Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Найбольш ранняя кераміка з дамеш кам пяску ці кварцу ў гліне мае падгарызантальныя расчосы з унутранага боку. Таўшчыня сценак 6,7—1 см. Венчыкі звычайна злёгку адагнутыя звонку, але трапляюцца і прамыя. 55—61 % фрагментаў керамікі не арнаментаваны, 25—37 % з грабеньча тым арнаментам, 7—13 % спалучэнне адбіткаў грабеньчатага штампа з ямкамі і наколкамі. Шмат абломкаў з накольчатымі і грабеньчатымі ўзорамі, зрэдку трапляецца арнамент у выглядзе пракрэсленых ліній. Больш за ўсё кераміка гэтага тыпу падобная да керамікі верхняволжскай культуры (5— 4 е тысячагоддзі да н. э.) і менш да керамікі днепра-данецкай культуры і ранняга этапу нарвенскай культуры.
Другую групу складае кераміка з арганічным дамешкам у гліне і расчосамі з унутранага боку. Пасудзіны мелі патоўшчаныя закругленыя донцы. Значная частка фрагментаў без арна ментаў, сярод арнаментаваных перава жалі адбіткі грабеньчатага штампа, спалучэнні грэбеня з ямкамі і наколамі, наколы, ямкі. У арнаменце гаршкоў паявіліся насечкі, што збліжае іх з керамікай нарвенскай культуры (Бабіна вічы, стаянка-2). Да 3-й групы адносіцца гладкасценная кераміка з арганічным дамешкам у гліне, менш шчыльная, чым у папярэдняй групе. Таўшчыня сценак пасудзін 0,4—0,9 см. Венчыкі найчасцей прамыя ці злёгку адагнутыя звонку, часам на зрэзы іх нанесены арнамент. 3 прыёмаў арнаментацыі па-ранейшаму пераважалі грабеньчатыя (каля трэці фрагментаў), а таксама спалучэнні грэбеня з інш. элементамі, паяўляюцца «вусеневыя» ад біткі і сляды тонкай слаба перавітай вяровачкі, пашыраюцца насечкі. У гэтай групе яшчэ больш узмацняюцца рысы, характэрныя для нарвенскай культуры. Па аналогіі з верхняволжскай культурай помнікі тыпу Бабінавіч датуюцца сярэдзінай 5-га — 4-м — канцом 3-га тысячагоддзя да н. э. Да Б. т. п. належаць Бабінавічы, Мяжа, Старыя Лаўкі, Зарэчча.
Літ.: 395.	Э. М. Зайкоўскі.
БАБІНАВІЧЫ, паселішчы эпохі не аліту каля в. Бабінавічы Лёзненскага р-на.
Паселіпіч a-1. На мысе, утвораным паўн. берагам воз. Бабінавіцкае і правым берагам р. Вярхіта, каля вытоку яе з возера. Выявіў у 1926 Я. Сяргеенка, даследавалі ў 1967—68 I. М. Ціханенкаў, у 1978 Э. М. Зайкоўскі, раскапана 164 м2 плошчы. Культурны пласт 0,6— 0,8 м. Знойдзены крамянёвыя скрабкі, скрэблы, скоблі, разцы, ромбападобныя і лістападобныя наканечнікі стрэл, сякеры.
Найб. ранняя кераміка мела ў гліне дамешкі жарствы і пяску, на ўнутранай паверхні расчосы, сярод арнаментаў пераважалі адбіткі грабеньчатага штампа, ямкі, наколы. У найб. позняй кераміцы пераважаў грабеньчаты арнамент у спалучэнні яго з інш. элемен тамі, паявіліся «вусеневыя» адбіткі і ўзоры з насечак. Кераміка ранняга этапу блізкая да посуду верхняволжскай культуры, пазней узмацняецца ўплыў нарвенскай культуры.
Датуецца 4—З м тысячагоддзямі да н. э.
Паселішч а-2. На правым бера зе р. Лучоса, вышэй моста. Выявіў у 1967, даследаваў у 1967—68 Ціханенкаў, ускрыта 250 м2 плошчы. Культурны пласт 0,2—0,5 м. Знойдзены крамянёвыя скрабкі (закругленыя, канцавыя і бакавыя на пласціністых адшчэпах і асколках), скобля, трапецападобныя прылады для сячэння, ножападобныя пласціны, нажы, вуглавыя разцы, ромбападобны наканечнік стралы і наканечнік кап’я, 377 абломкаў керамікі, 181 з іх адносіцца да ранняй групы (мінеральная дамешка ў гліне, расчосы з унутранага боку).
Большасць керамікі без арнаменту,
арнаментаваная кераміка ўпрыгожана адбіткамі грабеньчатага штампа, спалучэннямі грабеньчатых узораў з ямка мі і тычкамі або дробнымі наколамі. Да другой групы (77 фрагментаў) адносіцца кераміка з арганічнымі дамешкамі ў гліне, расчосамі на ўнутранай паверхні, гладкасценная і арнаментаваная адбіткамі грабеньчатага штампа, спалучэннямі грабеньчатых узораў 3 ямкамі і насечкамі, а таксама з наколамі, ямкамі, насечкамі. Трэцюю, найб. познюю групу складае гладкасценная кераміка з арганічнай дамешкай у гліне (119 фрагментаў); сярод арнаментаў грабеньчатыя ўзоры і спалучэнні іх з ямкамі, насечкамі, тычкамі, вяровачнымі адбіткамі і інш.
Паселішча датуецца 4—3-м тыся-
працы і каля 600 апрацаваных крамянёў: лістападобныя наканечнікі стрэл, свярдзёлкі і сярэдзінныя праколкі з пласцінак з бакавой рэтушшу, папярочна рэтушаваныя разцы, масіўныя канцавыя скрабкі, скоблі свідэрскай культуры. Трапляюцца таксама тыповыя для макралітычнай культуры грубыя разцы і скрабкі, прылады, якімі секлі, цёслы, міндалепадобныя сякеры або разакі, вастрыі яніславіцкай культуры.
Датуецца 10—6-м тысячагоддзямі да н. э.
Паселішча-2. На паўн.-зах. беразе воз. Бабровіцкае, на пясчаных раздувах ва ўрочышчах Вяда і Тупічы. Выявіў у 1963 і даследаваў у 1971 Ісаенка, у 1989 дасле-
скоблі, 4 тронкавыя наканечнікі стрэл 8—6-га тысячагоддзяў да н. э. Выяўлены таксама фрагменты бытавой керамікі, зялёнапаліванай кафлі, шкля ны посуд, металічныя ключ, долата, скобы, цвікі 15—18 ст.
Літ.: 460.
У. Ф. Ісаенка, Н. В. Шаблюк. БАБРЎЙСКІ ЗАМАК. Існаваў у 14—18 ст. на правым беразе р. Бя рэзіна, непадалёку ад сутокаў з р. Баб руйкай. Займаў вяршыню пагорка берагавога плато памерам 53x66 м, якому пазней надалі 4-вугольную форму. 3 боку Бярэзіны замак быў ахаваны высокім і стромкім схілам,
Кераміка бабінавіцкага тыпу помнікаў (1—6 — першая група; 7—11—другая група; 12—17 —трэцяя група). Элемен ты арнаменту: грабеньчаты (1—2, 5—6, 8—9, 12—13), тычкі (3, 7, 16), ямкавы і грабеньчаты штампы (4, 10), наколы (11, 17), адбіткі вяровачкі (14), вусене выя адбіткі (15).
чагоддзямі да н. э.; на раннім этапе мае рысы, блізкія да верхняволжскай культуры, пазней узмацняецца ўплыў нарвенскай культуры. Гл. таксама Бабінавіцкага тыпу помнікі.
БАБРОВІЧЫ, паселішчы каменнага веку каля в. Бабровічы Івацэвіцкага р на.
П а с е л і ш ч а-1 канца палеаліту і эпохі позняга палеаліту і мезаліту. На паўн.-ўсх. беразе воз. Бабровіцкае, на марэнным узгорку «Востраў». Выш. 3—4 м над узроўнем вады, даўж. каля 200 м. Выявіў у 1963 і даследаваў у 1971 У. Ф. Ісаенка, абследавала ў 1989 Н. В. Шаблюк.
Знойдзены рэшткі 6 вогнішчаў, абкладзеных камянямі. Вакол іх сабрана больш за 100 крамянёвых прылад
Крамянёвы інвентар бабінавіцкага тыпу помнікаў: наканечнікі стрэл (1, 3—5, 8, 9, 19, 23, 30), скрабкі (6, 11—15, 22, 25, 27—29, 31, 33, 36), разцы (10, 16, 21, 24, 35), трапецыя (20), нож (18), скобля (26), скрэбла (32), сякера (34).
давалі Н. В. Шаблюк і В. У. Шаблюк. Культурны пласт да 0,25 м.
Знойдзены канічныя і двухпляцовачныя нуклеусы свідэрскага тыпу, канцавыя скрабкі з высокіх пласцінак, вуглавыя і сярэдзінныя разцы (пераважна на краях зламаных пласцінак),
з астатніх бакоў умацаваны абарончым ровам шыр. да 15 м. Паводле «Уставы» 1626, замак быў абкру жаны земляным валам, на якім стаялі абарончыя драўляныя вежы і сцены — дубовы «штакет», 2 вежы з абламамі, уязная вежа-брама. Маг-
чыма, вежы былі і з боку р. Бярэзіна. У ліку агнястрэльнай зброі ў замку «Устава» называе 2 жал. гарматы, 3 серпанціны, 43 гакаўніцы, 11 ручніц губчастых, запасы жал. і каменных ядраў, алавяныя кулі да гакаўніц, порах, салетру, серу, волава. Інвентар 1671 паведамляе пра драўляны мост, што быў перакінуты цераз абарончы роў да 2-яруснай уязной брамы. Яе ніжні прамавугольны ярус меў праезд, які зачыняўся падвойнымі варотамі з спец. «форткай» для пешаходаў і
бярвён з галерэяй насценнага бою — бланкаваннем. На замкавым дзядзінцы размяшчаўся мураваны цэйхгауз, дзе знаходзіліся 5 спраўных гакаўніц і 450 гакаўнічных ствалоў. Паводле інвентара 1684, планіровачная структура Б. з. не змянілася, але зброі ў цэйхгаузе паменшала: згадваюцца 8 гакаўніц з запасам жал. куль. Інвентар 1692 сведчыць пра паступовы заняпад і разбурэнне ўмацаванняў замка, які перастаў існаваць у канцы 18 ст., аднак на плане г. Бабруйска 1794 яго сляды яшчэ выразна захаваліся.
За час свайго існавання Б. з. перажыў
ражоўшчыну» ў замку і фальварку 4 тыдні на год (2 вясною і 2 восенню), «водлуг старой уставы н давнего звычаю свойго» хадзілі ў Б. з. «на замкавую патрэбу» для рамонту ўмацаванняў. Разам з мяшчанамі яны здавалі грошы «на старожу» ад татар.
Літ.: 14, 312. М. А. Ткачоў. БАБРЎЙСКІКРАЯЗНАЎЧЫ МУ ЗЁЙ. Заснаваны ў 1924. Mae 224 археал. экспанаты (1991): нуклеусы, крамянёвыя пласціны і адшчэпы, прылады працы каменнага веку, косці маманта і шарсцістага насарога, свідраваныя каменныя сякеры бронзавага веку (выпадковыя знаходкі), жал. нажы, шпоры, брон-
Бабруйскі замак. План: замак (1), кара леўскі двор (2), брама Падольная (3), брама Свіслацкая (4), брама Кісялёўская (5), брама Прудовая (6).
Крамянёвыя наканечнікі стрэл (1—5), вастрыі (6, 18, 27), разцы (7—17), нажы (19—21, 24), скрабкі (23, 25, 26, 28, 29), сякеры (30, 31), адціскальнік (32) з паселішча-1 Бабровічы.
сістэмай жал. запораў — «зашчэпак з прабоямі». Верхні ярус у выглядзе «вежы на дзесяцерыку» меў байніцы для стральбы з гакаўніц, якіх было 3 «з усім неабходным для стральбы». Дзве іншыя 2-ярусныя вежы, вельмі падобныя паміж сабой, крытыя драніцамі і з «доль ным схованьем», былі абмазаны глінай у проціпажарных мэтах і для прадухілення гніення. Гэтыя 3 вузлы абароны размяшчаліся з напольнага боку ад горада. 3 боку р. Бярэзіна замак быў абаронены 2 рэдутамі — драўляна-землянымі збудаваннямі бастыённага тыпу, перакрытымі гонтавымі стрэшкамі. Рэдуты трымалі пад абстрэлам пераправу цераз Бярэзіну і абаранялі падыходы да гар. брамы Падольнай, якая ўваходзіла ў склад Бабруйскіх гарад скіх умацаванняў. Паміж вежамі і рэдутамі размяшчаліся рубленыя сцены — гародні з тоўстых дубовых
шмат аблог і разбурэнняў. У 1502 і 1503 яго спусташалі крымскія татары, у 1506 «перад Тройцыным днём» неаднаразова асаджаў мяцежны князь М. Глінскі. У студзені 1649 замак згарэў у час аблогі Бабруйска войскамі гетмана Я. Радзівіла, які выбіваў паўстанцаў-казакаў на чале з Паддубным і гараджан, што далучыліся да паўстанцаў. У сакавіку 1655 казакі гетмана I. Залатарэнкі спалілі замак, гэта паўтарылася і ў 1665 пасля чарговай казацкай аблогі. Замак даглядаўся і рамантаваўся насельніцтвам горада і воласці. Мяшчане абавязаны былі будаваць 2 замкавыя вежы «з кгрунту аж до обламку» і рэгулярна абмазваць глінай; па загаду замкавай адміністрацыі для нясення варты «ад свавольных людзей» мусілі выстаўляць у брамах столькі людзей, колькі «потреба укажет», вылучаць і пасылаць за свае грошы для пастаяннай круглагадовай «старожы» ад татар спец. групу конных воінаў у Рэчыцу, Мазыр і Лоеў, каб мець аператыўную «ведомость о постороннем непрнятеле». Сяляне Бабруйскай воласці неслі «ста-