Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
С т а я н к а каменнага веку і с е л і ш ч а зарубінецкай культуры. За 1,5 км на У ад былой вёскі, на У ад воз. Гусь. Даследаваў у 1961 У. Ф. Ісаенка. Знойдзена кераміка з наляпным валікам.
Літ.: 895. Л. Д. Побаль.
БАРАДЗІНО, гарадзішча 7—1 ст. да н. э. каля в. Барадзіно Аршанскага р-на. За 1 км ад вёскі, ва ўрочышчы Гарадок. Пляцоўка памерам 60x50 м. 3 боку поля ўмацавана 2 валамі і 2 равамі. Унутры вал выш. да 5 м, знешні — да 3 м, равы глыб. да 2,5 м. Выявіў і да следаваў у 1971 Л. Д. Побаль. Культурны пласт 0,25 м, бліжэй да краю — 0,9 м. Знойдзены рэшткі ляпных гладкасценных пасудзін днепра-дзвінскай культуры.
БАРАНАВІЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Заснаваны ў 1929 як павятовы, з 1940 абласны музей выяўленчага мастацтва. У 1952 адноўлены. Адкрыты 23.2.1953 на базе Слонімскага гісторыка-краязнаўчага музея. Mae болып за 3,6 тыс. археал. экспанатаў (1991). Сярод іх знаходкі на тэр. Баранавіцкага р-на (меч і баявая сякера 11—12 ст., гакаўніца 17 ст., прасліца), рэчы з раскопак Гарадзішча (кераміка, наканечнікі стрэл, крэсіва); каля в. Старыя Войкавічы (крамянёвыя прылады працы, ляпная кераміка). У нумізматычнай калекцыі медныя капейкі рус. цара Аляксея Міхайлавіча, соліды літоўскія і польскія, талеры, паўталеры і інш.
БАРАЦІНКА, штучная назва медных солідаў Рэчы Паспалітай 1659— 61, 1663—66, уведзеная ў канцы 19 ст. Паходзіць ад імя Ціта Лівія Бараціні (Бураціні), ініцыятара іх выпуску і трымальніка манетных двароў Рэчы Паспалітай у 2-й пал. 17 ст. (гл. Грашовая рэформа Яна II Казіміра Вазы). Узнікла ў польскамоўнай нумізматычнай літаратуры сярэдзіны 19 ст. ў форме «boratynek», якая трансфармавалася да канца стагоддзя ў Б. У дакументах 2-й пал. 17 ст. медны солід называўся шэлегам, часам з удакладненнем «грубы» з-за адносна тоўстага манетнага кружка або «чырвоны» з-за колеру манетнага металу. Зрэдку сустракаецца назва «boratyriczyk» (барацінчык). На Бе ларусі Б. літоўскія выпускаў Брэсцкі манетны двор.
Літ : 1676, 1752.
БАРЗДЫНЬ, курганны могільнік каля в. Барздынь Мінскага р-на.
За 400 м на 3 ад вёскі, на левым беразе Чорнага ручая, што ўпадае ў р. Іслач. 13 насыпаў выш. 0,5— 1,5 м, дыям. 3,5—8 м. Выявіў у 1978 і даследаваў 3 курганы ў 1980 Ю. А. Заяц. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на грунце і ў неглыбокіх падкурганных ямах галавой на 3 і У. Пахаванні (адзіночнае і парнае) абкружаны агароджамі з камянёў у 1—2 рады і ў 1—2 ярусы, адно пад плоскімі камянямі. Адзін курган пусты, у цэнтры кучай былі складзены камяні. Знойдзены цыліндрычная пазалочаная шкляная пацерка, фрагмент жал. сярпа (у насыпе). Верагодна, могіль-
2
Барацінкі літоўская 1666 (1) і польская 1660 (2) Яна II Казіміра Вазы.
Стаянка Баркалабава. Агульны выгляд раскопу.
Стаянка Баркалабава.
нік належаў славянізаваным балтам. Датуецца 11 ст.
Літ.: 421. Ю. А. Заяц.
БАРКАЛАБАВА, група археал. помнікаў каля в. Баркалабава Бы хаўскага р-на.
С т а я н к а ранняга мезаліту (10—8 тыс. гадоў таму назад). За 0,5 км на Пн ад вёскі, на другой надпоймавай тэрасе Дняпра выш. 16 м над летнім межанным узроўнем вады. Выявіў у 1972, абследаваў у 1973, даследаваў у 1988 100 м2 плошчы В. Ф. Капыцін. Знаходкі канцэнтраваліся на плошчы памерам 260x50 м уздоўж
Крамянёвыя наканечнікі стрэл (1—3, 8), скрабкі (4, 5, 7), скобля (9), разцы (6, 10, 13—14), вастрыё (11), сякера (15) са стаянкі Баркалабава.
броўкі тэрасы. Культурны пласт 0,2—0,5 м.
Знойдзены адшчэпы і сколы, аднаі двухпляцовачныя нуклеусы, пласціны і адшчэпы з рэтушшу, тронкавыя наканечнікі стрэл, канцавыя скрабкі з пласцін і пласціністых адшчэпаў, разцы «на вуглу зламанай пласцінкі», вастрыі з пласцін і адшчэпаў, скоблі, прылады з выемкамі і сякеркі з перахватам. Адносіцца да заключнага этапу свідэрскай культурьг, магчыма, гэта была стаянка-майстэрня.
Гарадзішча ранняга жал. веку і эпохі Кіеўскай Русі. На паўд. ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Гарадок, пры ўпадзенні р. Струга ў Дняпро. Пляцоўка падтрохвугольнай формы памерам 95x58 м, узвышаецца над поймай ракі на 13 м, папсавана траншэямі і дотамі часоў Вял. Айчыннай вайны. 3 паўн. і паўн.-зах. бакоў захаваліся сляды вала і глыбокі, часткова засыпаны роў, на якім прасочваецца ўезд на пляцоўку. Выявіў у 1855 М. В. БезКарніловіч, абследавалі ў 1928 А. Дз. Каваленя, у 1951 Ю. У. Куха-
рэнка, у 1967 Л. Д. Побаль, у 1988 Капыцін. Культурны пласт да 1 м.
Знойдзены фрагменты грубай ляпной і ганчарнай керамікі, вырабы з крэменю, бронзы і жалеза, косці жы вёл. Гарадзішча адносіцца да міла градскай, зарубінецкай, штрыхаванай керамікі культур і ранняга сярэднявечча. Матэрыялы абследавання сведчаць, што яно ўзнікла на месцы паселішча бронзавага веку.
Селішча. На 3 ад гарадзішча, уздоўж поймы р. Струга. Пл. каля 1 га. Адкрыў і абследаваў у 1928 Каваленя, абследавалі ў 1951 Кухарэнка, у 1967 Побаль. Знойдзена ляпная гладкасценная кераміка ранняга жал. веку і ганчарная кераміка ранняга сярэднявечча.
Літ.: 470, 904. В. Ф. Капыцін. БАРКІ, комплекс археал. помнікаў на У ад в. Баркі Полацкага р-на.
Курганны могільнік крывічоў. За 0,8 км ад вёскі. 17 курганоў: адзін доўгі (22x8 м, выш. 2 м), 3 падоўжаныя (7x5 м, выш. 2 м), астатнія круглыя дыям. 8—10 м, выш. 1,5 м. У 1967—71 даследаваў 9 курганоў Г. В. Штыхаў. Пахавальны абрад — трупаспаленне пад насыпам на грунце, у большасці выпадкаў зробленае па-за могільнікам. У шэрагу выпадкаў рэшткі крэмацыі змешчаны ў ямцы, выкапанай у грунце і накрытай гаршком.
У адным круглым кургане выяўлены і перапаленыя косці каня і быка. У круглых і авальных насыпах знойдзены пашкоджаныя агнём упрыгожанні: мініяцюрныя касцяныя качкі, бронзавыя трапецападобныя падвескі, грыўня, бравзалет, спіралькі, шкляныя блакітныя пацеркі, жал. спражкі, а таксама ляпныя гаршкі, глінянае прасліца. Выяўлены жаночыя ўпрыгожанні, пашыраныя ў балтаў і характэрныя для культуры смаленскіх доўгіх курганоў, у т. л. маніста, у якім чаргаваліся шкляныя пацеркі і рады бронзавых спіралек. Доўгі курган быў парожнім (кенатаф). Датуецца 8—9 ст.
Гарадзішча ранняга жал. веку. За 5 км ад в. Баркі (каля былой в. Гліснеўка), на пагорку, выш. 4—5 м. Пляцоўка круглая, дыям. 40 м. Каля асновы гарадзішча ёсць рэшткі невысокага вала і рова. Выявіў у 1967, даследаваў у 1973 Штыхаў. Культурны пласт 0,3 м. Знойдзена ляпная кераміка.
С е л і ш ч а. За 1,8 км ад вёскі, на беразе р. Дрыса. Плошча каля 2 га. Знойдзена кераміка 11 —12 ст. і больш позняга часу.
Літ.: 848, 1350. ' Г. В. Штыхаў. БАРМІЦА, дэталь засцерагальнага ўзбраення сярэдневяковага воіна 12—17 ст. Мела выгляд кальчужнага палатна-прывескі, якое прымацоўвалася да шлема-шышака або місюркі. Б. прыкрывала патыліцу, шыю, вушы, плечы і лапаткі воіна ад удараў халоднай зброяй.
БАРОНІКІ, гарадзішча днепрадзвінскай культуры каля в. Баро нікі Віцебскага р на. Размешчана на беразе р. Лучосы. Пляцоўка
авальная памерам 74x42 м, умацавана пазней невысокім валам. Абследаваў у 1956 Л. В. Аляксееў, даследаваў 140 м2 плошчы ў 1965, 1972 Г. В. Штыхаў. Культурны пласт у цэнтры пляцоўкі 0,2—0,3 м, з паўн. боку 0,9 м. Выяўлены ямы ад жытлаў слупавой канструкцыі. Знойдзены жал. нож з гарбатай спінкай, 2 каменныя клінападобныя сякеры, глінянае прасліца, жал. сякера скіфскага тыпу, тачыльны брусок, кавалкі глінянага посуду, бронзавая падвеска 5—4 ст. да н. э., скарб з трох драпяных бронзавых скроневых кольцаў 6—7 ст. н. э., якія мелі па 2 трапецападобныя
Бронзавыя падвескі (уверсе) і жалезвыя спражкі 8—9 ст. з курганнага могільніка Баркі.
Касцяныя качкі і іх фрагменты з курганнага могільніка Баркі.
падвескі, ляпная гладкасценная кераміка, зрэдку пакрытая штрыхамі або адбіткамі тэкстылю. У 6—8 ст., магчыма, выкарыстоўвалася як сховішча. Датуецца 5 ст. да н. э.— 4—5 ст. н. э.
Літ.; 34, 1361. Г. В. Штыхаў. БАРОЎКА, паселішча ранняга этапу грэнскай культуры каля в. Бароўка Быхаўскага р-на, на паўд.ўсх. ускраіне вёскі, на другой над поймавай тэрасе Дняпра. Вышыня над летнім межанным узроўнем вады 18 м. Выявіў і абследаваў у 1973, даследаваў у 1987 В. Ф. Ка-
пыцін, раскапана 280 м2 пл. Культурны пласт 0,3 м. Уздоўж броўкі тэрасы на пл. памерам 59X170 м выяўлены расшчэплены крэмень у выглядзе невял. скопішчаў.
Знойдзены адшчэпы, пласціны, асколкі, кавалкі разбітага крэменю, канкрэцыі, нуклеусы, іх абломкі і інш., што сведчыць пра існаванне на паселішчы месцаў па першаснай апрацоўцы крэменю, а таксама ўласна тронкавыя і асіметрычна-тронкавыя наканечнікі стрэл, канцавыя скрабкі на адшчэпах і пласціністых загатоўках, двайныя скрабкі з пласцін, скрабкі-разцы, скраб-
Бронзавае скроневае кольца 5—4 ст. да н. э. з гарадзішча Баронікі.
Бронзавая падвеска 5—4 ст. да н. э. з гарадзішча Баронікі.
кі-праколкі, скрабкі з выемкамі на краі, бакавыя, вуглавыя і сярэдзінныя разцы, сярэдзінныя і вуглавыя праколкі, рэжучыя і дзюбападобныя вастрыі, вырабы з выемкамі, прылады працы, якімі секлі, і інш. Крамянёвы інвентар паселіпіча падобны да знаходак на Мезінскай стаянцы (Чарнігаўская вобл.). Датуецца 12—10 тыс. г. таму назад.
Літ.: 567, 572, 619. В. Ф. Капыцін. БАРСУКІ, гарадзішча днепрадзвінскай культуры каля в. Барсукі Верхнядзвінскага р-на. За 2,5 км на ПдЗ ад вёскі, на правым беразе Зах. Дзвіны, у лесе. Займае ізаляванае ўзвышша. Пляцоўка амаль круглая памерам 36x34 м. Захава ліся 3 кальцавыя (выш. да 2 м), 2 падковападобныя (выш. 1,5 м) валы, а таксама равы. Па краі пляцоўкі выяўлены яшчэ адзін вал — унутраны. Выявіў і даследаваў 500 м2 у 1975—76'і 1981 В. I. Ша дыра. Першапачаткова на паселішчы існавала абарончая сцяна з бярвёнаў, іх згарэлыя рэшткі выяўлены разам з керамікай 1-га тысячагоддзя да н. э. Культурны пласт у цэнтры 0,3—0,5 м, бліжэй да краю 0,9—1 м.
Знойдзены каменныя сякеры, бронзавыя ўпрыгожанні, гліняныя пацерка і прасліцы, жал. нажы, шылы, сякера, брытва, ляпныя слабапрафіляваныя і слоікападобныя пасудзіны, тыповыя для днепра-дзвінскай культуры, фрагменты керамікі з шурпатай паверхняй, характэрнай для гарадзішчаў на тэр. Літвы і Латвіі сярэдзіны 1-га тысячагоддзя н. э., а таксама рэшткі посуду банцараўскай культуры. Магчыма, у пач. 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя гарадзішча выкарыстоўвалася як сховішча насельніцтвам банцараўскай культуры. Датуецца 4 ст. да н. э.— сярэдзінай 5 ст. н. э.