Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
зі, Казахстане, Сібіры. Выкарьістанне бронзавых прылад павысіла прадукцый насць нрацы, ніто вяло да канцэнтрацыі ў руках асобных людзей лішкаў прадуктаў. Пашырыўся абмен паміж рознымі раёнамі. З’явіліся першыя скарбы медных і бронзавых рэчаў. Узнікненне маёмаснай няроўнасці прывяло пазней да распаду першабытнаабшчыннага ла ду. У некаторых краінах Міжземна мор’я, Пярэдняй Азіі, у Індыі і Кітаі паявілася рабаўладальніцтва, узніклі дзяржавы, пачасціліся войны як сродак захопу рабоў і маёмасці. У Б. в. на некаторых тэрыторыях адбыўся першы вял. падзел працы — на земляробства і жывёлагадоўлю, пачало вылучацца рамяство. Развіваліся патрыярхальнарадавыя адносіны з пануючым становішчам мужчыны ў сям’і і родзе. УБ.в. Еўропу насялялі плямёны розных археал. культур.
На тэр. Беларусі Б. в. пачаўся на мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н. э. Аддаленасць ад стараж. цэнтраў металургіі была прычынай заха вання тут на больш працяглы час каменных прылад працы, аднак апрацоўваліся яны лепш: шырока ўжываліся шліфаванне, свідраванне, пілаванне, апрацоўка крэменю струменістай рэтушшу. Вырабляліся крамянёвыя наканечнікі коп’яў, кінжалы, сярпы. Распаўсюдзілася здабыча крэменю шахтавым спосабам (Краснасельскія шахты ў Ваўкавыскім р-не). Бронзавых рэчаў на тэр. Беларусі мала — шылы, сякеры, наканечнікі коп’яў, упрыгожанні. Мясц. вытворчасць некаторых бронзавых рэчаў з прывазной сыравіны, а таксама пераплаўка сапсаваных вырабаў пачалася з сярэдзіны 2-га тысячагоддзя да н. э. Важнае месца ў гаспадарцы побач з традыцыйнымі паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам пачалі займаць земляробства і жывёлагадоўля. Усюды пашыраўся пласкадонны посуд разна стайнага асартыменту — гаршкі, міскі, кубкі, друшлякі, што было выклікана паяўленнем агнішчаў з роўнай чарэнню, сталоў са шчапаных і часаных дошак і больш разнастайнай ежы. 3 Прыбалтыкі на тэр. Беларусі ў абмен на крэмень трапляў бурштын, з Прычарнамор’я і Каўказа — упрыгожанні з шклопадобнай масы і бронзавыя вырабы. Некаторыя металічныя знаходкі паходзяць з Карпата-Альпійскай вобл. і Скан дынавіі. 3 распаўсюджаннем вытвараючых форм гаспадаркі ўжо ў пачатку Б. в. на Беларусі адбыліся змены ў ідэалогіі, адным з вынікаў чаго сталі пахаванні нябожчыкаў на бескурганных і курганных могільніках. Паяўляецца пахавальны абрад трупаспалення. На могільніках сустракаюцца багатыя і бедныя пахаванні, часам цэнтр. месца ў іх займаюць пахаванні мужчын. У пачатку Б. в. на тэр. Беларусі, заселеную аўтахтонным познанеалітычным насельніцтвам, праніклі плямёны розных культур шнуравой керамікі. Тэры торыю паўд.-ўсх. Беларусі, як і суседнія раёны Украіны, занялі плямё-
ны сярэднедняпроўскай культуры, на зах. Палессі жылі плямёны шну равой керамікі Палесся культу ры, у Панямонні — прыбалтыйскай культуры. У Паазер’і развівалася паўночнабеларуская культура, што сфарміравалася на неалітычным субстраце і ўспрыняла некаторыя рысы шнуравой керамікі культуры. Узаемаадносіны прышлых плямён і абарыгенаў у Б. в. на тэр. Беларусі характарызаваліся рознымі форма мі ўзаемаўплыву і асіміляцыі. Гэтыя працэсы прывялі да фарміравання к сярэдзіне 2-га тысячагоддзя да н. э. тшцінецкай культуры ў бас.
посуд са штрыхаванай паверхняй, а на Падзвінні — гладкасценны. У канцы Б. в. пачалі складвацца пачатковыя этапы мілаградскай, штрыхаванай керамікі, днепрадзвінскай культур, росквіт якіх адбыўся ў раннім жал. веку. У Б. в. на тэр. Беларусі сустракаюцца сляды шматвалікавай керамікі культуры і лебядоўскай культуры, а на ПдЗ — лужыцкай культуры.
Літ.: 79, 119, 454, 847.
М. Чарняўскі, М. М. Крывальцэвіч. БРУСАУ Аляксандр Якаўлевіч [17(29).10.1885, Масква —1.12. 1966], савецкі археолаг. Заслужаны дзеяч навукі РСФСР. Працаваў у
рыю плямён шнуравой керамікі культуры, тыпалогію каменных сякер.
Тв.: Очеркн по нсторнн племён Евро пейской частн СССР в неолнтнческую эпоху. Іф, 1952.
БРЫЦАЛАВІЧЫ, курганны могільнік дрыгавічоў каля в. Брыцалавічы Асіповіцкага р на. На ўсх. ускраіне вёскі, на правым беразе р. Свіслач. 32 насыпы выш. 0,5—1 м, дыям. 4—9 м. Адкрыў і даследаваў 15 курганоў у 1892 У. 3. Завітневіч, абследавалі ў 1926 С. С. Шутаў і
Чарняўскі
Прыпяці і на паўд. Панямонні і роднаснай ёй сосніцкай культуры ў Падняпроўі, арэал якіх выходзіў на суседнія тэр. Украіны, Расіі і Польшчы. Насельніцтва б. ч. Панямоння ў гэты час выкарыстоўвала
Гіст. музеі (Масква), Ін це гісторыі матэрыяльнай культуры (з 1959 Ін-т археалогіі AH СССР). Вывучаў эпоху неаліту і бронзы на Пн і ПнЗ СССР, у т. л. на Беларусі, паходжанне індаеўрапейцаў і гісто-
М. М. Улашчык, у 1974 A. Р. Мітра фанаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце (14 насыпаў) і ў яме (1). Знойдзены ганчарны гаршчок. Датуецца 11 —12 ст.
Літ.: 377
БРЭЖГА Баляслаў Рычардавіч (31.3.1887, Рэжыцкі пав. Віцебскай губ.— 30.9.1957), беларускі і латышскі археолаг, гісторык, археограф, палеограф, філолаг, адзін з пачынальнікаў архіўнай справы на Беларусі. Д-р гісторыі (1933). Скончыў Віцебскую гімназію (1910), Маскоўскі археал. ін-т (1916). 3 1918 заг. Віцебскага аддзялення гэтага ін-та, у 1922—24 навук. супрацоўнік Ві цебскага губернскага архіва. 3 1925 жыў у Латвіі. 3 1930 праф. кафедры археалогіі Рускага ін-та універсітэц кіх ведаў, з 1937 інспектар Упраў лення помнікаў, у 1940—41 дырэктар Дзвінскага павятовага дзярж. архіва, з 1945 праф. кафедры слав. філалогіі Латвійскага дзярж. ун-та, з 1946 старшы навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі і матэрыяльнай куль туры АН Латв. ССР. Аўтар болып як 100 навук. прац. Пісаў на латышскай, рус., бел., польскай, ням., французскай мовах, на латгальскім дыялекце. Даследаваў гіст. сувязі беларусаў і латышоў, гісторыю паўстання 1863—64 на тэр. Віцебскай губ., складаў бібліяграфію па гісторыі Беларусі, вывучаў дагаворныя граматы Полацка і Рыгі, Полацкія летапісы, збіраў матэрыялы для параўнальнага аналізу бел. мовы і лат гальскага дыялекта, ва універсітэце вёў курс стараж. бел. пісьменства.
Тв.: Ініцыялы і арнамент у актавых кнігах Віцебскага архіва старадаўніх актаў XVI—XVIII стагоддзяў // Впленскнй вестняк, 1915; Адносіны палачан йлатышоў у VIII—XVIII ст. // Школьная праца. (Дзвінск). 1926. № 1; Ахова помнікаў старажытнасці на Віцебшчыне // Беларуская школа ў Латвіі. (Рыга). 1932. № 4—5, 1933. № 4—6; Замкі Віцебшчыны. Вільня, 1933; Очеркн по нсторнн крестьянскнх двнженнй в Латгалнн 1577—1907. Рнга. 1956.
С. С. Панізнік. БРЭСТ (летапісны Берестье, Берестнй, у пісьмовых крыніцах 16 ст.— Берестье, Бересть), горад абл. падпарадкавання, цэнтр Брэсцкай вобл., на р. Мухавец, пры ўпадзенні яе ў Зах. Буг. Эканамічны і культ. цэнтр, вузел чыгунак і аўтадарог, аэрапорт, рачны порт, звязаны Дняпроўска-Бугскім каналам з басейнамі Дняпра і Прыпяці.
Найбольш стараж., умацаваная частка Б. размяшчалася на мысе, утвораным правым берагам р. Зах. Буг і левым берагам левага рукава р. Мухавец. У час будаўніцтва Брэс цкай крэпасці рэльеф мясцовасці моцна зменены: скапаны абарончыя валы і засыпаны абарончыя равы, што ўскладніла пошукі стараж. горада. Упершыню меркаванне пра яго месцазнаходжанне выказана ў 1964, правільнасць гэтых меркаванняў па цвердзілі археал. даследаванні 1968—69. Археал. даследаванні гарадзішча стараж. Б. праводзіў у 1969—81 П. Ф. Лысенка, ускрыта
больш за 1800 м2, з іх 528 м2 — да мацерыка. Культурны пласт (да 7 м) добра захаваў рэшткі драўляных пабудоў і розныя прадметы з матэрыялаў арганічнага і неарганічнага паходжання (скура, тканіна, дрэва, косць, металы, кераміка, камень і інш.).
Выяўлены рэшткі 224 жылых і гасп. пабудоў, насцілы 3 вуліц, дваровыя вымасткі, платы. Для забудовы Б. харак тэрна адсутнасць дваровай планіроўкі (выяўлены толькі адзін дваровы комплекс, які складаўся з жылой пабудовы, гасп. двара, павеці і двара для жывёлы). Большасць выяўленых пабудоў — жы лыя, значна менш гаспадарчых (клеці), вельмі рэдка сустракаюцца хлявы. Усе
Б. Р. Брэжга.
Шахматная фігурка з раскопак Брэста.
пабудовы можна падзяліць на 12 буд. ярусаў, якія паслядоўна змянялі адзін аднаго. Забудова дзядзінца была вельмі шчыльнай, пастаянна разрасталася ад найб. старажытных да болып позніх ярусаў. У канцы 13 — пач. 14 ст. пабу-
довы часта ставілі на адлегласці 0,5— 0,7 м адна ад адной. Вулічныя насцілы і пабудовы ў больш познія часы ўзводзіліся на месцы папярэдніх, на працягу доўгага часу захоўвалі адно і тое ж месцазнаходжанне, арыенціроўку, на прамак і нават памеры. Асновай планіровачнай структуры Б. з’яўляліся вулічныя праезды. Раскопкамі ўскрыты 3 па ралельныя вуліцы, што ішлі ў напрамку з У на 3, як можна меркаваць, ад аднаго агульнага ўвахода на дзядзінец. Вуліцы шыр. 2,4—4 м мелі шчыльны папярочны насціл з тоўстых колатых дошак, пакладзеных на 2—3 лагі з бярвён, што ішлі ўздоўж напрамку вуліцы і апіраліся ў сваю чаргу на папярочныя бярвёны падкладкі. Паверх ранейшага насцілу, занесенага з цягам часу смеццем і граз-
Самшытавы грэбень з кірылаўскім ал фавітам (правы і адваротны бакі) з раскопак Брэста.
зю, будавалі новы так, як і папярэдні. У час раскопак ускрыта да 6 такіх яру саў вулічных насцілаў адзін на адным, што сведчыць пра стабільнасць планіровачнай структуры стараж. Б. Жытлы размяшчаліся на адлегласці 0,4—0,6 м адзін ад аднаго ў 3—4 рады паміж вуліцамі. Да вуліцы яны выходзілі глухімі сценамі. Ў радах, што прымыкалі да вуліцы, уваход рабіўся ў сцяне, процілеглай ад вуліцы, у сярэдніх paflax— у напрамку вуліцы. Жылыя і гасп. пабудовы былі ў асноўным назем ныя, аднапавярховыя, аднакамерныя, зрубнай канструкцыі, памерам 3,6 X Х3,6— 4x4 м. Іх рубілі, як правіла,
у просты вугал (<у абло», у чашку) з круглых бярвён хваёвых парод, дыям. 14—18 см. Трапляюцца пабудовы з часаных бярвён і скошаным на тупы клін астаткам бервяна за «чавікай» Злучальную чашку і паз высякалі з верхняга боку бервяна. Гасп. пабудовы мелі меншыя памеры, часам іх рабілі з дрэў лісцевых парод. Добрая захаванасць рэшткаў пабудоў (да 11—12 вянкоў) дазволіла даволі поўна вывучыць канструкцыю дзвярных (прасякалі ў зрубах з 3—4-га вянка знізу на выш. 6—7 вянкоў, мелі шыр. 0,8—0,9 м, выш. 0,95—1,1 м) і аконных (прасякалі ў 2 суседніх вянках высока пад столлю, шыр. да 60 см) праёмаў. Падлогу рабілі з тоўстых хваёвых дошак, пакладзеных на 2—3 лагі, усечаныя на выш. 2—3-га вянка паралельна або перпендыкулярна сцяне з дзвярным праёмам. Знаходкі т. зв. «какошын» («курыц») сведчаць пра існаванне дашчанага даху. Печы напачатку былі глінабітныя, з 13 ст. сустракаюцца з выкарыстаннем цэглы. Падмуркамі для пазнейшых пабудоў найчасцей служылі рэшткі папярэдніх, асабліва калі поўнасцю супадалі месца распалажэнне, памеры і арыенціроўка. Зрэдку выкарыстоўвалі падкладкі.