Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
АНТАНЁВІЧ (Antoniewicz) Ежы (3.5.1919, г. Пётркуў Трыбунальскі, Польшча — 29.6.1970), польскі археолаг і гісторык. Д-р навук (1951). У 1945 скончыў гіст. ф-т Варшаўскага ун-та. У 1945—65 заг. аддзела Варшаўскага археал. музея. 3 1967 кіраўнік Мазавецкага цэнт ра навук. даследаванняў у Варшаве. Кіраўнік яцвяжскай (з 1955) і яцвяжска-шведскай (з 1959) археал. экспедыцый, на падставе якіх утварылася Беластоцкае навук. т-ва (з 1962 А. яго генеральны сакратар). Даследаваў культуру яцвяж скіх плямён, якія насялялі паўн. раёны Польшчы і захад Беларусі, звярнуў увагу на неабходнасць вывучэння ў гіст. параўнальным плане старажытнасцей гэтых раё наў. На навук. канферэнцыі ў Мінску (1966) аргументавана выказаў думку аб неславянскай прыналежнасці помнікаў Тушамлінскай і калочынскай культур, што працэс засялення славянамі Верхняга Падняпроўя і асіміляцыі мясц. балцкага насельніцтва пачаўся не раней 6—8 ст., праходзіў доўга і паступова.
Тв.: Problemy і potrzeby badari archeologicznych na polnocno-wschodnich ziemiach Polski // Acta BalticoSlavica. 1964. № 1.
Літ.: 1420, 1474 a. Г. M. Сагановіч.
АНТАНЕВІЧ (Antoniewicz) Уладзімеж (15.7.1893, г. Самбар, Галіцыя — 1968), польскі археолаг. Прафесар (1920), правадзейны чл. Польскай АН (1952). У 1925—33 выкла даў у Віленскім ун-це. У 1936—39 рэктар Варшаўскага ун-та, адна часова кіраўнік кафедры археало гіі. Займаўся вывучэннем мезалітычных помнікаў на тэр. Зах. Беларусі. Спрабаваў акрэсліць тэр. свідэрскай культуры на тэр. Беларусі і Літвы і выказаў меркаванне, што яе плямёны з’явіліся тут не пазней канца верхняга неаліту. У 1934 у Мінску прыняў удзел у навук. канферэнцыі, наладзіў кантакты з бел. археолагамі A. М. Ляўданскім, A. С. Дубінскім, К. М. Палікарповічам. Аўтар каля 300 навук. прац па археалогіі, народным мастацтве, музейнай справе, у т. л. даследавання пра залатыя рымскія соліды 3—4 ст. з Браслаўскага скарбу, адзіную такую знаходку на Беларусі (арт. «Два залатыя рымскія соліды з-пад Браслава» ў час. «Wiadomosci numizmatyczno-artheologiczne». Kra kow, 1931. Вып. 13).
Тв.: Czasy przedhistoryczne i wczesnodziejowe Ziemi Wileriskiej // Wilno i Ziemia Wilenska. Wilno, ' 1930. T. 1; Древнейшяе остаткя человека в северовосточной Польше н Лнтве // Тр. II Междунар. конф. Ассоцнацня по язученяю четвертнчного пернода Европы. Л. і др., 1934. Вып. 5.
Г. М. Сагановіч, Г. В. Штыхаў. АНТАНОВІЧ Уладзімір Баніфатавіч [18.2(2.3).1834, мяст. Махноўка Бярдзічаўскага пав.— 8(21).3.1908], гісторык, археолаг, этнограф, заснавальнік укр. археалогіі, адзін з заснавальнікаў укр. гістарыяграфіі. Прафесар рус. гісторыі Кіеўскага ун-та (1878), чл.-кар. Пецярбургскай АН (1901). Скончыў Кіеўскі ун т (1855). У 1863—80 гал. рэдактар Часовай камісіі для разбору стараж. актаў у Кіеве (1863—80), адзін з кіраўнікоў выдання «Архіў Паўднёва-Заходняй Расіі», кіраўнік гіст. т-ва Нестара-летапісца (з 1891). Праводзіў шматлікія археал. раскопкі на Украіне. У 1893 раскапаў 114 курганоў у 8 радзіміцкіх могільніках на Беларусі (сучасныя Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Чачэрскі р-ны). Адстойваў тэорыю «бяскласавасці» і «дэмакрагызму» ўкр. народа, проціпастаўляў яго рускаму, выступаў за самастойнасць укр. нац. руху ад агульнарасійскага рэвалюцыйнага руху. Даследаваў гісторыю Украіны, Вял. кн. Літоўскага, украінскія гіст. песні, магічныя абрады.
Тв.: Очерк ясторяя Велнкого княжества Лнтовского до половнны XV столетвя. Вып. 1. Квев, 1878; Монографнп по нсторвн Западной н Юго-За падной Росснв. Т. 1. Кяев, 1885; По гребальный тяп могвл Раднмнчей // Археологнческне нзвестня н заметкн. М., 1893. Т. 1, № 9—10; Раскопкн в бывшей земле раднмнчей // Чтення в нсторнческом обшестве Нестора-летопнсца. Кнев, 1894. Кн. 8.
Літ.: 313, 465, 858.
, У. У. Багамольнікаў. АНТРАПАГЕН (грэч. anthropos чалавек + genos нараджэнне), а н т р апагенавы перыяд, ч а ц в я рц і ч н ы п е р ы я д, апошні найбольш кароткі ў гісторыі Зямлі геалагічны перыяд, які працягваецца і цяпер. Назву атрымаў паводле найвышэйшай адметнасці — паяўленні чалавека. Ніжняя мяжа А. дакладна не вызначана.
У залежнасці ад таго, дзе яе праводзіць той ці іншы даследчык, працягласць А. вызначаюць у 600—700 тыс. гадоў, некаторыя вучоныя — ад 1 да 3—3,5 і нават у 5,5 млн гадоў. Розныя думкі існуюць і наконт падзелу А. У большасці схем вылучаюць эаплейстацэн (верхняя частка папярэдняга неагенавага перыяду), плейстацэн, які ў сваю чаргу падзяляюць на паннюю, сярэднюю і познюю эпохі, і галацэн — сучасная эпоха. Найб. характэрнай рысай А. з’яўляецца неаднаразовае развіццё мацерыковых зледзяненняў. Паводле пашыранай у Зах. Еўропе альпійскай схемы ў перыяд А. зафіксавана 5 зледзяненняў (дунайскае, гюнцкае, міндэльскае, рыскае, вюрмскае зледзяненні) і 4 міжледавікоўі.
На Беларусі ёсць некалькі стратыграфічных схем падзелу А. Паводле уніфікаванай схемы, зацверджанай у 1981, на тэр. Беларусі вылучаюць марэнныя комплексы на раўскага, бярэзінскага, дняпроўска га, сожскага, паазерскага, зледзяненняў і белавежскага, александ рыйскага, шклоўскага, муравінскага міжледавікоўяў. Агульная магут насць антрапагенавых адкладаў на тэр. Беларусі дасягае 300 м. 3 імі звязаны радовішчы буд. матэрыялаў, паліва (торфу), водазабеспячэнне, на іх аснове фарміруюцца глебы. Яны ўтвараюць сучасны рэльеф, які мае моцны адбітак акумуляцыйнай д.зейнасці ледавікоў. У іх засталіся і дзе-нідзе захаваліся археал. рэшткі.
Літ.: 223, 297, 1267. А. Г. Калечыц. АНТРАПАГЕНЁЗ (грэч. anthropos чалавек + genesis паходжанне), раздзел антрапалогіі, які вывучае ста наўленне чалавека як біялагічнага віду ў працэсе фарміравання грамадства, г. зн. сацыягенезу. Сучасная тэорыя А. дае адказ на пытанні: калі, дзе і пры якіх абставінах паявіўся чалавек на Зямлі.
Тэорыя эвалюцыі грунтуецца на выніках біялагічных і грамадскіх навук. Палеаантрапалогія, параўнаўчая біялогія, палеадэмаграфія паказваюць марфалагічныя якасці істот, якія развіваюцца, у цеснай сувязі з умовамі асяроддзя, вызначаюць іх колькасць і ўзроставую структуру. Эвалюцыйная генетыка назапасіла прамыя доказы існавання прыроднага адбору і распрацавала метады яго матэматычнага мадэліравання. Псіхалогія, эвалюцый. ная марфалогія мозга вывучаюць узнік ненне мыслення і мовы ў працэсе станаўлення чалавека. Этнаграфія дазваляе правесці аналогіі ў грамадскіх суадносінах стараж. людзей. Факты, якія пацвярджаюць роднасныя сувязі чалавека і жывёл, падзяляюцца на прамыя (касцявыя рэшткі выкапнёвага чалавека, яго бліжэйшых продкаў і блізкіх да іх форм) і ўскосныя (параўнальна-анатамічныя, фізіялагічныя, біяхімічныя, генетычныя і інш.) доказы.
Асн. прынцыпы навук. тэорыі А. (роднасць продка чалавека з чалавекападобнымі малпамі — шымпанзэ, гарылай, арангутангам) абгрунтавалі ў канцы 19 ст. Ч. Дарвін, Т. Гекслі.
Вывучэнне выкапнёвых рэшткаў па казала, што ў чалавека і ў сучасных малпаў былі агульныя продкі, якія насялялі Афрыку, Азію, часткова Еўропу больш як 20 млн г. таму назад. У біялагічнай эвалюцыі чалавека вылучаюць паслядоўныя стадыі: пераходных істот, або аўстралапітэкаў (Homo habilis — чалавек умелы), што паяві ліся на Зямлі каля 17 млн г. таму назад; найб. стараж. людзей — архантрапаў, якія жылі каля 1 млн г. таму назад, з гэтага часу прасочваюцца расавыя асаблівасці; палеаантрапаў (гл. Неандэртальцы), яны паявіліся 100—35 тыс. г. таму назад; сучасны чалавек (Homo sapiens), існаванне яго на Зямлі каля 50 тыс. г. Правільнае разуменне фактараў А. грунтуецца на тэорыі Ф. Энгельса пра галоўную ролю працы ў пра-
цэсе ператварэння малпы ў чалавека. Паводле гэтай тэорыі важнымі фактарамі А. былі прыстасаванне да навакольнага асяроддзя праз працоўную дзейнасць і пераход ад расліннай ежы да мясной, выкліканыя пагаршэннем умоў жыцця ў ледавіковую эпоху. Развіццё грамадства (сацыягенез) адбывалася разам з біялагічнай эвалюцыяй чалавека. Першыя прылады працы паявіліся на стадыі чалавека ўмелага. Мова як сродак зносін людзей сфарміравалася на стадыі архантрапа. Ідэалагічныя ўяўленні пачалі фарміравацца на стадыі палеаантрапаў і працягваюць развівацца ў людзей пазнейшых відаў. Культурныя адрозненні — аснова сучасных этнічных асаблівасцей — праявіліся на стадыі палеаантрапаў і прасочваліся ў асаблівасцях вырабаў прылад працы: у адных плямён пераважалі макралітычныя прылады, у другіх — мікралітычныя.
Тэр. Беларусі пачала засяляцца ў палеаліце чалавекам неандэртальскай стадыі, пра што сведчаць археал. стаянкі Бердыж і Юравічы. Пасля адступлення ледавіка ў эпоху мезаліту тэр. Беларусі канчаткова засялялі краманьёнцы — людзі сучаснага тыпу.
Літ.: 149, 180, 933, 1167, 1382.
Л. I. Цягака.
АНТРАПАЛАГІЧНЫЯ ТЫПЫ, групы людзей у расавай класіфікацыі з комплексам агульных марфалагічных прыкмет (будова цела, шкілета, чэрапа, колер скуры, вачэй, валасоў і інш.); дробныя адзінкі адной расы. Фарміраванне А. т. адбываецца на падставе спадчынных асаблівасцей, якія склаліся за многія пакаленні пад уздзеяннем прыродных і сацыяльных фактараў.
Узаемапераходы паміж вял. расамі праз мноства А. т. абумоўлены панэйкуменным рассяленнем і ўзаемадзеяннем чалавецтва. Арэалы распаўсюджання А. т. звычайна не супадаюць з этнічнымі ці дзяржаўнымі межамі, бо не супадаюць час і заканамернасці фарміравання гэтых супольнасцей. Да аднаго А. т. могуць належаць некалькі розных народаў, што сведчыць пра іх фарміраванне на генетычна роднаснай аснове, або адзін народ складаецца з некалькіх А. т. у выніку неаднароднасці яго паходжання. Адносная стабільнасць А. т. у часе і прасторы, абумоўленая спадчыннасцю, улічваецца пры этнагенетычных даследаваннях для вызначэння генетычнай роднасці пэўных этнатэрытарыяльных груп або выяўленні напрамку і ступені іншароднай прымесі як выніку гіст. перамяшчэнняў і скрыжаванняў розных плямён і народнасцей. Некаторыя тэарэтыкі памылкова сцвярджаюць нязменнасць А. т., іх біялагічныя асаблівасці лічаць рашаючым фактарам у грамадскім і культурным развіцці пэўных этнасаў. Аднак прыкметы, якімі адрозніваюцца паміж сабою А. т., не з’яўляюцца жыццёва важнымі для чалавека, ніяк не звязаны з яго псіхікай, таму не могуць уплываць на гіст. развіццё грамадства.
На тэр. Беларусі Я. М. Чапуркоўскі вылучыў (1913) 2 А. т.: светлы доўгагаловы ў басейнах Зах. Дзвіны