Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
і 500 руб.). Царства Польскае (у 1824—57) і Вял. кн. Фінляндскае (да 1917) мелі свае нац. эмісіі. Першая сусветная вайна прымусіла павялічыць выпуск папяровых грошай для пакрыцця бюджэтнага дэфіцыту: да 1916 спынены размен банкнотаў на манеты і выпушчаны папяровыя казначэйскія знакі ў 1, 2, 3, 5, 10, 20, 50 капеек, а таксама паштовыя маркі з надрукоўкай на зваротным або правым баку. Часовы ўрад у 1917 выпускаў дзярж. крэдытныя білеты наміналам 250 і 1000 руб. і «керанкі» ў 20 і 40 руб.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі дэкрэтам ад 27.12.1917 усе камерцыйныя
накрыўкі) 12—14 ст. з Віцебска.
банкі і банкаўскія канторы былі нацыяналізаваны, утвораны Народны банк РСФСР. Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя перашкодзілі правядзенню грашовай рэформы і ўмацаванню грашовага абарачэння. У абарачэнні былі «раманаўскія», або «мікалаеўскія», банкноты, «керанкі», узаконена было выкарыстанне аблігацый дзярж. пазыкі і іх купонаў. Кааператывы і прадпрыемствы выпускалі свае боны, чэкі і талоны. 3 заканчэннем грамадзянскай вайны з ужытку знікалі мясц. эмісіі і пачалі распаўсюджвацца першыя сав. грошы — разліковыя знакі РСФСР узору 1919 (саўзнак), якія паступова занялі пануючае становішча.
У выніку грашовай рэформы 1922—24 у абарачэнне ўвайшлі медныя і сярэбраныя манеты, казначэйскія білеты ў 1, 3, 5 руб. і 1 чырвонец (10 руб.), спынены выпуск саўзнакаў. У 1936 курс рубля адпавядаў 3 франкам, у 1937 — 5,3 руб.=1 долару. Для пакрыцця страт у Вял. Айчыннай вайне эмісія папяровых грошай была павялі чана. Гэта выклікала іх дэвальвацыю. Для ліквідацыі яе ў 1947 была праведзена грашовая рэформа, якая
павялічыла пакупную здольнасць рубля. Структура грашовай масы (казначэйскія і банкаўскія білеты, разменная манета) захавалася, банкаўскія білеты выпускалі не ў чырвонцах, а ў рублях. 1.3.1950 курс рубля пераведзены на залатую аснову і адпавядаў 0,222168 г чыстага золата (4 руб.= 1 долару). Хуткі рост грамадскай вытворчасці прывёў да вылічэння дзяржбюджэту, нац. даходу і інш. у мільярдах і трыльёнах, таму з 1.1.1961 праведзена рэформа павышэння маштаба цэн у 10 разоў. Залатое ўтрыманне рубля ўзрасло ў 4,4 раза і адпавядала 0,987412 г чыстага золата. Абарачэнне папяровых грошай на Беларусі з часоў яе ўваходжання ў склад Расійскай імперыі (1772, 1793, 1795) было аналагічным Расіі, а потым СССР. Абарачаліся боны, чэкі, кві танцыі, талоны, купоны, аблігацыі з надпячаткамі. У 1917 —19 іх выпускалі ў Бабруйску, Гомелі, мяст. Калышкі (Лёзненскі р-н), Лідзе, Магілёве, Мазыры, Мінску, Пінску, Рагачове, Слуцку, Чэрвені. У 1916— 18 на тэр. Беларусі, акупіраванай кайзераўскімі войскамі, у абарачэнні былі рэйхсбанкноты 1903—18 наміналам 20, 50, 100 і 1000 марак. У Познані ў 1916 выпускалі для акупіраваных тэрыторый острублі, у Каўнасе ў 1918 — остмаркі. У 1918 грашовыя знакі выпускалі Мазырскі рэзалюцыйны камітэт (на купонах б. царскіх пазык), ваенна-рэвалюцыйны камітэт у Лідзе, у Магілёўскай губерні, Гомельскае гар. самакіраванне і павятовае земства, Рагачоўская гар. ўправа, Ігуменскі грамадскі банк (1918—19), у 1919 — Слуцкае павятовае земства. У 1918 у Віцебску і наваколлі абарачаліся фінскія маркі, ва ўездах на мяжы з Украінай — укр. карбованцы 1919. У 1920 у акупіраваных Польшчай гарадах карысталіся сваімі грашо вымі знакамі: у Гродне — у 5, 10 і 50 марак; у Лагойску — кароткатэрміновымі бонамі Слуцка з наддрукоўкай у 3 і 10 руб. У Зах. Беларусі з 1921 абарачаліся польскія маркі, з лютага 1924 — злотыя, з 1939 — сав. грошы. У Вял. Айчынную вайну на акупіраванай тэр. абарачаліся сав. банкноты, ням. рэйхсмаркі (адна = = 10 руб.) і акупацыйныя знакі, якія выпускалі ў г. Роўна (Украіна). Пасля вайны было адноўлена сав. грашовае абарачэнне. Б. як дапаможная дысцыпліна на Беларусі напачатку вывучэння.
Літ.: 1511, 1535, 1681, 1697.
Ш. I. Бекйінееў.
БАНЦАРАУСКАЯ КУЛЬТЎРА, культура тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны, археал. культура плямён, якія ў 6— 8 ст. жылі ў Верхнім Падняпроўі, Верхнім Панямонні, Верхнім і Сярэднім Падзвінні. Назву атрымала ад гарадзішча Банцараўшчына пад Мінскам. Насельніцтва займалася
земляробствам, жывёлагадоўляй; паляванне і рыбалоўства мелі дапаможны характар; былі развіты здабыча і апрацоўка жалеза, брон заліцейная вытворчасць, ганчарства, апрацоўка дрэва, косці і інш. Асноўным тыпам пасяленняў былі адкрытыя селішчы, якія ра.змяшчаліся на пакатых узвышшах у поймах рэк або на мысападобных вы ступах надпоймавых тэрас. Шмат селішчаў узнікла каля ранніх гарадзішчаў, якія дадаткова ўмацоўваліся землянымі валамі і ператвараліся ў гарадзішчы-сховішчы. Жытлы будаваліся наземныя і паўзямлянкавыя. Паўзямлянкі былі пераважна зрубнай канструкцыі, іх ніжнія вянкі паглыбляліся ў зямлю ад 0,2 да 0,7—0,8 м. Наземныя жытлы мелі слупавую канструкцыю. Сцены рабілі з бярвён таўшч. 0,25— 0,3 м. Плошча жытлаў складала ад 7—9 да 18—20 м2. Шматкамерная планіроўка жытлаў сведчыла пра захаванне родавых адносін.
Унутры жытлаў, часцей у далёкім ад увахода куце размяшчаліся печыкаменкі круглай або авальнай формы (даўж. 1—1,5 м, шыр. 0,9—0,95 м); радзей у цэнтры жытлаў былі агнішчы — вымасткі з дробных камянёў пад пластом гліны 0,15—0,2 м, круглай або авальнай формы, даўж. 1,9—2,15, шыр. 1,7—2 м. Каля дамоў размяшчаліся ямы-скляпы, верагодна, калектыўнага карыстання. Яны мелі круглую, авальную ці прамавугольную форму (даўж. ад 0,9 да 1,8—1,9 м і шыр. ад 0,9 да 1,6—1,9 м), глыб. ад 0,4—0,5 да 0,8— 1 м. Некаторыя ямы мелі амаль вертыкальныя сценкі, большасць з іх у разрэзе чашападобныя. Пахавальны абрад — трупаспаленне на бескурганных і курганных могільніках. Крэмацыя нябожчыкаў адбывалася за межамі некропаляў, пасля чаго ачышчаныя ад кастра косці змяшчаліся ў гліняныя пасудзіны-урны, або ссыпаліся на дно магільных ям.
Курганы па форме падзяляюцца на круглыя, падоўжаныя і доўгія, у іх таксама урнавыя і бязурнавыя пахаванні, змешчаныя на гарызонце, у насыпе або адразу пад дзярновым пакрыццём насыпу. У доўгіх курганах было 2—9 пахаванняў. Пахавальны інвентар вельмі бедны і часцей за ўсё складаецца з цэлых або фрагментаваных пасудзін. Плямёны Б. к. выраблялі слабапрафі ляваныя пласкадонныя ляпныя гаршкі.
У гліну дадаваліся жарства і буйназярністы пясок, на поўдні Б. к.— шамот (тоўчаныя чарапкі). Посуд меў крыху адагнуты венчык, слабавыражаную шыйку, моцна апушчаны плячук, злёгку пукатае тулава. Трапляюцца таксама круглабокія, цыліндрычнаканічныя і міскападобныя пасудзіны, у Падзвінні — слоікападобныя. На помніках Б. к. знаходзяць біканічныя гліняныя прасліцы, жал. нажы, сярпы, сякеры, наканечнікі коп’яў, шпоры, падковападобныя фібулы, бронзавыя бранзалеты, падвескі, пярсцёнкі, рэшткі бронзаліцейнай вытворчасці.
Даследчыкі лічаць, іпто Б. к. сфарміравалася ў выніку пранікнен-
ня на Пн тэр. Беларусі носьбітаў культуры тыпу Абідні і змяшання іх з плямёнамі днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур. Большасць даследчыкаў лічаць, што Б. к. належала балтам.
Літ.: 785, 847. A. Р. Мітрафанаў. БАНЦАРАЎШЧЫНА, гарадзішча каля былой в. Банцараўшчына Мінскага р-на. Размешчана за 2,5 км на ПнУ ад чыг. ст. Ждановічы, на левым беразе р. Свіслач (цяпер вадасховішча Дразды). Пляцоўка авальная, выцягнутая з У на 3, памеры 55x35 м. 3 Пн і ПнЗ умацавана 2 валамі выш. каля 2 м і равамі глыб. 1,5—2 м, шыр. 12—
Да арт. Банцараўская культура. Кера міка з селішча Дзядзілавічы (1, 6, 9, 12, 13, 18), з селішча Гарадзішча Мядзельскага р-на (2), з селішча Равячка (3, 21), з гарадзішча Банцараўшчына (4, 5, 7, 8, 10, 11, 14—17, 19, 20, 22—26).
14 м. На ўсх. ускраіне гарадзішча зберагліся рэшткі вала, што закрываў уваход на пляцоўку. Схілы гарадзішча зараслі лесам і кустамі. Выявілі ў 1925 М. М. Улашчык і С. С. Шутаў, даследавалі ў 1926— 28 С. А. Дубінскі, у 1948—49 A. Р. Мітрафанаў, у 1982 Г. В. Штыхаў. Ускрыта 245 м2. На мацерыку — рэшткі паселішча эпохі бронзы. Культурны пласт ад 0,2 м у цэнтры да 1,8 м па краях пляцоўкі, мае 2 гарызонты. Ніжні (3 ст. да н. э.— 4 ст. н. э.) адносіцца да штрыхаванай керамікі культуры. Знойдзены жал. сярпы, нажы, шылы, брытвы, наканечнікі коп’яў з 2 шыпамі, жал. і бронзавыя пярсцёнкі, падвескі, фібула з «падвязанай» ножкай, посахападобныя шпількі, драцяное скроневае кольца, гліняныя прасліцы (некаторыя з наразным арнаментам), жал. шлакі, ка-
валкі ад домніцы, косці свойскай жывёлы. Шматлікая ляпная кераміка храналагічна падзяляецца на раннюю (посуд са штрыхаванай паверхняй ці з арнаментам у выглядзе круглых ямак) і пазнейшую (найб. пашыраны вастрарэберныя гаршкі з «зашчыпамі» па рабры). У верхнім гарызонце (6—8 ст.) выяўлены рэшткі драўляных наземных пабудоў, а таксама «каменныя пляцоўкі» памерамі 1,5x2 м (верагод на, утварыліся ў выніку разбурэння печаў). Паміж камянямі былі скла
Гліняны гаршчок з бескурганнага могільніка Баравікі.
дзены косці жывёл, уздоўж краю стаялі або ляжалі разбітыя пасудзіны з апаленым гарохам. На думку Дубінскага, гэта ахвярны комплекс.
Знойдзены прылады працы і ўпрыго жанні: бронзавы арнаментаваны бранзалет з патоўшчанымі канцамі, скручаная з тонкай бронзавай ленты спіралька, лунніца з трыма выступамі ўнізе, да якіх прымацаваны трапецападобныя падвескі, шкляная сіняя пацерка «ў вочкі», тыглі, л’ячка, гліняныя прасліцы з вял. адтулінамі, 20 ляпных гаршкоў, у якіх захаваліся апаленыя зярняты пшаніцы, гароху, проса. Посуд гладкасценны цюльпанападобнай, міскападобнай і слоікападобнай формы, сустракаюцца пасудзіны з рабром пасярэдзіне.
Ад верхняга гарызонту гарадзішча атрымала назву банцараўская культура.
Літ.: 332, 783, 785. Г. В. Штыхаў. БАРАВІКІ, комплекс археал. помнікаў у наваколлі былой в. Баравікі (злілася з Мазыром) Мазырскага р на.
С е л і ш ч а мілаградскай культуры. За 0,5 км на 3 ад былой вёскі, на паўн. беразе воз. Макавішча, на месцы стаянкі каменнага веку. Знойдзена кераміка бронзавага веку з адбіткамі шнура па краі венчыка і матэрыялы мілаградскай культуры.
Бескурганны могільнік мілаградскай культуры. За 1 км на
Пн ад левага берага Прыпяці. Выявіў у 1960 мясцовы краязнавец А. П. Гарчанка, даследавалі ў 1964 У. Ф. Ісаенка і Л. Д. Побаль. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены 3 кругладонныя ляпныя гаршкі і бранзалет, жал. наральнік (не захаваліся).