Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Літ.: 611.	у, п. Ксяндзоў.
АРЭШКАВІЧЫ, археал. помнікі эпохі Кіеўскай Русі каля в. Арэшкавічы Бярэзінскага р-на.
Гарадзішча. За 3 км на ПдУ ад вёскі, ва ўрочышчы Гарады. Пляцоўка памерам 37x61 м, выш. 18 м, умацавана 2 радамі валоў. Выявіў і даследаваў у 1929 А. Рынейскі. У шурфе выяўлена кераміка, вуглі, шлакі. Шчупам выяўлена каменная кладка.
Курганны могільнік. За 1 км на Пд ад вёскі, на правым беразе р. Бярэзіна, абапал дарогі ў в. Жукавец. 45 насыпаў выш. 0,9— 3,5 м, дыям. 18—20 м. Адкрыў і даследаваў 3 насыпы ў 1931 A. М. Ляўданскі, абследавала ў 1979 Т. С. Бубенька. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў грунтавых ямах га лавой на 3, нябожчыкі абкладзены плахамі і дошкамі. Знойдзены рэшткі галаўнога венчыка з тонкай тканіны з бронзавымі залачонымі бляшкамі.
К у р г а н. За 3 км на Пд ад вёскі, за 1,5 км ад левага берага р. Бярэзіна, ва ўрочышчы Гарады. Выш. 1,8—1,9 м, дыям. 12 м. Адкрыла і абследавала ў 1979 Бубенька.
Літ.: 718.
АСАВЕЦ, археал. помнікі эпохі неаліту і бронзавага веку на ПдУ ад в. Асавец Бешанковіцкага р-на.
Стаянка-1. За 2 км на Пд ад вёскі, на левым беразе р. Крывінка, на паўн. краі Крывінскага тарфяні ка. Выявіў і даследаваў у 1934 К. М. Палікарповіч. Культурны пласт ук рыты слоем торфу ў 1,5 м. Знойдзены прылады працы і кераміка, характэрная для паўночнабеларускай культуры. Датуецца 1-й пал. 2-га тысячагоддзя да н. э.
С т а я н к а-2 позняга неаліту і ранняга бронзавага веку. За 1,5 км на ПдУ ад вёскі, ва ўрочышчы Дражня, на паўн. ускраіне асушанага тарфяніка (тэр. помніка перарэзана выраўнаваным рэчышчам Кры вінкі і водаадводамі-каналамі). Пляцоўка стаянкі памерам 80 X 250 м размяшчалася на нізкім пясчанажвіровым берагавым выступе ў затоку пасляледавіковага возера. У выніку паступовага ўвільгатнення клімату і падняцця ўзроўню вады ў возеры выступ стаў непрыгодным для жыцця на ім, да сярэдзіны 2-га тысячагоддзя да н. э. людзі пакінулі паселішча. Выявіў у 1966 і даследаваў у 1960—80-я г. Чарняўскі, раскапана 300 м2. Культурны пласт да 1,3 м, перакрыты торфам. Пры раскопках выяўлены рэшткі жытлаў слупавой канструкцыі, аснову якіх складаў шэраг вертыкальна ўбітых у мацярык завостраных слупоў-сох з развілкамі ўверсе, якія падтрымлівалі гарызантальную кладзь у вільчыку. Двухсхільны дах, што адначасова ўтвараў і сцены, быў з нахільна ўвагнаных у зямлю завостраных жэрдак і пакрыцця з трыснягу і кары, якое дадаткова мацавалася зверху такімі ж жэрдкамі. У сярэдзіне жытлаў размяшчаліся адкры
тыя агнішчы на пясчанай падсыпцы, падасланай пластамі кары. За межамі жытлаў выяўлены меншыя па памерах агнішчы, месцы па апрацоўцы дрэва і вырабу глінянага посуду. Каля самай асновы культурнага пласта знойдзена некалькі апрацаваных касцей, абломкі гліняных (з дамешкай тоўчаных ракавін) гладкасценных гаршкоў, упрыгожаных разрэджаным арнаментам з насечак, наколаў, грабеньчатых адбіткаў, ямак. Знаходкі адносяцца да мясцовага варыянта нарвенскай культуры. Вышэй у пласце залягалі матэрыялы паўночнабеларускай культуры, у т. л. фрагменты гліня-
Агульны выгляд стаянкі-2 Асавец.
Касцяныя гарпуны і рыбалоўны кручок канца 3 — пач. 2-га тысячагоддзя да н. э. са стаянкі 2 Асавец.
Познанеалітычны гаршчок са стаянкі-2 Асавец.
ных (з дамешкамі тоўчаных ракавін і жарствы) вастрадоннапрыкругленых і пласкадонных гаршкоў, куб каў, місак розных памераў з за штрыхаванымі паверхнямі сценак.
Арнамент размеркаваны ў асноўным па ўсёй паверхні шчыльнымі ўзорамі з гарызантальных паясоў насечак, грабеньчатых адбіткаў, ямкавых паглыбленняў і наколаў. Пласкадонны посуд з дамешкамі жарствы ў гліне арнаментаваны пераважна ў верхняй частцы адбіткамі шнура і лінейнага штампа. Знойдзены крамянёвыя наканечнікі стрэл (лістападобныя, рамбічныя і
трохвугольныя), наканечнікі коп’яў, скрабкі, нажы, разцы, праколкі, клінападобныя сякеры, каменныя свідрава ныя сякеры і матыкі, а таксама касцяныя і рагавыя пераважна плоскадзяржанневыя наканечнікі стрэл, кінжалы, праколкі, іголкі, сякеры, цёслы, долаты, нажы з іклаў дзіка, гарпуны і рыбалоўчыя кручкі, лыжкі, інструменты для лепкі і арнаментавання посуду, рэшткі драўляных чаўноў і вёслаў, місак, дошак, лука, стрэл, коп’яў і інш. Выяўлены ўпрыгожанні: падвескі (бурштынавыя, з прасвідраваных зубоў і косці), гузікі, трубачкі, кольцы, a таксама творы першабытнага мастацтва — драўляныя і касцяныя мініяцюрныя фігуркі людзей, жывёл, птушак, гравіраваныя выявы людзей на сценках гаршкоў і інш.
Датуёцца канцом 3-га — 1-й пал. 2-га тысячагоддзя да н. э.
С т а я н к а-3 бронзавага веку. За 1 км на ПдУ ад вёскі, на пясчаным узгорку Аксінаў Груд. Выявіў і даследаваў у 1968 Чарняўскі. На паверхні стаянкі знойдзены крамянёвыя прылады працы і абломкі посу ду сярэднябронзавага часу. На ўсх. краі стаянкі ў торфе выяўлены рэшткі драўляных канструкцый 2-й пал. 2-га тысячагоддзя да н. э.
С т а я н к а-4 ранняга неаліту. За 1,8 км на ПдУ ад вёскі, ва ўрочышчы Брускавішча, на зах. схіле ўзгорка (значна пашкоджана кар’ерам). Выявіў у 1971 і даследаваў у 1970— 80 Чарняўскі, раскапана 176 м2. Знойдзены крамянёвыя тронкавыя і лістападобныя наканечнікі стрэл,
высокія канцавыя скрабкі, касцяныя праколкі, верацёнападобныя і падтрохвугольнага сячэння наканечнікі стрэл і прылады, якімі секлі. Кераміка прадстаўлена фрагментамі вастрадонных гаршкоў з дамешкамі рэшткаў раслін і тоўчаных ракавін у гліне, арнаментаваных шыраказубым штампам пад краем венчыка адбіткамі грэбеня, наколамі і насечкамі, поясам з глыбокіх ямак. Да туецца 4-м тысячагоддзем да н. э.
У наваколлі вёскі ёсць некалькі
ментам. Сярод знаходак асабліва вылучаюцца выразаныя з дрэва, рогу і зубоў жывёлін антрапаморфныя і зааморфныя выявы невял. па мераў (у сярэднім 5—10 см): статуэткі лася, змяі, птушыных галовак і вадаплаўных птушак, драўляная галоўка мужчыны з выразна мадэліраваным тварам і старанна выразаная з рога галоўка велікавокага барадатага мужчыны еўрапеоіднага аблічча. Знойдзены таксама невял. абломкі ад розных статуэтак. Асавецкія знаходкі — найб. яркі прыклад першабытнага мастацтва каменнага і бронзавага вякоў на тэр. Беларусі. Іх бліжэйшыя аналагі трап-
ляюцца на помніках таго самага часу ў паўд.-ўсх. Прыбалтыцы. Матэрыялы зберагаюцца ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі, Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі і Музеі старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.
Літ.: 232, 847, 1286a, 1287.
М. М. Чарняўскі. АСАРЭВІЧЫ, гарадзішча і бескурганны могільнік (6—4 ст. да н. э.) мілаградскай культуры каля в. Асарэвічы Брагінскага р-на. За 3,5 км на Пд ад вёскі. Адкрыў у 1929 I. X. Юшчанка, даследавала ў 1955—57
Асавецкія творы першабытнага мастацтва: драўляная фігурка чалавека, касцяная фігурка лася і галоўка птушкі са стаянкі-2 Асавец.
помнікаў каменнага і бронзавага вякоў.
Літ.: 119, 1303, 1304.
М. М. Чарняўскі.
АСАВЁЦКІЯ ТВОРЫ ПЕРШАБЫТНАГА МАСТАЦТВА. У час раскопак на паселішчы позняга неаліту і ранняга бронзавага веку Асавец выяўлена шмат твораў перша бытнага дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. Кераміка прадстаўлена разнастайнымі вастрадоннымі і пласкадоннымі пасудзінамі, арнаментаванымі гарызантальнымі паясамі насечак, нарэзаў, наколаў, ямкавых паглыбленняў, адбіткаў грэбеня, тарца пласцінкі і шнура; гарызантальныя паясы часам дапаўняліся ромбамі, дугамі, прамавугольнікамі, ялінкамі. На адным з гаршкоў ёсць стылізаваныя гравіраваныя выявы чалавека. Упрыгожанні складаюцца са шматлікіх бурштынавых падвесак і пра свідраваных зубоў жывёл, трубчастых пацерак, бурштынавых гузікаў і кольцаў, фігурных касцяных накладак, аздобленых наразным арна-
Глінянае прасліца і абломак скіфскай стралы з гарадзішча Асарэвічы.
В. М. Мельнікоўская, абследавалі ў 1956 Л. Д. Побаль, у 1975 В. Е. Собаль, у 1985 М. I. Лашанкоў.
Г арадзішча. Размяшчаецца ва ўрочышчы Гарадок, на дзюннай градзе (выш. 10 м над поймай), з 3 бакоў абмежаванай р. Лебядзёўка. Пляцоўка прамавугольная, памерам 120x70 м, па перыметры ўмацавана валам шыр. у аснове 20—22 м, выш. з боку пляцоўкі 0,7 м. Культурны пласт 0,1 м, захаваўся часткова.
У выдме паўд. часткі вала выяўлены абвугленыя бярвёны, што ўтваралі вугал драўлянай канструкцыі ў насыпе. Знойдзены фрагменты глінянага ляпнога посуду, шлакі і інш.
Бескурганны могільнік. За валам гарадзішча, на пакатым схіле ўзвышша. Пл. 7 тыс. м2, раскапана 156 м2. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены вырабы з жалеза, бронзы, шкла, гліны, фрагменты керамікі, упрыго жанай грабеньчатым штампам і шнуравымі адбіткамі, кальцыніраваныя косці, косці свойскіх жывёл.
Сярод знаходак на абодвух помніках наканечнікі стрэл (больш за 20 бронзавых 3-гранных і 3-лопасцевых, жал. пласціністыя трохвугольныя, ромба-, трапецаі лістападобныя), нож з гарбатай спінкай, брытва, шыла, камен ная шліфаваная сякера, жал. скіфскі акінак з загнутымі ўгару канцамі наверша, меч з кальцавым навершам, вял. бронзавы кінжал, двухшыпныя восці, бронзавыя нажны бранзалет, кольцы, посахападобная шпілька, трапецападобная арнаментаваная падвеска, каля 50 шкляных і паставых пацерак жоўтага, блакітнага, светла-зялёнага і сіняга колеру, 5 гліняных прасліц (3 пасудападобнай, 2 біканічнай фор мы), біканічнае арнаментаванае прасліца (у сярэдняй частцы 3 кальцавыя паглыбленні, вышэй — 4-канцавая зорка з заштрыхаванымі сегментамі). Знач ную частку знаходак складаюць фрагменты гаршкоў (з яйцападобным тулавам, пазначанай іпыйкай, адагнутым вонкі венчыкам і ўплошчаным дном; з шарападобным тулавам і вертыкальным венчыкам; з акруглабокім выцягнутым па вертыкалі тулавам, закругленым дном і адагнутым вонкі венчыкам). Кераміка арнаментавана ямкавымі ўцісканнямі па шыйцы, «жамчужынамі» і інш.
Літ.: 772, 1390. М. I. Лашанкоў.
АСВЁЙСКІЯ ГАРАДЗІШЧЫ, гру па гарадзішчаў («гарадкоў») усх. балтаў у Верхнядзвінскім р-не каля вёсак Абрамава, Латыгава (не існуе), Дубровы, Ўрагава, пас. Чапаеўскага і на паўд. беразе вял. в-ва Асвейскага воз. Даследавалі ў 1926 В. Глацёнак, у 1949 A. Р. Мітрафанаў, у 1965—66 К. П. Шут, абследаваў у 1979 В. I. Шадыра. Гарадзішчы ўзніклі паступова. Найб. старажытныя Урагава і Дубровы паявіліся ў 7—6 ст. да н. э., на востраве возера — у 3 ст. н. э., каля в . Аб рамава, Латыгава і пас. Чапаеўскага — у канцы 1-га тысячагоддзя да н. э. На ранніх гарадзішчах выяўлены рэчы пераважна з косці (праколкі, шылы, шпількі, іголкі, невял. долаты) і каменю (сякеры, долаты), на болып позніх — пераважаюць жал. рэчы (сярпы, нажы, сякеры, шылы, іголкі і інш.), выяўлены сляды мясцовай апрацоўкі жалеза (шлакі, крыцы, абломкі домніц). Знойдзена гладкасценная кераміка ў форме слоіка або вядра, ар наментаваная ямачнымі ўцісканнямі, адтулінамі і лініямі ў верхняй частцы посуду. Асн. колькасць керамікі належыць да днепра-дзвінскай культуры зах. тыпу з уплывам Прыбалтыкі і Пскоўшчыны, невял. частка — да банцараўскай культуры. Асн. заняткі насельніцтва — жывёлагадоўля, земляробства, паляван не, рыбалоўства, апрацоўка дрэва, косці, жалеза, ткацтва і ганчарства.