Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
На ПдЗ ад селішча, за вусцем ракі ўздоўж паўн. берага азёрнай затокі сустракаюцца стаянкі камен нага веку.
Літ.: 453. М. М. Чарняўскі.
АЗЯРАНЫ, археал. помнікі каля в. Азяраны Рагачоўскага р-на. Вя домы з 1873.
Г арадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур. На паўн. ускраіне вёскі, на ўзвышшы карэннага левага берага р. Друць. 3 У схіл гарадзішча стромкі і высокі (8—9 м над узроўнем вады ў рацэ). Пляцоўка ўвагаутая, усх. частка размыта вадой, памеры 27,5X18 м. 3 Пд, Пн і 3 умацавана 3 валамі (адзін выш. да 1,5 м, другі — да 0,9 м, трэці — да 0,7 м) і 2 равамі (глыб. 0,5—2 м). Абследавалі ў 1888 Е. Р. Раманаў, у 1976 A. Р. Мітрафа наў. Культурны пласт 0,25 м прасочваецца на пляцоўцы і яе схілах. Знойдзены фрагменты ляпнога глінянага посуду. Датуецца 8—7 ст. да н. э.— 1—2 ст. н. э.
Курганны могільнікі дрыгавічоў. За 1 км на 3 ад вёскі, у лесе. 56 насыпаў выш. 2,5—4 м, дыям. 6—17 м. Даследаваў адзін
курган у 1888 Раманаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Выяўлены рэшткі дамавіны, кавалкі тканіны і скураной папругі. Пахаваль ны інвентар — вітыя завушніцы, 8 спіральных бронзавых кольцаў, 81 біпірамідальцая пацерка з пазалотай, прамавугольная падвеска з выявай Багародзіцы, кольцападобная падвеска са спіцамі. Датуецца 11—12 ст.
Курганны могільнік-2.3а 1,5 км на Пд ад вёскі, у лесе. 39 курганоў выш. 3 м, дыям. 5— 14 м. Абследавалі ў 1888 Раманаў, у 1976 Мітрафанаў.
Літ.: 323, 1046. A. Р. Мітрафанаў.
Крамянёвыя скрабкі (1—8), скобля (9), нажы (10—13), устаўная пласціна (14), праколкі (15—18), наканечнікі стрэл (19—26), долаты (27—28), фрагменты сякер (29—30), разцы (31—33), устаўныя трапецыі (34—35, 37), востраканечнік (36), мікраліты (38—40) з паселішча 1 Азярное.
АЗЯРНОЕ, паселішча эпохі неаліту і бронзавага веку каля в. Азярное Любанскага р-на. Выявіў і даследаваў у 1985—87 М. М. Крывальцэвіч.
П а с е л і ш ч a -1. За 700 м на 3 ад вёскі, на пясчанай дзюне каля воз. Вячэра, ва ўрочышчы Дубное. Памеры 145x95 м. На раздуве сабраны крамянёвыя вырабы эпохі поз-
няга мезаліту з адзнакамі інвентару помнікаў кудлаеўскага тыпу, кераміка бронзавага веку і мілаградскай культуры. Раскапана 536 м2 плошчы. Культурны пласт да 0,6 м, месцамі з праслойкай пяску. Зной дзены крамянёвыя прылады працы і палявання (нажы, скрабкі, скоблі, праколкі, разцы, адбойнікі, рэтушоры, наканечнікі стрэл), ляпная кераміка з дамешкамі пяску і жарствы ў гліне (фрагменты познанеалітычнага вастрадоннага посуду з пукатым, часам рабрыстым тулавам, ада-
гнутымі вонкі венчыкамі, упрыгожанага грабеньчатым штампам, наколам, насечкамі, лініямі, «вусенямі», грабеньчатымі, лапчастымі, вузельчатымі, шнуравымі адбіткамі). Кераміка датуецца канцом 3 — пач. 2 га тысячагоддзя да н. э. і суадносіцца з 4-м этапам днепра-данецкай культуры; заўважаецца значны
ўплыў нёманскай культуры. Выяўлены сляды наземнай пабудовы. Знойдзены прылады працы эпохі бронзы (каменная сякера-клін, шліфавальныя пліткі, крамянёвыя шлі фаванае чатырохграннае долата, лязо долата, апрацаваныя рэтушшу нажы, трохвугольныя наканечнікі стрэл і інш.). Кераміка 2-й чвэрці 2-га тысячагоддзя да н. э. (позні этап сярэднедняпроўскай культуры, прыпяцкі варыянт) арнаментавана лінейным і шнуравым штампам, зуб частымі, накольчатымі адбіткамі.
культуры. Трапляецца кераміка, якая мае аналагі на помніках лебядоўскай культуры. Знойдзены посуд мілаградскай культуры (з пукатым тулавам, высокай шыйкай, упрыгожаны «жамчужным» арнаментам) і зарубінецкага тыпу (рабрыстыя штрыхаваныя міскі з выгнутымі шыйкамі).
Паселішча-2. За 800 м на ПдЗ ад вёскі, на пясчаным выступе бера га воз. Вячэра і сумежнай падводнай зоне. На беразе знойдзены крамянёвыя прылады працы і рэшткі керамікі 'эпохі неаліту і бронзавага веку. Са дна возера на адлегласці 50— 200 м ад берагавой лініі падняты
стрэл), косці жывёл і рыб, а таксама больш за 70 прылад з косці і рога.
Сярод іх кінжалы з локцевых і трубчастых касцей, касцяныя шматлікія гладкія тронкавыя і бязтронкавыя лістападобныя, ланцэтападобныя, вузкія наканечнікі коп’яў і дроцікаў (большасць з пазамі для крамянёвых укла дышаў), гарпун з дзюбападобнымі зуб цамі, наканечнікі стрэл (іголкападобныя, біканічныя конусападобныя, пляскатыя лістападобныя), праколкі (у т. л. з іклоў), рыбалоўны кручок з зубцом для прывязвання, рэтушоры, рагавыя матыкі з свідраванай адтулінай. Некалькі прылад арнаментаваны нарэзкамі.
Найбольш цікавы фрагмент жаз лопадобнага вырабу з косці лася, на
Арнаментаваны касцяны востраканечнік з паселішча-2 Азярное.
Рагавыя востраканечнікі (1—3) і цясла (4), касцяныя востраканечнікі і іх фрагмен ты (5—8, 10), рагавая матыка (9), касцяное долата (11) з паселішча-2 Азярное.
Выяўлены рэшткі посуду ўсходне кавалкі крэменю і крамянёвыя выра тшцінецкай культуры з адзнакамі бы (скрабкі, скоблі, нажы, разцы, пэўнага ўплыву помнікаў сосніцкай рэтушоры, тронкавыя наканечнікі
Акінак.
якім выгравіраваны 2 выявы чалавека і ромбападобная фігура. Выяўлена кераміка днепра-данецкай культуры перыяду ранняй бронзы (1-я пал. 2-га тысячагоддзя да н. э.). Мяркуючы па знаходках, паселі шча-2 існавала з позняга мезаліту да ранняй бронзы. У возеры знойдзены таксама жал. вузкалязовая з выступаючымі шчокамі сякера з рэшікамі дзяржання ў адтуліне (2-я пал. 1 га тысячагоддзя н. э.), наканечнік кап’я (1-е тысячагоддзе да н. э.— 1-е тысячагоддзе н. э.).
Літ.: 608, 609, 610.
, М. М. Крывальцэвіч.
АЗЯРЦО, курганны могільнік каля в. А.зярцо Мінскага р на. За 1,2 км на Пд ад вёскі, за 2 км ад Гарадзішча Мінскага р-на на левым беразе р. Пціч. 6 насыпаў: 2 курганы (дыям. 8—10 м, выш. 2—3 м) на ўзгорку і 4 (дыям. 9 м, выш. 0,8 м) на лузе пры ўпадзенні р. Менка ў Пціч. У 1979 В. А. Карпека даследаваў курган на ўзгорку, у 1980 Г. В. Штыхаў раска-
паў 2 курганы на лузе. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены рэшткі згарэлых зрубаў, фрагменты ганчарнага посуду. Пахавальны інвентар належаў мужчыну і жанчыне: 5 шкляных і 4 бронзавыя пацеркі (спіралепадобныя і шматгранныя), фрагмент крывіцкага серпападобнага скроневага кольца, абломак шыйнай грыўні, трапецападобная падвеска з лінейным арнаментам, глінянае біканічнае прасліца. Датуецца, 10 ст. Г. В. Штыхаў.
АКІНАК (грэч. акіпакёз), кароткі (40 60 см) меч ці кінжал, традыцыйная зброя стараж. іранамоўных народаў (персаў, сакаў, саўраматаў,
Фрагменты керамікі з паселішчаў Азярное.
Антрапаморфная выява на косці лася з паселішча 2 Азярное.
скіфаў). Важная роля належала А. ва ўзбраенні скіфаў. Запазычаны суседнімі народамі. У багатых скіфскіх курганах Украіны (Салоха, Чартамлык і інш.) знойдзены залатыя па-мастацку зробленыя ножны А. На Беларусі, паводле В. М. Мельнікоўскай, знойдзены 2 А. паблізу в. Асарэвічы Брагінскага р-на. У Варшаўскім археал. музеі захоў ваецца бронзавае дзяржанне А. скіфа сібірскага тыпу з віцебскай ка лекцыі Э. Маеўскага, аздобленае спецыфічным вуглавата-стружка вым арнаментам, характэрным для заходнесібірскай усць-палуйскай культуры 6—2 ст. да н. э.
Літ.: 772, 897, 1296.
АКНО. Паводле археал. даследаванняў, на тэр. Беларусі найб. архаічнае А. мела форму адтуліны ў 2 сумежных вянках зруба, звычайна ў верхняй або сярэдняй яго частцы. Вядома і валаковае А., якое зачынялася звонку спец. засаўкай — «волакам» (выяўлена ў пабудовах Бярэсця 12—13 ст., захавалася ў сялянскіх хатах да пач. 20 ст.). У ка менным дойлідстве часоў Кіеўскай Русі ўжываліся ў асноўным 2 тыпы аконных праёмаў. Адзін — просты арачны праём з паралельнымі шчокамі (вядомы з 9 ст.), часам заглыблены з боку фасада ў дэкаратыўную нішу. Такія праёмы часам групава ліся па 2,3 і больш. 3 сярэдзіны 16 ст. пашырыўся другі праём з раструбам і вонкавымі адкосамі, перакрыты 2 канічнымі арачнымі пера мычкамі, злучанымі вузкім бокам. У храмах сустракаюцца маленькія аконныя праёмы ў выглядзе круглых або крыжападобных адтулін, што асвятляюць храм, унутрысценавыя лесвіцы, праходы. У 11 —12 ст. А. мела драўляныя (дашчаныя) аканіцы з радамі круглых адтулін дыям. 15—20 см, у якія ўстаўляліся шыбкі. Паміж круглымі часам праразалі трохвугольныя, ромбападобныя ці квадратныя адтуліны. У 2-й пал. 13 — 1-й пал. 16 ст. пашыраны арач нае А. (выкарыстоўвалася як байніца) і са спічастым завяршэннем. У 16—17 ст. А. ў замкавых палацах мела вапнавае абрамленне. Прамавугольныя, лучковыя, арачныя, паўцыркульныя, крыжовыя праёмы закрываліся зашклёнымі рамамі з драўлянымі і алавянымі пераплётамі. У іх устаўлялі шкляныя круглыя, прама-, трохці шматвугольныя шыбкі або вітражы. У дамах невял. сядзіб замест шкла выкары стоўвалі слюду, насычаную спец. смалой паперу, пергамент або палатно.
Літ.: 908. A. А. Т-русаў.
«АКТА БАЛТЫКА СЛАВІКА» («Acta Baltico-Slavica»; «Балта-славянскія акты»), штогоднік Беластоцкага навук. таварыства. Выходзіць у Беластоку (Польшча), выдадзена 19 тамоў (1990). У 1964—70 пад рэдакцыяй Е. Антаневіча выйшла 7 тамоў, калі штогоднік спецыялізаваўся па праблемах гісторыі, ар хеалогіі, этнаграфіі і мовазнаўства, матэрыялы друкаваліся на польскай, рус., англійскай, французскай мовах.
У артыкулах па археалогіі асн. ўвага канцэнтравалася на пытаннях узаема сувязей паміж балтамі і славянамі ў стараж. часы, у т. л. выказана меркаванне пра існаванне прарадзімы літоўскіх плямён на тэр. сучасных Літвы, Беларусі і Смаленшчыны ў раннім жал. веку (т. 4, 1966). Сярод матэрыялаў
польска-савецкага сімпозіума пра бал та-славянскія кантакты (Беласток, 1965) змешчана дыскусія аб паходжан ні крывічоў (т. 6, 1969). Друкаваліся рэцэнзіі на публікацыі па археалогіі Беларусі, паведамленні пра навук. нарады, у якіх прымалі ўдзел бел. даследчыкі.
Літ.: 488. Г. В. Штыхаў.
АКТЫВАЦЫЙНЫ АНАЛІЗ, метад вызначэння складу рэчыва. Заснава ны на актывацыі атамных ядраў і даследаванні іх радыеактыўнага выпрамянення. Для даследавання ар хеал. і нумізмат. аб’ектаў скары стоўваецца з пач. 1950-х г. А. а. бывае нейтронна-актывацыйны (акты вацыя ў патоку нейтронаў), гамаактывацыйны (у патоку гама-квантаў), аналіз на зараджаных часцін ках (у патоку зараджаных часцінак).
Для даследавання археал. знаходак найб. значэнне мае нейтроннаактывацыйны аналіз, які вызначаец ца ^ісокай адчувальнасцю: 10—5 — 10 4% прьціял. патоках нейтронаў і 10 — 10 % пры меншых пато-