Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Літл 515, 965.
С. Я* Расадзін, М. А. Ткрчоў.
АРХЕАЛАГІЧНАЯ КУЛЬТУРА, гістарычная агульнасць археалагічных помнікаў, што існавалі на акрэсленай тэрыторыі прыкладна ў адзін час і аднастайныя па сваёй матэрыяльнай культуры, але істотна адрозніваюцца ад адначасовых помнікаў суседніх абласцей. Аднастайнасць помнікаў А.к. павінна існаваць у такіх памерах і падрабязнасцях, якія немагчыма растлумачыць ні аднымі і тымі ж умовамі існавання і экалогіяй, ні наяўнасцю падоб-
нага гаспадарча-культурнага тыпу, аднолькавым узроўнем грамадскаэканам. развіцця.
Помнікі і комплексы, якія аб’ядноўваюцца ў адну А.к., могуць адрознівацца спецыфічнымі формамі, арнаментацыяй і асобнымі ўпрыгожаннямі посуду, калі ён мае вузкі арэал выкарыстання, асаблівасцямі пахавальнага рытуалу, культавых абрадаў, домабудаўніцтва, тыпаў паселішчаў і жытлаў, a таксама вытворчасцю, тыпамі прылад працы, гасп. дзейнасцю, этнакультурнымі сувязямі і інш. Такія адрозненні развіваюцца ў выніку пэўнага тэрытарыяльнага адасаблення плямён ці народаў на пэўным адрэзку часу за-
хавання і развіцця традыцый папярэдніх пакаленняў, прыстасавання да мясцовых умоў існавання. Гэта сведчыць пра іх этнічнае самавызначэнне. А.к.— аб’ектыўна існуючая рэальнасць, якая адлюстроўвае ў рэштках матэрыяльнай культуры генезіс, этапы развіцця і гіст. лёс этнасу, якому яна належала. Пад уздзеяннем прыродных працэсаў і чалавечай дзейнасці А.к. можа збядняцца або ўзбагачацца. Разам з тым А.к.— навук. паняцце, з дапамогай якога даследуецца гіст. працэс. Археалагічныя крыніцы, выяўленыя і вывуча-
ПАШЫРЭННЕ АРХЕАЛАГІЧНЫХ КУЛЬТУР
НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
Межы зледзяненняў
дняпроўснага—320—250 тыс. гадоў назад
паазерскага (валдайскага) — 95—10 тыс. гадоў назад
нанцавыя марэны мазырскай і валынснай стадый дняпроўснага зледзянення
сожснага (масноўснага)—220-110 тыс. гадоў назад
Невель
Браслаў
Веліж
Полацк
Віцебск
Смаленск
Мядзел
ВІЛЬНЮС
Оріш
Барысаў
Ліда
МІНСК
Гродна
Крычаў
Навагрудак
Слуці
Слонім
Бабруйск
Рагачоў
Пінск
Брэст
Мазыр
Петрыкаў
Брагі
Чарнігаў
Гомель
Рэчыца
Н
мілаградсная
пражская
днепра-данецкая верхнеднялроўсная нёманская
днепра-дзвінсная зарубінецкая банцараўсная калочынская
нарвенская
дзяснінская
тыповай грабеньчата-ямнавай керамікі лейкападобных нубкаў шарападобных амфар
паморсная
штрыхаванай кераміні
К кіеўсная
(позназарубінецкая)
Нультуры бронзавага веку сярэднедняпроўсная шнуравой кераміні Палесся прыбалтыйская (жуцаўская) паўночнабеларуская фацьянаўская тшцінецкая і сосніцкая лужыцная
Аўтар У. Ф. Ісаенка
ныя ў працэсе археал. даследаванняў, ператвараюцца ў гіст. крыніцы, на аснове якіх можна рэканструяваць гіст. працэс у старажытнасці, вызначыць этнасы, што не захаваліся ў пісьмо вых крыніцах. Узнікае праблема суад носін паміж А.к. і этнасамі.
Большасць даследчыкаў лічыць, што ў каменным веку А.к. адпавядала пэўнаму этнасу і, наадварот, кожны этнас развіваў пэўную, толькі яму ўласцівую культуру. Ў палеаліце і мезаліце А.к. вылучаюць пераважна па наборы вытворчага інвентару (крамянёвыя прылады працы), у неаліце — па арнаментацыі і тыпах посуду, у жал. веку — па форме гаршкоў і тыпах жытлаў, ва ўсходнеслав. плямён — па тыпах скроневых кольцаў і пахавальным рытуале і г. д. Часам А.к. вылучаюць па другарадных прыкметах і тады аднаму этнасу могуць адпавядаць розныя культуры (тшцінецкая культура, сосніцкая культура, лебядоўская культура ў бронзавым веку), або адна і тая ж А.к. развівалася некалькімі этнасамі, была поліэтнічнай (чарняхоўская культура, доўгія курганы, банцараўская культура ў раннім жал. веку).
Гандлёвыя сувязі, якія выяўляюцца ў А.к., разглядаюцца як сведчанне міжпляменных сувязей і, магчыма, моўных запазычанняў. Калі падабенства паміж культурамі адзначаецца па шматлікіх прыкметах, можна гаварыць пра генетычныя сувязі паміж імі, пра роднасць этнасаў (пры адначасовасці культур) або пра прыналежнасць да аднаго этнасу (пры адносным супадзенні арэалаў і паслядоўнасці часу існавання культуры). Пачынаючы з бронзавага веку, трапляюцца выпадкі пераймання культуры (і мовы) суседніх, болып развітых плямён. Працэс складвання А.к. ішоў паралельна з распадзеннем яе на мясцовыя (лакальныя), напэўна, племянныя варыянты. У сваім развіцці А.к. звычайна праходзіць некалькі этапаў (стадый), якія крыху адрозніваюцца ў кожным варыянце культуры. Варыянт з цягам часу можа развіцца ў генетычна блізкую А.к. ці можа знікнуць, што сведчыць пра асіміляцыю этнасу, або перайманне ім чужой культуры, пераходу да іншага гаспадарча-культурнага тыпу. Пра гэтыя складаныя ўзаемаадносіны этнасаў іншы раз можна меркаваць па наяўнасці ў складзе А.к. дыялектычнага адзінства тыпаў — архаізмаў, імпарту, традыцыйных і запазычаных форм, навацый, што даследуецца тыпова-параўнальным і статыстычным метадамі.
Гісторыя развіцця і ўзаемадзеяння А.к. з той ці іншай дакладнасцю адлюстроўвае гісторыю адпаведных ім этнасаў (родаў, плямён, народнасцей, нацый). Узровень развіцця носьбітаў культуры вызначаецца па іх гаспадарчакультурнай класіфікацыі. На тэр. Беларусі ў самастойныя А.р. вылучаны: грэнская культура, свідэрская культура, сожская культура, яніславіцкая культура (мезаліт); верхнедняпроўская куль-
тура, днепра-данецкая культура, нёманская культура, нарвенская культура, тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі культура (неаліт); паўночнабеларуская культура, прыбалтыйская культура, сосніцкая культура, сярэднедняпроўская культура, тшцінецкая культура, шнуравой керамікі культуры (бронзавы век); банцараўская культура, днепра-дзвінская культура, зарубінецкая культура, мілаградская культура, паморская культура, штрыхаванай керамікі культура (жал. век) і інш.
Літ.і 3, 119, 384, 796, 847.
У. Ф. Ісаенка.
Да арт. Археалагічная практыка. Студэнты Мінскага педінстытута на раскоп ках паселішча каля в. Гарадзішча Мінскага р-на. 1975.
АРХЕАЛАГІЧНАЯ ПЕРЫЯДЫЗА ЦЫЯ, падзел гісторыі развіцця чалавецтва на буйныя па працягласці эпохі (вякі) і перыяды, які грунтуецца на істотных зменах у сродках вытворчасці, у першую чаргу за кошт больш прадукцыйных прылад працы. Паводле матэрыялу (сыравіне), з якога выраблялася болыпасць прылад працы, вылучаюць каменны век, бронзавы век, жалезны век. Унутры іх па тэхналагічным майстэрстве апрацоўкі прылад вызначаюцца меншыя эпохі і перыяды. Паступовае павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, пераход ад пры свойваючай гаспадаркі да вытворчай эканомікі, ад прымітыўнага зем ляробства і жывёлагадоўлі да больш удасканаленых сістэм сельскай гаспадаркі ў эпоху феадалізму выразна адлюстравалася ў матэрыяльных рэштках, пакладзеных у аснову болып дробнай А.п. Паміж А.п. і гіст. перыядызацыяй могуць устанаўлівацца пэўныя адпаведнасці: на каменны, бронзавы і жал. вякі прыпадае першабытнаабшчынны
лад. Для ранняга (ніжняга) палеалі ту (старажытнакаменны век) характэрна грубая апрацоўка прылад працы, адсутнасць падзелу працы, існаванне першабытнага чалавечага статку. У познім (верхнім) палеаліце ўсталяваўся мацярынска-родавы лад (матрыярхат), росквіт якога прыпаў на неаліт (новакаменны век). У гэты перыяд адбыўся архаічны падзел працы і пачаўся пераход да вытворчай гаспадаркі. Бронзавы і ранні жал. вякі ў асноўным супадаюць з перыядам патрыярхату, які завяршыўся распадам родавага ладу і ўтварэннем раннекласавага грамадства.
У сярэдзіне 1-га тысячагоддзя н.э. ва Усх. Еўропе ўсталяваліся феад. ад носіны. На базе далейшага росту вытворчасці, развіцця рамяства і гандлю адбыўся другі буйны грамадскі падзел працы, раслі гарады. Суседская (тэрытарыяльная) абшчына ператварылася ў сельскую, зараджалася дзярж. ўлада.
Літ.: 880, 1381. У. Ф. Ісаенка.
АРХЕАЛАГІЧНАЯ ПРАКТЫКА, вучэбна-метадычны курс, праду гледжаны праграмай для студэнтаў гіст. факультэта ВНУ. На Бе ларусі А.п. праводзяць БДУ імя У. I. Леніна, Гомельскі ун-т імя Ф. Скарыны, Гродзенскі ун т імя Я. Купалы, Мінскі педінстытут імя М. Горкага і Магілёўскі педінстытут імя А. Куляшова. У розныя часы на Беларусі А.п. праходзілі студэнты з Ленінграда, Пярмі і інш. Паводле вучэбнай праграмы на практыку адводзіцца 18—21 дзень.
За гэты час студэнты павінны авалодаць навыкамі пошуку і раскопак археалагічных помнікаў, апрацоўкі знаходак і вядзення палявой дакументацыі. А.п. складаецца з падрыхтоўча-
га, асн. і заключнага этапаў. Спачат ку студэнты-практыканты атрымліваюць тэарэтычную падрыхтоўку на лек цыях, знаёмяцца з відамі археал. помнікаў, методыкай іх выяўлення і даследавання, умовамі палявога побыту археалагічнай экспедыцыі, тэхнікай бяспекі. Удзельнікі экспедыцыі за бяспечваюцца неабходным інвентаром, абсталяваннем, транспартам, грашовымі сродкамі. На другім этапе студэнты-практыканты пад кіраўніцтвам выкладчыка, які мае адкрыты ліст, займаюцца выяўленнем і апісаннем археал. помнікаў (паселішчаў, гарадзішчаў, мо гільнікаў і інш.), удзельнічаюць у раскопках, знаёмяцца з тэхнікай вя дзення палявой дакументацыі, пярвіч най апрацоўкі і кансервацыі археал. знаходак. На трэцім этапе падводзяцца вынікі практыкі і залік. На па чатку новага навучальнага года пра водзіцца канферэнцыя па выніках практыкі: заслухоўваюцца паведамленні кіраўніка практыкі і студэнтаў, дэманструюцца матэрыялы палявога сезона (слайды, фотаздымкі, знаходкі). Ін фармацыя аб выніках археал. практыкі змяшчаецца ў зборніку «Археалагічныя адкрыцці», шматтыражных газетах навучальных устаноў, у справаздачы аб палявых даследаваннях.
Літ.-. 4, 3834 940. Л. У. Калядзінскі. АРХЕАЛАГІЧНАЯ РАЗВЁДКА, метад і від навукова-даследчай дзейнасці спецыялістаў-археолагаў і прыраўнаваных да іх навук. работнікаў па вывучэнні археал. помнікаў на аснове выяўленых у зямлі зна ходак. Праводзіцца паводле адкрытых лістоў з мэтай паўторнага абследавання ці выяўлення новых помнікаў, звычайна пешшу (з улікам патрабаванняў тэхнікі бяспекі), колькасцю не менш як 2 чал., сумесна з мясц. жыхарамі. Пры А.р. асаблівая ўвага звяртаецца на абследаванне берагоў старыц і тарфяных масіваў, якія ў далёкім мінулым былі вадаёмамі, іх берагі маглі быць заселены людзьмі. Стаянкі эпохі палеаліту і мезаліту ў Падняпроўі звычайна знаходзяцца на 2-й надпоймавай тэрасе выш. 10—30 м і болей над летнім межанным узроўнем вады ў вадаёмах, больш познія помнікі — на 1-й надпоймавай тэрасе выш. да 10 м.