Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Літ.: 1579. В. Н. Рабцэвіч.
АЛЯКСЁЕВА Таццяна Іванаўна (н. 7.2.1928, Казань), савецкі антраполаг. Д-р гіст. навук (1969). Скончыла Маскоўскі дзярж. ун-т (МДУ, 1951). Працуе ў НДІ антрапалогіі імя Дз. М. Анучына МДУ. Даследавала краніялагічныя матэрыялы з усходнеслав. курганных могільнікаў 11—15 ст., у т. л. з тэрыторыі рассялення дрыгавічоў, радзімічаў і полацкіх крывічоў. Адзначыла, што іх чарапы маюць падабенства і характарызуюцца масіўнасцю, асабліва крывіцкія. Параўнанне гэтых матэ-
рыялаў з раннеі познасярэдневяковымі краніялагічнымі серыямі паўд. і зах. славян, балцкага і фіна-угорскага насельніцтва дазволіла зрабіць шэраг вывадаў пра генетычныя вытокі, антрапалагічныя асаблівасці розных слав. плямён як следства іх кантактаў з абарыгенным насельніцтвам пры рассяленні па тэр. Усх. Еўропы. Распрацоўвае канцэпцыю экалагічнай абумоўленасці фармі равання адаптыўных тыпаў у сувязі з паходжаннем расавых асаблівасцей.
Тв.: Этногенез восточных славян по данным антропологня. М., 1973; Географнческая среда н бнологня человека.
Л. В. Аляксееў.
М., 1977; Адаптявные процессы в популяцнях человека. М., 1986.
I. I. Салівон.
АЛЯКСЁЕУ Валерый Паўлавіч (н. 2.8. 1929, Масква — 7.11.1991), рускі сав. антраполаг і гісторык. Д-р гіст. навук (1967), акадэмік АН СССР (1988). Скончыў Маскоўскі ін-т усходазнаўства (1952). 3 1988 дырэктар ін-та археалогіі AH СССР. Даследаваў стараж. і сучаснае насельніцтва Усх. Еўропы, Каўказа, Сярэдняй Азіі, Сібіры, Манголіі, Індыі, Кубы і інш. Працы прысвечаны праблемам антрапагенезу, расагенезу, этнагенезу. Вызначыў ролю геаграфічных і сацыяльных фактараў у расавай дыферэнцыяцыі чалавецтва. Прапанаваў прынцыпова новую класіфікацыю чалавечых рас, заснаваную на паслядоўнасці ўзнікнення ачагоў расаўтварэння. У кн. «Паходжанне народаў Усходняй Еўропы» (1969) абагуліў этнагенетычны аналіз палеаантрапалагічных даных, у т. л. па беларусах 19 ст. Прымаў удзел у падрыхтоўцы навук. кадраў і фарміраванні навук. тэматыкі групы антрапалогіі Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.
Тв.: Географня человеческях рас. М., 1974; Палеоантропологня земного шара
н формнрованяе человеческнх рас: Палеолят. М., 1978; Нсторнческая антропологня. М., 1979; Становленне человечества. М., 1984; Географнческяе оча гн формнровання человеческнх рас. М., 1985; Этногенез. М., 1986; йсторнче ская антропологня н этногенез. М., 1989. , I. IСалівон.
АЛЯКСЁЕЎ Леанід Васілевіч (н. 15. 1.1921, г. Растоў-на-Доне), савецкі археолаг і гісторык. Д-р гіст. навук (1982). Скончыў Маскоўскі унт (1948). У 1948—50 працаваў у Гродзенскім гіст.-археал. музеі, з 1953 — у Ін-це археалогіі AH СССР. У 1962—66 выкладаў агульны курс археалогіі ў Магілёўскім педагагічным ін-це. Даследуе праблемы ар-
АМОСЕНКІ, комплекс археал. помнікаў каля в. Амосенкі Расонскага рна.
Гарадзішча днепра-дзвінскай культуры. За 150 м на Пн ад вёскі, каля былой в. Шуляціна (пад гэтай назвай вядома ў навук. літаратуры), на выспе, выцягнутай з Пн на Пд на 110 м. Пляцоўка авальная, памерам 40x30 м, выш. 10 м. 3 Пд прасочваецца вал выш. 1,2 м. Даследаваў у 1964 К. П. Шут, абследавала ў 1981 Т. С. Скрыпчанка. Культурны пласт 0,5—1,1 м. Знойдзены рэшткі ляпной керамікі. Датуецца 3 ст. да н. э.— 4 ст. н. э.
Селішча-1. На выспе, побач з
гарадзішчам. Памеры 60x30 м. Даследаваў у 1964 Шут, абследавала ў 1981 Скрыпчанка. Выяўлены рэшткі паўзямлянкавага жытла, знойдзены кавалкі ляпной гладкасценнай кера мікі. Датуецца 6—7 ст.
С е л і ш ч a 2. На ўзвышшы паміж выспай і ручаём, які ўпадае ў воз. Стрэшна. Памеры 60X30 м. Да следаваў у 1964 Шут. Знойдзены кавалкі ляпной гладкасценнай керамікі. Датуецца 6—7 ст.
Могільнік-1. За 500 м на Пд ад гарадзішча, ва ўрочышчы Ба-
Агульны выгляд гарадзішча Амосенкі.
хеалогіі, гісторыі архітэктуры і мастацтва Беларусі і Смаленшчыны 9— 13 ст., вывучае гісторыю археалогіі і краязнаўства гэтых рэгіёнаў, склаў іх падрабязныя археал. карты. Праводзіў раскопкі стараж. гарадоў Беларусі (Браслаў, Друцк, Мсціслаў) і Рослаўля. Пасля картаграфавання археал. помнікаў 10—13 ст. на тэр. Полацкай зямлі вызначыў некалькі густанаселеных масіваў, раз межаваных вял. лясамі. Аўтар прац па гісторыі дзекабрызму на Беларусі, гісторыі дарэвалюцыйнай навукі.
Тв.: Лазарь Богша — мастер-ювелнр XII в. // Сов. археологня. 1957. № 3; Полоцкая земля в IX—XIII вв.: (Очеркн нсторня Северной Белорусснн). М., 1966; По Западной Двнне в Днепру в Белорусснн. М., 1974; Мелкое художественное лнтьё нз некоторых западно-русскнх земель // Сов. археологня. 1974. № 3; Устав Ростнслава Смолен ского 1136 г. н процесс феодалнзацвн Смоленской землі // Slowiane w dziejach Europy. Poznan, 1974; Домен Роствслава Смоленского // Средневе ковая Русь. М., 1976; О древнем Смо ленске // Сов. археологвя. 1977. № 1; Смоленская земля в IX—XIII вв.: Очер кн нсторня Смоленшнны н Восточноіі Белоруссян. М., 1980; Берестяная гра мота нз древнего Мстяславля // Сов. археологяя. 1983. № 1. Г. В. Штыхаў. АЛЯРОД, гл. ў арт. Позналедавікоўе.
Амулет-конік 12 ст. з даваенных фондаў Беларускага дзяржаўнага музея.
Амфары 12—13 ст. Навагрудак.
рок. 2 курганы дыям. 8—10 м, выш. 1—1,4 м. Выявіў у 1964 Шут, абследавалі ў 1874 Г. В. Штыхаў, у 1981 Скрыпчанка.
Могільнік-2. 3а 1,5 км на Пд ад вёскі, каля былой в. Стараселле. 2 насыпы дыям. да 10 м, выш. 1,4 м. Выявіў у 1964 Шут, абследавалі ў 1974 Штыхаў, у 1981 Скрыпчанка.
Г. В. Штыхаў. АМУЛЕТ (ад лац. amuletum), невялікая рэч, якую людзі насілі на целе і якой прыпісвалі магічныя ўласцівасці: здольнасць засцерагаць ад злых духаў, розных няшчасцяў, ча раў, адводзіць хваробы, прыносіць поспех. Вера ў чарадзейную сілу А. ўзнікла яшчэ ў палеаліце і захавалася да нашых дзён. Яна звязана з першабытнай магіяй і фетышыз мам. У стараж. часы ў якасці А. выкарыстоўвалі прасвідраваныя зу бы і косці жывёл.
На тэр. Беларусі найб. старажытныя А. адносяцца да неаліту (паселішча на Крывінскім тарфяніку ў Сенненскім р-не, каля в. Камень Пінскага р-на). Пашырыліся ў жал. веку. Апрача прасвідраваных зубоў. жывёл і касцяных падвескаў, выраблялі разнастайныя металічныя А. Паявіліся лунніцы, звязаныя з куль там Месяца, які быў часткай аграрнага культу. На некаторых лунніцах ёсць выява крыжа — сімвала Сонца. Пры раскопках раннесярэдневяковых курганоў знойдзены А.-падвес-
кі — мініяцюрныя выявы сякер (сімвал Перуна), качак, нажоў, лыжак. Выяўлена шмат А. у выглядзе конікаў.
У якасці А.-абярэгаў, якія нібыта ахоўвалі здароўе ўладальніка, выкарыстоўвалі медальёны-змеевікі. Абярэгамі былі, напэўна, і шматлікія бранзалеты, асабліва «змеегаловыя», якія трапляюцца пераважна на ПнУ Беларусі. Пры раскопках Мінскага замчышча знойдзены залаты бранзалет са стылізаванымі зааморфнымі выявамі. Звыш натуральныя ўласцівасці прыпісваліся і некаторым каштоўным камяням. Напр., у старажытнасці лічылася, што бурштын дабратворна ўплывае на здароўе таго, хто яго носіць. Падвескі з яго былі адначасова і ўпрыгожаннем, і А. У язычніцкія часы ў якасці А. насілі крыжападобныя падвескі, а пасля прыняцця хрысціянства — крыжыкі.
Э. М. Зайкоўскі. АМФАРА (лац. amphora ад грэч. amphoreus), у антычных грэкаў і рымлян гліняная або металічная па судзіна з высокім вузкім горлам і 2 вертыкальнымі ручкамі. У А. трымалі і перавозілі віно, алей, мёд, збожжа. На многіх ёсць малюнкі, арнаменты, надпісы. А. знойдзены пры раскопках гарадзішчаў на Пд, 3, Пн Беларусі. У Кіеўскай Русі 10—12 ст. вырабляліся амфарападобныя пасудзіны — карчагг.
АНГОБ (франц. engobe), тонкі слой белай або каляровай гліны, які цалкам або часткова пакрывае кераміч ны выраб і маскіруе колер або грубую структуру яго чарапка. Падзяляюць А. на глініста-пескаваты з высокім водапаглынаннем і на той, што флюсуецца, з нізкім водапаглынаннем. Каляровыя А. рыхтуюць з белапаленых мас з дабаўкамі вокісаў металаў або каляровых пігментаў. Наносяць на высушаны ці абпалены выраб пульверызацыяй, паліўкай, пасля чаго выраб абпальваюць. А. можа быць пакрыты празрыстай палівай, размалёўкай. На тэр. Беларусі А. ўжываецца з 12 ст. (ганчарны посуд, керамічныя пліткі, дробная пластыка з раскопак Гродна, Пінска, Турава, Навагрудка, Полацка). Шырока распаўсюджаны ў гарадах Беларусі ў 14—17 ст. (Віцебск, Гродна, Магілёў, Мінск і інш.). Адзін з найб. пашыраных А. посуду 18—19 ст. у Прыпяцкім Палессі — цёмна-чырвоная раз малёўка па белагліняным непаліваным чарапку. Яго фарбавальнікам з’яўляецца чырвоная охра.
I. Я. Раханскі, I. I. Сінчук.
АНДРАФАГІ, назва народа, замацаваная старажытнагрэчаскімі гісторыкамі і географамі за плямёнамі, якія насялялі ў сярэдзіне 1-га тысячагоддзя да н. э. лясную зону Усх. Еўропы. Герадот адзначаў, што А. насялялі берагі Барысфена (Дняпра) на Пн ад скіфаў. На думку гісторыка В. Дз. Блавацкага, паўн.
мяжа Скіфіі праходзіла прыкладна праз Гомель і Рэчыцу, а землі А. знаходзіліся ў межах сучаснай Беларусі, таму што р. Бярэзіна ў ста ражытнасці лічылася вытокам Дняпра. Герадот падкрэсліваў, што мовай і звычаямі А. адрозніваліся ад скіфаў, але мелі падабенства ў адзенні. Займаліся яны вандроўнай жывёлагадоўляй і паляваннем. Магчыма, ім належалі гарадзішчы скіфскага часу ў басейне сярэдняй і верхняй Бярэ’зіны (Аздзяцічы, Кімія, Лабеншчы на і інш.).
Літ.: 133, 964. С. Я. Расадзін. АНДРЭЕЎЦЫ, курганны могільнік балтаў каля в. Андрэеўцы Смаргон-
Амфара 12 ст. з надпісам. Навагрудак.
скага р-на, на правым беразе р. Ві лія. Захаваўся адзін курган дыям. 8 м, выш. 0,8 м. 16 насыпаў у 1935 даследавала археал. экспедыцыя Віленскага ун-та (Г. Цэгак-Галубовіч). Пахавальныя абрады — трупаспаленне за межамі могільніка (14), трупапалажэнне (2). Пахавальны інвентар— жал. нажы, шыла, бронзавыя бранзалеты з патоўшчанымі канцамі, спіралепадобны пярсцёнак, авальная спражка і інш. Знойдзены фрагменты керамікі, у т. л. слоікападобнай пасудзіны з шурпатай па верхняй. Датуецца 5—6 ст.
Літ.: 272,1435. Я. Г. Звяруга.
АНОШКІ, селішча каля в. Гара доўка Чачэрскага р-на. Размешчана на Пн ад вёскі на месцы паселішча эпохі неаліту і бронзавага веку каля былой в. Аношкі, на левым беразе р. Сож, ва ўрочышчы Выган. У 1965 I. I. Арцёменка даследаваў 16 м2 плошчы. Знойдзены рэшткі паглыбленых у грунт жытлаў і ганчарная кераміка. Датуецца 12—13 ст.