• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    АНТРАПАМОРФНЫЯ ВЫЯВЫ (грэч. anthr^pos чалавек + morpho форма, від), узнаўленне ў мастацкіх вырабах выяўленчымі сродкамі аб лічча чалавека. А. в. стараж. часу падзяляюцца на графічныя і скульптурныя (у т. л. рэльефныя), узровень іх выканання адпавядае агульнаму ўзроўню развіцця мастацтва і зале жыць ад светапогляду, што панаваў
    у той ці іншы час. На ранніх этапах гісторыі мелі пераважна культавае прызначэнне.
    Самая стараж. А. в., знойдзеная паблізу тэр. Беларусі,— статуэтка маладой жанчыны са стаянкі Елісеевічы (Бранская вобл.), зробленая з біўня маманта, адносіцца да эпохі верхняга палеаліту. Вылучаецца сярод аналагічных твораў значнай ступенню рэалістычнасці і стараннасцю выканання. Самая ранняя графічная А. в. вядома па гравіраваных малюнках на косці, выяўленай на неалітычным паселішчы каля воз. Вячэра (Любанскі р-н). Выявы людзей трапляюцца таксама на
    Антрапаморфная выява на сценцы гаршка 3-га тысячагоддзя да н. э. з паселішча Добры Бор Баранавіцкага р-на.
    гліняным посудзе з неалітычнага паселішча Юравічы (Калінкавіцкі р-н) і паселішча позняга неалі ту — ранняга бронзавага веку Асавец (Бешанковіцкі р-н). Мяркуюць, што на знаходцы з Юравіч адлюстраваны нейкі міфалагічны сюжэт. У Асаўцы знойдзены і аб’ёмныя А. в. Адна з іх, выразаная з цвёрдага лісцевага дрэва, перадае вобраз мужчыны з выразнымі рысамі твару. Другая знаходка — галоўка ад рагавой статуэткі мужчыны, якая адлюстроўвае чалавека з высокім ілбом і выцягнутым авальным тварам з вострай бародкай. На думку даследчыкаў, абедзве скульптуркі ўяўляюць сабой еўрапеоідны антрапалагічны тып і ў пэўнай меры адлюстроўваюць рысы канкрэтных людзей. У адрозненне ад палеаліту, калі галоўным у мастацтве быў паказ цела жанчыны, біялагічнага пачатку ў чалавеку, неалітычныя мастакі стараліся больш паказаць твар, паколькі чалавек усё больш усведамляў сябе мыслячай істотай.
    У перыяд позняга бронзавага веку і асабліва ў жалеэным веку амаль знікае арнамент на кераміцы, невядомы таксама графічныя і скульптурныя выявы людзей. Магчыма, гэта звязана са зменамі ў светапоглядзе стараж. людзей. Да 6—8 ст. н. э. адносіцца скарб каля в. Хоцішча Слаўгарадскага р-на, у якім, акрамя інш. упрыгожанняў, былі 3 бронзавыя з пазалотай бляшкі з выявамі птушыных галовак і выпуклай фігуркай чалавека. Яны звязаны з помнікамі калочынскай культуры.
    Да позняга перыяду першабытнай эпохі і да ранняга феадалізму належаць выяўленыя ў розных мясцінах Беларусі каменныя і металічныя язычніцкія ідалы. Знаходкі іх вядомыя па шляху з Рэчыцы ў Бабруйск (чатырохтвары ідал), каля Шклова (гл. Шклоўскі ідал), Слоніма (гл. Слонімскі ідал), Полацка, Барысава і інш. Несумненна, значна болып было драўляных ідалаў, якія не захаваліся. Пасля прыняцця хрысціянства ў канцы 10 ст. ідалы пачалі знішчацца або перарабляцца ў крыжы. Такія пераробленыя ў крыжы ідалы вядомы ў ваколіцах вёсак Даўгінава Вілейскага, Грабаўцы і Залуззе Жабінкаўскага р-наў і інш.
    У перыяд феадалізму ў адрозненне ад першабытнага часу побач з народным паяўляецца прафесійнае мастацтва, на якое значны ўплыў аказвала мастацтва Візантыі, Балгарыі і інш. еўрапейскіх краін з багатымі традыцыямі жывапісу, кніжнай мініяцюры, дробнай пластыкі. А. в. ёсць на фрэсках полацкіх Сафійскага сабора і Спаса-Ефрасіннеўскай царквы. Яны звязаны з рэлігійнымі хрысціянскімі сюжэтамі, многія з іх напісаны ў класічнай візантыйскай манеры, у некаторых наглядаецца адыход ад візантыйскіх узораў. Вял. мастацкую каштоўнасць маюць фрэскавыя размалёўкі 12 ст. Віцебскай царквы Звеставання (Благавешчанскай), дзе ёсць не толькі выявы анёла, але і воіна. А. в. сустракаюцца ў размалёўках стараж. храма ў Гродне. Шмат антрапаморфных сюжэтаў ёсць на кніжных мініяцюрах Аршанскага Евангелля, Ізборніка Святаслава 1073, Кодэкса Гертруды, Служэбніка Варлаама Хутынскага і інш. У дробнай пластыцы А. в. трапляюцца сярод шахматных фігурак, знойдзеных у Лукомлі, Ваўкавыску, Брэсце, Гродне і інш. У іх часцей перададзены канкрэтныя рысы не святых, а менавіта свецкіх персанажаў. Свецкія сюжэты сустракаюцца на касцях са скандынаўскімі рунамі 12—13 ст. з гарадзішча Маскавічы (Браслаўскі р-н). Да твораў дробнай пластыкі з выявамі людзей належаць каменныя і металічныя абразкі з Полацка, Гродна, Пінска, Мінска, Гарадзішча (Мінскі р-н), Ваўкавыска, Копысі і інш., якія адносяцца да 12—13 ст., а таксама выявы на пячатках, у фігурах кам пазіцыі на крыжы Ефрасінні Полацкай.
    У 14—16 ст. шматлікія выявы людзей трапляюцца сярод твораў жывапісу (у гэты час на Беларусі развіваўся партрэтны жанр), у разьбе, скульптуры, кніжных мініяцюрах (мініяцюры Радзівілаўскага летапісу), гравюрах першых друкаваных выданняў (у т. л. гравюрах Ф. Скарыны), творах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кафлі.
    Літ.: 232.	Э. М. Зайкоўскі.
    АНТРАПІЧНЫЯ ФАКТАРЫ, ан трапагенныя фактар ы,комплекс разнастайных уздзеянняў чалавека на арганічны свет і навакольнае асяроддзе. Сярод А. ф. найбольшае значэнне мае вытворчая дзейнасць чалавека, у працэсе якой
    змяняецца рэльеф і хімічны састаў зямной паверхні, састаў і ўласцівасці атмасферы, клімат.
    Адны віды жывёл знішчаюцца, для другіх фарміруюцца звышаптымальныя ўмовы, трэція знікаюць з-за змянення асяроддзя іх пражывання. Паводле сучасных уяўленняў, тэрмін «А. ф.» павінен мець перавагу перад сінонімам антрапагенны фактар з-за неадназначнасці яго тлумачэння. Вядучымі А. ф. на тэр. Беларусі ў гіст. час з’яўляліся знішчэнне лясоў, разворванне зямель і звязаныя з імі змяненні воднага рэжыму, палявання і земляробства.
    Н. П. Александровіч.
    АНТЫЧНЫЯ ЗНАХОДКІ. Тэрыто рыя Беларусі не была ў зоне непасрэднага ўплыву антычнай цывілізацыі. Рэчы антычнага паходжання траплялі да жыхароў вярхоўяў Дняпра шляхам менавога гандлю і інш. кантактаў з паўд. суседзямі, у т. л. скіфамі. Насельніцтву мілаградскай культуры былі вядомы паставыя і шкляныя пацеркі розных форм і разнастайнай каляровай гамы, у т. л. залачоныя (Асарэвічы, Гарошкаў, Любны, Мілаград). Выяўлены таксама пацеркі антычнага паходжання з халцэдону, бурштыну, бронзы. У плямён зарубінецкай культуры антычны імпарт быў больш разнастайны, акрамя шматлікіх шкляных пацерак, выяўлены фрагменты грэч. амфар і шкляных пасудзін (Чаплін, Івань, Мыслі). На паселішчах эпохі Кіеўскай Русі знаходзяць рымскія паставыя і шкляныя пацеркі, абломкі глінянага чырваналакавага і бронзавага посуду (Адаменка, Тайманава), скарбы і адзінкавыя знаходкі рымскіх дэна рыяў 1—3 ст., манет Баспора, Фра кіі, пталамееўскага Егіпта (Чаплін, Гарошкаў). Мясцовыя майстры выраблялі ўпрыгожанні з эмаллю (гл. Абідзенскія эмалі), сярэбраныя паясы з чырвонай эмаллю і бронзавымі дэталямі (Красны Бор), жал. фібулы, шпількі, бранзалеты, дро цікі, умбон скіфскага і рымскага тыпаў.
    Літ.: 772, 904, 1585.
    A. А. Егарэйчанка.
    АНУСІНА, курганныя могільнікі 11 — пач. 12 ст. каля в. Анусіна Мінскага р-на.
    Могільнік-1. За 150 м на 3 ад паўн. ускраіны вёскі, за 400 м ад р. Свіслач, на ўзгорку. 50 (было 80) насыпаў дыям. 5—7 м і выш. да 1 м, часткова пашкоджаны ямамі. У 1983 выявіў і абследаваў Э. М. Зайкоўскі, раскапаў 4 курганы Ю. А. Заяц. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на 3 у падкурганных ямах глыб. 0,3—0,6 м, выкапаных на месцы рытуальных вогнішчаў.
    У адным з курганоў вогнішча абкладзена камянямі. У жаночым пахаванні знойдзены скроневыя кольцы (пярсцён-
    кападобныя з заходзячымі канцамі і з адваротным завітком на адным з іх), шкляныя бачачкападобныя і цыліндрычныя пазалочаныя пацеркі, бронзавыя пярсцёнак, ланцужок, бразготка з кры* жападобнай прораззю.
    Могільнік-2. За 600 м на 3 ад вёскі, у лесе. 22 круглыя курганы дыям. 5—7 м і авальныя памерамі 8x7—9х8м, выш. 0,7—1,5 м. Каля аднаго з насыпаў серпападобныя ямы. У 1988—89 Заяц раскапаў 6 курганоў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на грунце і ў падкурганных ямах глыб. 0,4—0,6 м галавой на 3.
    У 4 насыпах каменныя агароджы, у адным з іх — імітацыя агнішча ці
    Апрацоўка жалеза. Папярочныя сячэн ні ляза нажоў (светлыя ўчасткі — жалс за, цёмныя — сталь).
    печьькаменкі. У 4 насыпах прасочаны рэшткі рытуальных вогнішчаў. Паха ванні належаць дрыгавічам, крывічам і, магчыма, славянізаваным балтам. Знойдзены пярсцёнкападобныя трохпацеркавыя, бранзалетападобныя з завязанымі канцамі скроневыя кольцы, пярсцёнкі, спражка, сердалікавыя і іпкляныя пацеркі.
    Літ.: 419.	Ю. А. Заяц.
    АПОНАЎЦЫ, бескурганны могільнік балтаў каля в. Апонаўцы Вора наўскага р на. За 500 м на ПнУ ад вёскі, на пакатым узвышшы, выцягнутым з У на 3. Памеры 150x80 м. Пахаванні (больш за 200) двух тыпаў: болып стараж. каменныя му роўкі на могілках у 3—4 паралельныя радкі, форма муру прамавугольная; муроўкі пазнейшага часу авальнай формы з 1—2 вял. камянямі ў галавах і нагах. Адкрыў у 1887 і даследаваў 14 пахаванняў у 1891 В. А. Шукевіч, у 1888 даследаваў 51 пахаванне Э. А. Вольтэр. Паха вальны абрад — трупапалажэнне ў ямах глыб. 0,6—1,3 м, нябожчыкі абкладзены дошкамі.
    У запаўненні магіл выяўлены вугальныя праслойкі. У мужчынскіх пахаваннях знойдзены баявыя сякеры, жал. нажы і кінжалы, крэсівы, паясныя рамяні, упрыгожаныя бронзай, спражкі,
    у жаночых — сярэбраныя (адзін з выявай птушкі) і бронзавыя пярсцёнкі, скроневыя кольцы, бронзавыя бранзалеты і завушніцы, бразготкі, бронзавыя бляшкі рознай формы ад галаўнога ўбору, абшытыя дробнымі шклянымі пацеркамі, кавалкі тканіны адзення, пражскія грошы 15 ст. і літоўскія дэнарыі 14—15 ст., у т. л. дэнарый Вітаўта з надпісам «печать» на адным баку і выявай кап’я і крыжа на другім (пач. 15 ст.). Датуецца 13—15 ст.
    Літ.: 270, 1124, 1126.
    A. В. Квяткоўская.
    АПРАЦОЎКА ЖАЛЁЗА. На Бела русі вядома з часоў узнікнення металургіі жалеза з мясцовых балотных і лугавых руд (сярэдзіна 1-га тысячагоддзя да н. э., шматлікія знаходкі шлакаў), звязана з дзейнасцю майстроў мілаградскай культуры. Выраб прылад працы на раннім этапе А. ж. вёўся простым прыёмам коўкі для падрыхтоўкі крычнага металу і надання яму неабходнай формы. Практыкавалася т. зв. свабодная коўка металу, нагрэтага ў горне да адпаведнай тэмпературы. Горнавая зварка дазваляла атрымліваць масіўныя загатоўкі шляхам злучэння невял. пракаваных крыц «унакладку» і пакетаваннем сыравіны (спалучаліся аперацыі коўкі, складання і зваркі). У выніку атрымлівалася шматпалосная структура металу. 3 дапамогай зваркі выраблялі ўтулкі сякер-кельтаў, наканечнікаў коп’яў і інш. Зрэдку ўжывалася цэментацыя жалеза і сталі. Большасць прадукцыі рабілі з крычнага жалеза ці нераўнамерна навугляроджанай сталі. Такая тэхналогія А. ж. была ў плямён зарубінецкай і штрыхаванай керамікі культур. Мала чым адрознівалася прадукцыя кавалёў днепра-дзвінскай культуры, хоць іх сярпы, сякеры і інш. прылады працы вызначаліся своеасаблівай формай. Майстры кіеўскай культуры (2—5 ст. н. э.) часцей выкарыстоўвалі цэментацыю і загартоўку стальных вырабаў. Кавалі пражскай, калочынскай і банцараўскай культур у 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя карысталіся традыцыйнымі прыёмамі пластычнай дэфармацыі і зваркі, але найболып пакетаваннем сыраві ны для вырабу ляза сякер, нажоў, сярпоў. У эпоху Кіеўскай Русі А. ж. адзначана ўздымам узроўню апрацоўчай тэхнікі і тэхналогіі. Узрасла вытворчасць цэментаванай і томленай сталі. Кавалі валодалі прыёмамі злучэння жалеза з вугляродзістай сталлю. У 10—11 ст шырока ўжывалася трохпалосная тэхналагічная схема вырабу камбінаваных прылад працы з жалеза і сталі: да цэнтр. стальной рэжучай пласціны з абодвух бакоў прыварвалі жал. пласціны; на заключным этапе апрацоўкі праводзілася загартоўка вырабу. У 12—13 ст. з павелічэннем асартыменту кавальскай прадукцыі мянялася і тэхналогія яе вытвор-