Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
дэнты даследавалі гарадзішча ў в. Зборск (1964), курганную групу ў г. Заслаўе (1965), гарадзішча ў г. п. Стрэшын (1966), гарадзішча каля в. Гарадзішча Мінскага р-на (1963—64, 1967—68), курганную групу і селішча каля в. Ашмянцы Ваўкавыскага р-на (1968), гарадзішчы ў в. Свіслач Асіповіцкага р-на (1969—71) і г. п. Копысь (1972) і інш. У 1973 пры гіст. факультэце БДУ створана кафедра археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гіст. дысцыплін, якую ўзначальвае праф. За гарульскі. На кафедры працуюць кандыдаты гіст. навук, дацэнты A. М. Ваганава, X. А. Егарэйчанка,М. Ф. Піліпенка, В. Н. Рабцэ віч, выкладчык A. А. Стуканаў. Гал. кірунак дзейнасці кафедры — вучэбна-педагагічная праца, якая, апрача лекцыйных курсаў, уключае правядзенне практычных, лабараторных заняткаў, кіраўніцтва навук. работай, архіўна-музейнай і археал. 'практыкай студэнтаў. Чытаюцца спецкурсы па метадах археал. і этна графічных даследаванняў, археа логіі і этнаграфіі Беларусі, геральдыцы, фалерыстыцы, храналогіі, архівазнаўству, праводзяцца спецсемінары па этнагенезу славян, этнічнай гісторыі, стараж. культуры, пом ніках гісторыі і культуры Беларусі. Вял. месца адводзіцца палявым археал. даследаванням. Археал. экспедыцыі БДУ працавалі ў Рагачове (1973, 1975—76), Мінску (1974), на гарадзішчах каля вёсак Кісця ні (1975—76), Таўкачэвічы 1-я (1979), Мадора (1979), Юдзічы (1980), могільніках каля вёсак Гадзілавічы (1981), Каласы (1982), Ветачка (1983—84), Гаравец (1986), Наўры (1987), гарадзішчах каля вёсак Навасёлкі (Мядзельскі р-н, 1988), Гарадзішча (Мядзельскі р-н, 1986—89). Каля в. Вішчын (1977— 86) экспедыцыя БДУ даследавала замак феадала эпохі Кіеўскай Русі, на вале якога знойдзены унікальны скарб ювелірных вырабаў і грашовых сярэбраных зліткаў — грыўняў (гл. Вішчынскі грашова-рэчавы скарб). Матэрыялы археал. экспедыцый штогод папаўняюць экспазіцыю Музея гісторыі Беларускага дзяр жаўнага універсітэта імя У. I. JieHina.
Літ.: 216, 750. A. М. Ваганава. БЕЛАРЎСКІ МУЗЁЙ у Вільні, Віленскі беларускі г і с т орыка-этнаграфічны музей імя I. I. Луцкевіча. Існаваў у 1921—45. Заснаваны на базе пры ватнай калекцыі бел. этнографа і археолага I. Луцкевіча і інш. ма тэрыялаў. Размяшчаўся ў будынку былога базыліянскага кляштара, належаў Бел. навук. т-ву. 3 археал. экспанатаў зберагліся знаходкі з раскопак і разведак Я. П. Тышкевіча, Г. X. Татура (Барысаўскі пав.), Церабянёва (Дзісенскі пав.), I. Луц кевіча, М. Пецюкевіча (Браслаў-
шчына), рэчы каменнага веку, каменныя сякеры, кераміка з курганоў, пярсцёнкі з пячаткамі полацкіх князёў Усяслава і Барыса, аднаго са смаленскіх князёў 14 ст., пячатка Міндоўга, 103 пячаткі розных часоў, свінцовыя пломбы са знакамі (12—13 ст.), выяўленыя ў Драгічыне Надбужскім, калекцыя медных крыжоў 11 ст., амулет-змеявік. У калекцыі старадаўняй зброі захоўваліся панцыр воіна, частка панцыра каня, кальчугі, крыжацкі меч, разнастайная халодная і агнястрэльная зброя, а таксама ўзбраенне бел. сялян. У музеі зберагаліся калекцыі рукапісных кніг (ілюстраванае Жухавіцкае евангелле 14 ст., трэбнік Жыровіцкай царквы 1545), стараж. бел. граматы, АльКітаб 16 ст., збор друкаваных кніг 15—18 ст., у т. л. пражскія выданні Бібліі Ф. Скарыны, кнігі з друкарняў у Куцеінскім манастыры, Еўі, Лоску, Вільні, Нясвіжы, Слуцку, Полацку, Гродне, Магілёве, Трыёдзь каляровая 1491 Ш. Фіёля, Статут Вял. кн. Літоўскага 1588 з друкарні Мамонічаў, «Часаслоў» Івана Фёдарава, зборы Е. Р. Ра манава, Б. Л. Даніловіча, I. Луцке віча. У калекцыі бел. нар. мастацтва разьба па дрэве, лубкі, карціны бел. мастакоў, бел. нар. музычныя інструменты, старадаўняе адзенне, калекцыя слуцкіх паясоў 16—18 ст. Меў багатую бібліятэку. Пасля ліквідацыі музея экспанаты перададзены ў Гісторыка этнаграфічны музей Літвы ў Вільнюсе і Дзярж. музей Беларусі, кнігі і рукапісы — у Цэнтр. б-ку АН Літвы, частка трапіла ў Цэнтр. дзярж. архіў-музей л-ры і мастацтва Беларусі.
Літ.: 506, 700, 701. Э. М. Зайкоўскг. «БЕЛАРЎСКІЯ СТАРАЖЫТНАСЦІ», зборнік дакладаў да канферэнцыі па археалогіі Беларусі, якая адбылася ў студзені — лютым 1968. Выдадзены ў 1967 у Мінску на рус. мове. Складаецца з матэрыялаў, прысвечаных розным эпохам стараж. гісторыі Беларусі ад верхняга палеаліту да ранняга феадалізму, у т. л. пра стаянку Юравічы Калінкавіцкага р-на (У. Дз. Будзько), неалітычныя помнікі на ніжняй Прыпяці (У. Ф. Ісаенка) і ў вярхоўі Дняпра (В. Р. Тарасенка), новыя даныя па спрэчных пытаннях бронзавага веку на Беларусі (Ісаенка, М. М. Чарняўскі), пра паселішча Шчаткава Бабруйскага р-на (Л. Д. Побаль),гарадзішча Банца раўшчына (A. Р. Мітрафанаў), полацкае каменнае дойлідства (Г. В. Штыхаў), зброю (Я. Г. Звя руга) і фауну (В. В. Шчаглова, Звя руга) стараж. Ваўкавыска, раннеслав. паселішчы ў ніжнім цячэнні Свіслачы (Ю. I. Драгун), вынікі нумізматычных даследаванняў на Беларусі (В. Н. Рабцэвіч). Кніга ілюстравана малюнкамі і табліца-
мі. Даецца бібліяграфічны матэрыял. д в. Гусева.
«БЕЛАРЎСКІЯ СТАРАЖЫТНАСЦІ», зборнік матэрыялаў канферэнцыі па археалогіі БССР і сумежных тэрыторый, якая адбылася 28—30.3.1972 у Ін-це гісторыі АН БССР. Выдадзены ў 1972 у Мінску на рус. мове. Складаецца з дакладаў і паведамленняў пра даследаванні помнікаў розных эпох, у т. л. пра неалітычную кераміку Палесся (У. Ф. Ісаенка), паходжанне банцараўскай культуры (A. Р. Мітрафанаў), фауну селішча Камень Пінскага р-на (В. В. Шчаглова), стараж. паселішчы на сярэдняй Бярэзіне (Л. Д. Побаль), курганы ў в. Эсьмоны Бялыніцкага р-на (Я. Р. Рыер) і Капысіца Шклоўскага р-на (A. А. Выржыкоўскі), курганы Полацкай зямлі (Г. В. ІПтыхаў), звесткі з гісторыі Навагрудка (М. I. Ермаловіч), археал. даследаванні Бярэсця (П. Ф. Лысенка), Слоніма (Я. Г. Звяруга), месцазнаходжанне летапісных гарадоў Вевярэцк і Астрэя (В. В. Сядоў), паходжанне гарадоў Чорнай Русі (Ф. Д. Гурэвіч), пра вежы валын скага тыпу і іх пашырэнне на Беларусі (М. А. Ткачоў), рагавыя прылады працы з-пад Смаргоні (М. М. Чарняўскі, П. Ф. Каліноўскі), манеты Дзягцянскага манетнарэчавага скарбу (В. Н. Рабцэвіч). Ілюстраваны малюнкамі, дадзена бібліяграфія. Г. В. Штыхаў.
БЕЛАЎШЧЫНА, гарадзішча жал. веку каля в. Белаўшчына Мядзельскага р-на. За 0,3—0,4 км на ПдЗ ад вёскі, на правым беразе ручая. Авальная пляцоўка памерам 100х X 40 м. Штучныя ўмацаванні адсутнічаюць. Схілы найб. стромкія з У, выш. 7—9 м. Адкрыў і абследаваў у 1979 Э. М. Зайкоўскі. Культурны пласт каля ўсх. краю 0,35 м.
Знойдзены абломкі ляпной штрыхава най вастрарэбернай керамікі, каменны брусок з адтулінай для падвешвання, абпалены крэмень са слядамі апрацоўкі, венчык ганчарнай пасудзіны 2-й пал. 10 ці пач. 11 ст., каменная прадаўгаватая зерняцёрка з глыбокім жолабам.
Літ.: 391.
БЁЛАЯ САРОКА, паселішча каля в. Белая Сарока Нараўлянскага р-на. За 1—1,5 км на ПнЗ ад вёскі, на першай надпоймавай тэрасе р. Прыпяць, на выш. 3—4 м над поймай. Абмежавана з трох бакоў балотамі, з чацвёртага — старыцай Прыпяці. Памеры 200x80 м. Адкрыў у 1962 і даследаваў у 1972 У. Ф. Ісаенка.
Знойдзена 27 мікралітычных пласцінак з прытупленым рэтушшу краем, 600 апрацаваных крамянёў (нуклеусы, трапецыі, прамавугольнікі), І23 крамянёвыя прылады працы (нажы са скошаным канцом, скрабкі, скоблі, разцы, рэтушоры, праколкі, свярдзёлкі) і сві дэрскія, постсвідэрскія, тронкавыя, вер балістыя наканечнікі стрэл, рэшткі
4 вогнішчаў. Датуецца 8—5-м тысячагоддзямі да н. э.
Літ.: 460.
БЁЛІЦА, група археал. помнікаў каля в. Беліца Лідскага р-на.
Стаянка-1. За 0,5 км на Пд ад вёскі, на краі правабярэжнай тэрасы выш. 8 м, ніжэй упадзення р. Залатая ў р. Нёман. Даўж. ўздоўж краю тэрасы каля 1,5 км, шыр. 60—70 м. Выявіў у 1970 Г. I. Гарэцкі, даследаваў у 1970-я г. М. М. Чарняўскі. Культурны пласт месцамі да 0,3—0,4 м. Знойдзены
Крамянёвыя наканечнікі (1—3), пракол ка (4), разец (5), нажы (6—9, 14, 23), скрабкі (10—13, 16), устаўкі долатаў (15, 19), прамавугольнікі (17, 18), вастрыё (20), мікраграветы (21, 22) з паселішча Белая Сарока.
крамянёвыя лістападобныя і трохвугольныя наканечнікі стрэл, бакавыя і клінападобныя разцы, скрабкі на пласцінах і адшчэпах, нажы, праколкі, сякеры, нуклеусы, у т. л. двухпляцовачныя прызматычныя, трапляюцца фрагменты керамікі з расліннымі дамешкамі ў гліне і інш. Адносіцца да свідэрскай культуры фінальнага палеаліту і мезаліту, ранняга этапу нёманскай культуры і ранняга бронзавага веку.
Стаянка 2. У пойме правага берага р. Нёман, ніжэй упадзення ў яго р. Залатая. Памеры 40X180 м. Выявіў у 1970 Гарэцкі, даследаваў у 1977—79 і 1982 Чарняўскі, ускрыта каля 600 м2 пл. Культурны пласт 0,3—0,4 м. У паглыбленнях выяўлены невял. агнішчы, знойдзены крамянёвыя скрабкі на адшчэпах,
84 «БЕЛРЭСТАЎРАЦЫЯ»
бакавыя і вуглавыя разцы, трапецыі, вастрыі, скоблі, нажы, аднапляцовачныя нуклеусы. Стаянка адносіцца да позняга мезаліту, яе крамянёвы матэрыял мае рысы янісла віцкай культуры.
Стаянка-4. На схіле надпоймавай тэрасы, на паўд. ускраіне вёскі. Памеры 50x90 м. Выявіў і даследаваў у 1977 Чарняўскі, раскапана 40 м2 пл. Культурны пласт 0,3 м. Знойдзены крамянёвыя вырабы позняга мезаліту, ранняга неаліту, фрагменты керамікі і крамянёвыя прылады шнуравой кера мікі культур ранняга бронзавага веку.
Літ.: 1289. М. М. Чарняўскі.
« БЕЛРЭСТАЎРАЦЫЯ», Б е л a р у с к а е Спецыялізаванае н а в у к о в a р э с т а ў р а ц ы й н а е вытворчае аб’яднанне М іністэрства культурыБелар у с і. Створана ў 1985 на базе Спе цыяльных навук.-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў (з 1968). Аб’ядноўвае Мінскую (гал. арг-цыя), Брэсцкую, Віцебскую, Гомельскую, Гродзенскую, Магілёўскую спец. навук.-рэстаўрацыйныя вытеорчыя майстэрні і Бел. Рэстаўрацыйны праектны ін-т. Займаецца спец. буд.-мантажнымі, праектнымі і навук.-даследчымі працамі па рэстаўрацыі і кансервацыі помнікаў гісторыі, архітэктуры, горадабудаўніцтва, садовапаркавага мастацтва, твораў станковага і манументальнага жывапісу, скулыггуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кнігі. Археал. падраздзяленне «Б.» (2 археал. сектары і архіт. групы) праводзіць даследаванні архіт.археал. помнікаў з мэтаю іх кансервацыі і рэстаўрацыі, ахоўныя раскопкі (з Ін-там гісторыі АН Беларусі) у гістар. цэнтрах бел. гарадоў, распрацоўвае ахоўныя зоны археал. культурнага пласта ў стараж. населеных пунктах рэспублікі.