Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі


Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ .
АрхеалогіЯ I НУМІЗМАТЫКА БЕЛАРУСІ

АРХЕАЛОГІЯ
1 НУМІЗМАТЫКА БЕЛАРУСІ
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕПЯ:
В. В. ГЕТАЎ,
У. Ф. ІСАЕНКА,
Я. В. МАЛАШЭВІЧ, В. Н. РАБЦЭВІЧ, С. П. САМУЭЛЬ, Б. I. САЧАНКА, М. А. ТКАЧОУ, A. А. ТРУСАЎ,
I. П. ХАЎРАТОВІЧ, Г. В. ШТЫХАЎ.
БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
АрХЕАЛОГіЯ I НУМІЗМАТЫКА БЕЛАРУСІ
ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
МІНСК «БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ» ІМЯ ПЕТРУСЯ БРОЎКІ 1993
ББК 63.4(2Б)я2
A 87
НАВУКОВЫЯ КАНСУЛЬТАНТЫ:
У. У. БАГАМОЛЬНІКАЎ, У. ДЗ. БУДЗЬКО, В. С. ВЯРГЕЙ, М. Ф. ГУРЫН, A. А. ЕГАРЭЙЧАНКА, В. Ф. КАПЫЦІН, Т. М. КАРОБУШКІНА, Г. А. КАХАНОУСКІ, У. П. КСЯНДЗОУ, A. А. МАКУШНІКАЎ, Л. Д. ПОБАЛЬ, М. М. ЧАРНЯУСКІ.
0504000000-010
A 	3-93
М 318(03) 93
ISBN 5 85700 077-7
© Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993
АД РЭДАКЦЫЙНАЙ КАЛЕГІІ
Энцыклапедыя «Археалогія і нумізматыка Беларусі» мае на мэце пазнаёміць чытача з найбагацейшымі археалагічна-нумізматычнымі скарбамі і адкрыцця мі вучоных у гэтай галіне за апошнія 250 гадоў. Фактычна ў гэтым выданні паказваецца той асноўны трывалы падмурак, на якім базіруецца і ў значнай ступені развіваецца ўся 1000-гадовая гісторыя беларускага народа.
Выданне адкрываюць два ўступныя нарысы па гісторыі развіцця археалогіі і нумізматыкі на Беларусі. Яны знаёмяць як з помнікамі мінуўшчыны, так і з даследчыкамі, што рупліва працавалі над разгадкай шматлікіх таямніц сівых стагоддзяў. У артыкулах па археалогіі асвятля юцца ўсе археалагічныя культуры, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі, усе тыпы археалагічных помнікаў: стаянкі і паселішчы каменнага і бронзавага вякоў, гарадзіпічы, селішчы жалезнага веку, могільнікі, язычніцкія капішчы, а таксама помнікі архітэктуры ранняга сярэднявечча (мураваныя храмы, замкі, палацы), асобныя катэгорыі і тыпы археалагічных знаходак.
Шмат увагі ў выданні аддадзена рэчам матэрыяльнай культуры — прыладам працы, прадметам узбраення і інш., а таксама унікальным творам першабыт нага мастацтва. Дзякуючы навуковым пошукам і адкрыццям, чытачы даведаюцца пра асновы духоўнага жыцця і светаўспрымання першабытнага і сярэдневяковага чалавека, змогуць па знаёміцца з разнастайным інструментарыем рамеснікаў, што мелі справу з дрэвам, глінай, ка менем і металамі, ацаніць прыгажосць ювелірных вырабаў роз-
ных эпох, дасканаласць жаночага і мужчынскага ўбрання і абутку гараджан і сялян. Чытачы знойдуць інфармацыю і пра заняткі нашых продкаў земляробствам, жывёлагадоўляй і рознымі промысламі; дзякуючы рэ канструкцыям змогуць уявіць сабе выгляд жылых і гаспадар чых пабудоў ад прымітыўных буданоў першабытнага чалавека да пышных палацаў сярэднявеч ча, прыгожых храмаў і замкаў.
Археалагічныя даследаванні даюць магчымасць пазнаёміцца з узорамі глінянага і драўлянага посуду, дахоўкі, кафлі і інш., даведацца пра культуру і пісьменнасць сваіх продкаў ранняга сярэднявечча, асабліва гара джан, якія ў большасці сваёй умелі пісаць, чытаць і лічыць.
Аматары-нумізматы і баністы знойдуць грунтоўную інфармацыю па ўсіх пытаннях манетнай справы. У гэтым выданні ўпершыню вельмі падрабязна даюцца звесткі пра манетныя сістэмы і асобныя манеты, што абарачаліся на землях Беларусі. На ілюстрацыях манеты даюцца ў нату ральную велічыню.
Змяшчаюцца біяграфічныя артыкулы пра вучоных-археолагаў і нумізматаў, якія займаліся даследаваннямі на тэрыторыі Беларусі. Усяго ў выданні змешчана 2384 артыкулы, з іх 419 па нумізматыцы. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, планамі і схемамі помнікаў.
Рукапіс быў падрыхтаваны да друку ў пачатку 1991 г., таму па тэхнічных прычынах перайменаванні і рэарганізацыі, праведзеныя ў 1991—92 г., улічаны толькі ў асобных выпадках.
Энцыклапедыя «Археалогія і
нумізматыка Беларусі» з’яўляецца калектыўнай працай. У яе стварэнні прымалі ўдзел вядучыя беларускія вучоныя-археолагі і нумізматы, гісторыкі, краязнаўцы, мастацтвазнаўцы і
інш. Выданне разлічана на выкладчыкаў і студэнтаў гуманітарных факультэтаў ВНУ, настаўнікаў сярэдніх школ і ўсіх, хто цікавіцца далёкім мінулым нашай Бацькаўшчыны.
АСНОЎНЫЯ СКАРАЧЭННІ
абл.— абласны
адм. адміністрацыйны АН — Акадэмія навук арт.— артыкул археал.— археалагічны архіт.— архітэктурны асн.— асноўны б. — былы
б. ч.— болыпая частка
БДУ — Беларускі дзяржаўны універ сітэт
бел.— беларускі буд.— будаўнічы бурж.— буржуазны в.— вёска (пры назве) ВКЛ — Вялікае княства Літоўскае ВНУ — вышэйшая навучальная ўстанова
вобл.— вобласць (пры назве) воз.— возера (пры назве) в аў — востраў (пры назве) выііі. вышыня (пры лічбе) вял.— вялікі
Вял. кн. Літоўскае — Вялікае княства Літоўскае
г.— горад (пры назве); гады газ. — газета (пры назве) гал.— галоўны гандл.— гандлёвы гар.— гарадскі
гасп.— гаспадарчы геам.— геаметрычны гіст.— гістарычны гл.— глядзі
глыб.— глыбіня (пры лічбе)
г. п.— гарадскі пасёлак (пры назве) грэч.— грэчаскі
губ.— губерня (пры назве) даўж.— даўжыня (пры лічбе) дзярж.— дзяржаўны д-р — доктар дыям. дыяметр еўрап.— еўрапейскі ж.— жыхар
жал.— жалезны
3 — захад (напрамак свету) заг.— загадчык засн.— заснаваны зах.— заходні
зб.— зборнік (пры назве) іл.—ілюстрацыя
ін-т — інстытут (пры назве) інш.— іншы
канд.— кандыдат
кн.— кніга (пры назве); князь (пры імені) к-т — камітэт (пры назве) культ.— культурны лац.— лацінскі
літ.— літаратура літ. — літоўскі
мін-ва — міністэрства мяст.— мястэчка (пры назве) мясц.— мясцовы н.— нарадзіўся навук.— навуковы наз.— называецца найб.— найбольшы, найбольш напр.— напрыклад нар.— народны нац.— нацыянальны н. д.— навукова-даследчы НДІ — навукова-даследчы інстытут н. ст.— новы стыль н. э.— наша эра пав.— павет (пры назве) пал.— палавіна пас.— пасёлак (пры назве) паўд.— паўднёвы паўн.— паўночны пач.— пачатак Пд — поўдзень ПдЗ — паўднёвы захад ПдУ — паўднёвы ўсход пл.— плошча Пн — поўнач ПнЗ — паўночны захад ПнУ — паўночны ўсход праф.— прафесар р.— рака (пры назве) р н — раён (пры назве) р. п.— рабочы пасёлак рус.— рускі с.— сяло (пры назве) сав.— савецкі скульпт.— скульптурны слав.— славянскі CM — Савет Міністраў спец.— спецыяльны ст.— стагоддзе; стагоддзі стараж.— старажытны таўшч.— таўшчыня (пры лічбе) т. зв.— так званы т-ва — таварыства тыс.— тысяча тэр.— тэрыторыя У — усход укр.— украінскі ун-т — універсітэт (пры назве) усх.— усходні феад.— феадальны ф-т — факультэт цэнтр.— цэнтральны чал.— чалавек час.— часопіс (пры назве) чл.— член
чл.-кар.— член карэспандэнт чыг.— чыгуначны чыг. ст.— чыгуначная станцыя этнагр.— этнаграфічны
АРХЕАЛОГІЯ БЕЛАРУСІ
Чалавек на тэрыторыі Беларусі паявіўся ў сярэдзіне стараж. каменнага веку (палеаліту), прыкладна 100—40 тысяч гадоў таму назад, сведчаннем гэтага з’яўляюцца пры лады працы эпохі мусцье (вострака нечнікі, скрэблы, адшчэпы), зной дзеныя каля вёсак Падлужжа (Чачэрскі р-н), Свяцілавічы (Веткаўскі р-н). Носьбітамі гэтай культуры былі неандэртальцы — папярэднікі чалавека сучаснага тыпу. Яны паля валі на буйных жывёл (маманта, шарсцістага насарога), займаліся збіральніцтвам, навучыліся здабьь ваць агонь, будаваць жытлы. У гэты час адбыўся пераход ад першабытнага чалавечага статку да радавога ладу. Найбольш стараж. стаянкі першабытнага чалавека на тэр. Беларусі выяўлены каля в. Бердыж (Чачэрскі р-н) і Юравічы (Калінкавіцкі р-н), адносяцца да верхнепалеалітычнай эпохі, іх узрост 26— 22 тыс. г. да н. э. Знойдзены рэшткі жытлаў, сцены якіх умацава ны чарапамі і касцямі мамантаў, валунамі. Большасць прылад працы выраблялася з крамянёвых пласцін, некаторыя з біўняў і рэбраў маман таў, касцей іншых больш дробных жывёл. Паселішчы належалі рада вым абшчынам краманьёнцаў. У канцы палеаліту чалавек рассяліўся пераважна па далінах вял. рэк. Асноўныя рысы часу — развіццё вытворчасці прылад працы з крамянёвых пласцін, пашырэнне лука і пры ручэнне сабакі. Развіваліся спосабы апрацоўкі косці, першабытнае мастацтва, існаваў складаны пахавальны абрад, аформілася першабытная рэлігія — татэмізм. Даволі высокі на той час узровень гаспадаркі, выраб прылад працы і будаўніцтва жытлаў далі чалавеку магчымасць выжыць у суровых умовах прыледавіковай, амаль бязлеснай зоны.
У 11-м тысячагоддзі да н. э. на Дняпры і Сажы пачала складвацца грэнская культура (Бароўка Быхаўскага р-на, Грэнск каля Чачэрска, Журавель Чэрыкаўскага, Каромка Рагачоўскага, Фойна Магілёўскага р-наў і інш.), у 10—7 м тысячагоддзях да н. э. на тэр. Зах. Палесся, Валыні, у басейнах Нёмана і Віслы
Рагавыя прылады працы каменнага веку з Панямоння.
Крамянёвыя наканечнікі стрэл канца 3 — пач. 2-га тысячагоддзя да н. э. са стаянкі-2 Асавец Бешанковіцкага р-на. жылі плямёны свідэрскай культуры (Гожа Гродзенскага, Нясілавічы Дзятлаўскага, Опаль Іванаўска га р-наў). Апошнія этапы гэтых культур прыпадаюць на эпоху меза літу (9—5-е тысячагоддзі да н. э.).
На працягу ранняга галацэну праз Панямонне, Дняпроўскі басейн, першабытныя лясы-пушчы, што ўзнавіліся, прайшлі плямёны паляўнічых на паўн. аленяў. Насельніцтва паступова стабілізавалася. У мезаліце з Пд па далінах буйных рэк засяля лася тэр. Беларусі. Болып за 100 стаянак выяўлена ў Верхнім Падня проўі, Панямонні і на Прыпяці. За гэты час склаўся мацярынска-радавы лад, фарміраваліся плямёны, раз вівалася родава-племянная ўласнасць. Асноўным гасп. калектывам гэтага часу была радавая абшчына у якой вытворчыя адносіны поўнасцю супадалі з адносінамі кроўнага сваяцтва па мацярынскай лініі і мелі характар першабытна-камуністычных, заснаваных на калектыўнай вытворчасці, уласнасці і пэўнай роўнасці спажывання. Зліццё некалькіх культурных традыцый прывяло да фарміравання на тэр. ўсх. Беларусі сожскай культуры (Глыбаўка Веткаўскага, Горкі Чэрыкаўскага, Лудчыцы Быхаўскага, ІПы хаў Жлобінскага р-наў).
У эпоху неаліту (на Беларусі па чаўся ў канцы 5-га — 4-м тысячагоддзі да н. э. і доўжыўся каля 2 тыс. г.) клімат значна пацяплеў, усюды раслі лісцевыя лясы, рэльеф і рачная сетка ў асноўным набылі сучасны выгляд. Невялікія паселішчы з наземнымі або паўзямлянкавымі жытламі найчасцей размяшчаліся на рачных тэрасах каля вусцяў малых рэк, на берагах старыц і пясчаных дзюнах. Асноўнымі заняткамі насельніцтва былі рыбалоўства, паляванне і збіральніцтва. Пад канец эпохі ўзніклі і вытворчыя формы гаспадаркі — прымітыўнае земляробства і жывёлагадоўля. Пачалі вы карыстоўвацца камбінаваныя пры лады працы, серпападобныя на жы і інш. Удасканальваліся спосабы апрацоўкі каменю, пашыраліся шліфаванне сякер, долатаў, цёслаў, матык. Прылады працы і рэчы ўжытку выраблялі таксама з рога, косці, дрэ ва. Ад адкрытых распрацовак марэннага і мелавога крэменю людзі перайшлі да здабычы яго шахтавым спосабам (гл. Шахты крэменездабыўныя). Развіваўся прымітыўны абмен крэменем, бурштынам і інш. Найважнейшая адзнака неаліту — пачатак керамічнай вытворчасці. Гліняны посуд ляпілі ўручную і абпальвалі на вогнішчы. Вынаходства посуду дало магчымасць палепшыць спосабы прыгатавання і захоўвання ежы. На тэр. Беларусі вядома 600 неалітычных стаянак, большасць іх сканцэнтравана ў далінах рэк басейнаў Прыпяці, Сажа і Нёмана. Усходняе Палессе ў гэты час насялялі плямёны палескага варыянта днепра-данецкай культуры, якія выраблялі вастрадонныя шыракагор-