• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    У ходзе раскопак сабрана вял. колькасць стараж. рэчаў, якія вырабляла насельніцтва з чорных і каляровых металаў, косці, скуры, гліны, дрэва. Мясцовыя кавалі выконвалі складаныя тэхналагічныя аперацыі пры вырабе прылад працы (сякеры, сярпы, косы), прадметаў хатняга ўжытку (нажы, наж ніцы, замкі, крэсівы), узбраення (наканечнікі коп’яў, стрэл, пласціністыя даспехі, амуніцыя конніка і каня). Зна ходкі пінцэтаў, каменнай ліцейнай формачкі, сыравіны (свінцу, меднага дроту) сведчаць пра існаванне ювелірнага рамяства. Знойдзена шмат вырабаў з дрэва (бандарны і разны посуд, верацёны, нажныя ступы, прэс для выціскання алею, рала, дэталі ткацкага станка, іль намялкі і інш.), скураных вырабаў (абутак, кашалькі, ножны). Пра развіццё ганчарнага рамяства сведчаць зна ходкі шматлікіх фрагментаў разнастай нага глінянага посуду. Выяўлены шматлікія прылады земляробства і апрацоўкі ўраджаю, рыбалавецкія прылады, косці свойскай і дзікай жывёлы, рыб і інш. Існаванне гандл. сувязей пацвярджаюць знаходкі прычарнаморскіх амфар, кіеўскіх шкляных бранзалетаў, валынскіх шыферных прасліц, прыбалтыйскіх бурштыну і фібул, мазавецкага скроневага кольца, прывазнога свінцу і свінцовых таварных пломбачак. Грабеньчык з алфавітам, пісалы, кніжныя засцежкі, прылады для пісьма, касцяны мастыхін мастака, шахматныя фігуркі, дзіцячыя цацкі і прадметы хрысціянскага культу сведчаць пра высокі ўзровень культуры горада.
    Агульнае аблічча матэрыяльнай культуры пацвярджае думку пра заснаванне Б. адным з усх.-слав. плямён — дрыгавічамі.
    Б. упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1019 у сувязі з упартай чатырохгадовай барацьбой за Кіеўскі велікакняжацкі прастол паміж тураўскім кн. Святаполкам Уладзіміравічам і яго братам Яраславам, князем наўгародскім. Пасля паражэння ў час уцёкаў за межы Русі Святаполк спыніўся ў Б. У 1022, 1031 і 1044 кіеўскі кн.
    Яраслаў Мудры рабіў паходы на Б., які, як можна меркаваць, быў заняты палякамі. У «Павучанні» Уладзіміра Манамаха гаворыцца, што ў 1070-я г. яго пасылалі сцерагчы Б., спалены палякамі. У 1097 вял. кіеўскі кн. Святаполк Ізяславіч выгнаў з Б. валынскага кн. Давыда Ігара віча. У абодвух апошніх выпадках Б. названы горадам, што сведчыць пра існаванне там абарончых збудаванняў. У 1101 і 1102 беспаспяховую спробу захапіць Б. зрабіў Яраслаў Яраполчыч, пляменнік Святаполка Ізяславіча. У 1140 і 1142 на кароткі час горад аддадзены саюзнікам кіеўскага кн. Усевалада Ольгавіча, але
    Білонны колт з раскопак Брэста.
    Касцяное наверша дзяржання з Брэста.
    ў 1146 зноў вернуты ў Тураўскае княства. 3 2 й пал. 12 ст. Б. увахо дзіў у склад Уладзіміра Валынскага княства. На працягу 12—13 ст. летапісы неаднаразова адзначаюць спробы Б. стаць цэнтрам самастойнага княства. У час мангола-татарскага нашэсця паблізу Б. адбылася жорст кая бітва, аднак горад, відаць, не быў захоплены. У 1279 з Б. адпраў-
    лены караван лодак са збожжам у землі ятвягаў, дзе быў голад. 3 1272 Б. валодаў валынскі кн. Уладзімір Васількавіч, з 1289 — Мсціслаў Данілавіч. У канцы 13 ст. адбылася спроба галіцкага кн. Льва Данілавіча захапіць Б., аднак луцкі кн. Мсці слаў Уладзіміравіч адстаяў горад. У 1319 вял. князь ВКЛ Гедымін далучыў Берасцейскую зямлю да ВКЛ. Неўзабаве Б. зноў трапіў пад уладу валынскіх князёў. У 1349 горад захапіў польскі кароль Казімір III, але паводле дагавора 1366 Б.
    Прылады для пісьма і кніжныя спражкі 3 раскопак Брэста.
    вернуты ў склад ВКЛ. У 14 ст. каля сутокаў р. Мухавец з Зах. Бугам на мысавым гарадзішчы пабудаваны Брэсцкі замак, а па перыметры тэрыторыі, абмежаванай 2 рукавамі Мухаўца, узведзены Брэсцкія гарад скія ўмацаванні. У 1390 Б. першы з бел. гарадоў атрымаў магдэбургскае права. 3 1413 Б.-цэнтр Берасцейскага староства Трокскага ваяводства, з 1520 — цэнтр павета Падляшскага ваяводства, з 1566 — цэнтр Брэсцкага ваяводства. У 1550-я г. брэсцкі староста М. Радзівіл Чорны заснаваў у Б. кальвінскі збор і друкарню, дзе ў 1563 надрукавана Брэсцкая біблія. У 1596 на царкоўным саборы ў Б. абвешчана Брэсцкая унія пра аб’яднанне праваслаўнай царквы з каталіцкай і стварэнне уніяцкай царквы. У 1659 заснаваны Брэсцкі манетны двор, які выпускаў дробныя медныя манеты — соліды (барацінкі). У час антыфеадальнай 1648—51, Руска-польскай 1654—67 і Паўночнай 1700—21 войнаў Б. неаднаразова займалі рус., шведскія і польскія войскі, горад неаднойчы быў спустошаны і спалены. У 2-й пал. 18 ст. пачалося яго эканамічнае адраджэнне. У 1795 Б. у складзе зах.-бел. зямель адышоў да Расійскай імперыі.
    Літ.: 154, 702, 703, 703а, 848,
    ,	П. ф. Лысенка.
    БРЭСЦКІ АБДАСНЫ КРАЯ ЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ. Заснаваны ў
    1950, адкрыты ў 1957. Mae (1991) болып за 47 тыс. прадметаў археалогіі, з іх каля 43 тыс. з раскопак Бярэсця (1991). Сярод экспанатаў крамянёвыя прылады працы (в. Ба ранцы Жабінкаўскага р-на), касцяныя рытуальная сякера (в. Падлужжа) і матыка (в. Ямна Брэсцкага р-на), каменныя сякеры (з археал. помнікаў Драгічынскага рна), знаходкі з раскопак Арэхава (Маларыцкі р н), Агароднікі, Дубай, могільнікаў Велямічы, Брэсцкага бескурганмага могільніка, скроневыя кольцы, шкляныя пацеркі, пярсцёнак, крэсіва, прасліца з помнікаў Камянецкага р-на. У нумізматычнай ка лекцыі манеты са скарбаў, знойдзеных у вёсках Лышчыцы (48 экз.) і Кашалёва (99 экз.) Брэсцкага, Кусцічы Камянецкага р-наў (126 экз.), брэсцкія соліды, болып за 80 розных манет Расійскай імперыі 18—20 ст., шкатулка з манетамі (плацінавыя 3 руб., залатыя 3 і 5 руб., таксама сярэбраныя і медныя) і бронзавая дошка, якая была закладзена ў сцяну Брэсцкай крэпасці ў 1836 пры яе заснаванні. Гл. таксама Археалагічны музей «Бярэсце», Камянецкая вежа.
    Літ.: 735.
    , I. М. Маркевіч, Д. С. Шыліу. БРЭСЦКІ БЕСКУРГАННЫ МО ГІЛЬНІК, на тэр. Брэста. На вул. Маскоўскай (былая в. Трышын), на правым беразе р. Мухавец. Адкрыў у 1959, даследаваў 900 м2 у 1960—63, 1965, 1977 Ю. У. Куха рэнка. Выяўлена 75 пахаванняў у прадаўгаватых і круглых ямах глыб. да 1 м, дыям. 0,3—0,7 м на адлег ласці 2—3 м адно ад аднаго. Пахавальны абрад — трупаспаленне.
    Рэшткі крэмацыі, якая праводзілася за межамі пахавання, ссыпалі на дно ямы, часам змяшчалі ў спец. урны — гліняныя ляпныя гаршкі, збаны, міскі, вазы. У 68 пахаваннях знойдзены гліняны посуд і прасліцы, жал. нажы і замкі, бронзавыя фібулы, дэталі паяснога набору, шкляныя пацеркі, металічныя бранзалеты, падвескі, касцяныя грабяні.
    Могільнік датуецца аіюшняй чв.эр цю 1 ст.— 2-й пал. 3 ст. н. э., пакінуты плямёнамі вельбарскай культу ры, якая склалася ў Памор’і і нізоўях Віслы ў 1 ст. У сярэдзіне 2 ст. носьбіты гэтай культуры рухаліся на ПдУ і дасягнулі Валыні, ІІабужжа, Падоліі. Некаторыя даследчыкі звязваюць могільнік з адным з этапаў фарміравання славян.
    Літ.: 636. Т. М. Каробушкіна.
    БРЭСЦКІ ЗАМАК, цэнтр абароны Брэста ў 14—18 ст. Размяшчаўся каля сутокаў р. Мухавец з Зах. Бугам на мысавым гарадзішчы, якое мела форму раўнабедранага трохвугольніка памерам 234Х487Х
    X 234 м. Пляцоўка замкавага дзядзінца пл. больш за 2 га была ўмацавана высокім земляным валам, дзе знаходзілася 5 вежаў і драўляныя гародні — «каморы». У лініі абароны, звернутай у бок места (горада), была вежа з брамай і гадзіннікам, а «от Муховца на всход солнца» — вуглавая вежа, якая разам з 2 іншы мі вежамі абараняла замак з боку Замухавечча. Паўд. і паўд-зах. ўчасткі лініі абароны замка ахоўвалі 2 вежы, адна з іх была брамай. 3 гэтага ж боку замак быў умацаваны дугападобным ровам, які жывіўся водамі Мухаўца і Зах. Буга. 4 вежы замка былі драўляныя, іх падрабяз-
    Фібулы, касцяны грабеньчык, бронзавая спражка, глінянае прасліца, ляпны гліняны посуд з Брэсцкага бескурганнага могільніка.
    нага апісання не захавалася, але можна меркаваць, што ўсе яны мелі 2— 3 ярусы абароны. У дакументах сярэдзіны 16 ст. адзначаецца, што на адной з вежаў было кругавое «бланкованье», у старой браме «с ганком наверху» вісеў ратны «звон велн кнй». Летапісная вежа 13 ст.— мураваны «столп» — упамінаецца як вуглавая вежа «ад Муховца». Асн. лінію абароны Б. з. складалі 2-ярусныя гародні — «каморы посполнтые». Ніжнія іх паверхі — уласна
    каморы — у час аблог замка займалі жыхары горада і воласці з дзецьмі і скарбам. У час вайны тут яны мелі сваё «схованье». Усе 129 камор — гародняў запіраліся на «заіцепкн» і «ланцугн на скоблях». На другі ярус, дзе знаходзілася крытая стрэшкай баявая галерэя («бланкованье»), вяла спец. лесвіца — «сходы». Былі прадугледжаны «потребныя коморкн» (туалеты). У лінію абарончых сцен уключаліся і жылыя памяшканні — «светлнцы», пастаўленыя глухімі фасадамі ў бок поля. Догляд за абарончымі збудаваннямі і зброяй вялі спец. слугі і замкавыя рамеснікі: цясляр, муляр,
    сталяр, каваль, платнер, пушкар, слесар. У мірны час замкавая воласць штодня вылучала па 12 вартаўнікоў і «клікуноў», якія пільнавалі замак ад пажару. Агнястрэльная зброя ў Б. з. была з 15 ст. У дакументах за 1516 упамінаецца «пушкарь Берестейскнй Марко». У цэйхгаузе Б. з. ў 1566 знаходзілася металічных даспехаў на 100 чал., 12 гар мат, 1 марціра, 96 гакаўніц, 7 жал. «кіёў» (старасвецкая ручная агнястрэльная зброя), коп’і, пратазаны,
    арбалетныя стрэлы — балты, 360 гарматных ядраў, формы для іх адліўкі, інш. зброя і рыштунак. Інвентар 1566 зафіксаваў наяўнасць у замку рэдкіх тэхнічных прыстасаванняў — спец. помпаў для скрытай падачы вады ў замак, якая ішла па пракладзеных пад зямлёй драўляных трубах — *рурах». Падобныя тэхнічныя пабудовы ў гэтыя часы яшчэ не існавалі ў замках Польшчы, Літвы і Украіны. Вадзяныя «помпы медяные або спнжные за штемпелямн железнымн» прыводзіліся ў дзеянне вял. колам вадзянога млына, пастаўленага пад замкам на pa­pa. 3 яго дапамогай магла працаваць і механічная «ступа на толченне nopoxy», а пры неабходнасці і сукнавальня — «фолюш». Вадапомпавае прыстасаванне абслугоўвалася спец. майстрам — «рурмнстром». Гэтая пабудова завяршалася «вежнцей» і, верагодна, была разлічана на выкарыстанне для патрэб абароны. У мірны час гарнізон замка быў нязначны, а ў выпадку вайны тут размяшчаўся спец. кантынгент войск — «служэбных». Уся зброя і ваенная амуніцыя набывалася за кошт прыбыткаў ад Брэсцкай і Кобрынскай эканомій; сялян традыцыйна бралі ў пяхоту замкавага гарнізона. Планава-кампазіцыйная структура ўмацавання Б. з. заставалася нязменнай да 18 ст.