• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    Кафля з Аршанскага Куцеінскага Богаяўленскага манастыра.
    Керамічныя вырабы з Аршанскага Куцеінскага Богаяўленскага манастыра.
    шалі аб’ём царквы, не захаваліся. Сцены фасадаў стрымана дэкарыраваны лапаткамі і ўвянчаны прафіляваным карнізам. Паўцыркульныя аконныя праёмы размешчаны на гранях апсіды і бакавых фасадах, ярусы абрамлены прафіляванымі ліштвамі з ляпнымі дэталямі. Інтэр’ер царквы сфарміраваны прамавугольным асн. аб’ёмам і вял. 5-граннай апсідай. He захаваліся скляпенні, 6-ярусны разны іканастас і фрэскі работы майстра Рыгора. Мана стырскі будынак уяўляе сабой выцягнутую па падоўжнай восі кампазіцыю, якая складалася з 2 прамавугольных у плане аб’ёмаў: заходні — духоўнае вучылішча і вял. трапезная, усходні — келлі галерэйнага тыпу. Цагляны 1-ы паверх рэканструяваны; драўляны 2-і паверх амаль поўнасцю перабудаваны. У першапачатковым выглядзе захаваліся толькі мураваная тарцовая сцяна з плоскімі паўцыркульнымі нішамі і часткова агароджа.
    Шт.: 211, 304, 367, 606, 990.
    Т. В. Габрусь, В. М. Ляўко. АРШАНСКІ МУЗЁЙ ГІСТОРЫІ I КУЛЬТЎРЫ ГОРАДА. Адкрыты ў 1990. У археал. калекцыі болыл за 2 тыс. адзінак (1991) з раскопак на аршанскім гарадзішчы (гл. ў арт. Орша), на тэр. Аршанскага Куцеінскага Богаяўленскага манастыра, езуіцкага калегіума, з Аршанскіх стаянак і інш. У экспазіцыі крамянёвыя прылады працы, каменныя клінападобныя сякеры, долата,
    зерняцёрка, наканечнік кап’я, та чыльны брусок, прасліцы, касцяныя праколкі і гарпун, двухбаковы грэбень, жал. нажы (адзін з бронзавай накладкай), сякеры, падковы (10— 18 ст.), кераміка 16—17 ст. (гаршкі, макотры, міскі, збан), упрыгожанні 11 —14 ст. (фрагменты шкляных бранзалетаў, пацеркі). У нумізматычнай калекцыі больш за 200 адзінак, у т. л. каля 100 манет Рас. дзяржавы, у асн. 17—19 ст., таксама манеты Рэчы Паспалітай, Германіі. АРШАНСКІЯ ГАРАДСКІЯ ЎМА ЦАВАННІ. комплекс абарончых збудаванняў у Оршы ў 14—18 ст. Цэнтрам абароны горада ў 14 —
    пач. 15 ст. з’яўляўся былы стараж. дзядзінец у сутоках Аршыцы і Дняпра. У 1-й пал. 14 ст. для расшырэн ня пляцоўкі горада валы дзядзінца былі скапаны, а па краях павялічанай пляцоўкі насыпаны новы земляны вал, узведзены драўля ныя абарончыя сцены, вежы і ўяз ная брама. Пасля пабудовы ў пач. 15 ст. Аршанскага замка туды перамясціўся цэнтр абароны горада. У пач. 16 ст. закончылася фарміраванне гандлёва-рамесніцкага пасада, які займаў участак, абмежаваны Дняпром і Аршыцай на Пн і 3 ад замка. Для яго абароны ўтвораны новы пояс гар. умацаван няў — «острог посадскнй», які складаўся з землянога вала і драўляных абарончых збудаванняў на ім — гародняў і вежаў. Уезд і выезд адбываўся праз 3 гар. брамы: Дняпроўскую, што выводзіла да паромнай пераправы цераз Дняпро на яго левы бераг і далей на Горы і Мсціслаў; Магілёўскую, якая адкрывала дарогу на мост цераз Аршыцу і далей па правым беразе Дняпра на Копысь, Друцк, ІПклоў, Магілёў; Віцебскую, якая з зах. часткі горада адкрывала шлях на Віцебск, Полацк і ў Прыбалтыку. Перад валам з паўн. і зах. бакоў знаходзіўся абарончы
    роў, які ўпіраўся канцамі ў Дняпро і Аршыцу. Унутры горада і на подступах да яго, асабліва на падыходзе да мураванага замка, на скрыжаваннях гал. магістралей размяшчаліся шматлікія мураваныя храмы, манастыры і кляштары бернардзінцаў, францысканцаў, кармелітаў, базыльян, дамініканцаў, бенедыкцінцаў, брыгітак, марыявітаў і уніятаў. Яны фактычна з’яўляліся дадатковым поясам абароны Оршы 16—18 ст. Пабудова, догляд і рамонт А. г. у. з’яўляліся абавязкам гараджан, аднак стратэгічная важнасць горада прымушала велікакняжацкую і каралеўскую ўлады накіроўваць у Оршу з вёсак і мястэчак Зах. Беларусі і Магілёўскага Падняпроўя дадатковую рабочую сілу. Паводле спец. «Уставы повіінностей» 1594, дадзенай аршанцам каралём Рэчы Паспалітай Зыгмунтам III Вазай, усё дарослае мужчынскае насельніцтва аб’ядноўвалася ў ваенна-падатковыя падраздзяленні — 4 сотні на чале з сотнікамі. Дакладна рэгламентаваліся ваенныя абавязкі гараджан: «...всн н кождый засобна, для обороны в час небеспечностн... от непрнятеля господарского, стрельбу вшелякую, то есть гаковннцы, ручннцы н сагадайкн н нную оборону, то есть рогатнну н што нного ку той обороне належнть, у домех свонх метн, а без обороны таковое в дому свонм не мешкать». У снежні 1620 Зыгмунт III падпісаў прывілей г. Оршы на магдэбургскае права, у якім яшчэ раз падкрэсліваліся абавязкі гараджан па абароне горада і догляду за абарончымі ўмацаваннямі: будаваць «острог также альбо вал около места н кгды того потреба укажеть под час небеспечностн для обороны». У сувязі з пабудовай ратушы з замка перанеслі звон, у які званілі «под час велнкой небеспечностн». У гар. арсенале захоўваліся артылерыя, якую абслугоўвалі пушкары на ўмовах ва лодання зямельнымі надзеламі. Паводлемагдэбургскага прывілея, кожны гараджанін (старажыл і новапасяленец) прыносіў у ратушы прысягу свайму гораду («прнкладом места Кневскога»), жыхары абавязваліся выконваць неабходныя павін насці, асабліва па догляду за ўма цаваннямі і ўдзеле ў абароне горада пад час вайны. Абавязковая прысяга выхоўвала пачуццё патрыя тызму, грамадзянскасці, праводзілася «...для лепшего варунку, певностн, беспечностн н перестерогн н для повагн того места Оршанского». Як сведчаць статуты кравецкага, пастрыгацкага і кушнерскага рамесніцкіх цэхаў за 1612 і 1632, члены іх мелі ваенную амуніцыю, харугву і герб. У рамеснікаў, не за-
    пісаных ні ў адзін з цэхаў, тавары рэквізаваліся, прадаваліся, а грошы выкарыстоўваліся на закупку зброі і ваеннага рыштунку. За час існавання А. г. ў. зведалі шмат войнаў і аблог. У 1397 горад вытрымаў аблогу войск смаленскага кн. Святаслава. У 1401 у час аблогі кн. Свідрыгайлы «оршане затворнлнся в городе н бороннлнся два днн н потом подалн город», каб пазбегнуць раз^ бурэння. У 1500—64 А. г. ў. перажылі 4 аблогі рус. войск, а ў час рускапольскай вайны 1654—67 горад тройчы пераходзіў з рук у рукі і быў моцна разбураны. Паслы Рэчы Паспалітай і інш. краін, праязджаючы ў 1660—70я г. праз Оршу, неаднаразова адзначалі, што горад і комплекс абарончых збудаванняў «да спусташэння яго масквіцянамі, як паказваюць руіны, быў харошы і вялікі». 3-за разбурэнняў сейм Рэчы Паспалітай вызваліў горад ад усіх падаткаў. Паўночная вайна 1700—21 давяршыла разбурэнне А. г. ў., горад і абарончыя збудаванні былі спалены калмыцкім атрадам рус. войск Пятра I, пасля чаго горад быў не ў стане аднавіцца. Калі ў сярэдзіне 17 ст. ў ім жыло 5 тыс. чал., то ў 1772 у Оршы налічвалася толькі 793 чал. Дакументы канца 18 ст. называюць вал, 3 гар. брамы — Дняпроўскую, Віцебскую і Магілёўскую, але яны сведчылі не столькі аб магутнасці тагачасных А. г. у., колькі аб сіле, гіст. традыцый мясц. ваенна-інжынернага мастацтва.
    Літ.: 16, 593, 746, 842, 848.
    М. А. Ткачоў.
    АРШАНСКІЯ КУРГАННЫЯ МО ГІЛЬНІКІ, 2 курганныя могільнікі каля г. Оршы.
    М о г і л ь н і к-1. За 2,5 км ад Ар шанскага гарадзішча (гл. ў арт. Орша), на левым беразе Дняпра, ва ўрочышчы Дубкі. 30 курганоў круглай і авальнай форм выш. 0,5— 1 м, дыям. 6—8 м. У 1928 A. М. Ляў данскі раскапаў 3 насыпы. Пахавальны абрад — трупапалажэнне (у адным галавой на У без рэчаў). Глыбіня ям да 1 м. У насыпах на розных узроўнях ляжалі камяні, у адным трапляліся вугалькі.
    М о г і л ь н і к-2. За 4,5 км ад Аршанскага гарадзішча, на левым беразе Аршыцы, каля былой в. Гразівец. Было 169 круглых курганоў выш. 0,5—2 м, дыям. 6—8 м. У 1889 М. Е. Брандэнбург раска паў 3 курганы, у 1928 Ляўданскі і С. А. Дубінскі — 5. Пахавальны абрад — трупаспаленне (1) і тру папалажэнне на грунце ці ў грунтовых ямах глыб. да 1 м. У 6 курганах выяўлена 7 шкілетаў, якія ляжалі галавой на 3.
    Знойдзены бронзавая спіралька, падвеска-лыжачка, касцяное арнаментава-
    нае дзяржанне нажа, 2 падвескі-конікі, бронзавая спіралька з вушкам, лунніца, жал. абручы ад вядра, цвікі, пацеркі, гузік, нож, шыфернае прасліца, абломкі гаршкоў. Могільнікі звязаны з раннім перыядам існавання Аршанскага га радзішча.
    Датуецца 11—12 ст.
    Літ.: 153, 713.	Г. В. Штыхаў.
    АРШАНСКІЯ СТАЯНКІ, археал. помнікі каменнага веку каля г. Ор шы.
    С т а я н к а-1 грэнскай культуры. За 0,5 км на Пн ад горада, на правым беразе Дняпра, на вышыні 25 м над узроўнем вады. Пл. каля 2 тыс. м2. Адкрыў у 1978 і абследаваў у 1980—87 300 м2 плошчы
    Крамянёвыя наканечнік стралы (1), скрабок (2), разец (3) са стаянкіЛ Аршанскіх стаянак.
    У. П. Ксяндзоў. Культурны пласт разбураны ворывам.
    Знойдзена болып за 3 тыс. крамянёвых прылад працы, у т. л. сімет рычны наканечнік стралы, скрабкі, сярэдневуглавыя і бакавыя разцы, праколкі, скоблі, зубчастыя прылады. Вялікая колькасць крамянёў сведчыць пра існаванне тут майстэрні.
    Датуецца 8—7-м тысячагоддзем да н. э.
    С т а я н к а-2 верхнедняпроўскай культуры. Побач з ускраінай горада, на першай надпойменнай тэрасе левага берага Дняпра, на выш. 8—9 м над узроўнем вады. Пляцоўка памерам 30x70 м. Адкрыў і даследаваў 168 м2 плошчы ў 1988 Ксяндзоў. Культурны пласт 0,2— 0,5 м.
    Знойдзены тронкавы наканечнік стралы, праколкі, скрабкі, скоблі, вуглавыя разцы, укладышы, двухбаковаапрацаваныя сякеры, адбойнік, фрагмент ляпнога посуду, арнаментаваны адбіткам палачкі.
    Датуецца 3-м тысячагоддзем да н. э.
    Літ.: 615.	У. П. Ксянўзоў.
    АРЭНСБЎРГСКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура познапалеалітычных плямён, якія ў 10—9-м тысячагоддзях да н. э. насялялі Пн сучаснай тэр. Германіі. Назву атрымала ад мясцовасці Арэнсбург у ФРГ, дзе выяўлены рэшткі познапалеалітычных і мезалітычных стаянак. Паходзіць, магчыма, ад культуры бромелінгбі (паўд. Прыбал тыка). Асобныя групы насельніцтва А. к. пранікалі на тэр. сучаснай Еўрапейскай часткі СССР і, як мяркуюць, далі пачатак грэнскай куль
    Наканечнікі стрэл (1—18), скрабкі (19 21, 32—35, 38), разцы (22—24, 29, 30), нажы (25—28, 31, 36), вастрыё (37) арэнсбургскай культуры. Паводле А. Руста.
    туры. Насельніцтва жыло на паселішчах — кароткачасовых стаянках з наземнымі жытламі круглаватай, авальнай ці трохвугольнай формы, займалася паляваннем на паўн. аленя. Большасць прылад працы выраблялася з адшчэпаў.
    Для іх характэрны пласціны з натуральнай ці рэтушаванай асновай і скошаным крутой рэтушшу канцом (васт рыі тыпу Цонхофен), тронкавыя на канечнікі стрэл з пласцін і пласціністых адшчэпаў (тронкі іх крутой рэтушшу выдзелены выемкамі і зрэзаным наўскос пяром), дугападобныя, укаро чаныя скрабкі на пласцінах і адшчэпах. Выкарыстоўвалі сярэдзінныя, ба кавыя, вуглавыя разцы, скоблі, праколкі, пласціны з рэтушаваным прамым ці скошаным канцом, нуклеусы з дзвюма плоскімі ўдарнымі пляцоўкамі.