Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
Ліпеньскім нядзельным днём 1968 года я, дваццацідвухгадовы хлопец, ехаў за дзвесце вёрст з абласнога цэнтра ў мястэчка, запрошаны Інай Мілаш, студэнткаю сталічнага педінстытута, каб вузкім сяброўскім колам адзначыць здадзеныя ёю іспыты за першы курс і завяршэнне трэцяга курса ўніверсітэта яе сястрою Нэляй.
Сонечны і гарачы выдаўся той дзень. У аўтобусе, перапоўненым пасажырамі, было цесна і душна. Мне дастаўся квіток без месца, і я стаяў, спачатку на адной назе, пакуль не знайшлося сантыметраў трыццаць для маёй другой нагі, але ніколечкі не быў падобны да пакутніка. Я нават радаваўся, што не сяджу: гэтак лепш захоўваліся канты на добра адпрасаваных нагавіцах я ж ехаў на спатканне з дзяўчынаю! Яе лісток разам з канвертам ляжаў у кішэні майго паласатага пінжака. Глытком азону ў душным салоне аўто-
буса здаваліся яе словы запрашэння ў госці. За кароткі час тут я ўжо двойчы іх перачытваў. Зычлівы змест ліста гэтак гарманічна спалучаўся з каліграфічным почыркам, якім яна асабліва прыгожа вывела маё імя і прозвішча: Яну Лебедзю. Штосьці незвычайнае і ў адначассе блізкае знаходзіў я ў адрасе Іны завулак называўся: Лясны. Найменне такое натуральна-беларускае і такое мілагучнае! У памяці маёй раз-пораз паўставаў прывабны дзявочы вобраз: залацістазялёныя вочы, смуглявыя і як бы чымсьці здзіўленыя бровы, якія даставала жывая грыўка каштанавых валасоў, цудоўным чынам адцяняючы бліск вачэй. Вусны усмешлівыя і зусім некранутыя памадаю...
Успаміналася нашае знаёмства, што адбылося тры тыдні таму, у гасцініцы, дзе я, карэспандэнт абласной газеты, камандзіраваны ў раён, пасяляўся, а яна з’явілася ў ролі прыбіралыпчыцы, падмяніўшы на працы матулю. Я ніяк не чакаў убачыць страйнюткую, як таполька, дзяўчыну з вядром, з анучаю і швабраю ў руках! На маё недарэчна-гуллівае пытанне, каго тут фея чаруе, яна загадкава ўсміхнулася, больш вачыма, чым вуснамі, і аджартавалася: «А каго тут шукае прынц?»
Калі Іна навяла парадак на абодвух паверхах, я выпадкова, ідучы з нумара ў буфет, ізноў спаткаўся з ёю і змог крыху пагаманіць. Даведаўся, што яна, студэнтка, летнія канікулы мяркуе правесці дома. Я, натуральна, коратка распавёў пра сябе. Радаваўся, што і я студэнт, толькі шкадаваў: з мінулага года, калі памерла маці, стаў завочнікам. Спатрэбілася праца, і я прыдбаў яе ў рэдакцыі.
3 Інай хацелася пасябраваць, і мы абмяняліся адрасамі. Мяне ўразіла незвычайнае прозвішча дзяўчыны Мілаш (такое ў нашых краях мне сустрэлася ўпершыню), але найболып яна сама, яе краса і дабрыня.
Зваротнаю дарогай і ўжо дома стараўся разабрацца ў сваіх пачуццях, адказаць самому сабе, чаму я неабыякавы да яе і як называецца мая неабыякавасць: проста прыхільнасць ці закаханасць? «Магчыма, так нараджаецца яго вялікасць Каханне?» думалася мне. Прайшло некалькі дзён, як
развітаўся з дзяўчынаю, а ўжо мне так чагосьці бракавала, так неставала! Толькі наважыўся чыркануць ёй ліст, а яна ўзяла і сама адазвалася, апярэдзіла мяне, прытым не проста так напісала, а запрасіла да сябе на вечар. I калі там, у гасцініцы, мы адно да аднаго звярталіся на «вы», то ў сваім лісце яна смела скараціла адлегласць між намі перайшла на «ты». Успомніўся Пушкін: «Пустое вы сердсчным ты // Она, обмолвясь, заменнла...» Я загарэўся новым спатканнем настолькі, што адбіў тэлеграму, у якой паведаміў час прыезду ў мястэчка. Вырашыў ехаць нягледзячы на тое, што галоўны рэдактар, стары занудлівы чалавек, не падараваў мне ніводнага рабочага дня, ні паўдня, матывуючы адмову так проста: «Ты ж нядаўна там быў!» Словам, мусова было ў панядзелак раніцай з’явіцца ў рэдакцыі. «Нічога, разважаў я, зваротны аўтобус а шостай раніцы, наперадзе цэлы вечар і цэлая ноч!..»
У маёй сумцы побач з пляшкаю мускатнага віна і натуральнага шакаладу, купленых на Інін святочны стол, ляжалі часопіс «Маладосць» з «Альпійскаю баладаю» Васіля Быкава і паэтычная кніга «Чалавечы знак» Анатоля Вярцінскага. Вёз тое, што мяне апошнім часам прыемна здзіўляла ў нашай літаратуры, каб прачытаць самыя хвалюючыя старонкі разам з Інаю і абмяняцца ўражаннямі ад прачытанага. Я не сумняваўся, што мы з ёю пабудзем сам-насам.
У раённым цэнтры аўтобус прыкметна разгрузіўся, і я даў нагам адпачынак, але сеў так, каб не выпучыліся на каленях мае старанна адпрасаваныя нагавіцы. Нарэшце паказалася высокая труба мясцовае электрастанцыі, і неўзабаве шафёр збавіў хуткасць, зрабіў плаўны паварот. Я глянуў убок ад асфальту і ўбачыў патрэбную мне аўтастанцыю. Лічаныя секунды і аўтобус прыбыў да месца прызначэння. 3-за невысокага будынка выйшла з нейкім худзенькім кучаравенькім юнаком Іна, апранутая ў блакітную сукенку. Вузкі паясок падкрэсліваў яе тонкую талію і статную паставу. Маё сэрца амыла хваля зачараванасці дзяўчынаю. У гэтую хвіліну юнак штосьці ёй сказаў, і яны абое ўсміхнуліся.
2
«Мабыць, сваяк», падумаў я. Але думку-галубку прагнала думка-ястраб: «А што, калі гэта «Рамэа»? Якая ж тады роля адводзіцца мне?» Я сам сябе не пазнаваў... Яны абое зыркалі вачыма то на пярэднія, то на заднія дзверы аўтобуса, а калі я «прызямліўся», яны хуценька рушылі да мяне.
Салют! з паднятаю злёгку рукою вымавіў я моднае тады слоўка, прыхаваўшы нечаканае, хоць і не зусім акрэсленае пачуццё рэўнасці.
Іна падала руку. Рука была халаднаватая, затое вочы поўныя цеплыні, яны так свяціліся-ззялі пад дужкамі броваў і грыўкаю-хмаркай свежавымытых валасоў.
Знаёмцеся, сказала яна прыязна.
Я назваў сябе, паціскаючы цёплую юначую руку.
Артур, прадставіўся хлопец.
Гэта сын знанага прафесара, сказала Іна, сябра маёй сястры Нэлі і мой добры знаёмы, прыехаў з Мінска. А пра цябе я распавяла яму.
Я не стаў пытацца, дзе тая Нэля і чаму яна не з Артурам, проста з палёгкай уздыхнуў, супакоіўся, дзівак, што Іну ніхто не перахапіў, нібыта яна павінна была належаць мне.
Вечарэла. Па тратуары, што акаймоўваў брукаванку, мы ішлі паўз рынак, рэстаран, гасцініцу, парк з помнікам ахвярам вайны і Вечным агнём. Далей, між кронамі дрэў, паказаліся купалы царквы. Потым тратуар і брукаванка скончыліся, пайшла дарога палявая, з выбоінамі і лужынкамі.
He так даўно межы мястэчка пашырыліся за кошт вёсачкі Нівы, казала, звяртаючыея да мяне дзяўчына, і цяпер былая вёсачка сталася яго акраінай. Якраз там і мой хутар, Артур ведае.
Артур аказаўся інтэлігентным, у меру гаваркім юнаком, які скончыў дзевяць класаў. Начытаны, захапляўся паэзіяй, фальклорам, музыкай, цікавіўся архітэктурай. А быў ён тонкі і худы настолькі, што паласатая тэніска вісела на ім, як на калочку. Пры гэтым хлопсц быў у «дудачках», якія тады ўвайшлі ў моду і спрыялі з’яўленню першага пакалення
стылягаў. Ён да Мілашаў заехаў, пагасцяваўіпы ў сваякоў у Янаве-Палескім.
Пятнаццаць хвілінаў няспешнае хады і мы ў раскошнай сядзібе Мілашаў. Прасторная, з пушчанскага лесу хата, разам з усімі сялянскімі пабудовамі і пчольнікам, патанала ў добра дагледжаным садзе. Ля хаты, уздоўж веранды, буялі кветкі, на якіх ці то ад нектару, ці то ад шчыравання хмялелі чмялі і пчолы. Побач з хатаю раскашавалі шырокія і доўгія грады гуркоў і памідораў, абгароджаныя ад хатняе птушкі металёваю сеткаю, раслі бульба, капуста, буракі, сланечнікі.
У хаце нас чакалі руплівыя і дужыя, сялянскай загартоўкі гасцінныя гаспадары чубаты, з вялікімі і вузлаватымі рукамі бацька, ласкавая каравокая маці, здаровыя, кроў з малаком, Ініны старэйшыя сёстры Зіна і Воля, каржакаваты брат Коля з пышнаю жонкаю. He паспеў я павітацца з усімі, як у хату Нэля прывяла яшчэ аднаго госця Толю Ковеля, свайго аднакурсніка, які прыехаў да яе яшчэ раніцай, паспеў аблюбаваць сенавал, добра адпачыць з дарогі і, як пасля высветлілася, спланаваць начлег.
Стол у святліцы быў застаўлены далікатэсамі азёрнаю рыбаю, смачна пасмажанай у смятане, салатамі, грыбамі ў алеі, пірагом, мёдам. А калі гаспадар паклікаў усіх за стол, гаспадыня дастала з печы яшчэ і дранікі з маладой бульбы са смажанінай. Вядома, пад такую закусь знайшлася і мясцовая «партызанская», як тут жартам ахрысцілі «нязжытую самагонку з жыта». Каб не Артур, які яшчэ ўвогуле не ўжываў моцнага алкаголю, маё мускатнае віно прастаяла б неадкаркаванае. Шчодрай вячэры адпавядала шчырая бяседа з тостамі, жартамі, песнямі. А песні пераважалі народныя, апроч беларускіх, украінскія, якія добра ведаў Артур і якія даволі дасканала выспеўвалі Іна з матуляю, падгалосак забяспечвалі тры Ініны сястры з Артурам. Бацька, Коля і ягоная жонка, як і мы з Толем Ковелем, часцей за ўсё стваралі фон уважлівых слухачоў.
У прасторнай і ўтульнай хаце Мілашаў думалася пра тое, што сярод мноства агульнанацыянальных, дзяржаўных, рэлігійных святаў ці не самае светлае тое свята, якое збірае
духоўна блізкіх даўніх і новых сяброў, і самае цёплае тое застолле, дзе прасторна песням і добрай людской гамане.
Недзе а палове дзясятае гаспадар і гаспадыня пажадалі ўсім «дабранач», пайшлі ў свой пакой за печкаю спаць. Крыху пазней з намі развіталіся Зіна і Воля, яны зачыніліся ў сваім пакоі. Затым і Коля з жонкаю адправіліся дамоў. Наша юная кампанія ў поўным складзе заставалася нядоўга, бо Нэля з Толем, як толькі выйшлі ў двор падыхаць свежым паветрам, надоўга адасобіліся. Я парадаваўся, бо Толя гучна размаўляў нягледзячы на позні час. Мы ўтрох у цішыні смакавалі эпізоды «Альпійскай балады» Васіля Быкава, «Каласоў пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча, паэмы «Дажынкі» Анатоля Вярцінскага.
Вечар спатканняў атрымаўся цікавы. Заставалася апоўначы сустрэць аўтобус з Гомеля, у якім абяцала прыехаць Ініна сяброўка Ніна Шкляр. Мы з Артурам выказалі такую гатоўнасць і ўгаварылі Іну перадыхнуць. Неўзабаве пакінулі гасцінную хату Мілашаў і рушылі да аўтастанцыі.
3
Пакуль выходзілі з сядзібы і потым ішлі ўздоўж канавы да шырокае вуліцы, чулі, як наўкола неўгамонна цвыркалісвіргаталі конікі. Было парна. Нейкім цудам недасушанае бяздарнаю меліярацыяй балота, што раскінулася непадалёк, раптам дыхнула прахалодаю. Свежы ветрык лашчыў нам вочы. Ідучы, мы болып і больш знаёміліся. Я даведаўся, што Артурава мара стаць фалькларыстам-этнографам. Сваю будучую прафесію ён не без гонару называў справай мужчынскаю, з захапленнем гаварыў і пра Аляксандра Сержпутоўскага, і пра Міхала Федароўскага, і пра ўнікальнага казачніка-апавядальніка Рэдкага. Я ведаў пра іх не так багата, як ён, таму новае знаёмства акрыляла.