• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    Літ.: 1015.	Э. М. Зайкоўскі.
    БАЙНІЦА, спецыяльна абсталяванае месца (пазіцыя, адтуліна) для стрэльбы ў мурах і абарончых вежах, валах, равах, дотах і дзотах. Бываюць Б. адкрытыя — паміж зубцамі муроў або вежаў і закрытыя — праёмы ў сценах або мурах, перакрытыя зверху. Адтуліна Б., што выходзіць на фасад абарончых збудаванняў, прызначаная для агню з кулямётаў і гармат, наз. амбразурай. Першыя Б. ў мураваных абарончых пабудовах на Беларусі вядомы з 2-й пал. 13 ст. (Камянецкая вежа), пашырыліся ў 14 ст. (Лідскі замак). Яны былі прыстасаваны для стральбы пераважна з лукаў і арбалетаў. Іх амбразуры мелі прамавугольную, трапецападобную або паўцыркульную форму. У 15—16 ст. будаваліся вялізныя Б. «ніжняга і верхняга бою». Звы чайна форма іх амбразур паўцыркульная, радзей прамавугольная (Мірскі замак, Гродзенскі Стары замак). У 16—17 ст., калі на Беларусі шырока выкарыстоўваліся ручная агнястрэльная зброя (руш ніцы, аркебузы, мушкеты) і лёгкія гарматы, Б. прыстасоўваліся да гэтай зброі. Іх амбразуры набывалі круглаватую форму, а ў 17 ст. і форму фігуры, утворанай з круга — асновы амбразуры Б. і прамавугольніка, пастаўленага на яго кара цейшым бокам (замак у Любчы, касцёл у Камаях Пастаўскага р-на, брыгіцкі кляштар у Гродне). У 16— 17 ст. на валах земляных умацаванняў "часта Б. рабілі з лазовых кашоў, набітых зямлёю.
    Літ.: 95.	A. А. Трусаў.
    БАКІНІЧЫ, стаянка эпохі неаліту каля в. Бакінічы Пінскага р-на.
    За 500 м на ПдУ ад вёскі, на пясчаным узгорку правага берага р. Бобрык. Даўж. пляцоўкі каля 150 м. Выявіў у 1964 і даследаваў у 1965—67, 1987—88 У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт 0,3 м. Выяўлены ранненеалітычныя (5—4-е тысячагоддзі да н. э.), сякерападобныя, пласціністыя прылады працы з крэменю, абломкі 10—12 гаршкоў з дамешкамі ў гліне раслін, жарствы, тоўчаных ракавін і познанеалітыч ныя (3-е тысячагоддзе да н. э.) знаходкі, характэрныя для нёман скай культуры.
    Літ.: 460.
    БАЛІНСКІ Міхаіл Ігнатавіч [14.8. 1794, маёнтак Цярэспаль Полацкага пав,— 22.12.1863(3.1.1864)], гісторык, музеязнавец, археолаг, дзеяч асветы. Скончыў Віленскі ун-т (1818). Магістр філасофіі (1815). Чл. Таварыства шубраўцаў, супрацоўнік і адзін з рэдактараў яго органа газ. «Wiadomosci brukowe» («Вулічныя паведамленні»). 3 1816 рэдактар «Tygodnika Wilenskiego» («Віленскага штотыднёвіка»). Супрацоўнік і сакратар Віленскага друкарскага т-ва (1818—22). За ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1830—31 арыштаваны. У 1836 пераехаў у Варшаву, дзе займаўся навук. і літаратурнай працай. Адзін з заснавальнікаў навук. -літаратурнага час. «Biblioteka Warszawska» («Варшаўская бібліятэка»), У 1847 вярнуўся ў свой маёнтак Яшуны каля Вільні, даследаваў там археал. помнікі. 3 1856 супрацоўнік Віленскага музея старажытнасцей, чл. Рускага геаграфічнага т-ва, у 1861—62 віцэ-старшыня Віленскай археалагіч най камісіі. Разам з Т. Ліпінскім выдаў працу «Старажытная Польшча...» (т. 1—3, 1843—46), апошні том якой прысвечаны гісторыі мясцін і населеных пунктаў Вял. кн. Літоўскага, асабліва абарончым збудаванням. Выявіў і зафіксаваў шматлікія гарадзішчы, курганы, замчышчы. Упершыню апісаў старажытнасці Лоска (Валожынскі р-н), Крэва (Смаргонскі р-н), Ру жан (Пружанскі р-н), Смаргоні, Маладзечна, Мядзела, Навагрудка, Ляхавіч, Слуцка, Быхава, Пінска, Гродна і інш. Выявіў і апісаў рэшткі тоўстых сцен замка на астравах воз. Мястра, датаваў 12 ст. закладку Ніжняга замка ў Полацку. Аўтар прац пра Вільню і Віленскі ун-т.
    Літ.: 513.	Г. А. Каханоўскі.
    БАЛТЫ, група індаеўрапейскіх плямён і народаў, якія гавораць ці гаварылі на балтыйскіх мовах або іх дыялектах (літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, куршы, земгалы, селы). Упершыню тэрмін «балты» ўвёў ням. вучоны Г. Ф. Несельман у 1845. Фарміраванне Б. адбывалася ў эпоху неаліту (3—2-е тысячагоддзі да н. э.), калі носьбіты шнуравой керамікі культур пра-
    нікалі ў Сярэднюю і Паўн. Еўропу і асімілявалі мясц. насельніцтва. Арэал пашырэння Б. ахопліваў бас. Віслы, Нёмана, Зах, Дзвіны, Верхняга Падняпроўя, вярхоўі Волгі і Акі. У раннім жал. веку (7 ст. да н. э.— 4 ст. н. э.) Б. на Пд і ПдУ межавалі са скіфамі, сарматамі і плямёнамі зарубінецкай культуры, на Пн і ПнУ іх суседзямі былі фінаугорскія плямёны, на 3 — славяне і германцы. У пісьмовых крыніцах Б. ўпершыню згадваюцца Тацытам (1 ст. н. э.) у сувязі з промыслам бурштыну. Пталамей (2 ст. н. э.) указваў на этнічнае чляненне плямён Балтыйскага ўзбярэжжа і сумежных тэрыторый (венеды, вельты, айсты, карбоны, карыёты, селы, гелоны і інш.). У скандынаўскіх хроніках 9 ст. называюцца куршы, зем галы, прусы, у стараж.-рус. летапісах (11 ст.) — куршы, латгалы, прусы, яцвягі, пазней (12 ст.) — літва, жмудзь і інш. На тэр. Беларусі балтам належалі днепра-дзвінская культура, штрыхаванай керамікі культура, і магчыма, мілаградская культура. Старажытнасці больш позняга часу (5—7 ст.) на гэтай тэр. ў сваёй аснове былі таксама балцкімі, але ўжо са слав. уплывам. Вядучую ролю ў эканоміцы Б. доўгі час адыгрывала паляванне і рыбалоўства. 3 удасканаленнем прылад вытворчасці, што было выклікана шырокім выкарыстаннем жалеза, вядучай галіной гаспадаркі паступова станавілася земляробства. Асноўным тыпам пасяленняў Б. былі ўмацаваныя паселішчы — гарадзішчы, якія з развіццём земляробства змяняліся адкрытымі селішчамі — вёскамі, дзе жылі некалькі вялікіх, а потым і малых сямей. Тагачасныя Б. падзяляліся на заходніх, усходніх і дняпроўскіх. Да заходніх адносіліся пруса-яцвяжскія плямёны (прусы, яцвягі, куршы, налінды, скальвы), да ўсходніх — леталітоўскія (літва, аўкштайты, жэмайты, латгалы, земгалы і інш.). Вычляненне дняпроўскіх Б. можна правесці толькі археалагічна (юханаўская, верхняокская культуры і ўсх. частка днепра-дзвінскай куль туры). Адзіным рэліктам, які тут захаваўся ў 9—12 ст., было летапіснае племя голядзь. Паводле даных тапанімікі і археалогіі на тэр. Беларусі пражывалі продкі балцкіх плямён літвы, лотвы, латыгалі, яцвя гаў і інш. У 2-й пал. 1-га тысячагоддзя н. э. славяне, якія рухаліся з Пд на Пн па Дняпры, адрэзалі дняпроўскіх і часткова ўсходніх Б. і амаль поўнасцю асімілявалі іх. Выцесненыя ў рэгіён Прыбалтыкі, Б. прынялі ўдзел у фарміраванні этнічных літоўцаў і латышоў. На тэр. Беларусі асіміляцыя Б. працягвалася да 12—13 ст. і пазней. Частка іх была выцеснена на ПнЗ, частка знішчана, але значная колькасць засталася жыць на сваіх месцах,
    як астраўкі сярод слав. асяроддзя. 3 цягам часу славянізаваныя нашчадкі Б. усё больш зліваліся з новымі патокамі славян, што садзейнічала фарміраванню этнічнай спецыфікі зах. груп усх.-слав. насельніцтва 9—13 ст., з якіх склалася беларуская народнасць.
    Літ.: 725, 785, 803, 1051, 1063, 1211, 1313.	В. I. Шадыра.
    БАЛЯ СОЛЬНАЯ, стаянкі каменнага і бронзавага вякоў каля в. Баля-Сольная Гродзенскага р-на. Выявіў і абследаваў у 1972, 1975 М. М. Чарняўскі.
    Стаянка-1. На паўн.-ўсх. ускраіне вёскі, на кліне 4-метровай
    Бандарныя вырабы (бандаркі, днішчы,
    накрыўкі) 12—14 ст. з Віцебска.
    Каменная свідраваная сякера, знойдзеная паблізу стаянкі 1 Баля-Сольная.
    поймы паміж левабярэжнай поймай Нёмана і левым берагам ручая. Памеры 10x30 м. Культурны пласт да 0,4 м. Знойдзены крамянёвыя прылады працы і фрагменты керамікі бронзавага веку, крыху ніжэй стаянкі пры паглыбленні рэчышча — каменная свідраваная сякера.
    Стаянка-2 фінальнапалеалітычнага і мезалітычнага часоў. У вёсцы, на кліне 9-метровай тэрасы паміж левабярэжнай тэрасай Нёмана і правым берагам ручая. Памеры 50X150 м. Месцамі захаваўся культурны пласт да 0,3— 0,4м. Знойдзены крамянёвыя скраб-
    БАНДАРНЫЯ 71
    кі, клінападобныя разцы, скоблі, праколкі, архаічныя сякучыя прылады, аднапляцовачныя нуклеусы.
    У вёсцы, уздоўж краю левабярэжнай тэрасы Нёмана (выш. 6,5 м) уверх на 200 м па яго цячэнні, захаваліся рэшткі стаянкі каменнага веку.	М.М. Чарняўскі.
    БАНДАРНЫЯ ВЫРАБЫ, драўля ныя ёмістасці з бандарак (клёпак) для захавання і транспарціроўкі вадкіх і сыпучых рэчываў. Рэшткі бандарнага посуду часта сустракаюцца пры раскопках усх.-слав. га-
    радоў. Знойдзены днішчы, бандаркі, накрыўкі, жал. вядзёрныя дужкі, абручы і вушкі.
    Паводле формы, памераў і матэрыялу знаходак можна меркаваць пра разнастайнасць Б. в. у гарадах Беларусі 12—16 ст. Хваёвыя днішчы дыям. 50 см былі ў вадавозных бочках, дыям. 30—40 см — у пукатых вышынёй 45—52 см. Яловыя днішчы, як найбольш вільгацеўстойлівыя, дыям. 28—29 см ставілі ў даёнкі і бойкі, дубовыя дыям. 42—47 см.— у 10вядзёрныя бочкі, якія выкарыстоўвалі на квашанне, саленні, для захоўвання моцнага пітва. Днішчы меншых памераў былі ў бочачках, біклагах, у якіх пераносілі ваду, квас, гарэлку. У Бярэсці знойдзена біклага 13 ст. Авальныя днішчы памерамі 33—35Х Х43—50 см рабілі ў цэбрах, балеях, ражках. Днішчы таўшч. 4,5—6,5 см з роўна абчасанымі краямі былі ў ліпо вак — посуду для захавання мёду. Такі посуд выдзёўбвалі з тоўстай калоды, у аснову якой устаўлялі масіўнае дно. Накрыўкі па форме не адрозніваліся ад днішчаў, але былі менш тоўстыя (0,5— 1 см). Бандаркі вял. памераў выраблялі для бочак, меншых — для бочачак, кубельцаў, цэбраў, яшчэ меншых (да 28 см) — да вёдраў (дыям. унізе 25—
    28 см, уверсе 22—23,5 см). Каля вусця вядра ў бандаркі ўбівалі жал. вушкі, за якія чаплялася жал. дужка. Каркас бочкі або вядра мацавалі лазовымі ці жалезнымі (Бярэсце, Слуцк) абручамі.
    Паводле раскопак некаторых гарадоў вядомы малапамерны сталовы бандарны посуд выш. 10—15 см: кубкі, чашкі і інш. У Бярэсці сабрана 250 днішчаў і 120 бандарак, на Верхнім замку Віцебска іх знойдзена адпаведна 138 і 43. Рэшткі Б. в. выяўлены пры раскопках Полацка, Мінска, Гродна, Слоніма,
    Бандарныя вырабы (бандаркі, днішчы,
    Пінска, ДавыдТарадка, Слуцка і інш.
    Літ.: 206, 385, 424, 486, 702, 703, 1347.	Л. У. Калядзінскі.
    БАНІСТЫКА (франц. bonistique), дапаможная гіст. дысцыпліна, якая вывучае гісторыю папяровых грашовых знакаў і бонаў, іх ролю ў грашовым абарачэнні дзяржавы. Упершыню папяровыя грошы паявіліся ў Кітаі ў 650. Абарачэнне папяровых грошай узрасло з развіццём капіталістычных адносін і дэманетызацыяй серабра і золата. Да сярэдзіны 19 ст. банкаўскія білеты выпускалі ў выглядзе бестэрміновага вэксаля прыватных банкаў у буйных купюрах, якія прад’яўніку аплочвалі золатам і серабром. Першыя банкноты выпушчаны ў 1690 у штаце Маса чусетс (ЗПІА), у 1762 — банкацэтлі ў Аўстрыі, у 1790 — асігнаты ў Францыі, у 1794 — злотыя ў Рэчы Паспалітай і інш. У Расіі эмісія дзярж. асігнацый пачалася ў 1769. У 1843 яны заменены крэдытнымі білетамі. Наладжваўся выпуск буйных і дробных наміналаў (1, 3, 5, 10, 25, 50, 100 руб., пры Мікалаю II