Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі


Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Адбойнік.
Работа адбойнікам.
стаецца вымяральнымі і апісальнымі метадамі.
Методыку вымярэння зубоў у этніч най А. распрацаваў англійскі вучоны Г. Флаўэр, які падзяліў расы на буйназубых (аўстралійцы, тасманійцы), драб назубых (еўрапейцы, індыйцы) і сярэднязубых (кітайцы, амерыканцы, індзейцы, малайцы). Методыка некаторых апі сальных расавых прыкмет структуры
Узоры адзення жыхароў Браслава 9—12 ст. (1—2), Глыбоцкага р-на 11 ст. (3), в. Навінка Талачынскага р на 11 ст. (4—5), Полацка 12 ст. (6), вілайне 13 ст. (7). Рэканструкцыя Л. У. Дучыц.
функцыі адрознення паводле полу, этнічнай, саслоўнай і інш. прына лежнасці. У шырокім сэнсе ўключае таксама галаўныя ўборы, абутак, рукавіцы і інш. Паводле археал. даследаванняў А. са скур звяроў вядома з часоў палеаліту. А. з тка ніны стала вядома насельніцтву ў часы неаліту і бронзавага веку (адбіткі тканіны на гліняным посудзе). Па знаходках упрыгожанняў можна меркаваць, што А. жыхароў днепрадзвінскай і штрыхаванай керамікі культур нагадвала балцкі і зах.еўрап. (галыптацкі) касцюм, міла градскай культуры — касцюм скіфаў. 3 часоў Кіеўскай Русі знойдзены рэшткі льняных, пераважна белых, пяньковых, шарсцяных (За слаўе, Мінск, Полацк, в. Псуя Глыбоцкага р-на, Сакольнікі, Чарневі чы) і шаўковых (Гродна, Давыд-Гарадок, Мінск) розных колераў тканін. Асн. прадметам А. для мужчын і жанчын тых часоў была тунікападобная кашуля, якая мела круглы, чатырохвугольны або косы выраз каўняра, ён аздабляўся вышыўкай ніткамі, пацеркамі, бронзавымі пра нізкамі (Браслаў, Кублішчына) або тасьмой (Гродна). Кашулі часта зашпільваліся фібуламі, гузікамі, за вязваліся шнурком. Знойдзены жа ночыя кашулі са стаячым шаўковым каўняром з вышыўкай (Лісна). Доўгая кашуля жанчын дапаўнялася спадніцай, панёвай, андаракам, пашытымі з 3—6 полак, часта адкрытыя спераду ці збоку, з рознакаля ровай даматканай шарсцяной ці паўшарсцяной тканіны ў клетку або палоску. У мужчын кашуля дапаў нялася порткамі. Верхняе А. (сві ты, плашчы, вілайнэ, кажухі, піубы) насілі і мужчыны, і жанчыны. Яго піылі з цёплай тканіны (Мінск, Шо) або з аўчыны (кажухі) жоўта-карыч невага, вохрыста-цаглянага, радзей белага колераў (Заслаўе, Чаркасо ва). На Пн і ў цэнтр. Беларусі муж чыны і жанчыны насілі наплечныя пакрывалы (накшталт латгальскіх вілайнэ) з шарсцяной і льняной клятчастай ці аднакаляровай сіняй ці цёмна-карычневай тканіны; па краях іх упрыгожвалі бронзавымі спіральнымі пранізкамі, вышыўкай (Мінск, Укля), махрамі (Глыбоцкі р-н). А. заўсёды падвязвалася поясам з тка ніны, плеценым, скураным са спражкамі або фібуламі.
Упрыгожанні на А. мелі этнічныя адрозненні: крывічанкі насілі бран залетападобныя, радзімічанкі — 7-прамянёвыя, дрыгавічанкі — пяр сцёнкападобныя з зярнёнымі меДнымі пацеркамі скроневыя кольцы. Знаць шыла А. з больш дарагіх, часта прывазных тканін, упрыгожвала яго вышыўкай залатымі ніткамі, каштоўнымі камянямі. У жано чых кашулях доўгія рукавы сцягвалі бранзалетамі. Паверх кашулі апраналі кароткую сукенку з шырокімі кароткімі рукавамі, ііадпяразаную
залататканым поясам. Зверху пакрываліся доўгім плашчом, які зашпільваўся на правым плячы. Паводле этнаграфічных даных суседніх народаў і частковых археал. знаходак можна меркаваць пра існаванне фартухоў, камізэлек (уплыў літоўцаў), кофтаў і сарафанаў (ліваў і скандынаваў), доўгіх сукенак з доўгімі рукавамі (палякаў).
Літ.: 152, 325, 664, 1178.
Л. У. Дучыц.
«АДЗІНКАВЫХ» ПАХАВАННЯЎ КУЛЬТУРА, гл. Прыбалтыйская культура.
АДКРЫТЫ ЛІСТ, дазвол, афіц. дакумент, які выдаецца навук. ўста-
Адкрыты ліст, выдадзены 3. Даленгу-Хадакоўскаму.
Адціскальнік.
новамі на права правядзення даследчыкамі археал. разведак і раскопак. Усе самавольныя аматарскія доследы, звязаныя з пашкоджаннем
АДКРЫТЫ ЛІСТ 27
помнікаў, забаронены. 3 1971 у СССР дзейнічаў закон аб ахове помнікаў гісторыі і культуры, куды ўключаны і археал. аб’екты: стаянкі, гарадзішчы, селішчы, курганы, могільнікі, рэшткі архіт. і культавых збудаванняў, скарбы і ініп. У Расій скай імперыі самавольныя раскопкі стараж. помнікаў былі забаронены царскім указам 1846. На Беларусі першы А.л. (грамату) атрымаў 14.12.1818 А. Чарноцкі (ДаленгаХадакоускі 3. Я.). Напісаны ён на пергаменце на рус., лацінскай і
польскай мовах, падпісаны рэктарам Віленскага ун-та (зберагаецца ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне).
А.л. на права археал. разведак і раскопак выдаецца палявым камітэтам Ін та археалогіі АН Расіі, на Белару сі — Ін-там гісторыі АН Беларусі пасля разгляду заяўкі. Палявы камітэт на пра цягу 2 месяцаў павінен даць сваё заклю чэнне: аформіць А.л. або, калі ёсць пярэчанні, абгрунтаваць сваю адмову. У А.л. ўказваецца прозвішча асобы, якая атрымала дакумент, тэрмін сапраўднасці яго, адміністрацыйны раён работ і пералік помнікаў, дзе мяркуецца правесці раскопкі. Перадавяраць пра ва разведак ці раскопак іншай асобе забараняецца. У залежнасці ад харак тару і маштабу работ выдаюцца А.л. некалькіх форм: А.л. формы 1 дазваляе даследчыку праводзіць любыя віды археал. раскопак і тапаздымку плана аб’екта; формы 2 дазваляе праводзіць разведку з частковым раскрыццём нязначных участкаў археал. помніка; формы 3 дае права разведак без пра вядзення земляных работ, паверхневага збору археал. матэрыялаў, здымкі плана і фатаграфавання аб’екта; формы 4 выдаецца на правядзенне экстранных выратавальных работ у зоне прамысл. будаўніцтва, пабудовы ГЭС і стварэнні вадасховішчаў, пракладцы дарог, ка налаў і інш. А.л. прыкладаецца да справаздачы аб праведзеных даследаваннях.
Літ.: 4, 513, 596.
Г. А. Каханоўскі, М. А. Ткачоў. АДРЫЖЫН, гл. Пясчанае АДЦІСКАЛЬНІК, прылада для ручной апрацоўкі каменю. Матэрыя лам для А. з’яўляліся камяні розных парод, рогі, косці, біўні. Прыкметамі А. з’яўляюцца шчарбіны ці ямкі на пукатай рабочай паверхні, якія ўзнікаюць пры націсканні на край загатоўкі. У палеаліце каменныя А. рабілі з плітак і галькі, спрацаваных нуклеусаў, адшчэпаў, зламаных прылад, касцяныя — з трубчастых
АЗДЗЯЦІЧЫ, археал. помнікі каля в. Аздзяцічы Барысаўскага р-на.
Гарадзііпча ранняга перыяду штрыхаванай керамікі культуры. За 1 км на ПдЗ ад вёскі, на высокім карэнным беразе р. Бярэзіна. Зай мае мыс, утвораны глыбокімі ярамі, якія спадаюць у забалочаную пойму. Пляцоўка авальная 50 X 30 м, выцягнута з 3 на У. 3 усх. боку ўмацавана валам выш. каля 0,7 м і ровам глыб. 0,4—0,5 м, з Пн і Пд абмежавана ярамі. Выявіў у 1931 A. М. Ляўданскі, даследаваў у 1958 A. Р. Мітрафанаў 264 м2 плошчы. Выяўлены рэшткі 2 жытлаў, заглыбленых у зямлю на 0,15—0,3 м,
плошча аднаго 17, другога — 26 м2. Знойдзены фрагменты ляпнога глінянага посуду, гліняныя прасліцы, грузікі, жал. наканечнікі кап’я, абломак нажа, малыя сярпы, рыба лоўны кручок.
Могільнік-1. За гарадзішчам, ва ўрочышчы Пяскі, побач з сучаснымі могілкамі. 50 насыпаў выш. 0,5 —2,5 м, дыям. 6—8 м. У 1930 Ляўданскі даследаваў 4 насыпы. На грунце пад курганамі выяўлены вогнішчы. Знойдзены перапаленыя косці, ляпныя гаршкі, пашкоджаныя бронзавыя ўпрыгожанні, жал. спражкі.
Могільнік-2 дрыгавічоў.
Работа касцяным адціскальнікам.
касцей і зубоў жывёл. У мезаліце вядомы А. з крамянёвых шпянёў даўж. 6—7 см. У неаліце каменныя і касцяныя А. набываюць форму бі канічных, прамавугольных і монаканічных шпянёў чатырохвугольных ці круглых у папярочніку, даўж. 6—7 см, шыр. да 1—3 см, таўшч. да 0,7 см. Выкарыстоўваліся на стадыі тонкай апрацоўкі для выдалення дробных частак матэрыялу пры рэтушаванні каменных прылад працы.
Літ.: 249, 1071, 1073, 1177.
В. Я. Кудрашоў. АДШЧЭП, назва асколкаў, адбітых адбойнікам ад кавалка крэменю або крамянёвага нуклеуса першабыт ным чалавекам каменнага і бронзавага вякоў. А. бываюць рознай формы і памераў з ударнай пляцоўкай, пукатасцю ад удару адбойнікам і 2 плоскасцямі: спінкай (са слядамі раней зробленых сколаў або без іх), брушкам (са слядамі ўдарнага злому). Выкарыстоўваліся першабытным чалавекам каменнага і брон завага вякоў для вырабу прылад працы (нажы, сярпы) або былі адходамі пры апрацоўцы крэменю.
Адшчэп.
Археалагічныя помнікі Азёры. План.
Гліняны грузік з гарадзішча Аздзяцічы.
Датуецца 8—9 ст. 45 курганоў выш. 0,4—2 м, дыям. 5—7. Ляўданскі раскапаў 9 насыпаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавою на ПнЗ. У жаночых пахаваннях знойдзены шкляныя і бронзавыя пацеркі, невял. скроневыя кольцы, жал. нож. Датуецца 11—12 ст.
Літ.: 785.
А. Г. Мітрафанаў, Ю. А. Заяц, Г. В. Штыхаў.
АЗЕРЦЫ, гарадзішча каля в. Азерцы Лепельскага р-на. За 200 м на У ад вёскі, на падоўжаным узгорку, абмежаваным з Пн і ПдЗ азёрамі. Пляцоўка роўная, памерам 70 X Х55 м. Схілы гарадзішча ў іх верхняй частцы стромкія, у ніжняй — пакатыя. Даследаваў у 1972 A. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт у агаленнях зах. і паўн. схілаў 1,3— 1,4 м. У цэнтры пляцоўкі быў за кладзены шурф памерам 0,5 X Х0.25 м, культурны пласт тут 1,1 м, мае 2 гарызонты. У верхнім знойдзены фрагменты ганчарнага посуду, 2 невял. абломкі ляпных гаршкоў з жарствой у гліне, у ніжнім — рэшт-
кі ляпных гладкасценных пасудзін. Трапляюцца шлакі, абпаленыя камяні, косці жывёл. Належала плямё нам днепра-дзвінскай (не пазней 3— 4 ст.), банцараўскай (6—8 ст.) куль тур, функцыяніравала і ў перыяд Кіеўскай Русі (10—13 ст.).
A. Р. Мітрафанаў. АЗЁРЫ, стаянкі і селішчы каля в. Азёры Гродзенскага р-на. Першыя звесткі пра стаянкі вядомы з канца 19 ст. Стаянкі-2, 3, 4 і селішча выявіў і даследаваў у 1972, 1986 М. М. Чарняўскі, стаянку-1 выявіў у 1958 Л. С. Клейн.
Стаянка 1. На 3 ад вёскі, на паўн.-зах. беразе воз. Рыбніца на пясчаным плато выш. 5 м над узроўнем вады. Памеры 250x120 м. Культурны пласт разараны. Пера важная большасць знаходак — пласціністыя крамянёвыя вырабы (нажы, наканечнікі стрэл, канцавыя скрабкі, скоблі, бакавыя разцы і інш.) эпохі мезаліту, адзінкавыя рэчы бронзавага веку.
С т а я н к і 2, 3, 4. За 0,8—1 км на Пд ад стаянкі-1, на адлегласці 0,2— 0,5 км адна ад адной. Найб. значная з іх стаянка-4. Яе памеры 140 X Х50 м. Культурны пласт да 0,5 м. Сярод знаходак шмат крамянёвых прыладпрацы, абломкі глінянага посуду сярэдняга і позняга этапаў нёманскай культуры, трапляецца кераміка бронзавага веку.
Селішча. За 100 м на ПдЗ ад стаянкі-4, на ўзгорку прыазёрнага балота. Памер 60x60 м, выш. 1,5 м. Культурны пласт да 0,5 м. Знойдзена ганчарная кераміка позняга сярэднявечча, перапаленыя камяні, нешматлікія расшчэпленыя крамяні.