Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
За час свайго існавання Б. з. перажыў шмат аблог і разбурэнняў. У 1334 горад і замак былі захоплены рыцарамі Тэўтонскага ордэна і толькі праз 3 гады ён быў вызвалены кн. Кейстутам Гедымінавічам. У 1348 яго захапілі палякі, ад якіх Кейстут вызваліў горад каля 1366. У 1379 замак вытрымаў аблогу рыцараў на чале з комтурам з Бальгі Тэадорам Эльнерам. Зімой 1390 у час барацьбы паміж каралём Ягайлам і кн. Вітаўтам замак 10 дзён асаджала каралеўскае войска і захапіла яго. У 1500 Б. з. вытрымаў аблогу 15-тысячнага войска крымскіх татар, якія спалілі «места» і адступілі толькі тады, калі атрымалі «окуп». У выніку вял. пажару ў Брэсце ў 1525 у замку «всё на корень выгорело». Адноўленыя горад і замак перажылі ваенныя падзеі 1648, калі казакі Б. Хмяльніцкага разбурылі Брэст, «учнннв его с полем равно», рэшткі былі знішчаны каралеўскімі наёмнымі салдатамі, якія занялі Брэст у снежні 1648. Ва ўмовах вайны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай замак з цяжкасцямі быў адноўлены і ў лістападзе 1655 яго не адважыліся штурмаваць войскі рус. ваявод С. А. Урусава і Ю. Барацінскага. Летам 1657 аб’яднанае войска шведскага караля Аўгуста і сяміградскага князя Ракашы аблажылі замак і захапілі яго з-за здрады гарнізона, які складаўся з ням. пяхоты. Да 20.8.1658 горад і замак былі вызвалены спец. атрадам з жыхароў Брэсцкага ваяводства пад камандаваннем падчашага Вял. кн. Літоўскага М. Радзівіла. Аднаўленне замка ва ўмовах вайны зацягнулася. 8.1.1660 войскі рус. ваяводы I. А. Хаванскага па лёдзе падышлі да яго ўмацаванняў і авалодалі штурмам. Замак быў дадаткова ўмацаваны новымі драўлянымі тарасамі, сечанымі ў 2 бервяны і выш. у 2—2,5 саж-
ні, зроблены запас збожжа, сабранага па навакольных вёсках, дастатковы для пражывання гарнізона на працягу 2 гадоў. У чэрвені 1660 войскі Хаванскага пакінулі Брэст. У 1661 замак, відаць, быў зноў часова захоплены рус. войскамі. Пасля некалькіх спроб дрэнна ўзброенай брэсцкай шляхце ўдалося яго нарэшце вярнуць. Для аднаўлення замка горад на 4 гады быў вызвалены ад усіх падаткаў. У разгар Паўночнай вайны ў 1705 умацаванні Б. з. не вытрымалі аблогі войск шведскага генерала Меерфельда. Пасля вайны драўляныя ўмацаванні замка былі заменены 5-бастыённымі пабудовамі, якія пазней былі ўключаны ў склад новаўтворанай Брэсцкай крэпасці.
Літ.: 118, 118а, 316, 1200.
М. А. Ткачоў.
Брэсцкі замак. План.
Mennica W. X. Litew.
1 NT ^Іеіу to do porqdku у poiytku powfzechnego.aby Men• ^nica erygowana by fa, w W.X.Lit: olobliwic w teratncyfzych Rzeczypofp; potnebach, obmyslai^c (poluby do uypfaccnia voylkom Nafzym winncgo dfugu. Zaczym za zgcdy powfzechn) uchwalamy, zeby w Brzetciu liteulkim zafozona, y iako nzypr^dzey wyflawiona by fa. Co zlccamy Wielmoznemu Adminiftratorowi nitenczas Skarbu W.X.Lit. zeby to tdcJiiH przywiodf, kofztem z podaikow Rzeczypofp: A zeby to tym porqdniey y (kuteczmey ilac moglo , zlccamy Deputatom do Trybunafu Skarbowego na tym Stymie naznaczonym, zeby cam* ie w Grodnic pod сш tego Trybunafu namowili, y doHatecznie poflanowili, iakoby Mennica W.X.L. w fwoie ryz? wprawiona^ ЬуйДЫйцсСс idажўеяяіШміМепоісе Koronney. Y naypierwey pozwalamy wybic Million ieden fzelfgami.
Пастанова Варшаўскага сейма аб адкрыцці Брэсцкага манетнага двара.
БРЭСЦКІ МАНЁТНЫ ДВОР, адзін з цэнтраў манетнай вытворчасці ў Рэчы Паспалітай. Створаны ў час грашовай рэформы 1659—66 для выпуску меднай манеты — соліда. Заснаваны паводле пастановы Варшаўскага сейма ад 22.3.1659, але з-за адсутнасці сродкаў працаваў з 4.12.1665 да 16.12.1666 на падставе віленскага пагаднення ад 6.7.1665 паміж прадстаўніком земскага скарбу ВКЛ і A. М. Банданэлі, які кіраваў Б. м. д. у якасці прадстаўніка арандатара манетнага двара
Ціта Лівія Бараціні. Усяго выбіта 240 680 150 медных солідаў на суму 2 674 268 злотых 10 грошаў. На аверсе — выява Яна II Казіміра [1648—68], пад якой ініцыялы TLB (арандатара манетнага двара). На рэверсе — выява герба ВКЛ «Паго ня» (коннік у імклівай пагоні з узнятым над галавой мячом), пад якой манаграма I. К. Кіршэнштэйна (пад скарбі вял. літоўскі ў 1662—76). Соліды Б. м. д. падобныя да медных манет, што вырабляліся на Віленскім манетным двары. Есць меркаванне, што болыпая частка тыражу мае адметныя рысы: шчыт з вострым вуглом, малая манаграма, палеаграфічныя асаблівасці. 3 19 ст. папу лярная назва солідаў Яна II Казіміра — барацінкі.
Літ.: 1680.
БІ?ЭСЦКІЯ ГАРАДСКІЯ ЎМАЦА ВАННІ, комплекс абарончых збудаванняў г. Брэста ў 14—18 ст. Раз мяшчаліся вакол горада па перыметры тэрыторыі, абмежаванай 2 рукавамі р. Мухавец. Агульная даўж. 2,5 км. Іх аснову складалі земляны вал з «парканом» і абарончы роў, запоўнены вадой (быў толькі з усх. боку, на астатніх участках вал абмы ваўся рукавамі ракі). Паводле пісьмовых звестак 16—17 ст. і планаў 17—19 ст., структура абароны Брэ ста вызначалася стабільнасцю. Зыходзячы з іх, можна меркаваць, што ў лініі гар. умацаванняў было як мінімум 4 брамы. Ва ўсх. частцы горада знаходзілася «брама от улнцы Заугрннкн», якая выводзіла на Віленскі гасцінец, на дарогу ў Кобрын і далей у паўд. і ўсх. раёны Бс ларусі. У розных дакументах яна называецца то «брама Внленская», то «брама Завгрынецкая». Другая брама — Пясочная — запірала «улнцу Песок» і адчыняла шлях да «гостннца Краковского» ў Забужжа. Трэцяя брама — Рынкавая — адчыняла дарогу з гар. рынку ў Брэсцкі замак. Чацвёртая — Замухавецкая брама — выводзіла ў Замухавечча (за р. Мухавец) і далей на Ковель, у Валынь. He выключана, што ў лініі ўмацаванняў стаяла і пятая брама. Відаць, гэта была невял. традыцыйная «фортка» — выхад на гар. сенажаці, размешчаныя на Пн і ПнЗ ад «места», дзе пазней пабудаваны касцёл брыгітак. Перад кожнай з брам былі масты. Мост перад Віленскай брамай даўж. 9—10 м, астатнія былі ў некалькі дзесяткаў метраў, бо перакрывалі Зах. Буг і Мухавец. Абарончы вал праходзіў па краі астраўной тэр. горада. У адным з дакументаў 1580 сказана, што «вал сам в собе цалый н до обороны местское пожнточный н городнямн вколо ку обороне местской паркан на нем обудован». Параметры яго дакладна невядомы, хаця вал у
раёне «брамы Завгрынецкой... так был шнрокнй за городнямн, яко через 2 саженн вшыр на ров ку воде для хоженья н обороны вшелякое, а з другой стороны от места межн домы местскнмн, а межн ж городнямн вколо тот же вал так был шнрокнй, яко 2 возы велнкнх скарбных оменутнсе моглн».
Абарона Брэста ажыццяўлялася самімі гараджанамі. Рамеснікі, аб'ядна ныя ў цэхавыя ваенныя фарміраванні (мечнікі, слесары, кавалі, рэзчыкі, ста ляры, шынкары, краўцы, пекары і інш.), паводле статутаў сваіх цэхаў абавязаны былі мець «супольную армату, ... бубен н хоругву к оздобе для обороны места». Кожны цэх са сваёй зброяй удзельнічаў у ваенных аглядах — «попнсах» — і ва ўсіх «потребах месскнх». Яны прымалі абавязковы ўдзел у рамонце ўмацаванняў, асобныя ўчасткі якіх былі замаца ваны за кожным цэхам.
Сейм адзначаў стратэгічную важ насць Б. г. ў. як «брамы Вялікага княства Літоўскага ў Карону», на якой трымалася «сіла ўсяе Рэчы Паспалітай». Нездарма адзін з гербаў Брэста меў выяву шчыта з напя тым лукам і стралой, а на гербе 16 ст. была выява вежы-брамы ў сутоках 2 рэк. 3 канца 13 ст. Брэст трапіў у зону ваенных сутыкненняў паміж вялікімі князямі ВКЛ і польскімі каралямі. У 1334—37 горад быў захоплены рыцарамі Тэўтонскага ордэна, а ў 1348—66 — польскімі феадаламі. Берасцейскае апалчэнне разам з апалчэннямі Віцебска і Полацка ўдзельнічала ў бітве з крыжакамі на р. Стрэва ў 1348. У 1379 рыцарскае войска раптоўна напала на горад, абрабавала і спаліла замак. У 1500 Брэст спаліла 15 тысячнае татарскае войска. Пасля страшэннага пажару 1525 гараджане прасілі караля перадаць у іх рукі права «у месте Берестейском мыто братн с купцов», абавязваючыся за гэтыя прыбыткі «ку обороне паркану гаковннцы н порохн н нные потребы бронные справоватн н к тому мосты мостнтн на Муховцы, на Угрннце, на Струзе, у бронах н по улнцам свонм, где перед тым маіцнвалн». Кароль даў такі дазвол на 10 гадоў, пры гэтым ён нагадаў, каб неадкладна, у першую чаргу пачалі будаваць «паркан как нашн меіцане, так н князскне, н паньскне, н духовные тын всн маюць делннцы свон заробнтн потому, как н перед тым вснм местом робнлн». У дадатак, для хут чэйшага аднаўлення ўмацаванняў, горад вызвалілі на 10 гадоў ад усіх падаткаў, што станоўча паўплывала на аднаўленне ўмацаванняў. Паводле апісання Берасцейскага староства за 1566, тут быў нанава адбудаваны замак, «место в паркане», «место за парканом» і новы раён Замухавечча. Рамонт умацаванняў вёўся паэтапна, прычым дробныя рамес ніцкія цэхі аб’ядноўваліся для выканання «валавай работы». У 1648 казакі Б. Хмяльніцкага абрабавалі горад і цалкам яго разбурылі. У час
руска-польскай вайны 1654—67 Варшаўскі сейм прыняў у 1654 спец. дэкларацыю пра неадкладнае аднаўленне Б. г. ў.: горад вызвалілі ад падаткаў, з Брэсцкай каралеўскай эканоміі ўсе прыбыткі накіроўвалі ся на мэты ваенна-фартыфікацый ных работ і закупкі амуніцыі, быў прысланы спец. інжынер-фартыфі катар. Для вядзення «валавай работы> з Брэсцкай эканоміі набіраліся людзі з разліку 1 тыдзень работы ча лавека з 1 валокі. Б. г. ў. былі нанава спланаваны ў выглядзе магутнага пояса бастыённых умацаванняў, якія абкружалі горад і шырока спалучалі штучныя і прыродныя перашкоды. Вайна, у якую ўключылася і Шве цыя, тармазіла аднаўленне ўмацаванняў. Да 1657 новыя Б. г. ў. былі ў значнай ступені пабудаваны і даволі ўдала вытрымлівалі аблогу аб’яднаных войск шведскага караля Аўгуста і сяміградскага кн. Ракашы, аднак наёмная ням. пяхота здала горад праціўніку. У 1658 Брэст вы звалены войскамі Рэчы Паспалітай і работы па ўзвядзенню бастыённай фартэцыі аднавіліся. Сейм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову пра тэрміновае выдзяленне Брэсту 10 тыс. злотых, пастаўку патрэбнай колькасці пораху, ядраў і інш. аму ніцыі. Гетман ВКЛ атрымаў наказ мець тут столькі пяхоты, колькі будуць патрабаваць абставіны. У 1659 гэтая пастанова сейма была прадубліравана, асабліва падкрэслівалася, што «моц усёй Рэчы Паспалітай залежыць ад моцы фартэцыі Брэсцкай, якая з’яўляецца варо тамі ў Карону і ў Вялікае княства Літоўскае». 8.1.1660 войскі маскоўскага ваяводы I. А. Хаванскага за хапілі і разбурылі Брэст, але ў сакавіку вымушаны былі пакінуць горад, хоць ён яшчэ двойчы пераходзіў з рук з рукі. Пры гэтым руйнаваліся яго ўмацаванні. Паслы ад Брэсцкага ваяводства неаднаразова нагадвалі сейму Рэчы Паспалітай пра неабходнасць аднавіць фартэцыю. Пасля Паўночнай вайны 1700—21 Б. г. ў. былі адноўлены і праіснавалі да канца 18 ст.	м. А. Ткачоў.