Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
А. п. а. на Беларусі пачала хутка развівацца ў канцы 1920 — пач. 1930-х г. Працы I. М. Хозерава, М. М. Шчакаціхіна і інш. не страцілі навук. каштоўнасці і цяпер. Раскопкі полацкіх архіт. помнікаў 12ст., праведзеныя на высокім навук. узроўні, далі пачатак вылучэнню самастойнай полацкай архіт. школы. У Зах. Беларусі манументальнае дойлідства па традыцыі аб’яўлялася помнікамі польскай культуры. Толь кі некаторыя польскія археолагі (3. Дурчэўскі і інш.) імкнуліся да аб’ектыўнага тлумачэння даследаваных помнікаў. У пасляваенны пе рыяд А. п. а. характарызуецца вял. аб’ёмам пошукавых работ, у выніку якіх выяўлены дзесяткі раней невя домых помнікаў. Раскопкі М. М. Ва роніна, М. К. Каргера, П. А. Ра папорта, Вал. А. Булкіна дазволілі па-новаму ўбачыць і растлумачыць складаныя працэсы станаўлення і развіцця стараж. архітэктуры на тэр. Беларусі. 3 канца 1960 х г. пачаліся раскопкі помнікаў 13—18 ст., іх вынікі надрукаваны ў працах М. А. Ткачова і М. У. Малеўскай, якія дапоўнілі раздзелы гісторыі архітэктуры Беларусі, прысвечаныя ранняй готыцы і фартыфікацыі. У апошні час шырока вывучаецца культавая і грамадзянская архітэктура эпохі Рэнесансу і барока (раскопкі I. М. Чар няўскага, 3. С. Пазняка, A. М. Кушнярэвіча і інш.; гл. Археалогія аба
рончых збудаванняў, Археалогія помнікаў грамадзянскай архітэктуры, Археалогія культавых помнікаў).
Літ.: 204, 792, 955, 1226.
A. А. Трусаў.
АРХЕАЛОГІЯ ПОМНІКАУ ГРА МАДЗЯНСКАЙ АРХІТЭКТЎРЫ. Вывучае рэіпткі загінуўшых або значна пераробленых будынкаў жылога, грамадзянскага і гасп. пры значэння. У 1930-я г. Ю. Ядкоўскі раскапаў рэшткі Гродзенскага кня жацкага палаца 12 ст. на Старым замку. М. М. Варонін, які даследаваў помнік у 1949, лічыў, што Ядкоўскі выявіў руіны паўд. абарончай вежы дзядзінца (гл. Гродзенскія муры). У 1977 П. А. Рапапорт на полацкім дзядзінцы знайшоў падмуркі хорама. Даследчык адзначыў, што падобныя будынкі з-за адсутнасці ў іх эфектыўных ацяпляльных прыстасаванняў не маглі выка рыстоўвацца для жылля, у іх праводзіліся ўрачыстыя княжацкія застоллі і прыёмы замежных паслоў. Хорам разам з царквою ўваходзіў у комплекс княжацкага палаца, астатнія будынкі былі драўляныя. У пач. 14 ст. пасля паяўлення кафляных печаў полацкі хорам выкарыстоўваўся для жылля. У 14—15 ст. у Гродзенскім хораме размяшчаўся склад вайсковага рыштунку. ГІры даследаваннях Гродзенскага Старога замка ў 1930-х г. Ю. Вайцяхоўскі знайшоў рэшткі двухпавярховага палаца 15 ст., які быў пабудаваны над усх. схілам узвышша з абарончымі мурамі і вежамі. У 2-й пал. 16 ст. пры перабудове замка было зменена аблічча палаца. Бу даўніцтва гатычнага гродзенскага замка паклала пачатак пераўтварэнню гэтага тыпу пабудоў у палацавы комплекс з развітай сістэмай жылых і гасп. будынкаў. Даследаванні Крэўскага замка, праведзеныя ў пач. 1970-х г. М. А. Ткачовым, канцы 1970 — пач. 80-х г. A. А. Трусавым і ў канцы 1980 — пач. 90-х г. I. М. Чарняўскім, паказалі, што кня жацкая вежа, пабудаваная крыху пазней за яго абарончыя муры, з’яўляецца адным з першых на Беларусі данжонам — жылой вежай з функцыямі абароны ў замку. Побач з замкавай брамай знаходзіўся прамавугольны мураваны будынак, у якім, мяркуючы па знаходках гарш ковай кафлі і фрагментаў керамічнага посуду, размяшчалася жыллё (за хаваліся падмуркі і частка падвала). Драўляныя жылыя будынкі, дзе размяшчаліся гарнізон і прыслуга, знаходзіліся каля паўн.-зах. абарон чага мура на замкавым муры. Такія ж будынкі існавалі ў Лідскім замку. У канцы 14 — пач. 15 ст. тут была пабудавана паўн.-ўсх. вуглавая вежа, у якой на 1-м паверсе знаходзіліся каміны для абагравання памяшканняў, пакоі на верхніх паверхах ацяпляліся кафлянымі пе-
чамі. Раздзяленне функцый абарон най і грамадзянскай адбываюцца пры перабудове ў 2 й пал. 16 ст. Мірскага замка. Даследаванні ў 1970-х г. Ткачова і ў 1-й пал. 1980-х г. Трусава і Чарняўскага вы явілі рэшткі першапачатковага гатычнага аднапавярховага палаца каля паўд. абарончага мура, дзе з пач. 17 ст. знаходзілася кухня. У 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. каля ўсх. і паўн. абарончых муроў узведзены трохпавярховы палац. 3 вонкавага боку пад зах. і паўд. сценамі пабудаваны аднапавярховыя пякарня, піваварня, стайня з вежай, брама бы ла ўмацавана падковападобным прадбрам’ем. У 2-й пал. 16 ст. ўзведзены абарончыя ўмацаванні бастыённага характару за 80 м ад замкавых муроў. Пры раскопках у замку знойдзены фрагменты разна стайных пячных кафляў, элементы каменнага аздаблення аконных і дзвярных праёмаў, скабяныя выра бы, дэталі інтэр’ераў, якія сведчаць пра імкненне стварыць выгадныя ўмовы для жылля ў палацы. У гасп. будынках размяшчаліся службы, якія цалкам забяспечвалі жыццядзейнасць замка. Раскопкі найбольш ранняга на Беларусі бастыён нага замка ў Заслаўі, у якім былі раздзелены функцыі абароны і жылля, праводзілі ў канцы 1970-х г. Трусаў і ў сярэдзіне 1980-х г. Ю. А. За яц. Даследаванні ў сярэдзіне 1980-х г. Чарняўскім замкаў у Гальшанах і Любчы пацвярджаюць перамены гэтага тыпу пабудоў. Пры захаванні замкнёных планаў, утвораных жылымі і гасп. будынкамі, назіраецца раздзяленне абарончых і жылых функцый. 3 2-й пал. 16 ст. ў бел. гарадах і мястэчках узводзяць мураваныя ратушы, цэйхгаўзы, крамы, паяўляецца мураванае жыллё. Архіт.-археал. даследаванні такіх будынкаў, праведзеныя ў 1980-х г. Трусавым, Ткачовым, В. Е. Соба лем, Чарняўскім у Магілёве, Мінску, Віцебску, Нясвіжы, а таксама Гайцюнішскага дома-крэпасці (Воранаўскі р н) сведчаць пра інтэнсіўнае развіццё мураванага будаўніцтва з выкарыстаннем шырокага асартыменту буд. і архіт.-дэкар. керамікі, скабяных і сталярных вы рабаў, характэрных для бел. дой лідства 16—18 ст. Такімі ж асаблі васцямі вызначаюцца і грамадзянскія будынкі ў манастырах і кляштарах Мінска, Гродна, Пінска, Нясві жа і ініп. Па выніках даследаванняў аднаўляюцца планы, рэканструююцца фасады і асн. аб’ёмы помнікаў, як частак або элементаў, так і інтэр’ераў у дэлым.
Літ.: 206, 961, 1200, 1221, 1227, 1283. , I. М. Чарняўскі.
«АРХЕАЛОГІЯ СССР», серыя кніг па археал. даследаваннях на тэр. СССР з найстаражытнейшых часоў да сярэднявечча, якая выдаецца з 1981 Ін-там археалогіі AH СССР у
20 тамах (выйшла 10 тамоў, кнігі не нумаруюцца). Большасць прац напісана калектывам аўтараў, у іх прыводзіцца бібліяграфія.
У кнізе «Усходнія славяне ў VI— XIII ст.» (1982) В. В. Сядова (Дзярж. прэмія СССР 1984) значная частка пры свечана характарыстыцы археал. помнікаў на тэр. Беларусі. Старажытнасці калочынскага тыпу (гл. Калочынская культура) і культуру тыпу Тушамлі — Банцараўшчыны (гл. Банцараўская культура) аўтар адносіць да балцкай этнамоўнай групы і лічыць, што пачынаючы з 6 ст. на тэр. рассялення дняпроўскіх і дзвінскіх балтаў прысут нічаюць слав. культурныя элементы (паўзямлянкі з тыповым слав. інтэр’ерам), што сведчыць пра па чатак інфільтрацыі славян. Разглядаючы помнікі культуры доўгіх курганоў Полаччыны, Пскоўшчыны і Смаленпічыны, аўтар сцвярджае, што крывічы фарміраваліся ва ўмовах узаемадзеяння славян з мясц. балцкім і прыбалтыйска фінскім насельніцтвам. 3 прыведзеных у кнізе матэрыялаў вынікае, што ў курганах крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў 9—13 ст. прысутнічае шмат балцкіх элементаў. У курганах радзімічаў 11 —12 ст. балцкія элементы трапляюцца ў большай колькасці, чым у інш. племянных арэалах, гэта сведчыць пра больш позняе рассяленне славян у Пасожжы. У Брэсцкім Па бужжы і ІЗерхнім Панямонні прасочваюцца ўплывы ці наяўнасць усх,слав. плямён дрыгавічоў, валынян, крывічоў і зах.-балцкіх плямён ятвягаў і мазаўшан. На падставе археал. матэрыялаў на тэр. Беларусі вылучаюць даліхакранны шыракатвары антрапала гічны тып, які з’яўляецца спадчынай мясц. балтаў, асіміляваных славянамі. Ен паслужыў субстратам паяўлення беларусаў. У кнізе «Палеаліт СССР» (1984) у сувязі з вызначэннем помнікаў вілендорфска касцён(саўскай культуры разглядаецца Бердыжская стаянка (гл. Бердыж). У выданні чСтаражытная Русь: Горад, замак, сяло» (1985) даюцца вынікі даследавання стараж. га радоў, ваенна адм. цэнтраў, гар. два роў-сядзіб, умацаваных феад. замкаў, сельскіх паселішчаў, прыводзяцца ха рактарыстыкі дзесягкаў тысяч знаходак з археал. раскопак. Храналагічна том ахоплівае 2 перыяды гісторыі Стараж. Русі: 9 — рубеж 11 —12 ст. (існаванне Старажытнарус. дзяржавы) і пач. 12—14 ст. (перыяд феад. раздроб ленасці). У выданні ўлічана 1395 ума цаваных паселішчаў 10—13 ст., археал. раскопкі праводзіліся ў 862 пунктах. Сярод важнейшых гарадоў Стараж. Русі на аснове археал. даных разглядаюц ца Полацк, Мінск, Друцк, Тураў, На вагрудак, Гродна, Мсціслаў. У калектыўнай манаграфіі «Эпоха бронзы лясной паласы СССР» (1987) пры характарыстыцы сярэдне'дняпроўскай культуры выкарыстоўваюцца матэрыялы з раскопак помнікаў Ходасавічы і Страліца(гл. Рудня Шлягіна). У выданні «Фіна-угры і балты ў эпоху сярэднявечча» (1987) увага аддадзена праблеме культурных кантактаў усх. славян з суседнімі плямёнамі прыбалтыйскіх, паволжскіх, прыкамскіх фінаў, а таксама з латышскімі, літоўскімі, прускімі, ятвяжскімі плямёнамі, якія жылі на тэр. Усходнееўрап. раўні ны, уключаючы тэр. Беларусі. У томе «Мезаліт СССР» (1989) спец. раздзел прысвечаны мезаліту Беларусі і Літвы,
у якім станоўча ацэньваюцца дасягненні бел. археолагаў у вывучэнні помнікаў Прыпяцкага Палесся (падзел на зах. і ўсх. групы), Бел. Падняпроўя, дзе выяўлена сувязь мезалітычных помнікаў з культурнымі традыцыямі палеаліту, у вылучэнні на правабярэжжы Дняпра і Бярэзіны ранняга і позняга этапаў, абгрунтаванні вываду пра тое, што мезалітычная культура паўд.-ўсх. Беларусі з’явілася асновай фарміра вання верхнедняпроўскай неалітычнай культуры. Г. В. Штыхаў.
«АРХЕОЛОГЙЧЕСКЙЕ ЙЗВЁ СТЙЯ й ЗАМЁТКй», перыядычнае ілюстраванае выданне Маскоўскага археал. т-ва. Выходзіла ў 1893—1900 (7 нумароў) у Маскве на рус. мове. Змяшчалі артыкулы і паведамленні пра раскопкі, выпадковыя знаходкі, царкоўныя і бытавыя рукапісы, асвятлялі дзейнасць археал. з’ездаў, археал. ін-та, музеяў, археал. і інш. т-ваў, кароткія рэцэнзіі на айчынныя і замежныя археал. і этнаграфічныя выданні, спісы літаратуры. Найбольшая ўвага аддавалася даследаванням славянскіх старажытнасцей. Змясціла артыкулы пра тыпы радзіміцкіх пахаванняў і вынікі раскопак курганных могільнікаў на Гомельшчыне (У. Б. Антановіч), раскопкі дрыгавіцкіх курганоў у бас. Бярэзіны (У. 3. Завітневіч), курганы Мінскай губ. (Г. X. Татур), пра В. М. Цяпінскага як перакладчыка Евангелля на бел. мову (М. В. ДоўнарЗапольскі). У. У. Багамольнікаў.