Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
БЕРАСЦЯНКА, невялікая пасудзіна з бяросты для захоўвання мёду, прыпраў і інш. прадуктаў. На Беларусі вядома па знаходках 12— 13 ст. у культурным пласце стараж. Гродна і Віцебска. Выраблялася з суцэльнага кавалка бяросты.
Гарадзенская Б. выш. 18 см, дыям. донца каля 12 см, на знешніх баках вострым прадметам (трубачкай або цві ком) нанесены 4 княжацкія знакі. Віцебская Б. мае памеры донца 26 X Х28 см, па краях з адтулінамі для ла зовых дубчыкаў. Б. часта аздаблялі ціснёным узорам у выглядзе сеткі,
БЕРАСЦЯНЫЯ ГРАМАТЫ , пісьмы, запіскі і дакументы 11 —15 ст. на бяросце, выяўлены пры раскопках стараж.-рус. гарадоў. Літары надрапвалі завостранай касцяной ці жал. палачкай — пісалам на тым баку бяросты, які прылягаў да дрэва. Б. г. сведчаць, што на Русі і ў Вял. кн. Літоўскім пісьменнасць была пашырана не толькі сярод феадалаў, духавенства, але і сярод простых гараджан. Усяго вядома 750 Б. г., у т. л. з Ноўгарада (у 1951 знойдзена першая), Старой Русы (23 граматы), Смаленска (10), Пскова (4). На тэр. Беларусі Б. г. выяўлены ў Віцебску і Мсціславе.
БЕРАСЦЯНЫЯ 87
А лн есн продаль, а добро сьтворя у купн мн жнта» (Ад Сцяпана да Няжылы. Калі ты прадаў адзенне, то купі мне жыта на 6 грыўняў. А калі чаго не прадаў, то прышлі мне ў наяўнасці. Калі ж прадаў, то, будзь ласкаў, купі мне жыта). Збе рагаецца ў Віцебскім абл. краязнаўчым музеі. У 1980 у Мсціславе Л. В. Аляксеевым знойдзены фрагмент 2-й на Беларусі Б. г. пач. 13 ст. Захаваліся 2 радкі: у першым гаворыцца пра пшаніцу на суму 4,5 грыўні, у другім — пра нейкага
Берасцянка з княжацкімі знакамі 12— 13 ст. Гродна (справа — фрагмент).
Княжацкія знакі Рурыкавічаў на берасцянцы 12 ст. Гродна.
Агульны выгляд раскопу паселішча-1 Бердыж.
Крамянёвыя праколкі (1—3), наканеч нікі стрэл (4, 5, 8), вастрыі (6, 7, 9—13) са стаянкі Берасценава.
хваёвых лапак, кружкоў і кропак.
У 19—20 ст. выраблялі Б. з вечкам. Літ.: 486.
Берасцяная грамата 13 14 ст. Віцебск
Асн. тэма Б. г. 11—12 ст.— крэдыторства, аддача грошай у доўг пад працэнты ці патрабаванне вярнуць яго. Гал. змест Б. г. 13—15 ст.— валоданне зямлёй, клопаты пра сяўбу ці ўборку збожжавых, даходы з прамысловых угоддзяў, феад. павіннасці, абавязацельствы, завяшчанні. Б. г. 13—14 ст. знойдзена ў Віцебску ў 1959. Яе тэкст: «От Степана кь Нежнловн. Оже есн продаль порты, а купн мн жнта за 6 грнвен-ь. А лн цего есн не продаль, а послн мн лнцемь.
Сямёна. Захоўваецца ў Мсціслаўскім краязнаўчым музеі. Адна наўгародская Б. г. 11 ст. напісана Жыравітам, жыхаром Полацка, Смаленска або Віцебска. У асобных наўгародскіх Б. г. упамінаюцца «Гав-ько Полоцаннно» (жыхар Полацка), справа якога разбіралася ў судзе, і палонны, выкуплены з Полацка. У Б. г. трафарэтны па чатак: ад каго і каму пасылаецца або хто каго вітае. Звесткі, якія даюць Б. г. ў галіне фанетыкі, марфалогіі і сінтаксісу, каштоўныя для гісторыі мовы. Для мовы грамат
характэрна адсутнасць царкоўнаславянскай кніжнай лексікі.
Літ.: 55, 327, 1394. Г. В. Штыхаў. БЕРДЫЖ, група археал. помнікаў каля в. Бердыж Чачэрскага р-на.
Паселішча-1 эпохі верхняга палеаліту. За 3 км на Пд ад вёскі, за 0,5 км на Пд ад в. Падлужжа, ва ўрочышчы Калодзежкі, на паўд. пакатым схіле яра, урэзанага да цокаля другой надпоплаўнай тэрасы правага берага р. Сож. Прыдалінны ўчастак шыр. на месцы паселішча 150—200 м, уяўляе сабой спадзісты карэнны схіл даліны выш. 15— 20 м над летнім межанным узроўнем вады ў рацэ. Адкрыў у 1926 К. М. Палікарповіч, даследавалі ў 1927 С. М. Замятнін, у 1928—29, 1938—39 Палікарповіч, у 1958—60, 1967, 1969, 1970 У. Дз. Будзько, у 1971 А. Г. Калечыц, раскапана 380 м2 пл. Культурны пласт 0,3— 0,7 м. Выяўлены рэшткі 4 жытлаў і 5 гасп. ям, у будаўніцтве якіх выкарыстаны чарапы, буйныя плоскія і трубчастыя косці маманта і інш. жывёл. Першае жытло размешчана ва ўсх. частцы паселішча, уяўляла сабой авал памерам 5,5X4,5 м, заглыблены ў мацярык на 0,5—0,6 м, на вонкавым краі якога размешчаны 13 чарапоў маманта, паміж імі прасочаны рэшткі сценак. У цэнтры жытла былі рэшткі адкрытага агнішча. Другое жытло размяшчалася на ПдЗ ад першага, уяўляла сабой паўавал памерам 7,5x4 м (даследавана паўн. частка жытла). Для пабудовы фундамента выкарыстана 10 чарапоў і больш за 40 трубчастых і плоскіх касцей мамантаў. Трэцяе жытло размяшчалася на ПдЗ ад другога, уяўляла сабой падоўжны авал памерам 11,5x5,5 м, сцены якога ўтваралі плоскія косці, пастаўленыя вертыкальна, і трубчастыя косці, пакладзеныя адна на адну гарызантальна або пастаўленыя вертыкальна. Падпоркамі для іх служылі чарапы маманта. У сярэдзіне жытла было адкрытае агнішча памерам 2X1,6 м. Чацвёртае жытло размяшчалася на Пн ад трэцяга, авальнай формы, памерам 8x4,5 м, было'складзена ў асноўным пастаўленымі вертыкальна плоскімі кас цямі маманта, а таксама спалучэннямі трубчастых касцей з чарапамі. Гасп. ямы дыям. 2,4—3 м, глыб. 0,6—0,8 м выкапаны ў мацерыку ніжэй дзённай стараж. паверхні, абкладзены буйнымі касцямі ма мантаў, зверху накрыты біўнямі. На паселішчы знойдзены крамянёвыя наканечнікі коп’яў з бакавой выемкай, бакавыя, сярэдзінныя і вуглавыя разцы, нажы касцёнкаўскага тыпу, нажы-кінжалы, скрабкі, пласцінкі з прытупленым рэтушшу краем, вастрыі тыпу гравет, рэтушоры, адбойнікі, нуклеусы, прыла-
ды сякерападобных форм і інш. Знойдзены пласціны з біўня маманта з геаметрычным арнаментам, характэрным для помнікаў касцёнкаўска-вілендорфскай культуры. Паселішча адно з самых стараж. на тэр. Беларусі; яго ўзрост — 27— 25 тыс. г. Абсалютнае датаванне: першае 23 430+180 і другое 24 000 г. назад; помнік адносіцца да касцёнкаўска-вілендорфскай культуры.
П а с е л і ш ч а-2. За 0,5 км на Пн ад вёскі, ва ўрочышчы Кокаўня. Адкрыў у 1926 і абследаваў у 1954 Палікарповіч, абследавала ў 1978 Калечыц. Культурны пласт на дзюнападобным узвышшы ў агаленнях
Паселішча 1 Бердыж.
Скопішча касцей маманта на паселішчы-1 Бердыж (раскопкі 1928).
0,15 м прасочаны на пл. 150 м2. Знойдзены крамянёвыя нуклеусы, пласціны, адшчэпы, скрэблы, ромбападобны наканечнік стралы, фрагменты ляпной керамікі эпохі неалі ту і бронзавага веку.
Курганны могільнік ра дзімічаў. За 0,1 км на 3 ад вёскі. Каля 50 насыпаў выш. 1—2,5 м, дыям. 6—9 м. Адкрыў у канцы 19 ст. Е. Р. Раманаў, абследавалі ў 1928 Палікарповіч, у 1976 М. А. Ткачоў. Палі карповіч ускрыў 3 курганы, у 2 выяўлена пахаванне на гарызонце, у адным — у падкурганнай яме. Датуецца 10—13 ст.
Літ.: 169, 172, 919.
У. Дз. Будзько, М. А. Ткачоў.
БЁРШТАЎСКІ МАНЁТНЫ СКАРБ. Знойдзены на беразе воз. Берштаўскае каля в. Бершты Шчучынскага р-на ў 1889. Змяшчаў каля 6000 білонных і медных
манет. Рэч П a с п а л і т а я. Паўтаракі 1624—26 Зыгмунта III Вазы, польская (каронная) чаканка; шэлегі-барацінкі 1659—66 Яна II Казіміра, літ. і польская чаканка, драйпёлькеры 1633 Густава II Адольфа,
Сучаўскі манетны двор з адзнакай эльблёнгскага манетнага двара. Ухаваны ў 2-й пал. 1660 х г. Адзін з найб. буйных манетных скарбаў 17 ст. на Беларусі (гл. таксама Зачэпіцкі манетны скарб, Лактышоўскі манетны скарб, Лікоўскі манетны скарб, Мароськаўскі манетны скарб).
Літ.: 1722.
БЕРШТЫ, група стаянак у ваколіцах в. Бершты Шчучынскага р-на.
С т а я н к а-1 ранняга перыяду нё манскай культуры. У цэнтры вёскі, на паўд.-ўсх. беразе воз. Берштаўскае. Часткова знішчана. Выявіў і абследаваў у 1967 М. М. Чарняўскі. Культурны пласт 0,5 м. Знойдзены крамянёвыя прылады працы і фрагменты гаршкоў з раслінным дамешкам у гліне. Датуецца 4-м тысячагоддзем да н. э.
С т а я н к а-2 бронзавага веку. На Пд ад возера, на правабярэжнай поплаўнай дзюне. Выявіў у 1967 Чарняўскі.
Стаянка-3 эпохі мезаліту. На востраве возера. Выявіў у 1958 ЛС. Клейн.
БЕЧЫ гарадзішча балотнага тыпу мілаградскай і зарубінецкай культур каля в. Бечы Жыткавіцкага р-на. За 1 км на Пд ад вёскі, на правым беразе р. Сцвіга, у лясным урочышчы Гарадзец. Плошча 9,5 га (самае вял. на Беларусі гарадзішча). Вядома з канца 19 ст., абследавалі ў 1928 А. Дз. Каваленя, С. С. Шутаў, у 1961, 1974 Л. Д. Побаль. Падзелена валам (выш. 1— 2 м, шыр. 10—12 м, у зах. частцы разбураны) на заходнюю (2,6 га) і ўсходнюю (6,8 га) пляцоўкі, умацаваныя агульным валам даўж. 1,41 км. 3 паўн.-зах. і паўд. бакоў на пляцоўках прасочваюцца сляды ўваходаў. Культурны пласт 0,1 — 0,2 м, слаба выражаны. Выяўлены рэшткі грубаляпной керамікі. Гарадзішча не было заселена чалавекам і, верагодна, у стараж. часы з’яўлялася сховішчам жыхароў навакольных паселішчаў.
Літ.: 899, 904.	Л. Д. Побаль.
БЕШАНКРВІЦКІ ГІРТОРЫКА КРАЯЗНАУЧЫ МУЗЕЙ. Адкры ты ў 1987. Mae каля 120 прад метаў археалогіі (1991): касцяныя наканечнікі стрэл, каменныя і рагавыя сякеры, каменная шліфаваная пліта, падвескі з бурштыну і іклаў жывёл, бівень маманта, абломкі чарапных касцей і рогі дарослага і маладога быка тура, фрагменты гліняных гаршкоў з раскопак курганных могільнікаў каля в. Давыдкаві чы, Крупеніна, стаянкі Асавец. Дэманструюцца карты археал. пом нікаў раёна, стаянак Крывінскага тарфяніка, фотаздымкі стаянак, раскопак, знаходак. У нумізматычнай калекцыі медныя капейкі Пятра I і сярэбраныя 1911—14.
БЁЛІНГ, гл. ў арт. Позналебавікоўе.
БІБІНА, гарадзішча днепра-дзвінскай культуры каля в. Бібіна Гарадоцкага р-на. За 1,5 км на Пн ад вёскі, за 2 км на 3 ад воз. Задрачча, на гары выш. 25 м. Мясц. назва Талерка. Пляцоўка круглая, дыям. да 46 м. На схілах гары выяўлены рэшткі вала выш. да 0,5 м. 3 Пд захаваўся роў глыб. да 2 м. Вядома з 1969, даследаваў у 1973 Г. В. Штыхаў, абследавала ў 1981 В. М. Ляўко. Культурны пласт 1,5 м. Знойдзена кераміка, косці жывёл. Датуецца 6—2 ст. да ц. э.
«БІБЛІДГРАФІЯ ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ», даведачны бібліяграфічны паказальнік асн. прац па гісторыі Беларусі дасавецкага часу. Выдадзены ў 1969 у Мінску. Змяшчае бібліяграфічныя звесткі пра летапісы, хронікі, зборнікі дакумен таў, вучоныя запісы са зборнікаў, часопісаў, кніг на бел., рус., укр. мовах, выдадзеных з 1809 да 1966. У кнізе названы таксама працы па гісторыі Расіі, Літвы, Украіны, якія закранаюць асобныя пытанні гісторыі Беларусі. Уключаны найб. важныя работы па археалогіі, у т. л. пра рассяленне славян, стараж.-рус. плямён, помнікі сярэдняй і паўн. Беларусі, паселішчы 1-га тысячагоддзя н. э., курганы 10 — 13 ст., планіроўку і забудову раннефеадальных гарадоў (Брэст, Ваўкавыск, Навагрудак, Пінск, Полацк і інш.), майстроў залатых і сярэбраных спраў 12—17 ст., мастацкія вырабы кастарэзаў стараж. гарадоў, нумізматычныя знаходкі, тапаграфію скарбаў 9—13 ст. і інш.