Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Літ.: 236, 1313, 1364, 1368.
В.	1. Шадыра, К. П. Шут.
АСІГНАЦЫІ (франц. l’assignat ад le signe знак), рускія папяровыя грошы, упершыню выпушчаныя ў 1769 пры Екацярыне II. Эмісію і
абмен металічных грошай на А. пра водзілі банкі, створаныя ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, у 1786 аб’яднаныя ў адзіны Асігнацыйны банк. Выпускаліся ў 1769—86 наміналам v 25, 50, 75" 100 руб., у 1786— 1819—5, 10, 25, 50, 100, у 1820— 43 — 5, 10, 25, 50, 100, 200. У 1772— 86 існавалі канторы, якія разменьвалі А. на медныя грошы.
Павелічэнне эмісіі А. выклікала іх абясцэньванне ў параўнанні з сярэбранымі манетамі (у 1786 у абароце 50 млн. руб., у 1818—836 млн. руб.). Размен на сярэбраную манету праводзіўся ў суадносінах 1:1. у 1810 у сувязі з падзеннем курсу А. адпавядала 25 -j-капеек, з 1814— 20 капейкам. У 1843 за
Да арт. Асвейскія гарадзішчы. Прыла ды працы і ўпрыгожанні з гарадзішча Урагава (Верхнядзвінскі р-н).
менены дзярж. крэдытнымі білетамі. 3 1.1.1849 ануляваны. На Беларусі абарачаліся з канца 18 ст.
JUT.:, 1522.	Ш. I. Бекцінееў.
АСМАК (ад старабел. осем — восем), тэрмін, што ўжываўся на Беларусі для абазначэння гроша польскага (разменьваўся на 8 пенязяў). Найб. ранняе пісьмовае ўпамінанне адносіцца да 7.6.1541 (Гродна). 3 ужытку выйшаў у 1й пал. 18 ст. АСПРА, аспа, аспрата, аспр о л я (ад грэч. aspros белы), назва дробнай сярэбранай манеты ў Вял. кн. Літоўскім, якая зрэдку сустрака ецца ў пісьмовых крыніцах 16 ст. Манета Трапезундскай імперыі (1204—1461), генуэзскіх калоній Паўн. Прычарнамор’я, рыцарскага ордэна гаспітальераў, княства Малдова, балканскіх уладанняў Асман скай імперыі пад назвай аспр. Курс А. і сінанімічнае ўжыванне дазва ляюць атаясамліваць яго з грошам. АСТРЭЯ, старажытны горад, які ўпамінаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец 14 — пач. 15 ст.) сярод літоўскіх гарадоў на тэр. Беларусі. Гісторык М. М. Ціхаміраў выказаў меркаванне, што горад размяшчаўся ў паўн. частцы Полацкай зямлі толькі таму, што там ёсць вёска Астрэя. Але ў наваколлі вёскі няма гарадзішча, якое можна было б лічыць рэшткамі
АТВЕРЖЫЧЫ 61
стараж. рус. горада. Археолаг В. В. Сядоў атаясамлівае А. з г. п. Астры на Шчучынскага р-на, за 1,5— 2 км на ПдУ ад якога ёсць гарадзішча.
Яно размешчана за 800 м на 3 ад в. Кульбачына, на схіле пакатага берага р. Астрынкі і прымыкае да забалочанай поймы. Пляцоўка авальная памерам 75x55 м, умацавана валам выш. з Пн, Пд і У 3—3,5 м, з захаду, дзе знаходзіўся ўезд, 1,5—2 м, шыр. вала ў ас нове 12 м. 3 паўд. боку прасочваюцца сляды рова. Выявіў у 1968 Сядоў, абследаваў у 1975 М. А. Ткачоў, даследаваў у 1989 С. А. Піваварчык (зрабіў прарэзку вала). Культурны пласт ў паўн. і зах. частках пляцоў кі 0,2 м, у паўд.— 0,8—1 м. Знойдзены ганчарная кераміка 11 —13 ст., жал. наканечнік стралы 12—14 ст., рыбалоўны кручок, металічныя вырабы, косці жывёл, выяўлена печ-каменка. Прарэзка вала паказала, што ён насыпаны ў 11 ст. ў адзін прыём. Ядро вала складаецца з гліны, а знешні схіл быў забрукаваны каменнямі. Гарадзішча з’яўлялася адным з абарончых збудаванняў Панямоння. За 200 м на Пн ад вёскі і за 300 м на Пд ад гарадзішча знаходзяода 2 курганныя могілыіікі (5 і 4 насыпы).
Літ.: 909, 1054. С. А. Піваварчык. АСТЭАЛОГІЯ (грэч. osteon костка + logos навука), раздзел анатоміі, які вывучае косці шкілета. Даследа ванні заключаюцца ў высвятленні расавых, полавых і ўзроставых адз нак, вызначэння зменлівасці памераў і форм шкілета чалавека (антрапалогія) і жывёл (палеанталогія, ар хеазаалогія). Звесткі апісальнага і вымяральнага (біяметрыя) спосабаў апрацоўваюцца статыстычна і гра фічна, адзначаюцца безадносныя памеры, разлічваюцца іх суадносі ны. Даследаванне касцявых рэшткаў і форм дае магчымасць вывучаць марфалогію выкапнёвых жывёл і чалавека.
Літ.: 478, 1373, 1377.
Н. П. Александровіч. АТВЁРЖЫЧЫ, два селішчы і бескурганны могільнік зарубінецкай культуры каля в. Атвержычы Столінскага р-на.
Бескурганны могільнік. На паўн.-ўсх. ускраіне вёскі, на пясчаным узвышшы ў пойме правага берага р. Гарынь. Адкрыў у 1955 і даследаваў 13 магіл у 1957 і 1962 Ю. У. Кухарэнка, 84 магілы даследавала ў 1963, 1965, 1968 К. В. Каспарава. Пахавальны абрад — трупаспаленне за межамі могільніка з далейшым пахаваннем рэш ткаў крэмацыі ў авальных або круглых ямах.
У 60 пахаваннях перапаленыя косці ссыпалі на дно ямы, у 23 — у гліняныя урны; у 13 магілах выяўлены толькі пахавальны інвентар, без рэш так крэмацыі, у 2 пахаваннях выяўлены кавалкі чырвонай охры. У пахаван нях кальцыніраваныя косці знаходзіліся ў зах., паўн.-зах. або паўд.-зах.
частках могільніка, пахавальны інвентар канцэнтраваўся з процілеглага боку. Колькасны і відавы склад керамікі ў магілах неаднолькавы: ад 1 да 5 пасудзін у розных спалучэннях (найчасцей гаршчок, міска, кубак). У ліку выяўленых рэчаў пераважаюць ляпныя пасудзіны (гаршкі, міскі, кубкі, радзей чаркі), чорныя ці карычневыя глянцава ныя, грубаляпныя з загладжанай ці бугорчатай паверхняй. Сярод кальцыніраваных касцей і керамікі знойдзены металічныя ўпрыгожанні і дэталі адзення. Самую вял. групу ўпрыгожанняў складаюць бронзавыя і жал. фібулы (37 экз. у 20 пахаваннях). Пераважаюць сярэднелатэнскія (25 штук; 18 з іх належаць да зарубінецкага ты пу з трохвугольным шчытком), астатнія — позналатэнскія. Сярод іншых упрыгожанняў і дэталей адзення буйныя бронзавыя шпількі з кольцападобнай, плоскаспіральнай і цвікападобнай галоўкамі, трапецападобныя падвескі на бронзавых ланцужках, бронзавыя спіралепадобныя бранзалеты, шкляныя пацеркі, бронзавыя спіралькі і трубачкі. Унікальная знаходка — скураны пояс з прымацаванымі да яго бронзавымі пласцінкамі і бляшкамі, які завяршаўся жал. пласцінай, пакрытай бронзавым арнаментаваным лістом, і кручком для мацавання.
На думку Каспаравай, могільнік функцыяніраваў у 1 ст. да н. э.— 1 ст. н. э.
Селішча-1. Прымыкала да могільніка з Пд і Пн. У паўн.-зах. яго частцы выяўлена паўзямлянкавае жытло прамавугольнай формы, памерам 4,8 X 3 м, заглыбленае ў зямлю на 0,7 м.
Сценкі катлавана жытла пакатыя, падлога з ушчыльненага мацерыковага пяску з украпінамі попелу і вугалю. У паўд.-ўсх. частцы паўзямлянкі выяўлены рэшткі глінабітнай печы, што размяшчалася ў невял. паглыбленні ў падлозе. Яе дыям. 0,65 м. У запаўненні жытла выяўлена каля 200 фраг ментаў грубаляпных і 10 фрагментаў глянцаваных пасудзін (некаторыя з іх арнаментаваны пальцавымі зашчыпамі, ямкамі і насечкамі па краі венчыка, наляпным валікам з зашчыпамі), а таксама 2 гліняныя біканічныя прасліцы і глінянае грузіла. За 2,3 м на ПнЗ ад жытла выяўлена гасп. яма дыям. 0,75 м, глыб. 0,8 м, у якой знойдзены фрагменты грубаляпнога посуду, косці жывёл і кавалкі глінянай абмазкі. Сярод інш. знаходак на тэр. селішча жал. авальная спражка 3—4 ст. н. э., гліняныя прасліцы і грузілы, 2 крамянёвыя нажы для жніва і інш.
Селішча-2. За 1 км на ПнУ ад могільніка. Даследавалі Кухарэнка і Каспарава, раскапана 190 м2. Культурны пласт 0,7 м. Выяўлены 2 гасп. ямы дыям. 1,1—1,5 м, глыб. 0,7— 0,8 м. У іх знойдзены абломкі глянцаваных і неглянцаваных пасудзін, накрывак, косці жывёл і кавалкі глінянай абмазкі.
На тэр. селішча знойдзена каля 500 фрагментаў ляпных вял. таўстасценных гаршкоў з храпаватай паверхняй (некаторыя з іх мелі глянцаванне ў верхняй частцы і наляпны валік з зашчыпамі па лініі падзелу глянцаванай і храпаватай паверхні) і таўстасценных гаршкоў з загладжанай паверхняй.
Частка іх* арнаментавана зашчыпамі і насечкамі па краі венчыка, ямачнымі ўцісканнямі і наляпным валікам з запічыпамі або ямкамі. Знойдзены таксама гліняныя біканічнае прасліца і шарык, абломкі каменных зерняцёрак і ся керы.
Літ.: 503 504. A. А. Егарэйчанка. АТЛАНТЫЧНЫ ЧАС, гл. ў арт. Галацэн.
АТОКШСКІ ВАРЫЯНТ БАНЦА РАЎСКАЙ КУЛЬТУРЫ, археал. культура плямён, якія ў 5—6 ст. жылі ў паўн. раёнах Віцебшчыны (Расонскі, Полацкі, Гарадоцкі і інш.); першая стадыя доўгіх курганоў Паўночнай Беларусі культуры. Назву атрымаў ад курганнага мо-
Шпілька і фібулы з бескурганнага могільніка Атвержычы.
гільніка Атокі каля в. Янкавічы Расонскага р на. Адкрыў Г. В. ПІтыхаў. Паселішчы невялікія, пл. 0,4—1 га, некаторыя размешчаны побач з гарадзішчамі, другія на значнай адлегласці ад іх. Гарадзішчы ўзгоркавыя (Лужасна, Свіла 1) ці мысавыя (Старое Сяло), з магутнымі ўмацаваннямі (часам з некалькіх валоў), выкарыстоўваліся як сховішчы. Пахаванне адбывалася ў курганных могільніках, дзе побач з доўгімі валападобнымі насыпамі былі круглыя (Гаравыя, Жабіна, Старое Сяло, Дарахі). Пахавальны абрад — трупаспаленне ў глінянай урне ці ў невял. ямцы каля вяр шыні насыпу, у сярэдзіне або ў яго аснове. Некаторыя урны накрываліся другой пасудзінай.
Пахавальны інвентар — бляшкішкарлупкі для ўпрыгожання рэменя ці галаўнога ўбору (часцей сустракаюцца ў пскоўскіх курганах і адлюстроў-
ваюць уплыў культуры заходнефінскіх плямён), сінія шкляныя пацеркі, жал. спражкі, цуглі, шпора, аналагі якіх трапляюцца ў балтаў. У найболып стараж. курганах Павалішына каля в. Янкавічы знойдзена кераміка 4— 5 ст., пакрытая расчосамі (болыпасцю гладкасценная, з некаторымі асаблівасцямі прапорцый), што сведчыць пра ўплыў кіеўскай культуры ранняга жалезнага веку. Гаршкі аднастайныя, слабапрафіляванай формы, расшыра ныя ў верхняй частцы тулава, гарлавіна звужана, край слаба адагнуты.
Літ.: 879, 1354. Г. В. ІПтыхаў. АТРУБЫ, гарадзішча мілаградскай культуры і зарубінецкай культуры, каля в. Атрубы Жлобінскага р-на. За 0,5 км на ПнЗ ад вёскі ва ўрочышчы Гарадок, на левым карэнным беразе р. Бярэзіна. Пляцоўка трапецападобная, памер 100 X X 55 м, з боку поля ўмацавана ва лам выш. да 3,5 м, шыр. 12 м і ровам. Выявіў у 1977 У. П. Ксяндзоў, рас капала ў 1983 на ўсх. частцы пляцоўкі 24 м2 Н. М. Дубіцкая. Культурны пласт 0,6 м. Знойдзены шлакі, абломкі гліняных пасудзін, упрыгожаных ямкавым арнаментам, скразнымі адтулінамі, пальцавымі ўцісканнямі, пазногцевымі зашчыпамі па вонкавым краі венчыкаў. АТРЫБЎЦЫЯ (лац. attributio прыпісванне) у археалогіі, выяўленне асноўных, істотных, вызначальных уласцівасцей, прыкмет аб’екта даследавання, яго сутнасці, без якіх ён губляе сэнсавую нагрузку. Пры археал. і гіст. даследаваннях А. праводзяць з дапамогай параўнальна-гістарычна га, пара ўналь на-тыпалагічнага і інш. метадаў (гл. Методыка археалагічных дас ледаванняў).