне, не разгубіўся той.
Мутэр? Гут, гут, паляпаў той Таўстуна па плячы, і яны разам выйшлі з вагона.
Чакаць, пакуль цягнік кранецца з месца, Дамінісі давялося не больш як з гадзіну, але ёй гэты час падаўся страшэнна доўгім: хацелася хутчэй прыйсці да роднага кута, да сям’і. А чым жаданей сустрэча, тым марудней ідзе час. Калі ўбаку засталася Орша, Дамініся раз-пораз прынікала да шчылінкі ў сцяне вагона, глядзела ледзь не са слязьмі радасці на высокія вогнішчы арабінаў, на першую пазалоту ў кронах клёнаў і бяроз. Яркія фарбы верасня абуджалі думкі, асвятлялі іх сваёй чысцінёй. Было ціха. He чулася ні гарматаў, ні самалётаў, цяпер усё засланяў толькі выразны лёскат паравозных колаў. Дамініся слухала бойкі, імклівы рытм, і чулася ёй у гэтым рытме настойлівае: «Хут-чэй дамоў, хут-чэй да-моў!»...
Калі Дамініся падышла да свёй хаты і ўбачыла ў акне Маню, ёй стала цёпла-цёпла ў грудзях...
А калі пераступіла парог, сэрца яе ўсхадзілася на ўсе грудзі.
Дзеткі мае! толькі і вымавіла, трымаючыся адной рукою за сэрца, а другою за вушак.
Яе абкружылі і абцалавалі дзеці. Як і да вайны, з імі не было Волькі і Аляксея. Стала вядома, што Аляксей пайшоў добраахвотнікам на фронт. Яшчэ Дамініся даведалася: Хведар, паранены на чыгунцы асколкамі ў ногі, ляжыць у больніцы ў Оршы, Каці пагражае гангрэна; Колю і Васіля немцы збіраюцца забраць у Германію. А Савецкае інфармбюро паведамляе: гітлераўскія войскі набліжаюцца да Масквы і Ленінграда. Сумныя навіны сведчылі: няма канца выпрабаванням.
АРАБІНАВАЯ НОЧ, альбо
ПРАВІНЦЫЙНЫ СЮЖЭТ 3 ЭПІЛОГАМ
Уладзіміру Васілевічу з прыязнай усмешкаю
1
Ці ведаеце вы, якую ноч называюць арабінавай? Калі чулі ці чыталі пра гэта альбо нават назіралі з вокнаў свайго жытла за тым, што дзеецца ў такую ноч у прыродзе, усё адно не кажыце і не думайце, быццам добра ведаеце гэтую фантастычна-яскравую з’яву, такую неверагодна наступальную і неўгамонную стыхію. Ах, ці стаў бы я вас інтрыгаваць, калі б не ўспамін пра тое, як зусім нечакана разам з маім новым сябрам якраз у такую ноч добраахвотна і надоўга апынуўся пад адкрытым небам! Зрэшты, пра ўсё па-парадку.