Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
БІБЛІЯГРАФІЯ САВЁЦКАЙ АР ХЕАЛОГІІ, даведачныя бібліяграфічныя паказальнікі «Савецкая археалагічная літаратура», якія выпускае Бібліятэка AH СССР сумесна з Ін-там археалогіі AH СССР, ахопліваюць сав. літаратуру па ар хеалогіі з 1918 да 1978 (1965— 86). Змяшчаюць пералік практычна ўсіх айчынных, у т. л. і беларускіх, навук. выданняў па археалогіі, a таксама працы па этнаграфіі, мовазнаўству, дапаможных гіст. дысцыплінах, тэматыка якіх закранае праблемы археалогіі: геральдыцы, гіст. геаграфіі, нумізматыцы, сфра гістыцы, эпіграфіцы, інш. дысцыплінах (палеабатаніцы, палеаграфіі, палеазаалогіі, чацвярцічнай геалогіі). Змяшчаюць таксама рэцэнзіі на археал. даследаванні і працы сав. археолагаў, апублікаваныя ў замежных рыданнях. A. А. Егарэйчанка. БІКЛАГА, баклага, бандарны і ганчарны посуд для працяглага транспартавання вадкасці (вада, квас). 3 клёпак выраблялася бандарная Б. двухдонная, пляскатай формы,невял. памераў, з адтулінай збоку (затыкалася шпунтам) і вушкамі для падчэпкі на рамяні. У Віцебску і Слуцку знойдзены клёпкі і донцы 13 ст. У Брэсце выяўлена
цэлая Б. 13 ст.: корпус авальнай формы выдзеўбаны з хваёвага ства ла, у верхняй вузкай частцы свід раваная адтуліна дыям. 2 см, побач з якой у спец. патаўшчэнні прасвідраваны перпендыкулярныя да корпуса адтуліны для падчэпкі на рэмень. Даўж. яе 27 см, выш. 26 см, шыр. 10—14 см, ёмістасць 4 л. Ганчарная Б. найчасцей мела дыскападобную форму на кароткіх ножках, з кароткім і вузкім горлам і невял. ручкамі (у патаўшчэннях па баках зроблены адтуліны для падчэпкі), ёмістасць да 1 л.
Каб падчэпка трымалася пад корпусам пасудзіны, на бакавых гранях Б. рабілі неглыбокі жалабок. Б. звычайна пакрывалі зялёнай палівай. Знойдзены на раскопках Верхняга і Ніжняга замкаў Віцебска, у Крычаве, Мінску, Слуцку і інш.
Літ.: 486, 702, 1105.
Л. У. Калядзінскі.
БІМЕТАЛІЗМ (ням. Bimetallismus), адначасовае выкарыстанне ў грашовай сістэме з роўнымі правамі двух каштоўных металаў — золата і серабра, якія выконваюць функцыю меры вартасці (гл. Грошы). Характэрны для грашовых сістэм 19 ст. Суадносіны паміж коштам абодвух металаў рэгламентаваліся дзяржавай.
Спробы стабілізацыі гэтых суадносін былі безвыніковымі, а рэзкае ўзрастан не гандлёвага абарачэння,абясцэньванне серабра абумовіла ў канцы 19 ст. пераход да залатога монаметалізму. Часам тэрмін «Б.» недакладна ўжываюць замест тэрміна паралелізм.
БІРУЛІ, археал. помнікі каля в. Бірулі Докшыцкага р-на.
Г арадзішча культуры штрыхаванай керамікі. За 2 км на Пд ад вёскі, на стрэлцы доўгага ўзгорка выш. 10 м. Мясц. назва Шведская Гара. Пляцоўка роўная, авальная, яе памеры 56x48 м. 3 У і ПдУ да яе прымыкае вялікая, месцамі забалочаная пойма воз. Медзазол. 3 Пн умацавана валамі і ровам. Унутраны вал дугападобны (шыр. каля асновы 7 м, выш. 0,6—0,7 м), два другія (шыр. 10—12 м, выш, 1,5— 2 м) умацоўваюць гарадзішча з ПнЗ і ПнУ. На вяршыні ўзгорка валы канцамі заходзяць адзін за адзін і ўтвараюць своеасаблівы калідор, які, магчыма, быў уваходам на пляцоўку. Паміж пляцоўкай і валам выкапаны роў (глыб. 2,3 м, шыр. 12—13 м). Паўн.-ўсх. вал у на прамку на Пд пераходзіць у тэрасу (шыр. 3—3,5 м), якая паступова становіцца схілам. Абследавалі ў 1938—39 Г. Цэгак-Галубовіч і У. Га лубовіч, у 1971 A. Р. Мітрафа наў. Культурны пласт у цэнтры пляцоўкі каля 0,3—0,4 м, па краях 1—1,3 м. Знойдзены абломкі штрыхаваных пасудзін, кавалкі шлаку,
абпаленыя камяні. Датуецца 3—2 ст. да н. э. — 4—5 ст. н. э.
Курганны могільнік кры вічоў. За 100—150 м на Пд ад вёскі, на зах. беразе воз. Медзазол, на вял. узвышшы з пакатымі схіламі. 130 круглых (выш. 0,5— 3 м, дыям. 4 — 12 м) і падоўжаных (даўж. 8—15 м, шыр. 6—8 м, выш. 1,2 — 1,5 м) курганоў. Уздоўж асновы курганоў прасочваюцца раўкі. Даследавалі 4 курганы ў 1938— 39 Цэгак-Галубовіч і Галубовіч, абследаваў у 1971 Мітрафанаў. Пахавальныя абрады — трупаспаленне (3) і трупапалажэнне (1). Знойдзены ляпныя пасудзіны, крэсі ва, шкляныя пацеркі, наканечнік кап’я, двухшыпавы наканечнік стралы. Датуецца 10—13 ст.
Літ.: 241. A. Р. Мітрафанаў.
БІРЎЛЯ Іван Вікенцьевіч (н. 16. 4.1924, б. хутар Агароды Смалявіцкага р-на), беларускі археолаг. Скончыў БДУ (1953). 3 1953 дырэктар Брэсцкага абл. краязнаўчага музея, з 1964 выкладчык палітэканоміі і грамадазнаўства Брэсцкага тэхнікума і СПТВ № 27 чыгуначнага транспарту. У 1959— 62 даследаваў 122 курганы на могільніках Войская, Гуркі, Кусцічы, Свішчова, Трасцяніца, Хацінава, Шастакова, у т. л. 31 курган у Ра тайчыцах.
Тв.: Каменные курганы правобережья Западного Буга // Древностн Белорусснл: Матерналы конф. по археологнн Белорусснн н смежных террнторнй (1966). Мн., 1966; Северная граннца распространенпя «парных» курганов // Археологнческне открытня 1965 года. М., 1966; Курганы у дер. Ратайчн цы // Древнне славяне н нх соседн. М., 1970 (Матерналы н нсслед. по археологнн СССР; № 176).
БІТА, прадмет для старадаўняй гульні ў косці, зроблены з астра гала (каленная косць) лася, каня, каровы. 3 боку паглыбленай паверх ні ў натуральную выемку косці залівалі свінец (для замацавання заліўкі рабілі да 5 адтулін у выемцы — вялікая ў цэнтры, меншыя вакол яе), што рабіла Б. цяжэйшай у 2—3 разы. Цэлыя Б. і за гатоўкі знойдзены пры археал. раскопках у большасці сярэдневяковых гарадоў (Браслаў, Брэст, Ваўкавыск, Віцебск, Лукомль, Полацк і інш.).
Літ.: 46, 425, 702, 1346, 1347.
БЛОМБЕРГ (Blomberg) Марыя Магдалена (н. 14.11.1936, в. Ванвольніца Люблінскага ваяводства, Полыпча), польскі археолаг і гісторык. Д-р гуманістычных навук (1987). Скончыла Лодзінскі ун-т (1961). У 1957—73 супрацоўніца кафедры археалогіі Лодзінскага ун-та, з 1973 у Ін-це гісторыі матэрыяльнай культуры Польскай АН. Вывучае польска-рус., польска-бел.
і польскаўкр. сувязі ў гісторыі навук. кантактаў да 1917 па праблематыцы археал. даследаванняў, удзел польскіх археолагаў (у т. л. ўраджэнцаў Беларусі, якія пісалі на польскай мове) у дзейнасці рус. археал. т-ваў і з’ездаў (Я. Тышкевіча, К. Тышкевіча, А. Плятара, А. Кіркора, Я. Завішы, Э. ГутэнЧапскага, А. Пшаздзецкага, В. Шукевіча і інш.). Прасачыла лёс вучоных-выгнаннікаў, якія аказаліся ў ссылцы, паказала іх дзей насць па вывучэнні розных р.эгіё наў Расіі (I. Чэрскі, Б. Дыбоўскі, Ю. Талька-Грынцэвіч, М. Віткоўскі і інш.). Аўтар манаграфіі «Паля-
Біты 12—13 ст. Полацк.
кі — члены расійскіх археалагічных таварыстваў 1839—1914» (1988). Г. А. Каханоўскі.
БОГІНА, курганны могільнік каля в. Богіна Браслаўскага р на. На паўн. беразе воз. Богінскае, справа ад дарогі з в. Вусце ў в. Плятарова. Налічваў больш за 10 насыпаў выш. 0,6—0,8 м, дыям. 5—6 м. Раскопкі праводзілі ў 1886 У. Плятэр, у 1895 3 курганы даследаваў Ф. В. Пакроўскі, у 1978 і 1981 абс ледавала Л. У. Дучыц. Пахавальныя абрады — трупаспаленне і трупапалажэнне.
Знойдзены крэсівы, серпападобныя скроневыя кольцы, падковападобныя фібулы, трапецападобныя падвескі, ланцужкі, бронзавыя спіралепадобныя пранізкі, пярсцёнкі, шыйныя грыўні,
Г. А. Бонч-Асмалоўскі.
шкляныя пацеркі, ляпны посуд. Належаў балта-славянскаму насельніцтву.
Датуецца 8—11 ст.
Літ.: 916.
БОНЧ АСМАЛОУСКІ Глеб Анато левіч [ 22.10(3.11).1890, маёнтак Блонь Ігуменскага пав. Мінскай губ. (цяпер в. Блонь Пухавіцкага р-на) — 1.11.1943], антраполаг і археолаг. Д-р гіст. навук (1942). Скончыў Мінскае камерцыйнае вучылішча, Петраградскі ун-т (1923). У 1924—30 асістэнт кафедры антрапалогіі Ленінградскага універсітэта. 3 1930 навук. супрацоўнік Геалагічнага ін-та AH СССР і Дзярж. акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры. У 1926—27 і 1934 разам з К. М. Палікарповічам займаўся пошукамі палеалітычных паселішчаў на Гомельшчыне і Смаленшчыне (Бер дыж, Гамкава, Каменная Гара). Удзельнік этнагр. і археал. экспедыцый на Каўказе і ў Крыме. У час раскопак у пячоры КіікКаба (Крым, 1923—24) упершыню на тэр. СССР выявіў рэшткі выкапнёвага чалавека — неандэртальца, прылады працы ранняга палеаліту. Знойдзеныя ім крамянёвыя скулыітурныя выявы чалавека маюць узрост больш за 50 тыс. г., з’яўляюцца першымі ў гісторыі чалавецтва прадметамі мастацтва. Выказаў ідэю пра пераход продкаў
чалавека да наземнага спосабу жыцця задоўга да ператварэння малпы ў чалавека. Аўтар каля 40 навук. прац, якія маюць вял. значэнне для доказу пераемнай сувязі культуры і фізічнага тыпу чалавека ранняга палеаліту. У 1934 па лжывым даносе рэпрэсіраваны і засуджаны на 3 гады, адбываў у лагерах Варкуты. У 1942 рэабілітаваны, зацверджаны ў навук. ступені доктара гіст. навук і званні прафеса ра. У Айчынную вайну чытаў лекцыі ў Казанскім ун-це. Памёр у Казані.
Тв.: Нтогн нзучення крымского палеолнта // Тр. II Междунар. конф. Ассо-
абшчыны Брэста, Высокага, Дама чова, Дзярэчына, Камянца, Кобрына, Слуцка і інш. У 1-ю сусветную вайну ў 1915 Б. ў 2 кап. друкаваў грамадзянскі к-т у Навагрудку, аба рачаліся боны германскіх акупацыйных войск 1916, боны вайсковых кааператываў. Папяровыя Б.— кароткатэрміновыя абавязацельствы і вэксалі, якія банкі аплочвалі паўнацэннымі грашовымі знакамі, талоны, чэкі, ордэры, распіскі, крэдытныя білеты, знакі розных кааператываў, прадпрыемстваў і ўстаноў для атрымання тавараў і аказання паслуг; таксама папяровыя грошы, што выйшлі з ужытку і сталі прад
ігральныя, хлебныя; крыгсгельды (грошы ваеннага часу) і інш.
, , III. I. Бекцінееў.
BQHbl ВАЙСКОВЫХ КААПЕРА ТЫВАЎ, металічныя і папяровыя знакі, якія выпускаліся ў 1926— 39 у Польскай рэспубліцы для вайсковых спажывецкіх т-ваў, створаных у 1919—20 на ўзор расійскіх і французскіх вайсковых кааператываў. Прызначэнне бонаў — кантроль за крэдытамі, якія не маг лі перавышаць 50% капіталу т-ва, а з 1933 — 20%. Агульная коль-
Боны вайсковых кааператываў. Белы сплаў: 1 злоты, 26ы уланскі полк. Баранавічы (1); 1 злоты, 82-і пяхотны полк. Брэст (2); 1 злоты, 3 і полк конных стралкоў. Ваўкавыск (3); 1 злоты, 23-і уланскі полк. Гродна (4); 20 грошаў, 83-і пяхотны полк. Кобрын (5); 5 злотых, 84-ы полк. Пінск (6). Жоўты сплаў: 20 грошаў, корпус гарнізона пагранічнай аховы. Клецк (7); 20 гро шаў, 25-ы уланскі полк. Пружаны (8).
цнацяя по нзученню четвертячного пернода Европы. Л. я др., 1934. Вып. 5; Грот Кянк-Коба. М.; Л., 1940; Кнсть нскопаемого человека нз грота Кннк Коба. М.; Л., 1941; Скелет стопы н голенн нскопаемого человека нз грота Княк-Коба. М.; Л., 1954. A. I. Марозава.