Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
Заставацца з ведамі, набытымі ў статыстычным тэхнікуме пасля сямігодкі ў Мінску, Алеся не магла. Карцела атрымаць вышэйшую адукацыю. Да гэтага абавязвала праца ў планавым аддзеле будаўнічае арганізацыі цаліннага пасёлка. Там даводзілася апрацоўваць процьму паказчыкаў, якія датычыліся і планавых заданняў арганізацыі, і зарплаты яе работнікаў.
Інстытут заставаўся для яе адзіным маяком у бурлівым жыццёвым моры. Аднак запаветная Алесіна мара не збылася. Першы іспыт адразу і завал. Сканцэнтраваць увагу на пастаўленыя ў білеце гіытанні, падабраць патрэбныя словы ёй заміналі неадчэпныя думкі пра непрыстойны выгляд, памятую святочную вопратку, пра скамечаны лёс...
3
Пасля Кустаная Алеся перажывала змрочныя дні і амаль бяссонныя ночы.
У Мінску жыла маці, якая адмалку прыніжала, часам і кляла сваю адзіную дачку, называла чамусьці то дзікім, то воўчым мясам. Прычыну такой матчынай раздражнёнасці Алеся, безумоўна, разумела. Пасля таго, як бацька сышоўся з іншаю жанчынаю, маладой пакіданцы прымаць дома ласых да спакусы мужыкоў замінала якраз яна, адзіная дачка, якая, падрастаючы, усё болып кеміла, што адбываецца з яе маці. Алеся і на цаліну паехала не таму, што заклікалі туды ехаць тагачасныя ўлады, і не таму, што такі смелы крок лічыўся рамантыкай і фактам вернасці ды адданасці Радзіме паехала, абы з’ехаць з дому, бо не магла болып трываць здзекі найраднейшага чалавека.
Яна і лістамі не дакучала сваёй найраднейшай. Так было з першага дня жыцця і працы на чужой зямлі. Нічым не хвалілася, ні на што не скардзілася. Цяпер Алесі, вядома, як ніколі дагэтуль, неставала матчынай спагады і ласкі, ды не стала яна выпрошваць тое, чаго ніколі не мела жанчына, якая нарадзіла і неяк гадавала яе. Сорам камусьці сказаць, што нават перад ад’ездам у далёкі Казахстан не пачула ад маці ні ласкавага слова, ні наказу, ні хоць якой перасцярогі.
Алеся вырасла адзінотнаю. Між тым ёй неабходна было хоць адной душы адкрыцца, распавесці, што з ёю здарылася. Такой душой аказалася медсястра, латышка Лайма. «Будзь уважлівая да сябе. Калі што якое не зацягвай, прыходзь, я памагу...»
Болып, думала Алеся, ніхто не ведае і не ўведае пра яе бяду, медсястра, прынамсі, абяцала маўчаць. А неўзабаве знаёмы аптэкар, выпадкова спаткаўшы пад вечар яе на вуліцы, сказаў, аглядваючыся па баках, ці нікога няма побач:
-	Да мяне заходзіў адзін «герой», хваліўся, што, маўляў, узламаў цаліну, прасіў даць яму атруты, каб супакоіць адну юную канторскую асобу... Прабачце, я вылічыў: гэта пра вас.
Аптэкар, мужчына бальзакаўскага ўзросту, жанаты, глядзеў на патэнцыяльную ахвяру як кот на сала; яго маленькія вочкі блішчэлі, абяцаў нікому не даць прыгажуню ў крыўду, калі толькі яна «хоць трошкі дазволіць яе пакахаць». Пры гэтым спрабаваў прытуліцца-прылашчыцца.
Словы і паводзіны лавеласа давялі Алесю да стрэсу.
-	Прэч, прэч! ускрыкнула яна і рэзка адпіхнула кулакамі кастлявае тулава.
Ніяк не чакаў такога адпору сэрцаед, бо ледзь утрымаўся на нагах. Пакідаючы яго на дарожцы пад таполяю, Алеся заўважыла, як ён прамакаў насовачкай лоб і лысіну.
Пасля той нечаканай вечаровай сустрэчы з аптэкарам Алеся пачынала ўпадаць у новую дэпрэсію ад пачутага: Зэк шукае для яе атруту. Хоць яна і не ўяўляла, як ён збіраецца яе атруціць, але трывога і абурэнне не пакідалі ні на хвіліну. У той час як яна павінна адпомсціць злачынцу, ён
не замольвае свон цяжкі грэх, а падумвае звесці яе са свету! Так сябе можа паводзіць хіба хворы псіхічна... 3 такімі думкамі пакутніца звязалася па тэлефоне з адной мінскай сяброўкаю, папрасіла падшукаць ёй сціплае жыллё і паведаміць пра яго кошт. На працы падала заяву. Звальняецца ў сувязі з тым, што дома ў яе цяжка захварэла маці і няма каму яе даглядаць.
На цаліну Алеся ехала, калі з радыёпрыёмнікаў і рэпрадуктараў часта гучалі дужа аптымістычныя песні-заклічкі. У адной з іх былі словы: «Здравствуй, дорога длннная! Здравствуй, земля целннная!»
«Будзь здарова, зямля цалінная!» думала Алеся, атрымаўшы разлік у канторы будаўнічага трэста летнім сонечным днём. Прайшоў месяц пасля той праклятай дарогі ў Кустанай. Упершыню за гэты час было сонечна ў яе на душы: яна не зацяжарала! На развітанне яе шчыра абняла медсясра Лайма.
У родным Мінску Алесі пачало шанцаваць. Лёгка знайшла працу і пакой у інтэрнаце, а на наступны год паступіла ў наргас. I творчасць сваю працягвала. У моладзевай газеце дэбютавала цыклам «цалінных» вершаў, на якія рэдакцыя атрымала многа водгукаў. Адзін юнак быў прыемна здзіўлены тым, што, як пісала газета, «...эканамістка па адукацыі ўзняла цаліну свайго шматабяцальнага таленту, пра што сведчыць ніўка ўзгадаваных ёю вершаў».
Закаханы ў фатаграфію дзяўчыны, хлопец захацеў убачыць «арыгінал»...
А неўзабаве Алеся атрымала нечаканае паведамленне ад Лаймы: загінуў Зэк. He, не атруціўся, яго забілі. Хто? Невядома. Мабыць, сіла наскочыла на болыпую сілу.
«ЖЫВЫ!»
Мне ўсяго толькі сорак. Я дужы ды не такі ўжо й лянівы. Сем’янін як сем’янін. Прынамсі дагэтуль на мяне не скардзіліся ні жонка, ні сын, ні дачка, ні нявестка.
Сям’я ў мяне цікавая, у кожнага сямейніка сваё дзівацтва, свая прыхамаць. Жонка, настаўніца вышэйшае катэгорыі, яшчэ нядаўна шчыра асуджала і сваіх, і чужых за тое, што, як яна казала, вісяць у кампутары, а раптам і сама захварэла на тую ж хваробу, адным словам, «завісае» штодня і надоўга. Сюд-туд на пліце штосьці спаліць, бо гэты ідал як прыцягне, то і не адпускае, аж пакуль гарэлым не пацягне з кухні. Гэта ж трэба набыць бяду на сваю галаву! Зімой аж тры месяцы пахадзіў у дворніках да і пасля сваёй асноўнае працы настаўніка, падзарабіў грошай, і знаёмы ў «Пятым элеменце» памог выбраць самы круты кампутар. На табе, любая жоначка, дарагую цацку да жаночага свята. I закарцела кабеце як мага хутчэй прыручыць такую мудрагелістую і модную тэхніку. А тая крутая возьме дый занатурыцца зробіць недаступным сеціва і гэтым самым так ушчэміць самалюбства настаўніцы! Ёй адна халера што неслух вучань, што наравісты кампутар: не ўзяць верх яна не можа. Сказаць дакладна, жыць яна ўжо не можа без сеціва, праз якое пад рукою цэлы свет, таму і даходзіць, як яна кажа, тыкам да размаітых кампутарных праграмаў.
Сын у мяне студэнт-выдатнік. Ён такі цудоўны, задушэўны! Толькі мае звычку празмерна забаўляцца з малечаю, напрыклад, любіць іуляць з малымі ў настольны хакей. Цешу сябе думкаю, што будзе добры бацька. Такое ганаровае званне ў яго не за гарамі, бо жонка, яго аднакурсніца, ужо зацяжарала.
Нявестка мая вясёлая, шчырая і дужа гаварлівая, асабліва калі возьме ў рукі тэлефон...
Самая безабаронная ў сям’і дачушка-школьніца. Яе душа такая ранімая і мітуслівая. Перайшла дзяўчынка ў восьмы
клас. Марыць скончыць школу з медалём, хоць і ведае, як я скептычна гляджу на медалі. На яе моцна дзейнічае братаў поспех. Перажывае, што не вельмі ўдаюцца ў яе сачыненні. He раз познім вечарам называе мне тэму сачынення, якое павінна раніцай здаць. На якія ахвяры не пойдзеш, каб толькі лішні раз не рваліся неакрэплыя нервы дзіцяці! Звычайна ўгаворваю хутчэй класціся спаць, а на золку ласкава падымаю і ціха кажу: «Бяры перапісвай сваім почыркам...», хай жонка й скажа: такі ўчынак антыпедагагічны.
Ды гэта што! Змалку дачка займаецца ў дзіцячым танцавальным гурце. I здарылася аказія: летась харэограф, даволі гладкая дама, прабірала адну пухленькую дзяўчынку, ушчувала, што тая нібыта шмат умінае булак і каларыйнай ежы. Пасля яна папярэдзіла ўсіх: «Слухайце сюды: танцоры павінны быць худыя! Гэта адназначна». 3 тае пары мая дачушка-прыгажуня фанатычна занялася пахудзеннем. Hi мяса, ні масла, ні сыру, ні малака, ні нават хлеба, гаротніца, не есць. Спажывае гародніну і садавіну, алей, арэшкі ды сокі. I што ў выніку? Нават манашкі такой не знойдзеш. Ужо страшна глядзець на яе: адно косці тырчаць пад скураю, вочы запалі глыбока, а пад вачыма фіялетавыя сінякі. Ды слухаць не хоча, што нельга быць такою худэзнаю, падобнаю да шкілета, нават сорам.
Што вы разумееце! адбіваецца яна. Цяпер мяне хваліць харэограф.
Скажаш ёй: «Каго ты слухаеш!» пачынае плакаць наўзрыд. Даводзіцца дагаджаць: каб хоць удосталь яна той гародніны ды садавіны спажывала, ды арэшкаў, ды грыбоў... Спадзяюся, паразумнее наша донька, выйдзе з бяды.
Пакуль яшчэ вольны ад школы, еду на радзіму, у пуіпчанскі край. Праведваю радню: адну сястру ў Берасці, другую ў Кобрыне, трэцюю ў маленькай вёсачцы Падграбы, брата на радзіме, на Камянеччыне. На дварэ жнівень, занадта цёплы, але камфортны: амаль тыдзень ішлі дажджы. Трава паўсюль зялёная, паветра свежае, у садах прыемна пахне грушамі і яблыкамі, у лясах грыбамі. А мне, куды б ні наехаў, душа баліць за дачушку, хочацца ёй дагадзіць, памаг-
чы. I ўсе сваякі ведаюць маю праблему дораць мне: хто яблыкі ды грушы, хто слівы і абрыкосы, хто моркву, буракі, кабачкі, кукурузу. Я ні ад чога не адмаўляюся, болып за тое выязджаю ў добра знаёмы змалку лес па грыбы, набіраю два вядры баравікоў, падасінавікаў, рыжыкаў, бабак, вязу баравыя дары ў Берасце. Там яшчэ заскокваю на рынак, дзе ўсё нашмат таннейшае, чым у Менску. За ноч да ад’езду прыкідваю, як я ўсё дацягну ў свой вагон. Сястра кажа:
Я памагу данесці да цягніка, галоўнае, каб сустрэлі там.
У мяне ў кішэні мабільнічак, цудоўны сродак сувязі. Набіраю нумар жончынага сотавіка.
Я перагружаны, кажу, асёл столькі б не пацягнуў, як я. Ці сустрэнеш на пероне?
Вядома, сустрэнем, адказвае, не сумнявайся, смела цягні ўсё. Толькі ж назаві цягнік.
Называю нумар цягніка і вагона, у якім буду ехаць. Занатавала? пытаюся.
А як жа, усё ў парадку. Прыязджай хутчэй. Сустрэнем.
Чуеш? кажу я сваёй старэйшай сястры. Яна лагодна ўсміхаецца.
Ну, што, родненькая, запрагаймася...
Валачэм. У мяне за плячыма паўнюткі рэчмяшок, у руках амаль непад’ёмныя сумкі. У сястры рукі занятыя вялікімі цяжэннымі сеткамі-авоськамі. Умакрэлыя ад перагрузак, увальваемся ў вагон цягніка «БрэстСанкт-Пецярбург».
Паспелі, кажа сястра і з налёгкаю пераводзіць дыханне.
...Хуткі цягнік нясе мяне і маю шматлікую прадукцыю. У плацкартным вагоне ў мяне бакавое месца, дзе праз ваконнае шкло лашчаць промні прыветнага сонца. Мне хочацца спяваць ад радасці, што пабываў на радзіме, дзе ў мяне добрая, спагадлівая радня, і што не спазніўся на вакзал, прытым дамовіўся з жонкаю, каб сустрэла мяне. Узнікае натуральнае жаданне яшчэ раз пачуць яе мілагучны голас, сказаць, што ўжо вяртаюся дадому. Рукі мае, то адна, то другая, даюць нырца ў шматлікія кішэні нагавіцаў і пінжака, а пасля і ў сумкі, але дарэмна: мабільніка не знаходжу. Нарэшце