Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
з бел. і літ. гарадоў, фуры з баявымі даспехамі — латамі, шышакамі, халоднай зброяй, заступамі, рыдлёўкамі, з трафейнымі барабанамі, літаўрамі і сцягамі. У час аблог ці раптоўнага нападу гарнізон замка меў права карыстацца ўсімі звсзе нымі сюды прыпасамі і правіянтам з хлебных свірнаў, што і было зроблена зімою 1661, калі Б. з. асаджалі атрады Вял. кн. Літоўскага на чале з гетманам С. Чарнецкім. Каб не даць магчымасць па лёдзе падысці да сцен фартэцыі, гарні зон рус. войск пастаянна абколваў лёд у вадзяным рове. Вясною 1661 умацаванні замка зноў рамантавалі: выкапалі абарончы роў глыб. 4, шыр. 7 сажняў, гарадавую сцяну па байніцы абклалі дзёрнам, каб «зажечь было немочно», на падзамку насыпалі бастыёны, паставілі на іх драўляныя сцены з абламамі і байніцамі для верхняга і падэшвенна-гарматнага баёў. У чэрвені 1661 Б. з. пастаянна знаходзіўся ў аблозе. Нешматлікі рус. гарнізон не мог трымаць абарону па ўсім перыметры замка і падзамка, таму ўмацаванні падзамка на дзве трэці былі спалены і знішчаны гар. пасад. Дзякуючы запасам зброі і хлеба замак цэлы год вытрымліваў аблогу атрадаў С. Чарнецкага, В. Валовіча, А. Русецкага і пяхотнага палка П. Caneri. 9.7.1662 знясілены гарнізон пакінуў замак і адступіў на У.
Барон А. Маерберг, які праз 3 ме сяцы праязджаў праз Барысаў, адзначаў: «2-га кастрычніка за 120 вёрст ад Магілёва паявіўся перад нашымі вачыма Барысаў. Ен складаецца з 2 крэпасцяў на левым беразе Бярэзіны, воды якой, прымножаныя водамі... рэчкі Схі, цякуць і абкружаюць яго. Пабудоў у ім няма ніякіх, акрамя ўбогага жытла ваяводы з капліцаю... а горад, што прылягае да крэпасцяў, разбураны». Удзельнік польскага пасольства ў Маскве Б. Танер у 1678 запісаў: «Горадам гэтым валодалі масквіцяне дзякуючы зручнасці, прадстаўленай вялікай ракой Бярэзінай, аб чым і цяпер сведчаць бачныя рэшткі сцен і валоў». У канцы 17 ст. Б. з. і падзамак прыведзены ў парадак, і яго бастыённыя ўмацаванні захоўваліся ў добрым стане да канца 18 ст. Да цяперашняга часу захаваліся равы, запоўненыя вадой.
Літ.: 214, 746, 837, 942, 1145.
М. А. Ткачоў.
БАРЫСАЎСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ. Заснаваны ў 1946, адкрыты ў 1950. Mae 430 прадметаў археалогіі (1991): каменныя сякеры і кліны з раскопак гарадзішча Кімія, фрагменты гліняных пасудзін культуры штрыхаванай керамікі, сярпы, каменныя зерняцёркі, косці жывёл, косці і луска рыб, грузілы для сетак, прадметы ганчарнай справы, сляды здабычы і апрацоўкі жалеза з гарадзішча Дзядзілавічы, касцяны грэбень, бронзавая бразготка, пячатка, спражкі, пярсцёнкі, жалезны цвік, шкляныя пацеркі, смальта,
шыфернае прасліца і інш. рэчы з раскопак у Стара-Барысаве, крамянёвыя разцы, скоблі, скрабкі, нуклеусы, наканечнікі стрэл, праколкі з мезалітычнай стаянкі Глівін. Нумізматычная калекцыя налічвае каля 3 тыс. манет 16—20 ст., у т. л. скарб з-пад в. Хутар Чэрвеньскага р-на (гл. ў арт. Манетныя скарбы), скарб рус. медных манет канца 19 — пач. 20 ст. (знойдзены ў 1988), дацкія маркі 1617, патагоны Іспанскіх Нідэрландаў 1624, орты 1625, лёвендаальдэры Злучаных Правінцый 1650—54, рыксдаальдэры Зах. Францыі 1659, палушкі Івана III, грыўні 1770, паўгрошы літоўскія і польскія і інш.
БАРЫСАЎСКІ КУРГАННЫ МО ГІЛЬНІК. На паўн.-зах. ускраіне горада, ва ўрочышчы Барок, на ўзвышшы левага берага р. Бярэзіна. Да 1926 у 6 курганных групах былі 204 курганы, захаваліся 2 гру пы з 70 насыпаў выш. 0,8—2 м (адзін 3 м), дыям. 6—10 м. Даследавалі ў 1892 У. 3. Завітневіч, у 1928 A. М. Ляўданскі, у 1971 Г. В. Штыхаў. Раскапана больш за 10 курганоў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне пад насыпам галавой на 3, трапляюцца пахаванні ў ямах (адна яма абкладзена дрэвам).
Знойдзены бронзавыя і сярэбраныя пацеркі тыпу дрыгавіцкіх, шматгранныя і круглыя сердалікавыя пацеркі (некаторыя залачоныя і пасярэбра ныя, адна хрустальная), бронзавы пласціністы бранзалет, лунніца, пяр сцёнкі, крыжыкі, вял. жалезны серп. Могільнік з’яўляўся некропалем стараж. Барысава. Г. В. Штыхаў. БАРЬІСАУШЧЫНА, бескурганны могільнік бронзавага веку каля в. Барысаўшчына Глускага р-на. За 2 км на Пд ад вёскі, на левым беразе р. Камарынкі. Выявіў і абследаваў у 1964 Л. Д. Побаль, абследаваў у 1977 В. Ф. Капыцін. У паўн. частцы пясчанай касы, якая выходзіць у пойму ракі, выяўлена пахаванне. Пахавальная яма дыяметрам да 0,5 м запоўнена дробным вуголлем, попелам і кальцыніраванымі касцямі. У верхняй частцы ямы знаходзіліся абломкі шматвалікавай пасудзіны, упрыгожанай лапчастым арнаментам (упершыню знойдзена на тэр. Беларусі). У яме былі таксама 4 крамянёвыя скрабкі, сякера, некалькі адшчэпаў. Пад спаленымі касцямі, на дне ямы на глыбіні 0,5 м ляжалі частка чэрапа чалавека і 2 крамянёвыя нажы. Выяўлены яшчэ 4 месцазнаходжанні спаленых касцей і керамікі эпохі бронзы.
Літ.: 464а, 847. в. Ф. Капыцін. БАРЫСАЎШЧЫНА, археал. помнікі каля в. Барысаўшчына Хойніцкага р-на.
Паселішча эпохі неаліту і мезаліту. За 500 м на Пд ад вёскі, на левым бераге р. Віць, на пясча най выдме. Выявілі ў 1960 У. Ф. Іса-
енка і А. П. Гарчанка, даследаваў у 1966 Ісаенка. Культурны пласт 0,3 м. Знойдзены 34 крамянёвыя прылады працы, 240 апрацаваных крамянёў, 35 абломкаў вастрадонных ляпных гаршкоў, меднае долата 3,5 тыс. г. да н. э. (самая стараж. металічная прылада на Беларусі).
Гарадзішча ранняга жал. веку. Мясц. назва Акопы. За 2 км на Пд ад вёскі, ва ўрочышчы Палосы. Пляцоўка памерам 120X100 м, умацавана 2 кальцавымі валамі (выш.
Крамянёвыя наканечнікі (1, 2, 23), разцы (3—6). нажы (7, 8). скрабкі (9, 10, 12—15, 22), скоблі (11, 18, 24), устаўка (16), трапецыі (17 —19), сегмент (20), сякерка (21) з паселішча Барысаўшчына.
Меднае долата 3,5 тыс. г. да н. э. з паселішча Барысаўшчына.
ўнутранага 0,6—0,8 м, шыр. 14— 15 м, выш. вонкавага 1,9—2,1 м, шыр. 16 м) I ровам паміж імі (глыб. каля 1,5 м). Вядома з 1889, абследавалі ў 1963 Ісаенка, у 1976 Т. М. Каробушкіна.
Літ..; 412. У. ф. Ісаенка.
БАРЫСКАВІЧЫ, курганныя могільнікі дрыгавічоў каля в. Барыскавічы Мазырскага р-на.
Мог і л ь нік 1. На зах. ускраіне вёскі. 15 курганоў выш. 1—3 м, дыям. 3—6 м. Выявіў і даследаваў 6 насыпаў у 1889 У. 3. Завітневіч, абследаваў у 1976 У. Ф. Ісаенка. Выяўлены рэшткі вогнішчаў, фрагменты гліняных гаршкоў.
Могільнік-2. На ўсх. ускраіне вёскі. 12 насыпаў выш. 1—3 м, дыям. 4—7 м. Выявіў і даследаваў 7 курганоў у 1889 Завітневіч, аб следаваў у 1976 Ісаенка. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах глыб. 0,7 м. Пахавальны інвентар — пярсцёнкападобныя і трохпацеркавыя скроневыя кольцы, бронзавыя, шкляныя і зярнёныя пацеркі. Могільнікі датуюцца 10— 12 ст.
Літ.: 38Q.
БАРЫЧЭЎСКІ (сапр. ТарнаваБарычэўскі) Іван Пятровіч [1810, Мінская губ.—24.7(5.8). 1887], беларускі археолаг, гісторык, археограф, фалькларыст і этнограф. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1829) і Кіеўскую духоўную акадэмію(1833). У 1835—41 служыў у розных дэпартаментах, з 1841 у Гал. упраўленні шляхоў зносін, дзе з 1860 быў дырэктарам канцылярыі. Пытанні археалогіі і этнагоафіі знайшлі адлюстраванне ў апуолікаваных у часопісах «Санкт-Петербургскне ведомостн» і <Маяк>, «Журнал Мнннстерства народного просвегцення» артыкулах « Пра рускі летапіс у Літве, названы «Хронікай Быхаўца» (1838), «Камяні літоўскіх багінь» (1839), «Урывак з літоўска-рускай гісторыі» (1845), манаграфіі «Аповесці і паданні народаў славянскага племя» (1840) і інш. Звесткі пра помнікі старажытнасці змешчаны ў працы «Паведамленні пра старажытныя помнікі, якія знаходзяцца ў ведамстве Галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін і публічных будынкаў» (1861).
Лгт.: 513. Г. А. Каханоўскі.
БАРЭАЛЬНЫ ЧАС , пачатковая фаза галацэну.
БАСТЫЁН (франц. bastion ад позналац. bastillio будую ўмацаванне), чатырох-пяцівугольнае ўмацаванне ў вуглах крапасной агароджы для абстрэлу мясцовасці наперадзе і ўздоўж крапасных сцен і равоў перад імі. На Беларусі земляныя Б. вядомы з сярэдзіны 16 ст. Складаліся з 1 ці 2 земляных валоў для размяшчэння гармат: 1-ы — галоўны, 2-і (кавальер) узвышаўся над 1-м.
Унутры Б. вымуроўвалі парахавыя скляпы, скляпеністыя падземныя пераходы. Два даўжэйшыя бакі наз. фасадамі, карацейшыя — фланкамі. Фланкі двух суседніх Б. і частка крапасной сцяны паміж імі (курціна) стваралі бастыённы фронт. Б. былі ў Бабруйскіх крапасных умацаваннях, Заслаўскім замку, замкавых умацаваннях Ляхавіч, Нясвіжа і інш.
БАЦВІНАВА, курганны могільнік радзімічаў каля в. Бацвінава Чачэрскага р-на. 18 насыпаў выш. 1,5—3 м, дыям. 6—12 м. Абследавала ў 1967 Г. Ф. Салаўёва. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце з рэшткамі спаленай агароджы і ў яме (1). Жаночыя пахаванні — галавой на 3, мужчынскія і парныя — на У.
Пахавальны інвентар: нож у ножнах на масіўным бронзавым ланцугу, падковападобныя фібулы, рэшткі паяснога набору, жаночыя ўпрыгожанні (7-прамянёвыя скроневыя кольцы, грыўня, бранзалеты, пярсцёнкі, лунніцы, крыжыкі круглаканцавыя, пятлістыя, язычковыя і «анцкага» тыпу,
М. В. Без-Карніловіч.
дырхем пач. 10 ст. і брактэаты). Пахаванне ў яме галавой на Пд, у калодзе. Пахавальны інвентар: бранзалет, 2 на жы, фібулы. Належыць, магчыма, чужынцу з Пд.
Датуецца 11—12 ст.
Літ.: 1120. Г. Ф. Салаўёва.
БАЯВЫХ СЯКЁР КУЛЬТЎРА, гл. Шнуравой керамікі культура.
БДЫН, пахавальнае збудаванне, якое ставілася над магілай. У слав. фальклоры вядомы як «хатка смерці». У пісьмовых помніках 11—13 ст. найчасцей называецца «столп» і абазначае невял. домік, келлю, старож ку, надмагілле. Выконваў функцыі памяці пра нябожчыка, прыстанішча для яго душы, аховы пахавання ад знешніх уздзеянняў (атмасферных ападкаў, жывёл і г. д.). Археолаг Б. А. Рыбакоў лічыць, што дамавіны ў выглядзе невял. хатак над пахаваннямі палян, радзімічаў' і драўлян паявіліся ў раннім жал. веку (зарубінецкая культура), былі распаўсюджаны да звычаю пахавання ў курганах, зноў паявіліся пасля яго адмірання і існавалі да 19 ст. У слав. курганах эпохі Кіеўскай Русі на тэр. Беларусі сустракаюцца рэшткі Б. 2 тыпаў; зрубныя (з бярвёнаў) і слупавыя (з каркасам з тонкіх слупоў, якія замацоўваліся цвікамі). Этнографы сустракалі дамавіны ў выглядзе драўляных зруб ных домікаў памерам 1,5x2 м з
2-схільным дахам і маленькім аконцам.
Літ.: 140, 1008. У. У. Багамольнікаў. БЕЗ КАРНІЛОВІЧ Міхаіл Восіпа віч [29.9(10.10).1796, Магілёўская губ.— 7(19).1.1862], беларускі гісторык, краязнавец, этнограф, вайсковы тапограф і статыстык, генералмаёр рус. арміі. Скончыў 1-ы кадэцкі корпус (1816). У 1831—47 кіраваў тапаграфічнай экспедыцыяй у Мінскай, Наўгародскай, Валынскай, Віцебскай, Магілёўскай губ. і Бела стоцкай вобл. Даследаваў гісторыю Беларусі, збіраў архіўныя звесткі, запісваў нар. паданні пра помнікі археалогіі і стараж. архітэктуры. Аўтар працы па бел. гіст. краязнаўству. Тэрыторыю Беларусі абмяжоўваў Віцебскай і Магілёўскай губ., астатнія бел. землі называў Літвой. Продкамі беларусаў лічыў крывічоў і радзімічаў, гаварыў пра беларусаў як пра самастойнае племя і ставіў іх у адзін шэраг з суседнімі народамі. Цэнтрам крывічоў лічыў Полацк, адзначаў згуртаванасць Полацкай зямлі ў 1230—40-я г. ў барацьбе супраць крыжакоў. Поруч са зборам краязнаўчых звестак пра Ві цебск, Полацк, Магілёў, Друцк, Оршу, Мсціслаў, Азярышча, Копысь, Лепель, Чэрыкаў і інш. бел. гарады і мястэчкі ён падкрэсліваў іх гіст. даўнасць, адзначаў у іх археал. аб’екты. У Магілёве побач з горадам выявіў вёску Магілу з мноствам курганоў, у Дрысе ўстанавіў сляды замка, на Дняпры ў Ко пысі, на яго думку, таксама стаяў умацаваны замак, які быў разбураны ў час ваенных баталій у 16— 17 ст. Паміж Прапойскам і в. Лясной ім зафіксавана мноства кур ганоў.