• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    кансервацыя гюмніка. У 1928—29 польскія архітэктары Е. Ромэр і Ст. Лёрэнтц праводзілі невял. даследаванні ў Лідскім і Крэўскім зам ках у сувязі з іх кансервацыяй і частковай рэстаўрацыяй. У 1930—31 Р. Якімовіч вывучаў унутрывальныя драўляныя канструкцыі ў Давыд-Гарадку. У 1932—39 Ю. Ядкоўскі і 3. Дурчэўскі праводзілі археал. раскопкі ў Гродзенскім Старым замку, у выніку якіх былі адкрыты помнікі 12 ст.— Гродзен ская Ніжняя царква, Гродзенскі княжацкі палац, Гродзенская Верхняя царква, храм рубяжа 13 і 14 ст., участак абарончай сцяны 12 ст. з плінфы (гл. Гродзенскія муры), будынкі 15—17 ст., узведзеныя з цэглы і каменю, у т. л. руіны мураванага замка канца 14 ст. У 1949 гэтыя работы былі працягнуты гру пай сав. археолагаў (П. А. Рапапорт, В. В. Сядоў, Ф. Д. Гурэвіч, Л. В. Аляксееў і інш.) пад кіраўніцтвам М. М. Вароніна. У 1950—60-я г. абарончыя збудаванні Тураўскай і Полацкай земляў і Бел. Панямоння вывучаў Рапапорт (зняў планы большасці гарадзішчаў 10—14 ст., зрабіў прарэзку валоў у Навагруд ку, даследаваў Камянецкую вежу), разам з Гурэвіч даследаваў умацаваныя гарадзішчы Верхняга Панямоння. Значны ўклад у высвятлен не храналогіі будаўніцтва ўмацаванняў гарадоў Полаччыны, Палесся і Панямоння ўнеслі Г. В. Штыхаў, П. Ф. Лысенка, Я. Г. Звяруга і інш. У 1960-я г. Э. М. Загарульскі вывучаў драўляныя пера кладныя ўнутрывальныя канструкцыі стараж. Мінска, зрабіў прарэзку валоў на гарадзішчах у Копысі і Вішчыне. 3 1969 архіт.-археал. даследаванні абарончых збудаванняў на Беларусі праводзіў М. А. Ткачоў. У Навагрудку знойдзены рэшткі мураваных вежаў 13 ст., зроблены прарэзкі валоў, вызначаны час іх узвядзення (11 ст.), даследаваны комплекс мураванага замка. Вывучаліся планавая кампазіцыя, канструкцыйныя асаблівасці сцен і вежаў у Лідскім і Крэўскім замках, адкрыты бастэйныя мураваныя ўма цаванні ў Геранёнскім і Іказненскім замках, абарончая вежаданжон 15 ст. ў Мядзельскім замку. Даследаваліся комплекс сярэдневяковых умацаванняў Гродзенскага, Мірскага, Віцебскага Верхняга і Ніжняга замкаў, абарончыя збудаванні гарадоў і замкаў Беларускага Пасожжа, Падзвіння, Цэнтр. і Паўд. Беларусі. У 1980-я г. A. А. Трусаў пры ўдзеле групы бел. і ленінградскіх даследчыкаў (A. К. Краўцэвіч, I. М. Чарняўскі, Ткачоў, Рапапорт, Г. М. Бальшакоў, Г. М. Сагановіч і інш.) правёў значныя раскопкі ў Мірскім, Лідскім, Крэўскім, Гродзенскім замках. Трусаў, Ткачоў і Рапапорт адкрылі і вывучылі абарончыя збудаванні 12 ст. з плінфы на Гро-
    дзенскім замку. Вынікі раскопак апублікаваны ў манаграфіях і зборніках.
    Літ.: 272, 275, 385, 425, 703, 949, 950, 1189, 1200, 1226. 1347.
    М. А. Ткачоў. «АРХЕАЛОГІЯ I ГІСТОРЫЯ ПСКОВА I ПСКОЎСКАЙ ЗЯМ ЛІ», тэзісы дакладаў навук.-практычных канферэнцый, якія праводзяцца пад той жа назвай у Пскове з 1980 2—3 разы ў год на базе Пскоўскага дзярж. аб’яднанага гістарыч на-архіт. і мастацкага музея-заказніка. У канферэнцыі прымаюць удзел вучоныя Пскова, паўн.-зах. абласцей Расіі, Масквы, Прыбалтыкі і Беларусі.
    Заслухоўваюцца даклады і паведамленні па археалогіі Пскова, інш. стараж. гарадоў Русі, інфармацыя пра паля выя даследаванні ў лясной паласе Усх. Еўропы, у т. л. па культуры доўгіх курганоў, слав. язычніцтве. Выдадзена 9 выпускаў тэзісаў у Пскове на рус. мове.
    У выпуску 1987 змешчаны працы бел. археолагаў: пра адкрыццё полацкага пасада 8—9 ст. (С. В. Тарасаў), пра раскопкі курганных могільнікаў 2 й пал. 1-га тысячагоддзя н. э. на ПнЗ Беларусі (В. I. Шадыра, Л. У. Дучыц), этнагістарычную геаграфію рэспублікі (Вас. А. Булкін, A. С. Герд). У зборніку 1988 змешчаны матэрыялы: пра раскопкі шматпластавога селішча і кургана з трупаспаленнем у Гарадку Віцебскай вобл. (В. М. Ляўко), абарончыя збудаванні Мінска 2-й пал. 11—12 ст. (Ю. А. Заяц), пра крэмацыю як адзін з атрыбутаў слав. язычніцкай рэлігіі (Л. Д. Побаль), асаблівасці геаграфіі смаленска-полацкіх доўгіх курганоў з вылучэннем палачан у асобную групу славян, што прыйшлі з Дуная (Булкін). У выпуску 1989 змешчаны публікацыі: пра познафеадальныя гарады Друю і Дзісну (В. Я. Зайцава), гарадзішча і селішча каля в. Гарадзішча Пінскага р-на (В. С. Вяргей, A. В. Іоў), каменныя могільнікі Бел. Панямоння 10—17 ст. (A. В. Квяткоўская), каменны могільнік 10—13 ст. у в. Вензаўшчына Шчучынскага р-на (A. I. Куш нір), язычніцкія свяцілішчы (Э. М. Зайкоўскі), валуны (Э. А. Ляўкоў), ролю язычніцтва ў сацыяльна-паліт. структуры і матэрыяльнай культуры Полацка 8—11 ст. (Тарасаў), вынікі вывучэння кавальскага рамяства на Беларусі ў 16—18 ст. (Г. М. Сагановіч), пра нар. назвы археал. помнікаў (Дучыц), аб умацаваннях Себежа і Невеля 14—18 ст. (М. А. Ткачоў). У выпуску 1990 змешчаны публікацыі: пра фарміраванне гра ніц Полацкай зямлі ў XI ст. (Г. М. Семянчук), аб адной групе пахаванняў Заслаўскага курганнага могільніка (Заяц), новыя даныя аб помніках жалезнага веку Паўночна-Усходняй Беларусі (Ляўко, Ю. У. Каласоўскі), аглядны нарыс
    пра жалезны век паўночнай Беларусі ў даследаваннях A. Р. Мітрафанава (Шадыра), пра мілаградскую культуру (С. Е. Расадзін), пра сердалікавыя пацеркі заходнерускіх зямель (па матэрыялах помнікаў 10—13 ст. Днепра-Дзвінскага міжрэчча, 3. М. Сяргеева), пра паходжанне гарадоў Беларускага Пасожжа (A. А. Мяцельскі).
    Г. В. Штыхаў.
    АРХЕАЛОГІЯ КЎЛЬТАВЫХ ПОМНІКАЎ. Археалагічнае вывучэнне стараж. культавых помнікаў на Беларусі пачалося ў канцы 18 — пач. 19 ст. Адным з першых цалкам раскапаных стараж. архіт. помнікаў быў храм-трыконх Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра ў Полацку (гл. ў арт. Бельчыцкія храмы). Спачатку вывучаліся помнікі, што захаваліся, пазней і тыя, што разбурыліся. Вывучэнне помнікаў часоў Кіеўскай Русі было ўключана ў праграмы створанага ў 1864 у Маскве Археал. т-ва. 3 1870-х г. у даследаваннях сталі прымаць удзел прафесійныя архітэктары. Пэўную ролю у развіцці гісторыка-архіт. навукі адыгралі археалагічныя з’ез ды. У канцы 19 ст. даследчыкі культавых помнікаў поруч з апісаннем помнікаў і характарыстыкай розных архіт. школ спрабавалі паказаць развіццё рус. архітэктуры, шукаючы яе вытокі ў 10—13 ст. У 1894 выйшла «Гісторыя рускай архітэктуры» A. М. Паўлінава, які вывучаў таксама помнікі Полацка і Віцебска. У пач. 20 ст. адначасова з рэстаўрацыяй некаторых стараж. храмаў праводзілася і іх архіт. археал. даследаванне. На Беларусі ў гэты час працаваў рэстаўратар П. П. Пакрышкін, які даследаваў Полацкі Сафійскі сабор і Гродзенскую Барысаглебскую царкву.
    У 1920—30-я г. архіт. даследаванні на Беларусі праводзілі сав. і польскія археолагі. I. М. Хозераў у Полацку ў 1928 вывучаў рэшткі Пятніцкай, Барысаглебскай цэркваў і Вялікага сабора Бельчыцкага манастыра. У 1933—34 Ю. Ядкоўскі а дкапаў рэшткі Гродзенскай Ніжняй царквы на Старым замку, у 1935 даследаваў Гродзенскую Барысаглебскую царкву. Рэшткі царквы 14 ст. былі выяўлены польскімі рэ стаўратарамі на тэр. Замкавай гары ў Навагрудку. Шырокія даследа ванні культавага дойлідства разгар нуліся на Беларусі ў пасляваенны час. Полацкія храмы 11—12 ст. вывучалі Хозераў, М. К. Каргер, П. А. Рапапорт, Вал. А. Булкін, Г. В. Штыхаў, Віцебскую царкву Звеставання 12 ст.— Штыхаў, Каргер, A. А. Трусаў і Рапапорт. Гродзенскія храмы 12 ст. даследавалі Хозераў, М. М. Варонін, I. М. Чар няўскі, Трусаў і Рапапорт. Рэшткі Ваўкавыскага храма 12 ст. раскапалі Г. I. Пех, Рапапорт і Каргер. Даследаванні Мінскага храма 12 ст.
    праводзілі В. Р. Тарасенка і Э. М. Загарульскі. Барысаглебскую царкву ў Навагрудку вывучалі Каргер, Рапапорт і Трусаў. У 1963—64 Каргерам раскапана Тураўская царква. У 1970—80-я г. пачынаецца вывучэнне бел. культаваіа дойлідства 14—18 ст. Царкву 14—17 ст. у Навагрудку даследавала М. У. Малеўская. Абарончыя храмы ў Мураванцы (Шчучынскі р-н) і Сынковічах (Зэльвенскі р-н), касцёлы ва Уселюбе (Навагрудскі р-н), Гнезне (Ваўкавыскі р-н), Клецку, Гальшанах (Ашмянскі р-н) і Іўі, кальвінскія зборы ў Кухцічах (Уздзенскі р-н) і Новым Свержані (Стаўбцоўскі р-н) даследаваў A. М. Кушнярэвіч. Чарняўскі правёў раскопкі на тэр. Мікалаеўскага манастыра ў Магілёве, кляштара базыліянак у Гродне, Куцеінскага манастыра ў Оршы і цыстэрыянскага кляштара 18 ст. ў Мазыры. Культавыя помнікі Мсціслава 17—18 ст. вывучаў Трусаў, Мінска — 3. С. Паз няк і В. Е. Собаль. I. I. Сінчук правёў раскопкі кармеліцкага касцёла ў Магілёве, A. К. Краўцэвіч — францысканскага кляштара ў Ашмянах і Троіцкага касцёла ў Воўчыне (Камянецкі р-н), Г. М. Сагановіч — брыгіцкага кляштара ў Гродне, В. М. Ляўко вывучала культавыя помнікі 17—18 ст. у Віцебску і Оршы.
    Літ ■ 174 206, 493, 851, 959, 1226, 1260 "	А’ АтРУсаУ-
    АРХЕАЛОГІЯ ПОМШКАЎ АРХІ ТЭКТЎРЫ. Вызначае месцазнаходжанне рэштак загінуўшых або значна пераробленых помнікаў ма нументальнай архітэктуры, вывучае іх і на аснове атрыманых звестак аднаўляе планы і па магчымасці рэканструюе фасады і асн. аб’ёмы помнікаў у цэлым.
    У канцы 18 — пач. 19 ст. манумен тальную архітэктуру вывучалі гісторыкі архітэктуры і мастацтвазнаўцы, археал. даследаванні мелі дапаможны характар. У 1820—40 я г. ў Зах. Еўропе, у канцы 19 — пач. 20 ст. ў Расіі пачаліся археал. даследаванні ар хіт. помнікаў. У 1930—40-я г. А. п. а. вылучылася ў самастойную галіну археалогіі. У пасляваенныя гады распра цавана методыка археал. вывучэння архіт. помнікаў, праводзіцца іх сумес нае даследаванне аб’яднанымі экспедыцыямі археолагаў, архітэктараў-рэстаўратараў, гісторыкаў архітэктуры, мастацтвазнаўцаў. У апошні час вучоныя звяртаюць вял. ўвагу на вывучэнне буд. матэрыялаў і інш. археал. знахо дак, якія дазваляюць дакладна вызначыць час асн. перабудоў помніка.
    На Беларусі першыя археал. дас ледаванні архіт. помніка праведзены ў 1790-я г., калі ў Полацку невядомы даследчык раскапаў падмуркі храма-трыконха Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра 12 ст. (гл. Бельчыцкія храмы). У 1-й пал.
    19 ст. на Беларусі праводзілася візуальнае мастацтвазнаўчае і гісторыка архіўнае вывучэнне помнікаў архітэктуры.
    Пасля задушэння нацыянальнавы зваленчага паўстання 1863—64 гісто рыя і культура беларусаў трактаваліся толькі з манархічных, вялікадзяржаўных і клерыкальных пазіцый. Вял. ролю ў прапагандзе шавіністычных ідэй адыгрывала праваслаўная царква, якая атрымлівала значныя матэрыяльныя сродкі на будаўніцтва і рамонт сваіх храмаў. Рэшткі стараж. цэркваў 11— 14 ст. разглядаліся і прапагандаваліся як сведкі «праваслаўнай старызны» і процістаўляліся больш познім помнікам архітэктуры, стылявыя асаблівасці якіх адносілі да польскай каталіцкай культуры. Прычым час будаўніцтва шмат якіх праваслаўных храмаў свядома ра білі больш старажытным. Напр., будаў ніцтва царквы ў Сынковічах адносілі да 10 ст., хоць яна была ўзведзена ў кан цы 15 — пач. 16 ст. Польская бурж. на вука таксама праводзіла нацыяналістычную лінію і разглядала бел. архітэктурныя помнікі як польскія або ў крайнім выпадку як літоўскія. Нягледзячы на гэта, рускія і польскія даследчыкі 19 ст. сабралі вял. факталагіч ны матэрыял па гісторыі архітэктуры і спрабавалі яго крытычна асэнсаваць. Было абследавана шмат помнікаў, зроблены іх першасныя абмеры, вывучаліся буд. матэрыялы і сістэмы муровак. Археалагічна-архіт. даследаванні спалучаліся з рамонтна-рэстаўрацыйнымі работамі.