Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
«АРХЕОЛОГЙЧЕСКйЕ ОТКРЫТЙЯ», ілюстраваны зборнік паве дамленняў пра археал. даследаванні ў 1965—86. Выдаваўся штогод у 1966—88 у Маскве. Разлічаны на археолагаў, этнографаў, гісторыкаў, краязнаўцаў і аматараў даўніны. Змяшчаў звесткі пра вынікі раскопак, што праводзіліся на працягу палявога сезона на тэр. СССР і пра даследаванні сав. археал. экспеды цый за мяжой, характарыстыкі вывучаемых помнікаў. Колькасць ар тыкулаў пра археал. даследаванні на Беларусі павялічвалася з 3 на пачатку выдання да 31 у 1988 (пра помнікі каменнага, бронзавага і жал. вякоў, раскопкі Полацка, Віцебска, Мінска, Брэста, Заслаўя і інш.).
Г. В. Штыхаў.
«АРХЙТЕКТЎРНОЕ НАСЛЕДСТ ВО>, перыядычны штогодні зборнік артыкулаў па архітэктуры народаў СССР. Выдаецца Цэнтр. НДІ тэорыі і гісторыі архітэктуры з 1951 у Маскве на рус. мове. Да 1990 выйшла 37 выпускаў. Друкуе новыя матэрыялы пра творчыя метады і тэарэтычныя погляды дойлідаў мінулага, праблемы горадабудаўніцтва, праектавання, нар. дойлідства, архіт. адукацыі, пра асобныя помнікі, архіт. ансамблі, комплексы і інш. на падставе натурнага вывучэння помнікаў, архіўных крыніц, архіт.-археал. даследаванняў. Бел.
дойлідству прысвечана больш за 30 прац, у т. л. пра Бельчыцкія пабудовы 12 ст. (М. М. Варонін), Полацкае дойлідства 11—12 ст., архітэктуру і жывапіс 11—13 ст. (I. М. Хозераў), горадабудаўніцтва Бабруйска, Віцебска, Гродна (У. А. Чантурыя, А. Д. Квітніцкая) і інш.
АРХІТЭКТЎРЙА АРХЕАЛАГІЧ НЫ КОМПЛЕКС, помнік гісторыі і культуры, які складаецца з адной ці некалькіх архіт. пабудоў, што знаходзяцца паблізу адна ад адной у межах культурнага пласта, які акружае іх. З'яўляецца адным з найб. складаных аб’ектаў археал. вывучэння, комплекснай крыніцай, якая дазваляе меркаваць пра вытворча-тэхнічны, ідэалагічны, мастацкі ўзровень пэўнага часу. Неад’емнай часткай папярэдніх даследаванняў і рэстаўрацыйных работ на помніку з’яўляюцца археал. раскопкі, мэта якіх — выяўленне месцазнаходжання стараж. будынка (калі яго сляды не прасочваюцца на паверхні), расчыстка рэшткаў, рэканструкцыя ка іх аснове плана, фасадаў і ўсяго збудавання.
Культурны пласт, што запаўняе і акружае помнік, дае магчымасць вы значыць храналогію помніка, канструкцыйныя элементы (пілястры, калоны, профілі парталаў і інш.), першапачатковыя архіт.-маст. формы фасадаў (сапсаваныя, пераробленыя або знішчаныя), часткі будынка, якія зніклі (галерэі, бабінцы, перадбрамы, ганкі). Культурны пласт захоўвае шматлікія архіт. дэталі. якія даюць уяўленне пра сістэмы насцілу падлогі (пліткі), малыя формы, кампазіцыю будынка (кавалкі муроў з элементамі стараж. дэкору, тып цэглы, кафлі, завесы, прабоі, замкі, клямкі, кавалкі аконных пралётаў, аконнае шкло, вітражы), добраўпарадкаванне тэр. комплексу. Гл. Мінскі замак, Гродзенскі Стары замак, Полацкі Верхні замак. A. А. Трусаў.
АРЦЕМЕНКА Іван Іванавіч (н. 15. 9.1924, с. Гаўрылаўка Новаваранцоўскага р-на Херсонскай вобл.— 27.4.1989), украінскі археолаг. Чл. кар. АН УССР (1982), д-р гіст. навук (1978). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1948). У 1948— 55 навук. супрацоўнік Гіст. музея ў Днепрапятроўску. У 1958— 72 у Ін-це археалогіі AH СССР. 3 1973 дырэктар, з 1987 заг. аддзела Ін-та археалогіі АН УССР. Вывучаў праблемы гісторыі насельніцтва Ўсх. Еўропы эпохі неаліту, меднага і бронзавага вякоў. Даследаваў у Верхнім Падняпроўі 8 паселішчаў, 51 курганны (114 пахаван няў) і 8 бескурганных (260 пахаванняў) могільнікаў сярэднедняпроўскай культуры, устанавіў 3 хра налагічныя этапы яе развіцця: ранні (26—24 ст. да н. э.), сярэдні (23—18 ст. да н. э.), позні (17— 15 ст. да н. э.), вызначыў матэ-
рыяльную і духоўную культуру насельніцтва, удакладніў яго арэал, генезіс і гіст. лёс плямён. Даказаў, што на тэр. Беларускага Падняпроўя плямёны гэтай культуры праніклі на сярэднім этапе яе існавання ў 22—17 ст. да н. э. Абгрунтаваў неабходнасць вылучэння асобнай сосніцкай культуры. Дзярж. прэмія УССР 1980.
Тв.: Среднеднепровская культура // Сов. археологня. 1963. № 2; Неолнтнческне стоянкн н курганы эпохн бронзы блнз с. Ходосовнчн Гомельской обл. БССР // Памятннкн каменного н бронзового веков Евразнн. М., 1964; Племена Верхнего н Среднего Поднепровья в эпоху бронзы. М„ 1967; Могнльннк среднеднепровской культуры в урочшце Стрелнца // Энеолнт н бронзовый век Укранны. Кнев, 1976.
Г. В. Штыхаў.
АРІПАНСКІ ЗАМАК. Існаваў у 14—17 ст. Спачатку драўляны замак размяшчаўся ў сутоках Дняпра і Аршыцы на месцы гарадзішча 11 ст. Мураваны 5-вежавы замак узводзіўся з 1398 да 1407 мясц. насельніцтвам пры ўдзеле майстра-муляра з Крулеўца (Кёнігсберга) на новай пляцоўцы, на Пн ад стараж. гарадзішча. Па прычынах эканам. і паліт. характару не ,да канца быў дабудаваны і ў 15 ст. завершаны з дрэва. Падмурак сцен і вежаў замка размяшчаўся на вапнавай падушцы, меў выш. каля 1 м і быў складзены з валуноў сярэдніх памераў. Сцены ўзведзены ў тэхніцы «паласатай муроўкі», дзе рады падагнаных валуноў ураўнаваны радамі вялікапамерных цаглін. Сістэма цаглянай муроўкі «балтыйская» — чаргаванне 2 лажкоў і 1 тычка, што дазваляе датаваць А. з. канцом 14 — пач. 15 ст. і пацвярджае пісьмовыя сведчанні пра тагачасныя буд. работы. Паводле пісьмовых крыніц 16—17 ст., уваход у замак быў з зах. боку праз мост, перакінуты цераз роў, які жывіўся вадою р. Аршыцы. У 1560 драўляная замкавая брама на мураваным фундаменце была 2 ярусная з сістэмай запорных канструкцый. Унізе брамы стаяла вял. бронзавая гармата, другая невял. жалезная знаходзілася на 2-м паверсе. Брамны праём закрываўся «ўзводам» — пад’ёмным мостам. Праслам сцяны брама была звязана з вежай, што стаяла злева. Яна была 2-ярусная, напалавіну «мурам абмураваная». Тут стаяла невял. гармата. Далей мур ішоў на У і ўпіраўся ў трэцюю вежу, мураваную да ўзроўня 2-га яруса, вышэй яна была зроблена з дрэва. Ніжнюю частку займаў цэйхгауз, дзе знаходзіліся 33 гакаўніцы, 20 аркебузаў, 3 невял. жал. гарматы, старасвецкі жал. «кнй ку стрелбе», за пас гарматных ядраў, куль, свінец, порах, салетра, сера, кнаты і інш.
амуніцыя. На беразе Дняпра размяшчалася чацвёртая 2-павярховая вежа з гарматай. Пад мураванай. сцяной быў «тайннк деревянный фундованный для воды у Днепр». Па кайме высокага правага берага Дняпра ішла сцяна да 5-й вежы. На версе прасел замкавых сцен, на кансольных бэльках была зроблена баявая галерэя — «обланкн», дзе знаходзіліся гарматы, тут жа бліжэй да брамы вісеў «звон велнкнй з клепалом», у які званілі «на трывогу». Унутры замка ўшчыльную да мураваных сцен прымыкала 101 драўля ная гародня, дзе ў ваенны час мелі «клетн на своё схованье часу
Аршанскі замак. Малюнак з карты 14 ст.
потребы» і свайго скарбу гараджа не, шляхта і сяляне замкавай воласці. Перыметр мураванага замка складаў 354 м. У канцы 16 ст. А. з. яшчэ не быў дабудаваны. Маскоўскі дзяк Трыфан Карабейнікаў, праязджаючы ў студзені 1593 праз Оршу, адзначаў: «Городок Орша каменный, стонт на реке Непре на берегу с Лнтовской стороны, а верхней бой на стене н на башнях деревянной». У 1594 кароль Зыгмунт III Ваза абавязваў аршанцаў драўляныя «бланкн на стене замковой от ІІршнцы оправлять н знову заробнтн, кгды опадуть». Замак даглядалі сяляне замкавай воласці,
яны разам з гараджанамі рамантавалі мураваныя і драўляныя сцены, папраўлялі мост перад замкам і замкавы стаў. Паводле «Уставы повннностей» за 1560 мяшчане-аршанцы абавязваліся «в замку одну стену оправоватн н перед замком мост будоватн, стацею послам н гонцам даватн, а подводные пенязн... даватн в сторожу замковую полннтн». Акрамя таго, унутры замка з боку Аршыцы яны «водлуг стародавнего звычаю» будавалі гародні, падтрымлівалі ў добрым стане тайнік да вады, капалі яму пад пад’ёмным мостам-узводам, давалі 2 начных вартаўнікоў і «воротного меркуля водлуг старого звычаю». Як і ў кожным парубежным замку, мясцовыя пушкары займаліся рамонтам і вырабам ручной агнястрэльнай зброі і пораху. Пасля 1620 А. з. быў цалкам дабудаваны з каменю («камень днч до зубцов»). Зубцы, відаць, былі з цэглы. Вышыня замкавых муроў да зубцоў была неаднолькавай: з «пры ступнага» (небяспечнага) боку — з Пн і 3 да 8 м, з бакоў, абаро неных рэкамі і высокім берагам,— 5,3 м, шырынёй сцяна замка была «в сажень» (каля 2 м). А. з. шмат разоў падвяргаўся аблогам. У 1500 яго захапілі і 3 гады ўтрымлівалі войскі Рус. дзяржавы. У 1507 і 1519 аблогі паўтарыліся. Доўгую аблогу замак паспяхова вытрымаў у 1562—64. Восенню 1654 замак, які незадоўга да гэтага перажыў 2 пажары, быў узяты рус. войскамі. У снежні 1654 войска Радзівіла авалодала А. з. і ўтрымлівала яго да 11.5.1655. Пазней рус. стольнік 3. Ф. Лявонцьеў зноў заняў яго і ўтрымліваў да канца руска-польскай вайны 1654—67. Пасля гэтых падзей замак прыйшоў у поўны заняпад і пазней ужо не выконваў сваіх абарончых функцый.
Літ.: 214, 316, 449, 925.
, М. А. Ткачоў.
АРПІАНСКІ КУЦЁІНСКІ БОГАЯУЛЁНСКІ МАНАСТЫР, пом нік архітэктуры бел. барока 17 ст. Заснаваны ў 1623 як праваслаўны мужчынскі манастыр. Манастырскі комплекс складаўся з гал. Богаяўленскага сабора (драўляны, будаваўся ў 1623—35, згарэў у 1885), мураванай Святадухаўскай царквы, званіцы, жылых і гасп. пабудоў, быў абнесены агароджай з бутавага каменю і цэглы. Захаваліся Святадухаўская царква, 2-павярховы мана стырскі корпус і частка агароджы.
На тэр. манастырскага двара ў 1987—88 В. М. Ляўко і I. М. Чарняўскі праводзілі архіт.-археал. да следаванні. Выяўлены культурныя адклады магутнасцю 0,6—0,8 м з 2 стратыграфічных пластоў. Ніжні пласт фрагментарна прасочваецца па ўсёй даследаванай плошчы (больш за 100 м2), яго матэрыялы адносяцца да 12 ст. Верхні пласт утрымлівае знаходкі не раней канца
16—18 ст. Выяўлены: яма, у якой знойдзена кафля 1-й пал. 17 ст. (гаршковая з квадратным і круглым вусцем, прамавугольная з раслінным арнаментам, гербамі, гераль дычнымі матывамі і інш.), развал горна для абпальвання дахоўкі (наваколле запоўнена бракаванай прадукцыяй), вял. колькасць глінянага посуду 17 ст., шкляныя вырабы.
Святадухаўская царква ўзведзена ў 1-й пал. 17 ст. Асноўны яе аб’ём пра ма^угольны ў плане. Да яго далучаны 5гранная апсіда і квадратная ў плане 2-ярусная вежа-званіца, з паўн. боку — невял. рызніца. Першапачатковыя вальмавыя дахі з галоўкамі, якія завяр-