• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    Літл 702.
    Р. Я. Іванова, П. Ф. Лысенка.
    АРХЕАЛАГІЧНЫЯ 3 ’ЁЗДЫ. Склі каліся па ініцыятыве Маскоўскага археал. т-ва. Падагульнялі вынікі археал. даследаванняў у Расіі. Адбылося 15 А.з: I у 1869 (Масква), II — 1871 (Пецярбург), III—1874 (Кіеў), IV—1877 (Казань), V—1884 (Адэса), VI—1887 (Яраслаўль), VII—1890 (Масква), VIII— 1891 (Тбілісі), IX—1893 (Вільнюс, гл. Археалагічны з’езд дзевяты), X—1896 (Рыга), XI — 1899 (Кіеў), XII — 1902 (Харкаў), XIII—1905 (Днепрапятроўск), XIV—1908 (Чар нігаў), XV—1911 (Ноўгарад).
    Ім папярэднічала падрыхтоўчая работа, асабліва ў месцах правядзення: арганізоўваліся археал. экспедыцыі, экскурсіі, выстаўкі. На А.з. слухаліся таксама даклады па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, гісторыі мастацтва і мовы, нумізматыцы. З’езды садзейнічалі развіццю гіст. і археал. навукі ў Расіі.
    АРХЕАЛАГІЧНЫЯ КАРТЫ, 1) ге аграфічныя карты з нанесенымі на іх археалагічнымі помнікамі, стараж. знаходкамі, арэаламі пашырэн ня археалагічных культур і этнасаў.
    2) Навук. работы, якія змяшчаюць спісы археал. помнікаў на пэўнай тэрыторыі рэспублікі, вобласці, раё-
    на, рачнога басейна. Помнікі, як правіла, называюцца па бліжэйшым населеным пункце, радзей — урочышчы, вадаёме; прыводзіцца іх месцазнаходжанне адносна населенага пункта, берагавой лініі, пастаянных арыенціраў; паказваецца эпоха, перыяд або час іх утварэння, прыналежнасць да пэўнай культуры. Часам апісваюцца ўласцівасці помніка, якія вылучаюць яго з шэрага падобных (працягласць, магутнасць, парушэнні культурнага пласта, колькасць, вышыня, шырыня валоў, вышыня пляцоўкі помніка над узроўнем вады, колькасць і памеры курганных насыпаў і г. д.). Змяшчаюцца гісторыя даследавання помнікаў, бібліяграфія, археал. планы, фотаздымкі, малюнкі выяўленых у час раскопак рэчаў і інш. Найбольш вядомыя А. к. Беларусі: «Археалагічная карта Віленскай губерні» (1893) і «Археалагічная карта Гродзенскай губерні» (1895) Ф. В. Пакроўскага, «Помнікі жалезнага веку на тэрыторыі Палесся» і «Сярэдневяковыя помнікі Палесся» Ю. У. Кухарэнкі (абедзве 1961), «Старажытнасці Беларускага Панямоння» Ф. Д. Гурэвіч (1962), «Археалагічная карта Беларусі» (вып. 1 — Помнікі каменнага веку, 1968 і вып. 3 — Помнікі бронзавага веку, 1976, У. Ф. Ісаенкі; вып. 2 — Помнікі жалезнага веку і эпохі феа далізму, 1971, Г. В. Штыхава), <Славянскія старажытнасці Беларусі: (збор археалагічных помнікаў...)» (1974) і «Археалагічныя помнікі Беларусі. Жалезны век» (1983) Л. Д. Побаля і інш. У. Ф. Ісаенка.
    АРХЕАЛАГІЧНЫЯ КРЫНІЦЫ, першапачатковая інфармацыя, якая ўтрымліваецца ў археалагічных пом ніках і археалагічных культурах, асновай якой з’яўляюцца археалагічныя даследаванні на першым этапе, праведзеныя па спец. методыцы і навукова дакументаваныя.
    А. к. ўзбагачаюцца выкарыстаннем метадаў прыродазнаўчых і фі.зіка-тэх нічных дысцыплін [устанаўленне храналогіі і перыядызацыі помнікаў, правя дзенне параўнальна тыпалагічнага ана лізу, вызначэнне астэалагічнага, палеабатанічнага матэрыялаў, глебазнаўчых і геамарфалагічных назіранняў і г. д., статыстычнай апрацоўкі калекцый, вы вучэння функцый вырабаў, асабліва прылад працы (трасалогія) і тэхналогіі стараж. вытворчасці]. А. к. ацэньваюцца па аб'ёме і дакладнасці атрыманай інфармацыі і па навук. абгрунтаванасці тых метадаў, з дапамогай якіх яна атрымана (археал. крыніцазнаўства). Большасць археал. фактаў выяўляецца пры дапамозе статыстыкі. А. к. застаюцца навуковым фактам і захоўваюцца пасля знішчэння археал. помнікаў у выніку раскопак ці прыродных працэсаў.
    На другім этапе археал. даследаванняў адбываецца пераўтварэнне А. к. у гістарычныя.	У. Ф. Ісаенка.
    АРХЕАЛАГІЧНЫЯ МІКРАТАПО НІМЫ, народныя назвы археал. аб’ектаў; адлюстроўваюць света-
    ўспрыманне людзьмі рэшткаў стараж. помнікаў у сувязі з міфа логіяй, гіст. падзеямі, асобамі і інш. На Беларусі іх вядома каля 500.
    Узнікалі ў розныя гіст. перыяды. Да ранніх А. м. адносяцца назвы гарадзішчаў: Гарадзец, Гарадок, Гарадзішча, Грудок, Горад, Дзявочая Гара, Лысая Гара, Чорная Гара і тыя, што звязаны з культавымі мясцінамі: Капавішча, Ігрышча, Гулебшчына, Пагулянка, Любашкава, Гуслішчы, Карагодзіца. Найбольш пашыраныя назвы курганоў — Капцы і Валатоўкі. Мікратапонім Кап цы сустракаецца амаль па ўсёй тэр. рэспублікі, за выключэннем Палесся; тапонім Валатоўкі характэрны для басейна Зах. Дзвіны і, відаць, звязаны з родавым культам продкаў. Паводле паданняў у гэтых насыпах пахаваны волаты-асілкі, акамянелыя волаты. 3 культам продкаў суадносяцца назвы курганных могільнікаў Дзедаўскія Ямы, Дзеднае, a таксама Дубнішча, Дуб і г. д. (ва ўсх. славян дуб быў свяшчэнным дрэвам, дрэвам продкаў). Пасля прыняцця хрысціянства ўзніклі А. м. тыпу Званіца, Манастыр, Красты, Перахрэсце, Царквішча (гарадзішчы). Паводле пісьмовых крыніц не раней 16 ст. пачалі ўжывацца назвы Замак, Замэчак, Курган, Талерка. Да нашага часу стараж. курганы і курганныя могільнікі насельніцтва называе татарскімі, крыжацкімі, шведскімі, французскімі, маскоўскімі, мікалаеўскімі магіламі — прыклад прымеркавання даўняй гіст. памяці народа да пазнейшых падзей. Нярэдкія і персаніфікаваныя А. м.: Замак Рагнеды, Замак каралевы Боны, Карлаўка, ці Лізавеціна Гара, Пятроўскі Вал, Баторыева Гара, Камень Напалеона, знакамітыя Барысавы камяні і інш. На Пд Беларусі, акрамя нашыраных назваў Акоп, Выспа, Востраў, Груда, Прыстань, частыя мікратапонімы са словам <тур» — Турава Гара, Турскі курган, Турска (бескурганны могільнік). Некаторыя археал. аб’екты захавалі дублетныя назвы (гарадзішча Пагулянка-Замак). А. м. з’яўляюцца помнікамі гісторыі краю і народа.
    Літ.: 59, 345, 505, 810, 1111.
    Л. У. Дучыц.
    АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ПЛАНЫ Афармляюцца паводле правіл, пры нятых у тапаграфічным чарчэнні, наносяцца ўмоўныя знакі, што прымяняюцца ў палявой археалогіі. Падзяляюцца на сітуацыйныя (вызначаюць месцазнаходжанне аднаго або групы помнікаў), уласна помніка (участка, дзе ён размешчаны) і раскопаў, якія былі закладзены на помніку.
    Для сітуацыйных планаў маштабы больш дробныя — 1:5000, 1:10 000 або
    1	: 25 000. Планы паселішчаў здымаюцца ў гарызанталях праз 0,25 або 0,5 м маштабамі 1:500, 1:1000, а зрэдку 1:200 (для невялікіх) або 1:2500; гарадзішчаў у бергштрыхах, радзей у гарызанталях праз 0,5 або 1 м маштабамі 1:100, 1:500, 1:1000 (для буйных). На планы курганных могільнікаў наносяць усе насыпы, абрысы робяць па іх аснове, нумаруюць, абавязкова наносяць пастаянныя арыенціры, берагавыя лініі, бліжэйшы населены пункт або напрамак да яго і адлегласць. Планы раскопаў маюць буйны маштаб: 1:2, 1:5 (палеаліт, пахаванні), 1:10 (палеаліт, гарады), 1:20, 1:40 (неаліт, паселішчы). Наносяцца квадраты 1X1, 2X2, радзей 5x5 м, адзначаюцца перавышэнні вяршынь квадратаў з дакладнасцю 1—3 см (нівеліроўка). У маштабах, адпаведных планам, вычэрчваюцца вертыкальныя профілі (разрэзы) раскопаў, на іх наносяцца ўсе напластаванні, культурныя або буд. гарызонты, якія сустракаюцца, месцазнаходжанні стараж. знаходак, і, такім чынам, планіграфія помніка дапаўняецца стратыграфіяй.
    Літ.: 4, 775.	У. Ф. Ісаенка.
    АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ,стараж. прадметы, збудаванні або пахаванні, што захаваліся на зямной паверхні, пад зямлёй або пад вадой і з’яўляюцца аб’еКтам археал. даследаванняў. А, п.— рэчавыя гіст. крыніцы, па якіх можна аднавіць мінулае чалавечага грамадства. Да А. п. адносяцца: выкапнёвыя прылады працы, зброя, хатняе начынне, адзенне, упрыгожанні, пасяленні (стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы), рэшткі асобных жытлаў, гідратэхнічных збудаванняў (стараж. сістэм арашэння, каналаў, плацін, водаправодаў), майстэрні, гор ныя выпрацоўкі, пячоры, палі стараж. земляробства, дарогі, стараж. ўмацаваныя лініі (абарончыя валы, равы), пабудовы на палях, малюнкі і надпісы, высечаныя на асобных камянях і скалах, архіт. помнікі. Да пахавальных помнікаў належаць курганныя і бескурганныя (грунтавыя) могільнікі, каменныя курганы і каменныя могільнікі. Пахавальныя абрады падзяляюць на 2 асноўныя віды: трупаспаленне і трупапалажэнне. Да надмагільных і культавых збудаванняў адносяцца каменныя стэлы, каменныя бабы, каменныя крыжы, Барысавы камяні, камяні з паглыбленнямі, камяні са знакамі, камяні «чортавы», камяні краўцы, следавікі, ідалы, свяцілішчы і інш. А. п. з’яўляюцца таксама затанулыя ў рэках і морах стараж. судны і іх грузы, паселішчы, якія апынуліся пад вадой (гл. Падводная археалогія) і інш. На Беларусі вядома каля 900 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў, каля 1500 гарадзішчаў і селішчаў ранняга жал. веку, каля 6 тыс. курганных могільнікаў.
    Літ.: 3, 384, 847, 848.
    У. Дз. Будзько.
    АРХЕАЛАГІЧНЫЯ РАСКОПКІ, гл. Раскопкі археалагічныя.
    АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ФОНДЫ, ма тэрыялы, знойдзеныя ў час археал. разведак і раскопак, якія зберагаюцца ў многіх музеях рэспублікі, музеях некаторых навуч. устаноў. У фондах крамянёвыя прылады працы, адходы апрацоўкі крэменю, керамічны посуд і яго рэшткі, вырабы са шкла (пацеркі, бранзалеты, шклянкі), бронзы і жалеза (сярпы, сякеры, пярсцёнкі, фібулы), са скуры (абутак, кашалі), рогу і косці (крукі, грабяні, гузікі), дрэва (часткі зрубаў хат, маставых, частаколаў, чарпакі), а таксама косці свойскіх і дзікіх жывёл, чалавека. Найбольш багатыя А. ф. ў Дзяржаўным музеі Беларусі і Інстытуце гісторыі АН Беларусі. Калек цыя інстытута складаецца з матэрыялаў розных эпох, тут захоўваюцца рэчы з раскопак К. М. Па лікарповіча, А. Дз. Кавалені, A. М. Ляўданскага, С. С. Шутава і інш. «АРХЕАЛОГІЯ» («Археологія»), навук. часопіс, орган Ін-та археалогіі АН УССР і Украінскага рэспубліканскага т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры ў 1971—87, з 1989 — орган Ін-та археалогіі АН Украіны. Выходзіць у Кіеве на ўкр. мове з 1971 і з’яўляепда працягам серыі аднаймен ных штогоднікаў, якія выдаваліся ў 1947—70. Асвятляе пытанні развіцця археал. навукі Украіны, змяшчае матэрыялы навук. даследаванняў, распрацовак па археалогіі, ахове помнікаў, паведамленні, рэцэнзіі, хроніку, бібліяграфію. У часопісе друкаваліся артыкулы бел. археолагаў Л. Д. Побаля, М. Ф. Гурына, рэцэнзіі і навук. водзывы на іх працы, артыкул В. М. Мельнікоўскай пра раскопкі могільніка і паселішча жал. веку каля в. Гарошкаў Рэчыцкага р-на. С. Я. Расадзін. АРХЕАЛОГІЯ АБАРОНЧЫХ ЗБУДАВАННЯУ. Вывучае помнікі ваенна-інжынернага мастацтва. На Беларусі ўзнікла ў пач. 20 ст. У 1903 пад кіраўніцтвам акад. У. В. Суслава вывучаўся архіт. помнік 13 ст. Камянецкая вежа: вакол яе даследаваны пласт таўшч. 3 м, знесены земляны вал, закапаны роў, праведзены архіт. абмер вежы, зроблены графічныя разрэзы, над 1-м і 2 м яруса мі разабраны познія скляпенні. Распрацаваны праект рэстаўрацыі вежы. У 1909 невялікія археал. дасле даванні, фотафікацыя і архіт. абмеры праведзены ў Лідскім замку. На іх ажыццяўленне і часовую кансервацыю Пецярбургская археал. камісія адпусціла 943 руб. У 1924—25 пад кіраўніцтвам польскага археолага Р. Портлера праведзены архіт. археал. работы ў Навагрудскім зам ку — выяўлены лініі сцен, рэшткі двух раней невядомых веж і руіны храма 14 ст., зроблена частковая