• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    роў і інш.; для курганных могільнікаў — валатоўкі, капцы, гамола, гурбы, малатоўкі, пагосты і інш.; для культавых месцаў і камянёў — барысавы, дзявочыя, лячэбнікі, пестуны, хлебнікі, храсты, стоўпнікі, янавыя камяні і інш. Сукупнасць атрыманых звестак дазваляе іншы раз высветліць тып помніка, эпоху, матэрыяльную культуру і нават каштоўнасць помніка для навукі. У 19 ст. ў сувязі са складаннем археал. карт А. л. рассылалі асоб ныя даследчыкі (Ф. В. Пакроў скі, Я. П. Тышкевіч, Г. X. Татур, Е. Р. Раманаў, A. М. Семянтоўскі, В. А. Шукевіч і інш.), губернскія
    Балты арбалета 14—15 ст. Мінск.
    Арнамент на чаравіках. Рэканструкцыя.
    статыстычныя і царкоўнаархеал. камітэты, мінскі губернатар (1882), Віленскі аддзел Маскоўскага падрыхтоўчага камітэта 9-га археал. з’езда, у 20 ст.— навукова-эксперыментальная камісія пры Наркамаце асветы БССР, пазней — Гісторыка-археал. камісія Ін-та бел. культуры і інш. У сувязі з развіццём археал. навукі на Беларусі А. л. ця пер ужываюцца рэдка. У. ф. Ісаенка. АРБАЛЁТ (франц. arbalete ад позналац. arcuballista: лац. arcus лук+ballista кідальная зброя), руч ная кідальная зброя ў еўрап. краінах у сярэднія вякі; удасканалены і механізаваны лук. Складаўся з драўлянага ложа-прыклада, прыма-
    цаванага да яго лукавішча, меха нізму нацягвання, замацавання і адпускання сутужыны, якаЯ нацягвалася жал. кручком на рэмені, а з 13 ст. з дапамогай калаўрота. Зброя вызначалася трапнасцю стрэлу і вял. прабіўной сілай балта арбалетнага (з 300 м прабіваў рыцарскія латы, з 600 м забіваў чалавека без даспехаў). Даўж. балта 35—50 см, меў 2 крылцы-лёткі і масіўны жал. на канечнік масай 50—75 г, які мацаваўся з дапамогай дзяржання або ўтулкі (з 14—16 ст.) Большасць наканечнікаў была гранёнай або ў выглядзе гарпуна з расплюшчанай да формы шырокага ляза баявой галоўкай. Наканечнікі позняга сярэднявечча мелі большую вагу за наканечнікі 12—13 ст. Болт выкарыстоўвалі і як запальны снарад: стралу абкручвалі пакуллем, намочвалі смалой або гаручай сумессю і перад пускам падпальвалі. Адносна нізкай была хуткастрэльнасць А.: за хвіліну адзін стрэл. На Беларусі вядомы з 12—13 і да канца 16 ст. як баявая зброя, а да канца 18 ст. як паляўнічая. У 14— 15 ст. А.— найважнейшая зброя пяхоты.
    Літ.: 526, 528, 763, 1457.
    Г. М. Сагановіч.
    АРГАН, арганкі (грэч. organon зброя, прылада), агнястрэльная шматствольная зброя аднаго ці розных калібраў, якую выраблялі ў 16—18 ст. у многіх гарадах Беларусі (Быхаў, Нясвіж, Полацк, Слуцк і інш.); прататып сучаснай шматствольнай артылерыі. Ствалы А. размяшчалі гарызантальна на спец. станку з коламі або прымацоўвалі да тоўстай дошкі. Былі спалучэнні артылерыйскіх і мушкетных ствалоў. А. з мушкетных ствалоў назы валі «сарокі» з-за характэрных гукаў у час стрэлу.
    АРЛЯНКА, папулярная назва сярэбраных манет у Рэчы Паспалітай канца 17 — 1-й пал. 18 ст. Верагодна, А. называлі манеты розных наміналаў з выявай арла на адным з бакоў, у т. л. орты герцагства Прусіі апошняй чвэрці 17 ст., у якіх на рэверсе змешчана выява арла з кругавой легендай, у адрозненне ад ортаў Рэчы Паспалітай і прускіх ортаў з больш складанымі геральдычнымі выявамі. У 1686 А. ацэньвалася ў 100 грошаў, што адпавядала талеру, у 1723 была роўная 17 грошам бітымі шастакамі або 34 грошам шэлегамі. Арлянка-орт у пач. 18 ст. вядома пад назвай «златоўка Пруская з мечыкам».
    АРНАМЕНТ (лац. ornamentum упрыгожанне), узор з рытмічна ўпарадкаваных элементаў для аздаблення твораў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, прадметаў
    хатняга ўжытку, архітэктурных збудаванняў. Паводле тэхнікі выканання, у залежнасці ад матэрыялу, бывае разны, маляваны, тканы, вышываны, плецены. Зарадзіўся ў эпоху позняга палеаліту. У залежнасці ад выкарыстаных форм і ма тываў адрозніваюць А. геаметрычны (ромбы, кругі, квадраты, салярныя знакі, разеткі і інш.), раслінны, зааморфны, антрапаморфны, часта сумяшчае матывы. У шэрагу вырабаў А. надаваўся сэнсавы, часам магічны характар, меў канкрэтны
    і накладкі з Ваўкавыска, ігольнік з Навагрудка і інш.)На мяжы 1—2-га тысячагоддзяў н. э. бытава лі арнаментаваныя медныя і бронзавыя пласціністыя бранзалеты. Для вырабу 10—11 ст. характэрна пляцёнка з кропкамі ўнутры ромбаў. Асаблівасцю А. быў косы крыж і лініі трохвугольнага пуансона, у 12 ст. ён змяніўся на ромбы, косую рашотку, зігзаг з кропкамі пасярэдзіне. У 10—11 ст. з’явілася традыцыя арнаментальнага ўпрыгожання чаравікаў. Росквіт чаравічнага А. прыпадае на канец 12—13 ст. Часцей узорамі аздаблялі галоўкі чаравікаў і іх наскі, але сустракаюц-
    скага — парасткі хрыстовай веры, якія пераплятаюцца паміж сабою і ўтвараюць «дрэва» ці «вінаградную лазу». Сляды фарбаў на чаравічных А. не захаваліся. Мяркуецца, што асноўнымі колерамі чаравічных А. былі сіні («атмасфера духоўнага сузірання»), зялёны (вясна, уваскрашэнне, юнацтва, адвечнае жыццё), жоўты («Боскае свят ло»), чырвоны (боскасць Хрыста, чарадзейная сіла агню). Але першапачатковая сімволіка колераў была іншай: сіні — неба, чырвоны — агонь, зялёны — прырода, жоўты — сонечнае святло. На падставе выву чэння мінскай калекцыі чаравікаў
    Арнамент на драўляных вырабах культавага прызначэння. 12—13 ст. Полацк.
    рэлігійна-міфалагічны змест. Па археал. знаходках вядомы А. на гліняным посудзе з часоў неаліту, адзенні, чаравіках, металічных і касцяных жаночых упрыгожаннях і прадметах побыту з 10—12 ст., архітэктурных пабудовах. Гліняныя гаршкі эпохі неаліту ўпрыгожвалі наколамі завостранай палачкі, коса-сеткаватымі кампазіцыямі, шматвугольнікамі, ромбамі з кручкамі, асабліва выразна аздаблялі венчык (Русакова, Добры Бор). А. гаршкоў стараж. Русі быў лінейны, лінейнахвалісты, зубчаста -грабеньчаты, кропкава-ямкавы, пазногцевы (Полацк, Укля Браслаўскага р-на; гл. Арнаментацыя керамікі). Багата арнаментавалася зброя, касцяныя накладкі на калчаны, тронкі нажоў, грабеньчыкі. У асяроддзі сялян і гараджан пераважаў геаметрычны A,, а ў дружынна-баярскім — з раслінных і жывёльных форм (касцяныя тронкі з Лукомля, капавушка
    ца чаравікі, арнаментаваныя суцэльна. А. чаравікаў рабілі звычайна з розных элементаў (пляцёнкі, завіткі, кругі, ромбы і інш.)1 якія складалі адзіную кампазіцыю. На Беларусі найб. распаўсюджанымі былі А. з адлюстраваннем распушчанай крына-кветкі, падобнай да сэрца, пальметы і прошвы. Кожны з гэтых элементаў меў сваё асэнсаванне, нёс ідэйную нагрузку. Трыліснік крына вырастае з пальметы. Паводле этнаграфічных даных, пальмета з крынам узыходзяць да індаеўрапейскай сімволікі, у якой такая кампазіцыя тлумачыцца як «баба» — жанчына родапачынальніца і абаронца. Раслінныя матывы «сэрца, якое зацвіло», звязаны з адлюстраваннем «Дрэва Адвечнага жыцця», што згадваецца ў Бібліі (у кнізе Быцця), «Слове пра паход Ігаравы», у прытчах Кірылы Тураўскага. S-падобныя завіткі чаравічнага А., паводле Кірылы Тураў-
    Арнаментацыя керамікі. Гаршкі 3-га тысячагоддзя да н. э. з в. Лучын (1, 2), Ходасавічы Рагачоўскага р-на (3), Гнездзінка Хойніцкага р-на (4) і днішчы гаршкоў з в. Юравічы Калінкавіцкага р на (5, 6).
    высветлена, што арнаментаваныя чаравікі насілі ў асноўным жанчьь ны. 3 пераходам ад мяккіх тыпаў абутку да цвёрдых (гл. ў арт. Абутак) чаравічны А. спрошчваецца і паступова знікае. 3 канца 13 ст. пры захаванні геаметрычнага ўзору пашырыўся раслінны А. на бранзалетах (знаходкі ў Маскавічах, Навагрудку). 3 пач. 2 іа тысячагоддзя пашырыўся архітэктурны А.: упрыгожанне сцен, падлогі ў культавых і свецкіх пабудовах (Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку, Навагрудская Барысаглебская царква, Гродзенская Ніжняя і Каложская цэрквы, замкі ў Лідзе, Міры і інш.).
    Літ.: 232, 690, 1015, 1212.
    Л. У. Дучыц, С. В. Тарасаў.
    АРНАМЕНТАЦЫЯ КЕРАМІКІ, старажытная традыцыя аздаблення посуду, кафлі і інш. гліняных вырабаў арнаментам. Паводле даследаванняў археал. знаходак, сістэма арнаменту часта ўтварае кампазіцыю, якая складаецца з розных кампанентаў-матываў. Яны падзяляюцца: па напрамку размяшчэння на гарызантальныя, вертыкальныя, дыяганальныя; па кампазіцыйнай будове на сетка-, зігзага-, ялінка-, крыжападобныя, трохі прамавугольныя, ромбападобныя, суцэль ныя (дывановыя), паясныя, шашка-, стужкаі кратападобныя, віслафігурныя, акантаваныя, радыяльныя і інш. Наносіліся на сырую гліну простым або зубчастым штампам, пальцамі, шнуром, палачкай, грабеньчыкамі, тканінай. У сістэму А. к. ўключаюцца патаўшчэнні венчыкаў (каўнерыкі), налепленыя валікі, шышачкі, ямкі, упрыгожаныя зашчыпамі, гафрыраваннем. Ужы ваецца ангоб (запаўненне паглыбленняў фарбай), афарбоўка сценак у розныя колеры (часцей белы і чырвоны), наданне сценкам шурпатай або глянцаванай паверхні. Вытокі большасці геам. арнаментаў, уласцівых для бел. нар. творчасці, прасочваюцца ў арнаментацыі посуду неалітычных плямён, асабліва паўд. Беларусі. Гэта разнастайныя паясныя, ускладненыя (камбінаваныя), ромбападобныя з кручкамі арнаментальныя матывы. Найб. росквіту А. к. дасягае ў развітым неа ліце (3-е тысячагоддзе да н. э.). На гаршках паясныя, стужкавыя, геам. малюнкі запаўняліся радамі ямак, бакавых наколаў, лапчастых і прамавугольных, зубчастых адбіткаў. Для бронзавага веку характэрны больш простыя арнаменты, пераважна з адбіткаў шнура «вусеняў», пацеркавых, ялінкападобных, вісла фігурных матываў. У жалезным веку ўпрыгожанне посуду сціплае (пераважна ў верхняй частцы пасудзіны), толькі прасліцы часам захоу ваюць арнаментацыю папярэдніх эпох. На кераміцы перыяду Кіеўскай Русі пераважае лінейны і хва-
    лісты малюнак, часцей сустракаюцца стылізаваныя фігуркі чалавека, жывёлы (качкі, пеўнікі, коні, козы і інш.). Кафля звычайна ўпрыгожвалася рэльефным арнаментам.
    Літ.у 461.	У. Ф. Ісаенка.
    АРХАНТРАПЫ (грэч. archaios старажытны 4anthropos чалавек), старажытныя выкапнёвыя людзі (пітэкантрап, сінантрап, атлантрап, алдавайскі чалавек, гейдэльбергскі ча лавек і інш.), адна са стадый эвалюцыі чалавека. Жылі ў раннім плейстацэне (650—360 тысяч г. таму назад).
    Ад сучасных людзей адрозніваліся больш прымітыўнай будовай чэрапа
    Археалагічна-этнаграфічны музей Го мельскага дзяржаўнага універсітэта. Бронзавы крыж з гарадзішча Чачэрск.
    (нізкае скляпенне са сплюшчваннем патылічнага аддзела, выступанне сківіц), адсутнасцю падбародачнага выступу ніжняй сківіцы, моцна развітымі надброўямі. Некаторыя расавыя адрозненні ў лакалізаваных варыянтаў А. (напр., разцы ў выглядзе шуфля і інш. асаблівасці мангалоіднай расы ў сінантрапаў) сведчаць аб пачатку складвання рас на гэтай стадыі развіцця. Ран нія А. выраблялі грувасткія каменныя прылады шэльскага тыпу, познія А.— больш дасканалыя ашэльскага тыпу. А. ўяўляюць сабой пачатковы этап працэсу антрапагенезу, іх эвалюцыя прывяла да ўзнікнення палеаантрапаў. У СССР адкрыта больш за 100 стаянак А. (Сярэдняя Азія, Каўказ, Прыазоўе, Закарпацце, Алтай, Малдова і інш.).