• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    ках (ампульныя нейтронныя крыні цы або нейтронныя генератары). Галоўная годнасць А.а.— магчымасць вызначэння малых утрыманняў элементаў, а таксама правядзенне масавых экспрэсных аналізаў. А.а. да зваляе вызначыць малыя дамешкі і зрабіць вывад аб асаблівасцях кам панентаў сыравіны і ўстанавіць радовішча, якое скарыстоўвалася. Па характэрным для кожнага рэгіёна ўтрыманні мікрадамешкаў можна вызначыць ці з’яўляюода знаходкі вырабамі мясцовых рамеснікаў або прывезены з інш. рэгіёнаў. Як правіла, А.а. робіцца адразу па шматлікіх элементах. Велічыня памылкі 1—2 %.	Нейтронна-актывацыйны
    аналіз скарыстоўваецца і для коль каснага аналізу макрадоляў рэчыва (асновы), вызначэння долевага ўтрымання высакародных металаў у манетах без парушэння іх цэласнасці і скажэння вынікаў аналізу з-за каразійных працэсаў на паверхні манеты. Скарыстоўванне гама-актывацыйнага аналізу з неаднаразовым апрамяненнем ад ной манеты кобальтавай гарматай дазваляе зрабіць аналіз на золата за 15 мін, на серабро — за 1 гадз. У музейнай справе скарыстоўваецца для экспертызы сапраўднасці аб’ек та. Антыкварныя падробкі нават пры правільным утрыманні асн. кампанентаў маюць анамальныя канцэнтрацыі дамешкаў. Недахоп усіх метадаў А.а.— іх высокі кошт і малая даступнасць магутных нейтрон ных і гама-крыніц.
    Літ.: 184./. Я. Раханскі, I. I. Сінчук. АКУЛІНКА, археал. помнікі каля в. Акулінка Мазырскага р-на.
    Г a р а д з і ш ч а зарубінецкай культуры і эпохі Кіеўскай Русі. На
    ўсх. ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Гарадок. Мясц. назва Акунь-гарадок. Пляцоўка памерам 80x45 м выцягнута ўздоўж карэннага берага Прыпяці, выш. 20 м над поймай. 3 зах. і ўсх. бакоў умацавана ровам глыб. 0,6 м і валам выш. 0,8 м, з паўд. боку вал знесены, роў засыпаны, з паўночнага — вал падмыты ракой і абсыпаўся. Абследавалі ў 1957 Л. Д. Побаль, у 1961 П. Ф. Лысенка, у 1976 У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт 0,5 м. Знойдзены крамянёвыя прылады працы, наканечнікі стрэл, ляпная кераміка, рэіпткі ганчар* нага посуду 12 13 ст. Датуецца 2 ст. да н. э.— 2 ст. н. э.
    Крамянёвыя наканечнікі стрэл (1, 2, 4), устаўкі (3, 6), разцы (5, 8), скрабок (7) з гарадзішча Акулінка.
    Алебарда 15 ст. з Віцебска.
    Алебарды 17 ст.
    Могільнік-1 дрыгавічоў. За 600 м на ПдУ ад гарадзішча, ва ўрочышчы Лоўчык, 32 курганы выш. 0,2—0,4 м, дыям. 2—3 м. Даследаваў 4 курганы ў 1961 Лысенка. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах галавой на 3. Знойдзены 4 скроневыя кольцы.
    Могільнік-2. За 1 км на ПдУ ад вёскі, ва ўрочышчы Капцы. 20 курганоў выш. 0,5 м, дыям. 3— 6 м, 3 насыпы выш. 2—2,5 м, дыям. 12—14 м. Выявілі ў 1960 Ісаенка і I. М. Цюрына, абследавалі ў 1961 Лысенка, у 1976 Ісаенка.
    П. Ф. Лысенка.
    АЛЕБАРДА (італьян. alabarda, франц. hallebarde, ням. Hellebarte ці Halm дрэўка + Barte сякера), старадаўняя халодная колюча-сякучая дрэўкавая зброя даўж. да 2,5 м. Узнікла ў Швейцарыі ў пач. 14 ст. Баявая частка складалася з некалькіх злучаных паміж сабою элементаў: сякеры або месяцападобнага ляза для сячэння, гранёнага нажа або ві лападобнага кап’я для ўколу і пранікальнага ўдару і зачэпнага крука для сцягвання вершніка з каня і вы рывання праціўніка з пешага строю. Узнікла ў выніку спробы прымацаваць да доўгага дрэўка баявы нож — скрамасакс. У сувязі з за-
    Гліняныя прасліца, грузік дзякоўскага тыпу і фрагменты посуду з гарадзішча Алёхаўка.
    кругленнем і павелічэннем яго ляза, вынаходніцтвам пастаянных зачэпных прыстасаванняў (тулеек) скрамасакс ператварыўся ў бярдыш. У 13—14 ст. у выніку яго ўдасканалення і аснашчэння кап’ём узнікае сапраўдная А. Зачэпны крук (гак) спачатку прымацоўвалі да дрэўка аўтаномна паміж 2 тулеек. 3 канца 14 ст. коп’і ў А. пачалі рабіць доўгімі і тонкімі, на 4 канты для прабадзення кальчуг і пласціністых даспехаў. Абедзве тулейкі зліліся ў адну суцэльную, да якой пачалі прыварваць зачэпны гак, што разам з сякерай і кап’ём стварыў адно цэлае. А. з да памогаю 2 жал. пласцін — «вусоў» — мацавалася да дрэўка. Пра цэс канструкцыйнага фарміравання А. завяршыўся каля 1400. У 15 ст. вастрыё сякучай часткі А. стала болып доўгім, мела прамую ці злёгку выпуклую лінію; павялічаная даўжыня кап’я зрабіла А. болып прыдатнай для прабівання даспехаў праціўніка. На працягу 16 ст. А. па ступова знікла з узбраення пяхоты
    і засталася як сімвал улады і зброя афіцэраў. У 17—19 ст. выкарыстоўвалася як зброя палацавай і гарадской начной варты.
    Форма і выгляд А. змяніліся: памеры сякеры паменшыліся, лязо стала ўвагнутым, а 4-кантовае тонкае кап’ё празмерна доўгім. Палацавыя парадныя А. пачалі багата аздабляць залачэннем, чарненнем, траўленнем; дрэўка абівалі аксамі там; пад жалезцам падвешвалі вітыя рознакаляровыя шнуры. Часам сякера і крук набывалі дзівосную канфігурацыю. У 16— 17 ст. А. суіснавала з такімі аналагічнымі відамі халоднай зброі, як эспантон, пратазан, гізарма і глевія. У 18 — 1-й пал. 19 ст. выгляд А. як зброі начной варты зноў змяніўся: кап’ё стала кароткім і шырокім, крук-гак часам замянялі на простае вастрыё; сякера стала маленькай з выпуклым вастрыём. На Беларусі А. бытавала ў 15—18 ст. У пісьмовых крыніцах вядома пад назвай «барта», «бартка», «бардка».
    Літ.: 1408, 1423, 1458, 1510.
    М. А. Ткачоў. АЛЕКСЯЮК Міхаіл Іванавіч (1.11. 1907, г. Лодзь, Польшча — 24.1. 1983), беларускі краязнавец. У 1928 скончыў Брэсцкі чыгуначны тэхнікум. Да 1967 працаваў у сістэме меліярацыі Палесся, потым — старшым навук. супрацоўнікам Брэсцкага абл. краязнаўчага музея. Адкрыў неалітычныя пабудовы на палях на воз. Ула Вілейскага р-на, стаянкі на тэр. Брэсцкай вобл.
    (в. Блювінічы, Бараны, Мышчыцы, Мікольскае, Опаль і інш.), удзельнічаў у археал. раскопках гарадзішча Бярэсце. Падрыхтаваў і апублікаваў больш за 150 нарысаў па гісторыі населеных пунктаў Брэстчыны (Бяроза, Гарадная, Давыд-Гарадок, Драгічын, Ляхавічы, Столін, Хомск, Чарнаўчыцы, Шарашова і інш.).
    Тв.: ІІінская грамата // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1971. № 2; Камянецкая вежа // Там жа. 1973. № 2; Вядо і Тупічыцы // Там жа. 1975. № 4; Палавецкія паселішчы на Беларусі // Там жа. 1978. № 1. П. С. Шылін.
    АЛЕШКІ, курганны могільнік балтаў каля в. Алешкі Мядзельскага
    Алтын: Аляксей Міхайлавіч, 1654—55, медзь(І); Іван V Аляксеевіч [1682—96], серабро (2); Пётр I, недатаваны, 1704, 1713, 1718, серабро (3—6).
    р-на. За 500 м на ПдЗ ад вёскі, на правым беразе р. Страча, у лесе. Захавалася 12 насыпаў з запалымі вяршынямі і каменнымі абкладамі на схілах. Выш. 0,7—1,5 м, дыям. 6—11 м. Выявіў і даследаваў 8 насыпаў у 1895 Ф. В. Пакроўскі, абследаваў у 1979 Я. Г. Звяруга. Пахавальны абрад — трупаспаленне на гарызонце, у грунтавых ямах, у насыпе, адзіночныя і двайныя (1). Пахавальны інвентар — жал. наканечнікі коп’яў, сякеры, нажы, шыла, шпоры, спражкі, спіраль, кольца,
    Альбертусталер: Карл II, патагон Брабанта 1677 (1); Філіп IV, паўпатагон Брабанта 1623 (2); Альберт і Ізабела, чвэрць пата гона 1612 (3).
    бронзавы пінцэт. Знойдзены фрагменты гліняных гаршкоў, рэшткі каня. Датуецца 2-й пал. 1-га тысячагоддзя н. э.
    Літ.: 914.	Я. Г. Звяруга.
    АЛЕХАЎКА, гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры каля в. Алёхаўка Уздзенскага р-на. За 2 км на 3 ад вёскі, у пойме р. Алёхаўка. Пляцоўка памерам 50x60 м, выш. над наваколлем 5—7 м (амаль цалкам знішчана буд. работамі). Захаваліся рэшткі вала і рова. Адкрыў у 1868 і даследаваў у 1869 Я. Saei­ma, абследавалі ў 1949, 1971 A. Р. Мітрафанаў, у 1976, 1977, 1979 Л. У. Калядзінскі. Культурны пласт 0,6—0,7 м. Выяўлены рэшткі ляпной штрыхаванай керамікі і глінянай абмазкі, гліняныя біканічныя прасліцы, кавалак грузіка, вял. каменны молат. Датуецца 7 ст. да н. э.— 4 ст. н. э.
    Літ.^ 904.
    АЛТЫН (ад татар. алты — шэсць), 1) рускае лікава-грашовае паняцце, якое выражала суму ў 6 дзенег або 3 капейкі. Упершыню ўпамінаецца ў рус. пісьмовых крыніцах каля 1375, у беларускіх — пад 1532. Да 1720-х г.— аснова 200-грашовага лікавага рубля (Ірубель — 200 дзенег = 33 А. і 2 дзенгі). 3 1721 указам Пятра I забаронена вылічэнне грашовых сум у А. 2) Сярэбраная манета без абазначэння наміналу, чаканеная штэмпелем капейкі на расплюшчаных драцяных абрэзках, таму мела няправільную авальную форму. Па масе роўная 3 капейкам. Эмісія адкрыта Фёдарам Іванавічам [1584—98], прадоўжана далейшымі царамі і спынена Пятром I, пры якім выпушчана з датамі 1693, 1696, 1698,1700, 1706 і 1716. Драцяныя А. з серабра (як правіла, залачоныя з адтулінай для падвешвання) прызначаны, магчыма, для царскіх узнагарод. 3) Медныя драцяныя А. 1654—55, выпушчаныя дзенежнымі дварамі Масквы (маса 0,70 г) і Пскова (маса 1,37 г) з курсам, парытэтным 6 дзенгам або 3 капейкам. Зняты з абарачэння ў 1663. 4) Сярэбраная манета, уведзеная грашовай рэформай Пятра I. Чаканілі розныя манетныя двары Расійскай дзяржавы з абазначэннем наміналу алтын-ь: Красны двор у 1704 (лігатурная маса манеты каля 0,80 г, залатніковая проба каля 77), 1711— 12 (маса каля 0,80 г, проба каля 72 г); Кадашаўскі двор у 1710 (маса каля 0,80 г, проба каля 72 г). 3 абазначэннем наміналу алтынт» і 3 рэльефныя кропкі: Красны або Кадашаўскі двары ў 1713—14 (маса 1,70 г, проба 38). 3 абазначэннем наміналу алтыннікт>: Красны або Кадашаўскі двары ў 1710— 12 (маса каля 0,80 г, проба каля 72). 3 абазначэннем наміналу
    алтыннікь і 3 рэльефныя кропкі: Красны або Кадашаўскі двары ў 1718 (маса 1,70 г, проба 38). 5) Папулярная назва манеты наміналам у тры капейкі.
    Літ.: 116, 1526, 1558, 1601, 1620, 1637. В. Н. Рабцэвіч.
    АЛЬБЕРТУСТАЛЕР (ням. Albertustaler), талерная манета і яе фракцыі ў '/і і '/4, якія чаканіліся з 1612 намеснікамі іспанскай кароны ў паўд. Нідэрландах Альбертам і Ізабэлай. Колькасць серабра 24,65 г. Аверс: кругавая легенда, у полі манеты т. зв. бургундскі крыж у выглядзе 2 скрыжаваных паліц Геракла; рэверс. кругавая легенда, у полі
    В. П. Аляксееў.
    дзярж. герб Іспаніі на геральдычным «іспанскім» шчыце, абкружаным ланцугом з ордэнам Залатога руна. У большасці выпадкаў не датуецца. Атрымаў агульнаеўрап. пашырэнне, што выклікала да жыцця перайманне яго эмісій Браўншвейга, Гальштыніі, Прусіі, Даніі, Венгрыі. Паўд.нідэрландскія патагоны і іх фракцыі ў 'Д, 'Л, чаканеныя каралямі Іспаніі Філіпам IV [1621—65] і Карлам II [1665—1700] тыпалагічна капіравалі чаканку Альберта і Ізабэлы і таму часта насілі яго назву. А. у герман скіх дзяржавах быў вядомы пад назвай Kreuztaler (крэйсталер, крыжовы талер), на Беларусі і Украіне — «крыжовы».