Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
ў Рэчыцы; Цёмная ў Віцебску, Алейная (ад назвы рынку, дзе прадавалі канапляны алей) у Магілёве і інш.]. Цэнтральныя парадныя Б. называліся Красная (Полацк), Каралеўская, ці Трыумфальная (Магілёў). Гарадскія Б. зніклі на Беларусі ў канцы 18 ст. ў сувязі з генеральнай перапланіроўкай гарадоў.
Літ.: 1189,,1280. М. A. Ткачоў. БРАНЗАЛЕТ, упрыгожанне для рук (у некаторых народаў і ног) пераважна кольцападобнай формы. Носяць звычайна на запясці рукі, часам вышэй локця. Выкарыстоўваўся і ў якасці амулета, узнагароды; вядомы баявыя Б., што засцерагалі руку ад
Сярэбраны бранзалет. 12 ст. Гродна.
Жалезныя бранзалеты 10—11 ст. з бескурганнага могільніка Казлоўцы Міёр скага р-на.
Шкляныя бранзалеты 11—13 ст. Гомель.
халоднай зброі. Выраблялі з розных металаў, косці, бурштыну, каменю, шкла. На Беларусі вядомы Б. касцяныя і рагавыя эпохі неаліту (Га лоўск), медныя сярэднедняпроўскай культуры з каванага дроту ці пласцінак (Рудня-Шлягіна) і бронзавыя тшцінецкай культуры з завіткамі на канцах. У раннім жал. веку пашыраны бронзавыя і сярэбраныя Б. плямён мілаградскай культуры з плоскім, круглым, трохвугольным, квадратным або вітым стрыжнем, упрыгожаным папярочнымі насечкамі, зерню, вальцамі (Гарошкаў); бронзавыя і жал. Б. зарубінецкай культуры спіралепадобныя з
Бронзавыя бранзалеты 11 —12 ст. Гомель.
завязанымі канцамі і падковападобныя з гладкага і кручанага дроту, часам упрыгожаныя ромбападобным пунсонным арнаментам (Чаплін); разнастайных форм Б. днепрадзвінскай і штрыхаванай керамікі культур (Банцараўшчына, Кімія). У 10—13 ст. былі пашыраны металічныя Б.: бронзавыя і медныя круглага сячэння з абрубленымі ці патончанымі (у радзімічаў і палачан таксама з раскляпанымі) канцамі, плеценыя, вітыя з завязанымі канцамі, рэльефныя, пласціністыя з канцамі ў выглядзе змяіных або звярыных галовак; у 12—13 ст. выраблялі
тэхнікан лгцця лжэкручаныя і лжэплеценыя, вітыя Б. з петлепадобнымі канцамі; рэдка сустракаюцца жал. дротавыя і бронзавыя складанай тэхналогіі (напр., з драцяной асновай, пераплеценай больш тонкім дротам, перавітым сканню). Большасць пласціністых, літых і некаторыя драцяныя Б. аздоблены разнастайным пунсонным або штампаваным арнаментам. Да рэдкіх знаходак адносяцца створкавыя сярэбраныя (Вішчынскі грашова-рэчавы скарб) і білонны Б. з Пінска (выкананы ў тэхніцы ліцця, упрыгожаны несапраўднай зерню і ўстаўкамі з чыр вонага шкла). Залатыя Б. выяўлены
Асноўныя формы імпартных (злева) і старажытнарускіх бранзалетаў.
ў час раскопак у Полацку (гл. ў арт. Полацкі рэчавы скарб) і на Мінскім замчышчы. Акрамя металічных, былі пашыраны шкляныя Б., якія ў часы Кіеўскай Русі прывозілі пераважна з Візантыі. У 11 — 1 й пал. 13 ст. распаўсюджаны кіеўскія Б., а ў 13—14 ст.— мясцовай вытворчасці. На Беларусі такія Б. пераважна знаходзяць у помніках гар. і ўмацаванага тыпу, зрэдку на селішчах (у 58 помніках). Шкляныя паводле спосабу выканання падзяляюцца на Б. круглага (без дадатковай апрацоўкі), плоскага, паўкруглага і авальнага (дасягалася папярэднім сцісканнем круглаватай зага
тоўкі спец. прыстасаваннямі), трох-Гарадзішча старажытнага Браслава. План. вугольнага і квадратнага сячэнняў, рубчастыя (вырабляліся з дапамогай форм) і розныя тыпы кручаных Б., якія адрозніваюцца папярэдняй апрацоўкай стрыжня да пачатку кручэння: нанясенне на загатоўку рэдкіх баразёнак простымі прыстасаваннямі, адліўка Б. ў рыфленай форме з тонкімі разнымі і частымі баразёнкамі або ў форме з чатырохвугольным сячэннем. Вядомы Б., перавітыя рознакаляровымі шклянымі ніткамі. Зрэдку вітыя Б. выраблялі з трох і болып перавітых паміж сабой шкляных стрыжняў або з двух тонкіх спачатку сціснутых, потым скручаных. Аздаблялі пераважна верхнюю частку Б. часам з
пераходам на ніжнюю або ў сярэРэчы з раскопак Браслава.
дзіну шкламасы, упрыгожвалі і спец. фарбамі. Б. выраблялі са шкла розных колераў ад празрыстых да цёмных адценняў.
Літ.: 770, 847, 848, 1131, 1370, 1398.
Ю. А. Заяц, С. Я. Расадзін,
,	Т. С. Скрыпчанка.
БРАСЛАУ, горад, цэнтр Браслаўскага р-на, на берагах азёр Дрывяты і Навята. За 220 км на 3 ад Віцебска, за 30 км ад чыг. ст. Друя, аўтадарогамі злучаны з Міёрамі, Шар коўшчынай, Друяй, Відзамі, Даўгаўпілсам.
Гарадзішча стараж. Б. Замкавая Гара знаходзіцца ў цэнтры горада, на перашыйку паміж азёрамі Дры-
вяты і Навята, на ўзвышшы выш. 14 м. Пляцоўка памерам 200 X 100 м умацавана валам выш. 3—4 м на ПдУ і 9 м на ПнЗ. Даследаваў у 1955—56 Л. В. Аляксееў, раскапана 400 м2 ва ўсх. частцы гарадзішча. У 1989 Г. М. Семянчук і М. А. Ткачоў ускрылі 316 м2. Культурны пласт каля валоў да 2 м, у напрамку да цэнтра памяншаецца да 0,25 м, складаецца з трох гарызонтаў. Культурны пласт ніжняга гарызонту (3-я чвэрць 1-га тысячагоддзя — 10 ст.) каля 0,25 м. Яго асаблівасць у тым, што побач з раннеганчарным посудам шмат ляпной керамікі 2-й пал. 1-га тысячагоддзя, тыповай для гарадзішчаў паўн. Беларусі. Аналіз астэалагічных матэрыялаў сведчыць аб перавазе свіней у жывёлагадоўлі, што характэрна для латгальскіх плямён. Ніжні гарызонт аддзелены ад сярэдняга рэшткамі пажарышча 11 ст. (ад 5 да 20 см), аб чым свед чаць знойдзеныя наканечнік суліцы, крэсіва з «язычком», жал. ключ ад трубчастага замка, пярсцёнкападобнае паўтараабаротнае скроневае кольца, шматслойныя нажы. Культурны пласт сярэдняга гарызонту (11 — сярэдзіна 13 ст.) да 0,6—0,7 м. У ім выяўлены рэшткі драўляных пабудоў: адна памерам 4x4 м, у паўн. куце рэшткі печы, адкапаны ніжнія вянкі пабудовы (даўж. сцяны 2,2 м).
Знойдзены шыферныя і гліняныя пра сліцы, касцяныя грабяні, жал. крэсівы з «язычком», ключ ад цыліндрычнага замка, нажы, баявая сякера 11 ст., рыбалоўныя кручкі, порхліца з рога, 2 жал. пісалы (2-я пал. 12—13 ст.), каменны нацельны крыжык. Сярод упрыгожанняў скроневыя кольцы (крывіцкае і паўтараабаротнае), шкляныя пацеркі (зонная, сердалікавыя прызматычная і біпірамідальная, блакітная і золаташкляная, бурштынавая), пад ковападобныя спражкі і фібулы, круча ныя бранзалеты, бронзавыя пярсцёнкі, фрагменты шыйных грыўняў, шкляны бранзалет. Ёсць рэчы, характэрныя для латгальскага насельніцтва: бранзалеты са змеепадобнымі канцамі, бразготкі з прораззю, спіралепадобныя пранізкі, шпількі. Знойдзены: кераміка, харак тэрная для гарадоў Полацкай зямлі, некалькі донцаў з клеймамі, косці свойскіх і дзікіх жывёл, зерне жыта, ячменю, аўса.
У культурным пласце верхняга гарызонту (канец 13—18 ст.; 0,2— 0,5 м) знойдзены літоўская манета «кейстутоўка» 14 ст., грашовы памятны жэтон 1586, металічны нацельны крыжык, ромбападобныя наканечнікі стрэл, абломак шпоры, замкі і ключы ад замкоў, нажы, уступчатая і слабапрафіляваная кераміка, пасудзіны з пукатым тулавам без шыйкі і венчыка ў выглядзе валіка, гаршкі з вертыкальна пастаўленай шыйкай і пукатым круглаватым тулавам. Знойдзена шмат гаршковай і каробчатай кафлі 15—
18 ст., арнаментаванай, з палівай і без яе.
Паводле археал. даследаванняў, Б. узнік у канцы 10 ст. на месцы латгала-слав. паселішча, яго росквіт прыпадае на 11 — 1-ю пал. 13 ст., калі горад меў цесныя сувязі з Полацкам і інш. гарадамі Кіеўскай Русі, Усх. Прыбалтыкай. Інтэнсіўнае жыццё на гарадзішчы спынілася ў 18 ст. Недалёка ад гарадзішча размяшчаўся Браслаўскі курганны могільнік. Упершыню Б. упамінаецца ў «Хроніцы Быхаўца», дзе сказана, што ўладанні літ. князя «прасціраліся па мяжу латвійскую і на Заві лейскі Браслаў і да самай ракі Дзвіны». Пра тое, што Б. быў горадам Полацкага княства, сведчыць таксама «Хроніка Быхаўца»: «Князь вялікі Кернус і Гімбут, жадаючы пашырыць сваю краіну, сабралі сілы літоўскія і жамойцкія і пайшлі на Русь к Браславу і Полацку». Але ў крыніцы не ўказваецца дата гэтых падзей. Паводле «Хронікі» М. Стрыйкоўскага, апісаныя падзеі адносяцца да 1065. На думку даследчыкаў, горад, верагодна, за снаваны полацкім кн. Брачыславам Ізяславічам [1003—44] як парубежная крэпасць Полацкага княства і названы яго імем.
Лір.: 46, 47, 1346. Г. М. С.емянчук. БРАСЛАЎСКІ ПСТОРЫКА КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ. Заснава ны ў 1984 на базе школьнага музея, адкрыты ў 1988. Mae каля 500 ар хеал. прадметаў (1991), сярод якіх: крамянёвыя пласціны, вастрыі, пра колкі, скрабкі, скоблі, рэтушоры, нуклеусы, адшчэпы з паселішча Дубкі; жал. і бронзавыя спражкі, скроневыя кольцы, пярсцёнкі з могільнікаў Бяльмонты і Укля; крэсіва, збруя, сякера, прадметы зброі, рыбалоўныя кручкі, шыферныя прасліцы, фрагменты паліванай кафлі, гузікі, шкляныя бранзалеты і пацеркі, бразготкі, бронзавы энкалпіён, косці жывёл з малюнкамі і рунічнымі надпісамі з гарадзішча Маскавічы; грабяні і замкі, выяўленыя пры падводных даследаваннях каля гарадзішча Маскавічы і в-ва Замчышча на воз. Іказнь; курыльныя люлькі, кафля паліваная з выявамі птушак, жывёл і кветак, цацкіконікі, свістулькі з раскопак у Друі; касцяныя прылады працы, фрагменты ляпной керамікі, касцяныя праколкі з гарадзішча Рацюнкі; фрагменты ганчарнай керамікі з замчышчаў у Дрысвятах і Іказні.
Г. С. Падалян.
БРАСЛАЎСКІ КУРГАННЫ МОГІЛЬНІК. На ўсх. ускраіне Браслава, на беразе воз. Цно, ва ўрочышчы Заборныя Гумны. Раскапаў у канцы 19 ст. 6 насыпаў Ф. В. Пакроўскі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне і трупаспаленне.
Знойдзены нажы, утулкавыя наканечнікі коп’яў з ланцэтападобнымі клінка мі, сякера, крэсіва, асялок, фібулы падковападобныя са спіралепадобнымі канцамі і макападобнымі галоўкамі, пярсцёнкі, ляпны посуд. Могільнік на лежаў балта-славянскаму насельніцтву. Датуецца 11—12 ст.
Літ.: 916.
БРАЦЯНКА, курганны могільнік дрыгавічоў каля в. Брацянка Навагрудскага р-на. Гл. ў арт. Навагруд скі цурганны могільнік.
БРОМБЕРГЕР, бромер, б р у м е р (ням. Bromberger, Brommer, Brummer ад ням. назвы г. Быдгошч + Bromberg), пашыраная ў Германіі 17 ст., разам з драйпёль-
Гузікі 11 ст. з раскопак Браслава.
Фібула 11 ст. з раскопак Браслава.
керам, назва польскага паўтарака, асн. цэнтрам вытворчасці якога быў г. Брідгошч.
БРОНЗАВЫ ВЕК, перыяд у гісторыі чалавецтва, калі пашырылася металургія бронзы, з якой выраблялі прылады працы, зброю, упрыгожанні. На некаторых тэрыторыях яму папярэднічаў энеаліт (медна-каменны век), калі ўжываліся рэчы з медзі.
Спачатку бронзу выплаўлялі ў краінах Пярэдняй Азіі, Егіпце, Індыі, Кітаі (4—3-е тысячагоддзі да н. э.). У Еўропе бронзавы век прыпадае на 2-е— пач. Бга тысячагоддзя да н. э. Стараж. ка пальні медзі, волава, мыш’яку і інш. металаў, з якіх выплаўлялася бронза, знойдзены ў шэрагу краін Зах. і Цэнтр. Еўропы, а на тэр. СССР — у Закаўказ-