Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
рызацыі помнікаў як гіст. спадчы ны.
У Расіі ўказы пра збіранне і захаван не стараж. рэчаў упершыню прыняты Пятром I (1718, 1722). У 1-й пал. 18 ст. пачаўся пошук і апісанне помнікаў гісторыі і археалогіі з мэтай стварэння гіст. прац, сталі выдавацца ўказы па іх ахове. У 19 ст. ствараліся навук. та варыствы па вывучэнні гіст. помнікаў: Археалагічная камісія ў Пецярбургу (1859), Маскоўскае археалагічнае таварыства (1864), Маскоўскі археал. інстытут (1877), губернскія вучоныя архіўныя камісіі, губернскія і абласныя статыстычныя к-ты. Пытанні аховы пом нікаў абмяркоўваліся на археалагічных з'ездах. Сав. дзяржава з першых дзён свайго існавання прымала захады да захавання помнікаў культуры і мастацтва. Выдадзеныя па ініцыятыве У. I. Леніна ў 1918—24 дэкрэты (больш за 15) сталі асновай сав. дзярж. сістэмы аховы помнікаў.
24.12.1923 СНК БССР прыняў пастанову пра абавязковую рэгістрацыю і ахову помнікаў мастацтва, старажытнасці, нар. побыту і прыроды, якія знаходзяцца ва ўласнасці ўстаноў, таварыстваў і прыватных асоб. Ахову помнікаў да 1925 ажыццяўляў Наркамат асветы БССР, потым Інбелкульт. У 1926 I Усебеларускі краязнаўчы з’езд паставіў задачу ўлічыць помнікі археалогіі і выратаваць іх ад разбурэння. Першы спіс помнікаў культуры зацверджаны пастановай СНК БССР ад 5.7.1926. CM БССР па становай ад 22.8.1949 №990 зацвердзіў «Інструкцыю аб парадку ўліку, рэгістрацыі і ўтрымання археалагічных і гістарычных помнікаў на тэрыторыі БССР». Пасля Айчын най вайны праведзена перарэгістрацыя помнікаў, што зберагліся (1950, 1957), зацверджаны новыя спісы помнікаў археалогіі, якія падлягаюць дзярж. ахове. У адпаведнасці з законам БССР «Аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры» (14.7.1978) з 1.11.1978 дзярж. кіраўніцтва па ахове помнікаў на тэр. Беларусі ажыццяўляецца Саўмінам, выканкамамі абл., раённых, пасялковых і сельскіх Саветаў нар. дэпутатаў, а таксама спец. ўпаўнаважанымі дзярж. органаў аховы помнікаў (Міністэрства культуры, Камітэт па архівах і справаводстве і іх органы на месцах). Значную дапамогу дзярж. органам аказвае Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, створанае ў 1966. Паводле ўрадавых па станоў забараняецца знішчаць, пашкоджваць і выкарыстоўваць археал. помнікі, музейныя экспанаты, знаходкі і скарбы, праводзіць самавольныя раскопкі на помніках без спец. дазволу (адкрытага ліста), іх змену, перабудову, забудову, знос, а таксама ліквідацыю музейных калекцый, помнікаў мастацтва і рэчаў у збудаваннях, узятых пад ахову. Вінаватыя ў наўмысным раз бурэнні і пашкоджанні помнікаў
прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці паводле арт. 225 Крымінальнага кодэкса БССР. На Беларусі налічваецца некалькі тысяч помні каў археалогіі. Для асобнага аб’екта, групы ці комплексаў помнікаў, гіст. цэнтра горада ўстанаўліваецца ахоўная зона.
Літ.: 401, 402, 594, 845, 1110.
Ф. В. Барысевгч„Г. В. Штыхаў. АХОЎНАЕ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА, дакумент, які падпісваюць дзяржаўныя, кааператыўныя і інш. грамадскія арганізацыі, установы, асобы, што з’яўляюцца ўладальнікамі або выкарыстоўваюць помнікі гісторыі і культуры для навуковых, культурна-асветных і інш. мэт, а таксама прадпрыемствы, установы, арганізацыі ці грамадзяне, якія карыстаюцца зямлёй з размешчанымі на ёй нерухомымі помнікамі, за выключэннем тых помнікаў, што выкарыстоўваюцца на падставе ахоўнаарэндных і ахоўных дагавораў (пераважна помнікі архітэктуры і гісторыі).
А. а. прадугледжвае дзеянні, якія ўладальнік павінен ажыццяўляць для забеспячэння захаванасці помніка, своечасовага яго догляду, умоў выкарыстан ня і інш. мерапрыемстваў, абумоўленых дзеючым заканадаўствам. Папярэджвае таксама пра адказнасць за парушэнні правіл аховы і выкарыстання помніка, вызначае адказную за іх выкананне асобу. Дакумент захоўваецца ў мясцовых дзярж. органах аховы помнікаў, упраўленнях культуры, якія ажыццяўляюць нагляд за іх выкананнем., , Дз. С. Бубноўскі.
АХОЎНАЯ ЗОНА помніка ар хеалогіі, тэрыторыя вакол помніка, якая прызначаецца для яго захавання, экспазіцыі і мэтазгоднага выкарыстання. Дзярж. камітэт БССР па справах будаўніцтва і Мін-ва культуры БССР па ўзгадненні з Бел. т-вам аховы помнікаў гісторыі і культуры 16.5.1968 зацвердзілі інструкцыю «Аб арганізацыі ахоўных зон і рэгуляванні забудовы для помнікаў гісторыі і культуры ў БССР». Паводле інструкцыі ахоўная тэрыторыя помнікаў скла даецца з А. з. і зоны рэгулявання забудовы. Канкрэтнае вызначэнне граніц, памераў і канфігурацыі гэтых зон ставіцца ў залежнасць ад тыпу і размяшчэння помніка, а таксама ад гіст. тапаграфіі, прыродных межаў і выкарыстання. Для адкрытых (неўмацаваных) паселішчаў А.з. вызначаецца плошчай распаўсюджвання культурнага пласта. Для курганоў, гарадзішчаў, гіст. цэнтраў гарадоў і інпі. асобных аб’ектаў межы А.з. павінны забяспечваць найлепшую бачнасць помніка, пры адсутнасці забудовы ўстанаўліваюцца на адлегласці, не меншай за яго двайную вышыню або даўжыню, з мэтай забеспячэння аптымальнага ўспрыняцця назіральнікам.
Звычайна мяжа А.з. для курганнага могільніка праводзіцца на ад легласці 50 м ад раўкоў курганоў,
а для асобных насыпаў — 15—20 м. Зону забудовы, якая рэгулюецца, рэка мендуецца рабіць шыр. 100 —300 м. А. з. павінна быць адзначана ахоўным знакам. Найважнейшыя А.з. на Беларусі: тэр. Верхняга і Ніжняга замкаў у Полацку, Верхняга горада ў Мінску, гарадзішча Замэчак і Спаса-Праабражэнскай царквы ў Заслаўі, Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу, Замкавая гара ў Гродне з усімі архіт. і гіст. помнікамі.
Ліх.: 4, 992, 1110. Г. В. Штыхаў.
АХОУНЫ ЗНАК, доўгачасовы знак, які ўстанаўліваюць на мяжы ахоўнай зоны археал. помніка як
Ахоўны знак на гарадзішчы старажыт нага Пінска.
сведчанне пра ахову яго дзяржавай. Зацверджаны Мін-вам культуры БССР у 1976. Mae форму прамавугольнага геральдычнага шчыта з алюмінію памерам 440x400 мм, з надпісам: «Міністэрства культуры БССР. Помнік археалогіі...», указ ваецца тып помніка (гарадзішча, паселішча, могільнік, курганны могільнік і г. д.) і што ён ахоў ваецца дзяржавай. Распрацаваў М. А. Ткачоў, мастак Н. У, Малчанава.
Часова дазваляецца ставіць знак з падручных матэрыялаў. Ставіць А. з. каля помніка з найб. бачнага боку, па вернутага да дарогі ці сцяжынкі на мяжы ахоўнай зоны, аддаленай на 15— 20 м ад помніка, якая ахоплівае ўсе валы, схілы, равы. Вакол курганоў мяжу праводзяць з улікам прыкурган ных раўкоў, для паселішчаў — на адлегласці І5—20 м, дзе культурны пласт ужо не назіраецца. Размяшчэнне А.з. не павінна шкодзіць помніку, таму за баронена ўмацоўваць яго на вяршыні кургана, на грэбені вала гарадзішча, у культурным пласце паселішча і г. д. У 1981—87 устаноўлена каля 1200 А.з. Пашкоджанне А.з. разглядаецца і караецца, як і пашкоджанне помніка.
У. Ф. Ісаенка.
АХРЭМАЎЦЫ, курганны могільнік 8—10 ст. каля в. Ахрэмаўцы Браслаўскага р-на. У навук. літ-ры вядомы па назве б. маёнтка Бяльмонты. За 0,5 км на Пд ад вёскі, у лесе. 76 насыпаў. Адкрыў і даследаваў 7 насыпаў у 1892 Ф. В. Пакроўскі, даследавалі 2 на сыпы ў 1938 Г. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, 5 насыпаў у 1976— 78, 1982 Л. У. Дучыц. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены (у 4 курганах) жал. і бронзавыя спражкі, пярсцёнак, 5 бронзавых скроневых кольцаў, фрагменты бронзавага ўпрыгожання, ляпныя пасудзіны. Належаў балта-славянскаму насельніцтву.
Літ.: 913. ,
АХТЦЭНГРОШЭР (ням. Achtzengroscher васемнаццаціграшовік), адна з назваў орта. Вядомы ва ўжытку ў 2-й пал. 17—18 ст. Узнік у выніку інфляцыі нізкапробных разменных манет (соліда, гроша, паўтараграшовіка), калі курс орта павысіўся з 10 да 18 грошаў і на яго рэверсе з’явіларя адзнака нам)налу — 18. АЦІМЯНСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУ ЗЕЙ імя Ф. К. Багушэвіча. Заснаваны ў 1952, адкрыты ў 1955. Экспазіцыя па археалогіі складаецца з прадметаў 14—16 ст., знойдзеных у Ашмянах (фрагменты шклянога посуду, непаліванай і паліванай керамікі, кафлі, жалезныя наканечнікі кап’я, цвікі, аконная завеса, цыркуль, нож і інш.) і 12—16 ст., выяўленых у Гальшанах (фрагменты керамічнага і шклянога посуду, цэгла, жалезныя скабянка, нож, каваныя цвікі, дзвярная завеса). Нумізматычная калекцыя складаецца з манет 18—19 ст., у т. л. палушкі 1821, 3 капейкі 1841, капейка 1897. АШМЯНЫ, горад, цэнтр Ашмянскага р-на, на р. Ашмянка. За 188 км на ПнУ ад Гродна, за 17 км ад чыг. ст. Ашмяны на лініі Маладзечна — Вільнюс, на аўтадарозе Маладзечна — Вільнюс. Упершыню ўпамінаецца пад 1341 у Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай. У выніку археал. раскопак у 1984— 85 (кіраўнік A. К. Краўцэвіч) выяўлены сляды стараж. паселішча, якое размяшчалася на правым беразе ракі ў Старых Ашмянах (сучасная вул. Кастрычніцкая, каля б. касцёла францысканцаў). Культурны пласт 0,6—1,2 м на пл. 0,25 га. Знаходкі датуюцца 14—19 ст. Да 14 ст. належаць толькі наканечнік стралы і некалькі фрагментаў керамікі. У цэнтры горада культурныя напластаванні да 1,5 м (каля плошчы). Культурны пласт мае 2 гарызонты: у верхнім (таўшч. 0,3 — 1 м) знаходкі 17—19 ст„ у ніжнім (зафіксаваны толькі каля плошчы) рэчы 15—17 ст.
У час раскопак сабрана вял. коль-
касць керамічнага посуду: непалівана га (гаршкі, макотры, міскі, накрыўкі), паліванага зялёнага і карычневага колеру (гаршкі, талеркі, кубкі, рынкі, накрыўкі, міскі), моранага (гаршкі, талеркі, збаны, міскі). Для Ашмяншчыны характэрны тып гаршка з закругленым патоўшчаным краем без венчыка. Выяўлена таксама кафля: гаршковая з круглым і прамавугольным вусцем і каробчатая — тэракотавая і зя лёнапаліваная, упрыгожаная раслін ным, радзей геаметрычным ці геральдычным арнаментам. Цікавая знаходка — кафліжаронкі 16 ст., пакрытыя зялёнай палівай. Сярод знаходак шкляныя кварты, бутэлькі, шкляніцы, чаркі, аконныя шыбы (усе 17—19 ст.), металічныя падковы 15—16 ст., ключы, шпора 17—18 ст., наканечнік стралы 14 ст. Шэраг знаходак з А. зберагаецца ў Ашмянскім краязнаўчым музеі.
A. К. Краўцэ&іч.
БАБІНАВІЦКАГА ТЫПУ ПОМНІКІ. Гістарычную агульнасць археал. помнікаў у раннім і развітым неаліце на У Бел. Падзвіння і ў прылеглых раёнах Верхняга Падняпроўя вылучыў Э. М. Зайкоўскі, даследавалі В. П. Траццякоў, I. М. Ціханенкаў. Паселішчы размяіпчаліся на берагах рэк і азёр, у т. л. і на карэнных берагах выш. 10 м і больш над сучасным межан ным узроўнем вады, іпто звязана з трансгрэсіяй прыродных вадаёмаў у атлантычным або суббарэальным перыядзе. Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам. Большасць крамянёвых прылад працы зроблена на пласцінах і пласціністых адшчэпах: канцавыя скрабкі, вуглавыя разцы, трапецыі і сячэнні пласцін, сегменты, грубааббітыя сякеры. Наканечнікі стрэл падзяляюцца на 4 тыпы: тронкавыя бабінавіцкага тыпу, лістападобныя, з бакавымі выемкамі, рамбічныя. Кераміка па складу гліны, арнаментацыі і стратыграфічных умовах залягання падзяляецца на 3 храналагічныя групы.