• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    Аднак у розных зонах лакалізацыі помнікаў могуць быць выключэнні. Так, у Тураўскім міжрэччы Прыпяці — Сцвігі ёсць помнікі ад ранніх перыядаў каменнага веку да позняга сярэдвявечча, хоць вышыня тэрас там не пе равышае 4—5 м над поймамі рэк. Могільнікі могуць знаходзіцца ў розных месцах. А.р. дае асабліва плённыя вынікі пры абследаванні тых зямель, што разворваюцца, там спрактыкаваныя даследчыкі лёгка прасочваюць могільнікі і жытлы. Тэрыторыі распаўсюджвання пэўнага тыпу рэчаў дапамагаюць вызначыць прыкладныя межы археал. помнікаў. Пры дэталёвых абследаван нях кар’ераў для здабычы крэйды, пяс ку, гліны, жарствы, распрацовак торфу, на месцах пракладвання дарог, будаўніцтва жытлаў, прадпрыемстваў і інш. земляных работах могуць быць выяў лены рэшткі паселішчаў, майстэрняў па апрацоўцы крэменю, могільнікі, скар бы, рэшткі чацвярцічнай фауны і інш.
    Усе адкрытыя археал. помнікі фатаграфуюцца, наносяцца іх планы маштабам 1 : 500 см і 1 : 1000 см, на якіх пазначаюцца месцы пахаванняў, жытлаў, скопішчы знойдзеных рэчаў і інш. Афармляюцца пашпарты, у якіх указваюцца мясц. назвы ўрочышчаў, рэк, азёр, прыводзяцца прывязкі да найбліжэйшых на селеных пунктаў, цэнтраў сельсаветаў, пазначаюцца раён, вобласць, рэспубліка, аўтар А. р., месца захоўвання, а пасля рэгістрацыі і ка лекцыйныя нумары знаходак; у дзённіках падрабязна апісваюцца і замалёўваюцца знойдзеныя рэчы. Па выніках А.р. аўтар прадстаўляе
    Археалагічная экспедыцыя 1926 у Банцараўшчыне з удзелам I. Сербава, М. Доўнар-Запольскага, М. Шчакаціхіна, С. Дубінскага, 3. Даўгялы, М. Улашчыка, А. Кавалені, С. Шутава, А. Мельнікава.
    кіраўніцтву арганізацыі, што выда ла адкрыты ліст, навук. справазда чу, якая захоўваецца ў навук. архіве. Аўтар А.р. прымае захады аб рэгістрацыі знойдзеных помнікаў, іх ахове і ўвядзенні ў навук. зварот.
    Літ.: 3, 4, 775.	Л. Д. Побаль.
    АРХЕАЛАГІЧНАЯ ЭКСПЕДЫ ЦЫЯ, форма правядзення навук.даследчых работ па вывучэнні і выяўленні археал. помнікаў у палявых стацыянарных (гл. Раскопкі археалагічныя) і маршрутных (гл. Археалагічная разведка) умовах. Складаецца з археалагічных атра даў і археал. груп, якія фарміруюцца ў адпаведнасці з тэматычнымі планамі ўстановы, што арганізуе А.э.
    У склад экспедыцыі ўваходзяць: кіраўнік і яго намеснік, навук. супрацоўнікі (штатныя і пазаштатныя), лабаранты, чарцёжнікі, фатографы і інш. (усяго каля 20 чал.). На Беларусі для правядзення палявых работ кіраўнік паві нен атрымаць у Ін-це гісторыі АН Беларусі адкрыты ліст. Для раскопак набіраюцца рабочыя (найчасцей старшакласнікі з бліжэйшых да помніка мясц. школ або студэнты ВНУ, якія праходзяць археалагічную практыку).
    Экспедыцыя, атрады і групы забяспеч ваюцца адпаведнымі прыладамі, рыштункам і абсталяваннем. Абавязкі і размеркаванне работ у экспедыцыі рэгла ментуе інструкцыя аб правядзенні па лявых работ. Навук. вынікам А.э. з’яўляецца справаздача пра даследаванні, якую абмяркоўвае і зацвярджае ўстанова, што выдала адкрыты ліст, і якая захоўваецца ў архіве гэтай установы. Кароткую інфармацыю пра вынікі палявога сезона звычайна змяшчаюць у зб. «Археалагічныя адкрыцці» Ін-та археалогіі АН Расіі або ў перыядыч ным друку.
    На Беларусі А.э. арганізуюць
    Ін-т гісторыі АН Беларусі, Ін-т археалогіі АН Расіі, ін-т «Белспец праектрэстаўрацыя», Бел. дзярж. ун-т імя У. I. Леніна, Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны, Гродзенскі дзярж. ун-т імя Я. Купалы, Магілёўскі педагагічны ін-т імя А. Куляшова, Гомельскі абл. краязнаўчы музей.
    Літ.: 4, 383. Л. У. Калядзінскі. АРХЕАЛАГІЧНЫ АТРАД, наву кова-даследчае падраздзяленне ў складзе археалагічнай экспедыцыі з 4 і болей супрацоўнікаў пад кіраўніцтвам цачальніка атрада. АРХЕАЛАГІЧНЫ 3 ЕЗД ДЗЕВЯ ТЫ. Адбыўся 31.7—14.8.1893 у Вільні. Пасяджэнні праходзілі ў па мяшканні Віленскай публічнай б-кі пад старшынствам графіні П. С. Уваравай, пры ўдзеле археолагаў I. Анічэнкі, М. I. Сакалова (Масква), С. Ф. Платонава і М. I. Весялоўскага (Пецярбург) і інш. Удзельнічала 395 дэлегатаў (археолагі, этнографы, краязнаўцы, гісторыкі, архітэктары і інш.). Заслухана 86 дакладаў і паведамленняў, 43 з іх прысвечаны бел. тэматыцы: пра формы пахавальных абра-
    даў у магільных курганах Магілёў скай (У. 3. Завітневіч) і Мінскай (М. П. Авенарыус) губ., пахавальны тып магіл радзімічаў, помнікі бронзавага веку ў бас. Дняпра (У. Б. Ан тановіч), пра майстроў каменнага веку бас. Дняпра (К. П. Мельнік), заснаванне Гродна (Я. Ф. Арлоўскі), гісторыю Брэста (Л. С. Паеўскі), каменныя бабы (С. С. Слуцкі), курганы Мінскай губ. (Г. X. Татур), курганныя раскопкі ў Магілёўскай губ. (М. В. Фурсаў), стараж. храмы Віцебска і Полацка (A. М. Паўлінаў), курганы на мяжы Літвы і Беларусі (Ф. В. Пакроўскі) і інш. Да з’езда былі падрыхтаваны «Археалагічная карта Гродзенскай губе.рні» і « Археалагічная карта Віленскай губерні». У час работы з’езда працавала выстаўка археал. зна ходак. Былі выдадзены «Працы дзевятага археалагічнага з’езда ў Вільні, 1893» (т. 1—2, 1895—97; пад рэд. Уваравай і Слуцкага), «Каталог прадметаў, дастаўленых на археалагічную выстаўку пры 9-м археалагічным з’ездзе ў Вільні ў 1893 г.» (1893).
    Падрыхтоўчая работа да з’езда была даручана ў 1891 Віленскаму аддзяленню Маскоўскага папярэдняга к-та (кіраўнік ген. лейт. А. П. Тыртоў, яго нам. Ю. Ф. Крачкоўскі, члены к-та Ф. М. Дабранскі, I. Я. Спрогіс, К. I. Снітка, В. М. Плашчынскі, Пак роўскі, А. П. Адамсон, В. I. Насовіч, A. I. Шверубовіч, В. В. Гразноў, Я. Ф. Карскі, М. I. Самойла, П. Д. Бран цаў, М. I. Коханаў, I. П. Трутнеў). Работа к-та вялася ў адпаведнасці з Правіламі з’езда, зацверджанымі Mac коўскім археал. т-вам і Міністэрствам нар. асветы. Падрыхтоўкай да з’езда былі ахоплены ўсе бел. землі, якія ўваходзілі ў склад Віленскай, Ковенскай (Новааляксандраўскі пав.), Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай, Смаленскай губ. У кожнай губерні было сваё аддзяленнс к та, якое вя ло збор матэрыялаў і адпраўляла іх у Віленскае аддзяленнс. Па валасцях рассылаліся апытальныя лісты з мэтай збору звестак пра помнікі археалогіі, архітэктуры, прадметы нумізматыкі, палеаграфіі і інш. Вялася вял. работа па арганізацыі археал. экспедыцый, зборы музейных калекцый, наладжванні выставак. Прыцягваліся спецыялісты па археалогіі, гісторыі, этнаграфіі, стараж. літ-ры, гіст. геаграфіі, мастацтву, нумізматыцы, геральдыцы, бел. мове, палеаграфіі, археаграфіі і інш. У асноўным была завершана работа па складанні археал. карт Віленскай і Гродзенскай губ., ствараліся карты Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай (гл. «Археалагічная карта Магілёўскай губерні*), Ковенскай губ., меркавалася стварыць карту Паўн.-Зах. краю. Адбылося 15 пасяджэнняў арганізацыйнага к-та, на якіх былі зроблены даклады пра археал. экспедыцыю ў наваколлі Радашковіч (Пакроўскі), даследаванні старажытнасцей Віцебшчыны (A. М. Семянтоўскі), ролю мовы ў даследаванні стараж. гісторыі (Я. А. Ляцкі), экспедыцыйныя знаходкі з Мінскай губ. (За
    вітневіч), асабістыя калекцыі (В. П. Фс даровіч, К. В. Балсуноўскі, Татур, A. К, Снітка), пра археал. даследаванні помнікаў (Е. Р. Раманаў, Авенарыус, Гразноў, В. А. Шукевіч і інш.). У рабоце к-та прымалі ўдзел Я. Ф. Карскі, I. К. Шуміцкі, Уварава, В. В. Шчарбіцкі. Магілёўскі губернатар A. С. Дамбавецкі фінансаваў і дапамагаў аргані зацыйна археолагам Раманаву, Завітневічу, Фурсаву, С. Ю. Чалоўскаму і інш. у даследаванні помнікаў Падняпроўя, арыентаваў іх на збор матэрыялаў і для фонду Магілёўскага музея.
    Літ.: 35, 513, 1134. Г. А. Каханоўскі. АРХЕАЛАГІЧНЫ МУЗЁЙ Гро дзенскага дзяржаўнага універсітэтаімяЯ. Купалы.
    Экспазіцыя археалагічнага музея «Бярэсце».
    Адкрыты ў 1983. Пл. экспазіцыі 48 м2, больш за 440 экспанатаў (1991). На 7 стэндах размешчаны рэчы палеаліту, неаліту, жалезнага веку, Кіеўскай Русі, Вял. кн. Літоўскага, позняга сярэднявечча, гербы бел. гарадоў. Экспануюцца косці, бівень і зуб маманта з Бердыжа і Касцёнак, прылады працы са стаянкі Гнесічы, свідраваныя, каменныя сякеры неаліту, бронзавага і ранняга жал. вякоў (Гродзенскае Панямонне), кераміка Віцебшчыны (у т. л. штрыхаванай керамікі і днепрадзвінскай культур). Матэрыяльная культура гарадоў (Гродна, Віцебск, Слаўгарад, Чачэрск, Гомель, Шклоў, Магілёў і інш.) прадстаў^ лена керамікай 10—17 ст. (у т.л. днішчы гаршкоў з ганчарнымі клеймамі), глінянымі грузіламі, глінянымі і шыфернымі прасліцамі, прыладамі працы і рэчамі побыту (абломкі сярпоў, косы, жал. наральнікі, нажы, спружынныя і шарнірныя нажніцы, сталярна-слясарны і ювелірны інструмент, каменныя жорны, тачыльныя брускі, ключы і дэталі замкоў, крэсівы 11—16 ст.,
    дзвярныя кольцы, клямкі і прабоі), жаночымі ўпрыгожаннямі (розных форм і тыпаў бронзавыя і шкляныя бранзалеты, пацеркі, фібулы, спражкі), калекцыяй скураных вырабаў (багата арнаментаваныя чаравікі, поршні, дэталі ботаў, скураны кашалёк-каліта, дзіцячы мячык і ішп.), прадметамі ўзбраення (наканечнікі стрэл, дроцікаў і коп’яў, каменныя ядры і інш.), рыштункам конніка і каня (шпоры, цуглі, спражкі збруйныя), прадметамі культу (свідраваныя зубы, крыж-«карсунчык», 2 энкалпіёны), бандарнымі вырабамі і інш. У экспазіцыі позняга сярэднявечча курыльныя гліняныя
    люлькі (белыя галандскія і чырвоныя мясцовыя), тэракотавая і паліваная кафля 14—18 ст., гаршкі і накрыўкі 16—17 ст. У раздзеле геральдыкі сярэдневяковыя гербы Гродна, Навагрудка, Ваўкавыска, Слоніма, Любчы, Ліды, Крэва, Ашмян, Радуні, Астрыны і інш. На сценах музея — размалёўка-карціна «Стаянка першабытных людзей» (6x3 м), планшэты малюнкі з жыцця людзей старажытных часоў. У музеі праводзяцца экскурсіі, лекцыі па археалогіі, арганізуюцца выстаўкі археал. літаратуры.
    М. А. Ткачоў.
    АРХЕАЛАГІЧНЫ МУЗЁЙ «БЯ РЭСЦЕ». Заснаваны ў 1972. Адкрыты 2.3.1982 на тэр. Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці як філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея ў спецыяльна пабудаваным будынку (аўтар праекта М. К. Вінаградаў, гал. інжынер A. М. Кім, ін-т «Белдзяржпраект»), Для зберажэння рэшткаў стараж. пабудоў супрацоўнікі Бел. тэхна лагічнага ін-та імя С. М. Кірава Ю. В. Віхроў, У. А. Барысаў і
    С. Ю. Казанская пад кіраўніцтвам прафесара В. Я. Віхрова распрацавалі і ўпершыню ажыццявілі ў 1970—73 метад кансервацыі драўляных збудаванняў у палявых умовах. У музеі 14 экспазіцыйных залаў, пл. экспазіцыі 2400 м2, болыв за 40 тыс. экспанатаў (1991). Музей знаёміць з паліт., эканам. і культурным развіццём Бярэсця ў 11— 14 ст. Аснову экспазіцыі складаюць болып за 30 драўляных жылых і гасп. пабудоў, рэшткі маставых, частаколы і інш. збудаванні, выяўленыя ў выніку археал. раскопак Бе расцейскага гарадзішча (гл. ў арт. Брэст), якія дзякуючы кансервавальным якасцям магутнага куль турнага пласта добра захаваліся на выш. да 12 вянкоў. Экспануюцца таксама прылады працы (сярпы, косы, сякеры, ліцейная форма, свярдзёлкі, рыдлёўкі, нажніцы), ры балоўныя прылады (кручкі, блёсны), прадметы ўзбраення і амуніцыі конніка (наканечнікі коп’яў і стрэл, шпоры, цуглі, фрагменты даспехаў, кальчугі), прадметы побыту (замкі, ключы, крэсівы, нажы, дзвярныя кольцы і прабоі), упрыгожанні (металічныя і шкляныя бранзалеты, падвескі, пярсцёнкі, пацеркі, скроневыя кольцы, спражкі, фібулы і інш.), драўляныя колы, посуд, скураныя кашалькі і абутак, касцяныя вастрыі, накладкі і грабяні, шкляны посуд, шыферныя прасліцы. Сярод экспанатаў рэдкія знаходкі — самшытавы грэбень з выразнымі літарамі кірыліцы, касця ныя мастыхін, пісала, касцяная шахматная фігурка (кароль) і інш.