Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Тв.: Внтебская губерння. Спб., 1852; Нсторвческне сведення о прнмечательнейшнх местах в Белорусснн с прнсовокупленнем н другнх сведеннй, к ней же относяпінхся. Спб., 1855.
Літ.: 97, 513. Г. 4. Каханоўскі. БЕЗМАНЕТНЫ ПЕРЫЯД. На тэр стараж. Русі 2-й пал. 11—пач. 14 ст. характарызуецца адсутнасцю манеты і абарачэннем сярэбраных зліткаў пэўнай масы і формы. Гл. ва ўступным арт. Нумізматыка. БЕКЦІНЁЕЎ Шаміль Іршатавіч (н. 31.8.1947, г. Патсдам, Германія), беларускі археолаг і нумізмат. Канд. гіст. навук (1990). Скончыў БДУ (1977). 3 1970 працуе ў Ін-це гісторыі АН БССР. Даследаваў гарадзішча Горы Горацкага р-на. Выказаў гіпотэзу пра існаванне на тэр. полацка-віцебскага Падзвіння ў 2-й пал. 13 — канцы 14 ст. рэгіянальнай грашова-вагавай сістэмы як прататыпу агульнадзярж. грашовай сістэмы ў Вял. кн. Літоўскім у канцы 14 — сярэдзіне 15 ст. Склаў каталог гірак-разнавагаў, знойдзеных на Беларусі, вызначыў іх ролю ў вывучэнні грашовага абарачэння. Даследуе перыяд абарачэння гроша праж скага ў Вял. кн. Літоўскім.
Тв.: Весы н гнрькн-разновесы X— XIV вв. нз Белорусснн // Сов. археологня. 1987. N° 1; Гнрькя-разновесы н нх роль в нсследованнн денежных снстем на террнторян Белорусснн в X— XV вв. // йз нсторнн наукн в техннкн Белорусснн. Мн., 1988; Грашова вага вая сістэма XIV ст. ў Полацка Віцеб скім Падзвінні // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1989. № 2.
А. П. Вайценка.
БЕЛАВЎПІА, гарадзішча каля в. Белавуша Столінскага р-на. За 2,5 км на У ад вёскі, на правым беразе р. Гарынь. Мясц. назвы Акоп, Замак. Пляцоўка авальная, паме рам 35x46 м. Абкружана валам выш. 2 м і ровам глыб. каля 1 м. Даследавалі ў 1957 Ю. У. Куха рэнка, у 1961 . П. А. Рапапорт. Культурны пласт не прасочваецца. Каля гарадзішча знойдзена кераміка, вуглі і перапаленая гліна. Верагодна, гэта было гарадзішчасховішча. Датуецца 10—11 ст.
Літ.: 641. 949.
БЕЛАРЎСКАЕ ДОБРААХВОТ НАЕ ТАВАРЫСТВА АХОВЫ ПОМНІКАЎ ГІСТОРЫІ I КУЛЬ ТУРЫ, масавая грамадская арг цыя. Утворана ў 1966 устаноўчым з’ездам, на якім прыняты статут, абраны Цэнтр. савет т-ва. Членам т-ва можа быць любы грамадзянін Беларусі з 16-гадовага ўзросту, які прызнае статут т-ва і працуе ў адной з яго пярвічных арг-цый, таксама дзярж. прадпрыемства, установа, кааператыўныя і грамадскія арг-цыі (калектыўныя члены).
Вышэйшы кіруючы орган — з’езд (склікаецца не радзей аднаго разу ў 5 гадоў), які разглядае і прымае статут т-ва, уносіць у яго змены і дапаўненні, выбірае Рэсп. савет і рэвізійную камісію, абмяркоўвае і зацвярджае іх справаздачы, заслухоўвае навук. даклады і паведамленні. Адбылося 5 з’ездаў т-ва (1966, 1971, 1977, 1981, 1986). Кіруючы орган паміж з’ездамі — Рэспубліканскі савет (склікаецца не радзей аднаго разу ў год), выканаўчы орган — прэзідыум. Працуюць (1991) 6 абл., 129 раённых і гар. саветаў, якія аб’ядноўваюць больш за 12,6 тыс. пярвічных apr-цый (каля 2,1 млн. індывідуальных членаў).
Таварыства з дапамогай грамадскасці і насельніцтва праводзіць работу па выяўленню і вывучэнню помнікаў гісторыі і культуры, забеспячэнню іх аховы (складанне ахоўных абавязацельстваў, устаноўка ахоўных знакаў, вызначэнне ахоў ных зон, кантроль за захаваннем рэжыму аховы), фінансуе работы па кансервацыі і рэстаўрацыі унікальных помнікаў археалогіі і архітэктуры. Выдае кнігі, брашуры, буклеты, плакаты, у т. л. археал. тэматыкі: «Археалагічная карга Беларусі», «Гарады Беларусі па летапісах і раскопках (IX—XIII стст.)» Г. В. Штыхава і «Старажытная гіс торыя Усходняга Палесся» У. Ф. Ісаенкі (1975), «Замкі Беларусі (XIII—XVII ст.)> М. Ткачова і
« Заслаўскі гісторыка-археалагічны запаведнік» С. А. Мілючэнкава (1977), «Археалагічныя помнікі Гомельшчыны» У. У. Багамольнікава і A. А. Макушнікава, «Археалагічныя помнікі Міншчыны» М. М. Чарняўскага (1988). У 1970—89 выдаваўся штоквартальны бюлетэнь «Помнікі гісторыі і кульгуры Беларусі», з 1989 сумесна з Бел. ад дзяленнем фонду культуры выдае час. «Спадчына». Пры т-ве дзейнічаюць навукова -метадычны, рэдакцыйна-экспертны саветы, секцыі прапаганды, гісторыі, археалогіі, архітэктуры, этнаграфіі, Ma
lli. I. Бекцінееў.
стацтва, моладзі, дакументальных помнікаў. Г. А. Саўчанка.
БЕЛАРУСКАЕ КРАЯЗНАУЧАЕ ТАВАРЬІСТВА, добраахвотная гра мадская арганізацыя, якая дзейнічае на ўсёй тэр. Беларусі ў адпаведнасці з існуючым заканадаўствам і прынятым статутам. Утворана 27.12.1989 на Устаноўчым з’ездзе таварыства. У аснову дзейнасці пакладзены прынцыпы Цэнтральнага бюро краязнаўства, якое працавала пры Інбелкульце ў 1920-я г., і Краязнаўчай камісіі, створанай у ліст. 1987 у структуры Бел. фонда культуры. Першаступеннай задачай Б. к. т. (зацверджана 4.6.1991) з’яўляецца спрыянне культурна-нац. адраджэнню краязнаўчага руху, комплекснае вывучэнне населеных пунктаў і асобных рэгіёнаў Беларусі. Сярод задач Б. к. т. — збор звестак пра помнікі археалогіі і ахова іх ад пашкоджанняў, вывучэнне і захаванне помнікаў архітэктуры, этнаграфіі і інш., цесная сувязь з краязнаўчымі музеямі і інш. грамадскімі і дзярж. арганізацыямі, дзейнасць якіх скіравана на вывучэнне і захаванне нац. спадчыны. Б. к. т. вядзе работу па паляпшэнні выпуску краязнаўчай літаратуры, па выданні рукапіснай спадчы ны краязнаўцаў, літаратуры пра асобныя помнікі нашай гісторыі і
пра саміх краязнаўцаў. Статут прадугледжвае аднаўленне выхаду краязнаўчага часопіса.
Матэрыяльная база жыццядзейнасці таварыства ствараецца пераважна за кошт спонсарства. Абраны Рада (87 чал.) і Сакратарыят (10 чал.) Б. к. т.; старшыня Рады — Г. А. Каханоўскі, намеснікі — М. В. Біч, Л. Р. Казлоў, 3. X. Санько, В. А. Чамярыцкі. У абласцях і раёнах створаны краязнаўчыя згуртаванні. Б. к. т. мяркуе мець прадстаўніцтвы ў інш. рэспубліках і краінах. У Браславе, Гродне, Навагрудку, Полацку, Рагачове і інш. праводзяцца краязнаўчыя чытанні.
Г. А. Каханоўскі. «БЕЛАРЎСКАЯ АРХЕАЛОГІЯ», зборнік прац па бел. археалогіі. Падрыхтаваны супрацоўнікамі Ін-та гісторыі АН Беларусі. У кнізе абагульнены вынікі археал. даследаванняў на тэр. рэспублікі за гады Сав. улады. Выдадзены ў 1987 у Мінску на рус. мове. Пададзена гісторыя арганізацыі і асн. праблемы археал. навукі на Беларусі, кароткая характарыстыка археал. выданняў, названы даследчыкі, якія працавалі на тэр. рэспублікі, адлюстравана супрацоўніцтва бел. вучоных з вучонымі Масквы, Ленінграда, Украіны, Літвы, Польшчы. Зроблены агляд вывучэння культур каменнага і бронзавага вякоў на Палессі, Падняпроўі, Панямонні і Падзвінні (У. Ф. Ісаенка, А. Г. Калечыц, М. М. Чарняўскі), аналіз знаходак з гарадзішчаў, паселішчаў, могільнікаў жал. веку (В. С. Вяргей, Г. В. Штыхаў), матэрыялаў раскопак помнікаў сярэднявечча (Т. М. Каробушкіна, Я. Г. Звяруга). Зборнік ілюстраваны фотаздымкамі і замалёўкамі рэчавых знаходак, мае бібліяграфію. у у Багамольнікаў. БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУ ЗЁЙ ГІСТОРЫІ РЭЛІГП. Засна ваны ў 1977 у Гродне. Адкрыты ў студзені 1985. Mae каля 300 археал. прадметаў (1991). Сярод экспанатаў знаходкі з раскопак на тэр. былых манастыроў базыльянак (гліняны посуд, чарапіца, цэгла, кафля 15— 18 ст.), брыгітак (дэкаратыўныя пасудзіны 18 ст.), Каложскай царквы (фрагменты неалітычных пасудзін), Старога Замка ў Гродне (снарады для катапульты, ядры 14 ст.), са стаянак Асавец (амулеты з ікла мядзведзя, зуба дзіка, бурштыну), Пескі (нуклеусы), Янава (наканечнікі коп’яў, скрабкі, нажы), селішчаў Прысна (падвеска брон завая), Шарсцін (прасліца са свастыкай), гарадзішча Маскавічы (энкалпіёны 12 ст.), курганных могільнікаў Вензаўшчына (бронзавыя фібулы, пярсцёнкі, нажніцы, сякера, жал. спражкі, крэсівы, тачыльныя брускі, скроневыя кольцы, завушніцы, бурштынавыя каралі 10 — пач. 12 ст.), Косаўшчына (грыўня, скро-
невыя кольцы, косці 10—11 ст.), з раскопак у Ваўкавыску (каменная баба, фрагменты бранзалетаў 10— 13 ст., крыжыкі 11—13 ст.), у будынку Полацкага Сафійскага сабора (плінфа, свінец 11 ст.), каменны лепельскі ідал 9—10 ст.
Н. I. Ляшчонак.
БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАУНЫ УНІВЕРСІТЭТ імя У. I. Леніна, БДУ. Заснаваны ў 1921 у Мінску. У 1925 у БДУ створаны краязнаўчы гурток, рэарганізаваны ў 1926 у краязнаўчае т-ва, якое ўзначаліў рэктар БДУ прафесар У. I. Пічэта. Т-ва мела на мэце вывучэнне Беларусі ў прыродна-геаграфічным, сац.-эканамічным, культурным і гіст. кірунках, дзеля чаго арганізоўвала збіранне краязнаўчага матэрыялу праз экспедыцыі, экскурсіі і індывідуальныя камандзіроўкі. У 1924 пошук археал. помнікаў у раёне в. Новы Быхаў Быхаўскага р-на правёў студэнт С. С. Шутаў, ён сабраў вял. калекцыю керамічнага матэрыялу з помнікаў розных эпох. Вясной 1925 члены т-ва пад кіраўніцтвам дацэнта I. А. Сербава раскопвалі курганы каля в. Пятроўшчына і Рылаўшчына (гл. Дружба) непадалёку ад Мінска. У 1926 студэнт А. Л. Аніхоўскі каля в. Чарка сова (Аршанскі р-н) абследаваў гарадзішча і курганную групу, раскапаў 1 курган з пахавальным абра дам трупапалажэння, каля в. Пранічкі даследаваў 2 насыпы з трупаспаленнем. Каля в. Стары Дзедзін (Клімавіцкі р-н) абследаваў месца знаходкі скарбу дырхемаў 10 ст. (гл. Старадзедзінскі манетны скарб) і раскапаў 4 курганы з трупапалажэннем. У 1926 арганізавана першая краязнаўчая археал. экспедыцыя студэнтаў БДУ. Шутаў і М. М. Улашчык праводзілі абследаванні ўздоўж берагоў р. Свіслач ад упадзення ў яе р. Жужлянкі да р. Бярэзіны і на невял. участку правага берага Бярэзіны, дзе ў яе ўпадае р. Свіслач (Асіповіцкі р-н). Участак ад в. Смык да р. Жужлянкі быў абследаваны разам з А. Немцавым. Экспедыцыя выявіла і апісала 3 гарадзішчы, 3 селішчы, 15 курганных груп (198 насыпаў); на 2 гарадзішчах сабраны пад’ёмны матэрыял. У 1927 комплексная археал. экспедыцыя студэнтаў БДУ пра водзілася ў Тураўскім р-не. Група ў складзе А. Дз Кавалені, Шутава і заг. мазырскага архіва I. Р. Ка лодкіна выявіла і абследавала помнікі розных эпох — стаянкі, гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі, сабрала пад’ёмны матэрыял. На 3 гарадзішчах праведзены невял. раскопкі, ускрыты 2 пахаванні з бескурганнага могільніка каля в. Буразь, даследаваны 3 курганы з трупапалажэннем на гарызонце з кур-
ганнай групы каля в. Рычаў (Жыткавіцкі р-н). У 1928 у час 3-й краязнаўчай экспедыцыі БДУ ва Ушацкі р-н, якую ўзначаліў Сербаў, абследаваны басейн р. Ушачы. Выяўлены, апісаны і нанесены на карту 2 селішчы, 3 гарадзішчы, 32 курганныя групы. Каля в. Кублічы выяўлена курганная група з каменнай абкладкай насыпаў, Шутаў адкрыў першую ў раёне неалітычную стаянку каля в. Гараны. У час экспедыцыі студэнты выступалі перад насельніцтвам з лекцыямі і дакладамі пра мэты і задачы краязнаўчага руху. Студэнты-краязнаўцы Каваленя, Шутаў, Улашчык у 1927 удзельнічалі ў раскопках верхнепалеалітычнай стаянкі каля в. Бердыж (Чачэрскі р-н). Па даручэнню археал. устаноў Інбелкульта і Беларускай АН найб. падрыхтаваныя студэнты праводзілі самастойныя экспедыцыі. У 1928 Каваленя праводзіў развед ку археал. помнікаў па берагах Дняпра і Свіслачы ў Бабруйскай, Магілёўскай і Мінскай акругах. На берагах Дняпра па маршруце Магілёў — Новы Быхаў ён зарэгістраваў і апісаў 5 гарадзішчаў, 2 селішчы, 27 курганоў, на р. Друць каля в. Лучын і Азярышча выявіў сляды неалітычных стаянак, нанёс на карту і апісаў гарадзішчы ў Рагачове, Лучыне, Задруцці. У Мінскай акрузе Каваленя абследаваў гарадзішчы каля в. Міханавічы, Гарадзішча, Астрашыцкі Гарадок, Лысая Гара, выявіў вял. колькасць курганоў і курганных груп уздоўж дарог Мінск — Самахвалавічы, Мінск — Гарадзішча, Мінск— Кальварыя. У пасляваенны перыяд археал. атрады студэнтаў БДУ прымалі ўдзел у экспедыцыях пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў АН БССР і БДУ. У 1954 A. Р. Мітрафанаў з студэнтамі гіст. факультэта праводзіў раскопкі гарадзішча каля в. Гарадзішча Мінскага р-на (матэрыялы раскопак не былі апублікаваны і часткова страчаны). Студэнты ўдзельнічалі ў даследаваннях Мінскага замчышча ў 1957—61 і Полацкага гарадзішча ў 1958—61. 3 1958 на гіст. факультэце ўведзена штогадовая археал. практыка. Упершыню яна праводзілася на гарадзішчы каля в. Збаравічы Мінскага р-на (кіраўнік Мітрафанаў). Пад кіраўніцтвам праф. Ф. М. Нячая група студэнтаў у 1946 удзельнічала ў раскопках стараж. Херсанеса ў Крыме і Мірмекія каля г. Керч (некаторыя матэрыялы з гэтых раскопак зберагаюцца ў Музеі гісторыі БДУ). Археал. атрады пад кіраўніцтвам Ю. I. Драгуна даследавалі ў 1964 гарадзішча каля в. Жужлянка Асіповіцкага р-на, у 1965—68 га радзішча г. Оршы; атрыманы багаты рэчавы матэрыял, які дазволіў устанавіць дату ўзнікнення горада. 3 1963 археал. экспедыцыі БДУ узначальвае Э. М. Загарульскі. Сту