Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі


Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
нацыянальны даследчы цэнтр, які б каардынаваў даследаванні, распра цоўваў перспектыўную навуковую праграму і экспедыцыйныя работы.
Інтэнсіўныя археал. даследаванні на Беларусі пачаліся пасля Каст рычніцкай рэвалюцыі. У 1919 пры Наркамаце асветы Літоўска Беларускай рэспублікі была ўтворана першая дзярж. ўстанова — Археалагічная камісія, якая, акрамя даследчых задач, узяла на сябефункцыі ўліку і аховы археал. помнікаў. Створаная ў 1921 Навукова тэрміналагічная камісія пры Наркамаце асветы БССР правяла значную работу па выяўленні і ўліку археал.
Касцяныя грабяні 13 ст. Віцебск.
Шкляныя, хрусталёвыя і сердалікавыя пацеркі 11—12 ст. з Навагрудскага кур ганнага могільніка.
помнікаў. У 1922 яе функцыі перададзены Інстытуту беларускай куль туры (Інбелкульту). У 1925 пры Ін-
белкульце ўтворана гісторыка-ар хеал. камісія, што ўзначаліла выну чэнне археал. помнікаў. У 1927 арганізавана кафедра археалогіі, якая ў 1929 пад назвай археалагічнай камісіі ўвайшла ў склад Ін та гісторыі Беларускай АН, у 1932 перайменавана ў секцыю археалогіі. У 1920—30-я г. асн. задачай бел. даследчыкаў было выяўленне новых помнікаў і папярэдняе вызна чэнне іх археал. прыналежнасці. К. М. Палікарповіч выявіў і дасле даваў палеалітычныя стаянкі ў
Касцяны абразок з выявай Матфея 13 ст. з Віцебскага пасада.
Бердыжы, Падлужжы, Юравічах, помнікі мезаліту, неаліту і бронзавага веку на Дняпры, Сажы, Бесе дзі, Зах. Дзвіне, абгрунтаваў думку, што чалавек на тэр. Беларусі ва явіўся ў палеаліце. A. М. Ляўданскі класіфікаваў гарадзішчы ранняга жал. веку, вызначыў іх культурна археал. прыналежнасць, акрэсліў рысы матэрыяльнай культуры, гаспадаркі і патрыярхальнага ладу плямён жал. веку, раскопваў курганы ў Мінскай, Полацкай і Аршанскай акругах, даследаваў стараж. Полацк, Заслаўе, Оршу. Ен выказаў меркаванне, што курганныя могільнікі ў раёне Полацка, Віцебска ў 8—9 ст. належалі крывічам і паводле культуры блізкія да курганоў Смаленшчыны. Ляўданскі стварыў дзейсны калектыў археолагаў-энтузіястаў, якія зрабілі значны ўклад у вывучэнне старажытнасцей Белару сі. Пачынаючы з 1926 яны раскопвалі курганы новым спосабам (поўнасцю «на знос»), які даваў магчымасць больш дэталёва вывучыць увесь насып і пахавальны абрад. С. А. Дубінскі даследаваў гарадзішчы жал. веку і курганы 11— 13 ст. на Міншчыне, Магілёўшчыне,
Віцебшчыне. Значны ўклад у развіццё археалогіі зрабілі А. Дз. Каваленя, I. А. Сербаў, С. С. Шутаў, М. М. Улашчык і інш. Вялікія страты панесла навука ў час сталін скіх рэпрэсій 1930-х г., калі былі рэпрэсіраваны і загінулі многія вя дучыя бел. археолагі.
У Зах. Беларусі, якая ў 1921 — 39 знаходзілася ў складзе Польшчы, археал. даследаванні праводзіліся несістэматычна. Найб. значныя раскопкі ажыццявілі У. Антаневіч, У. Галубовіч, Г. Цэгак-Галубовіч,
Магілёўская стаянка. Агульны выгляд
раскопу.
Я. Савіцкі, С. Крукоўскі, Ю. Ядкоўскі, 3. Шміт, 3. Дурчэўскі, М. Федароўскі, Р. Якімовіч і інш. У Панямонні каля пас. Краснасельскі былі выяўлены крэмнездабыў ныя шахты, зроблены першыя спро бы вылучэння мясцовых археал. культур, у т. л. найболып ранняй — свідэрскай. Польскімі археолагамі былі праведзены выратавальныя археал. работы на Замкавай гары ў Гродне, разведвальныя раскопкі ў Ваўкавыску, раскопкі курганных могільнікаў (Засвір, Наўры Мядзельскага, Падрось Ваўкавыскага р-наў).
Пасля Айчыннай вайны працягвалася планамернае археал. вывучэн не Беларусі. Яго праводзілі супрацоўнікі сектара археалогіі, утворанага ў 1944 у Ін-це гісторыі АН БССР. На тэр. Беларусі выяў-
лена каля 640 помнікаў каменнага і 670 помнікаў бронзавага вякоў, гал. чынам на Палессі, у Пасожжы і Панямонні. Грунтоўна вывучаліся верхнепалеалітычныя стаянкі Бердыж, Падлужжа (раскапана 400 м2) і Юравічы (260 м2). Даследавана 30 мезалітычных помнікаў (6,5 тыс. м2), 78 неалітычных паселішчаў (28 тыс. м2). У Падняпроўі вывучаны 18 могільнікаў бронзавага веку, на паселішчах раскапана 5,6 тыс. м2, сабраны буйныя калекцыі (болып за 150 тыс. каменных прылад, да 1200 вырабаў з рога і косці, 90 рэчаў з бронзы, фрагменты соцень гліняных арнаментаваных гаршкоў).
Выкарыстанне дакументаваных археал. крыніц дазволіла зрабіць важ ныя абагульненні. Было ўстаноўлена, што на тэр. Беларусі існавала 12—15 культур каменнага веку (свідэрская, арэнсбургская, янісла віцкая, каморніцкая, сожская, грэн ская, днепра-данецкая, верхнедня проўская, нёманская, лейкападобных кубкаў, шарападобных амфар, нарвенская, тыповай грабеньчата ямачнай керамікі; помнікі Бабіна віцкага тыпу і інш.), 9 культур бронзавага веку (шнуравой керамікі, сярэднедняпроўская, тшцінец кая, сосніцкая, лужыцкая, паўночнабеларуская, прыбалтыйская і інш.). Значны ўклад у вывучэнне помнікаў і культур каменнага і бронзавага вякоў унеслі К. М. Палікар повіч, У. Дз. Будзько, У. Ф. Ісаен ка, М. М. Чарняўскі, У. П. Ксян-
дзоў, А. Г. Калечыц, Э. М. Зайкоўскі, В. Ф. Капыцін, В. Л. Ліпніцкая, В. Р. Супрун, М. М. Крывальцэвіч, I. М. Цюрына, I. М. Ціханенкаў, М. В. Бычкоў і інш. У 1950—80-я г. праводзілася мэтанакіраванае даследаванне помнікаў жал. веку (A. Р. Мітрафанаў, Л. Д. Побаль, К. П. Шут, В. Б. Караткевіч, В. I. Шадыра, В. С. Вяргей, A. А. Егарэйчанка, М. I. Лашанкоў і інш.). Былі вывучаны трывалыя этнічныя ўтварэнні гэтага часу і археал. культуры. Для кожнай з гэтых культур (мілаградская, паморская, зарубінецкая, штрыхаванай керамікі, днепра-дзвінская, кіеў-
ская, вельбарская, пражская, банцараўская, калочынская і інш.) харак тэрны пэўныя рысы, іпто праяўля1 ліся ў спецыфіцы паселішчаў і жытлаў, формах і арнаменце глінянага посуду і інш.
На працягу апошніх 40 гадоў археолагі вывучалі стараж. бел. гарады 9—13 ст., выяўлялі прыкметы, якія адрознівалі горад ад сельскага паселішча, вызначалі іх дакладную лакалізацыю, тапаграфію, тыпалогію ўмацаванняў і планіроўкі, храналогію старажытнасцей, атрымалі даныя пра іх гасп. жыццё і матэрыяльную культуру, памеры гарадоў і абарончых збудаванняў, гар. некропалі (В. Р. Тарасенка, Г. В. Штыхаў, Э. М. Загарульскі, П. Ф. Лысенка, Я. Г. Звяруга, A. А. Макушнікаў, Л. У. Калядзінскі, Т. С. Бубенька). Пры даследаваннях яны выкарыстоўвалі пера важна метад раскопак вял. плошчамі. На помніках, дзе культурны пласт утрымліваў дрэва, па рэшт-
ках драўляных канструкцый даследчыкі расчлянялі пласт на будаўні чыя гарызонты (ярусы) — комплексы сінхронных пабудоў. Найб/ буйныя раскопкі праведзены ў Віцебску, Мінску, Полацку, Заслаўі, Тураве, Брэсце, Гомелі, Навагрудку, Ваўкавыску, Мсціславе, Слуцку, Чачэрску, Гродне. 3 сярэдзіны 1970-х г. пачалося даследаванне матэрыяльнай культуры бел. гарадоў 14—18 ст., калі ўжо сфарміравалася бел. народнасць. Культурны пласт гэтага перыяду звычайна перакрываў напластаванні эпохі Кіеўскай Русі. Значны матэрыял позняга сярэднявечча выяўлены ў Віцебску, Мінску, Полацку, Заслаўі, Мсціславе, Гродне, Слоніме (М. А. Ткачоў, В. М. Ляўко, 3. С. Пазняк, В. Е. Собаль, Ю. А. Заяц, С. В. Тарасаў і інш.). Для абгрунтавання датавання і характарыстыкі архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі бел. даследчыкі распрацавалі тыпалагічную шкалу развіцця кафлі. Для інтэрпрэтацыі выяў на кафлі і інш. сярэдневяковых вырабаў выкарыстоўваліся матэрыялы геральдыкі, цесна звязанай з археалогіяй, нумізматыкай, сфрагі стыкай, бо ў канцы 16—1-й пал. 17 ст. многія гарады Беларусі атрымалі магдэбургскае права і гар. гербы. Праводзіліся раскопкі ў населеных пунктах, якія актыўна развіваліся ў познім сярэднявеччы (14—18 ст.), У Езярышчы, Ашмянах, Свіслачы, Суражы, Смалянах, Стрэшыне, Шклове, Лепелі, Дзісне, Друі, Мядзелі, Маладзечне, Магілёве, Лідзе, Гальшанах, Любчы, Лоску, Міры і інш. (A. А. Трусаў, X. К. Краўцэвіч, I. М. Чарняўскі, Г. М. Сагановіч і ініп.). Вывучэнне сярэдневяковых паселішчаў, гара дзішчаў (Я. Р. Рыер, В. У. Шаблюк, A. В. Іоў), курганных могільнікаў (Л. У. Дучыц, I. В. Біруля, Т. М. Каробушкіна, У. У. Багамольнікаў, A. М. Плавінскі), каменных магіл (A. В. Квяткоўская) дазваляе вызначыць матэрыяльную культуру феад. вёскі, асвятліць этнічную гісторыю насельніцтва Бе ларусі.
У 1980 на базе сектара археалогіі Ін та гісторыі АН БССР утвораны аддзел археалогіі з сектарамі. У 1986 тры сектары ператвораны ў асобныя археал. аддзелы. Стараж. помнікі на Беларусі даследавалі таксама археолагі НДІ «Белрэстаўрацыя», БДУ, Гомельскага і Гродзенскага ун-таў, Магілёўскага педінстытута, Дзярж. музея БССР, Гродзенскага гісторыка-археал. музея, Ваўкавыскага ваенна-гіст. му зея, Брэсцкага, Віцебскага, Гомель скага, Магілёўскага, ГІінскага і ініп. краязнаўчых музеяў. Археал. помнікі Беларусі вывучалі таксама супрацоўнікі Інстытута археалогіі Расійскай АН і Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры. Імі даследа-
ваны многія пытанні гісторыі Бела русі: эпоха неаліту і бронзавага веку (I. I. Арцёменка, Н. М. Гуры на), мілаградскай (В. М. Мельнікоўская) і зарубінецкай культур (К. В. Каспарава), першабытныя і сярэдневяковыя помнікі Палесся (Ю. У. Кухарэнка), помнікі жал. веку і ранняга сярэднявечча зах. і паўн.-зах. Беларусі (Ф. Д. Гурэвіч, М. У. Малеўская, К. В. Паўлава), гісторыі славян (I. П. Русанава, Б. А. Рыбакоў, Г. Ф. Салаўёва, Э. А. Сымановіч, П. М. Трацця коў), гісторыі ўсходнеслав. плямён і гарадоў паўн. Беларусі (Л. В. Аляксееў, 3. М. Сяргеева), помнікі ману-
Жаночыя ўпрыгожанні з курганнага могільніка Гадзілавічы.
ментальнай архітэктуры (I. М. Хо зераў, Вал. А. Булкін, М. М. Варонін, М. К. Каргер, П. А. Рапапорт і інш.). Археолаг В. В. Сядоў прапанаваў тэорыю субстратнага паходжання беларусаў, паводле якой элементы бел. народнасці склаліся ў выніку славянізацыі балцкага насельніцтва Верхняга Па дняпроўя і Падзвіння і змешвання славян, якія прыйшлі сюды, з балтамі (адбывалася з 7—8 да 13 ст.). Спецыялісты розных прыродазнаўчых і тэхнічных навук вывучалі археал. матэрыялы метадамі дэн-
драхраналогіі (Б. А. Колчын, Н. Б. Чарных, П. А. Русаў), металаграфіі (С. А. Каднікаў, Г. В. Купчанка, М. Ф. Гурын), спектральным і хімічным (Ю. Л. Шчапава, Д. У. Навумаў, Т. С. Скрыпчанка). Выкарыстоўваліся метады сумежных навук: палеабатанікі (A. В. Кір’янаў, Н. А. Кір’янава, 3. Л. Дземідовіч), палеазаалогіі (В. I. Цал кін, Е. А. Цэпкін, В. В. Шчаглова, Н. П. Александровіч), палеапаталогіі (Л. М. Казей), антрапалогіі